Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Быць чалавекам – гэта адчуваць сваю адказнасьць. Адчуваць сорам перад жабрацтвам, якое, здавалася б, і не залежыць ад цябе. Ганарыцца кожнай перамогай, атрыманай аднадумцамі. Усьведамляць, што кладучы сваю цагліну, і ты дапамагаеш будаваць сьвет.
Антуан Сэнт-Экзюперы
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« сентябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Вуліца Канібальская і помнік Чыкацілу


12/11/2006 - 03:55 / Баўтрамей Горбач

Мой адрес не дом и не улица, мой адрес – Советский Союз


материалы по теме

У апошнія тыдні па постсавецкай інфармацыйнай прасторы зноў прагучала ўсё яшчэ актуальная праз 15 гадоў пасьля распаду СССР тэма рудымэнтаў камуністычнай дыктатуры ў выглядзе помнікаў і назваў на геаграфічнай мапе. Эстонскі парлямэнт у першым чытаньні прыняў закон, які прадугледжвае магчымасьць дэмантажу помнікаў, якія ўшаноўваюць савецкіх акупантаў, а ўрад зацьвердзіў крымінальнае пакараньне за выкарыстаньне нацысцкай і камуністычнай сымболікі. Законапраект «Аб ліквідацыі сымбаляў і назваў былога СССР» быў унесены на разгледжаньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Што казаць пра тое, што па факце ў краінах Балтыі не засталося ніводнага помніку Леніну і ніводнай вуліцы з камуністычнай назваю. Многім вуліцам Кіева па факце ўжо вернутыя дасавецкія назвы. З былых рэспублікаў СССР маштабная вонкавая дэсаветызацыя абмінула хіба што Беларусь, дзе дэмакратычная ўлада пасьпела вернуць толькі пару старых назваў на мапу Менска.

цитата
Для Беларусі вяртаньне старое тапанімікі - гэта, безумоўна, справа нацыянальнага адраджэньня

Вырачэньне ад савецкіх атрыбутаў у тапаніміцы і помніках - гэта акт сымбалічнага ачышчэньня ад таталітарызму. Гэта - найлепшая і найяскравейшая дэклярацыя грамадзтвам свайго памкненьня разьвівацца паводле цывілізаваных, дэмакратычных, справядлівых прынцыпаў. Без адназначнай пастаноўкі гэткіх прыярытэтаў, без недвухсэнсовага азначэньня дэмакратычнага кірунку разьвіцьця - ня будзе прышчэпкі ад таталітарызму як мінімум на эстэтычным узроўні. Краіна ня можа лічыцца свабоднай, пакуль на цэнтральнай плошчы стаіць помнік Леніну, пакуль існуюць вуліцы, названыя ў гонар Дзяржынскага, Калініна і Цанавы. Гэта немагчыма гэтаксама, як немагчымай была б дэмакратычная Нямеччына з праспэктам Гітлера і станцыяй мэтро "Эсэсаўская". Калі чалавек жыве на вуліцы Дзяржынскага, Дзяржынскі перастае ўспрымацца ім як камуністычны кат, але наадварот робіцца проста мілым сэрцу настальгічным спалучэньнем літараў. "Ах, наш любімы сквэр па вуліцы Канібальскай, дзе з пацанамі пілі піва". "Ах, як дарыў табе я кветкі, ды ля помніку Чыкацілу".

Вуліцы называюцца імёнамі выбітных дзеячоў, якім грамадзтва такім чынам выказвае сваю пашану, сваю падзяку за зробленае імі. Імя чалавека ў назьве вуліцы, помнік яму - гэта навечны ордэн, гэта навечны гонар, памяць пакаленьняў нашчадкаў, якія будуць хадзіць гэтай вуліцай і адказваць на пытаньне сваіх дзяцей - "мама, а хто гэты дзядзя?".

За што павінна Беларусь быць удзячная свайму вырокшамуся сыну Фэліксу Дзяржынскаму? Сувораву і Мураўёву? Сталіну, Леніну і Мясьнікову-Мясьнікяну? Расейска-савецкія вуліцы і помнікі служаць хіба што сучаснай лукашысцкай квазіідэалёгіі, якая ды й то грунтуецца не на тэорыі марксызму-ленінізму, а на яе вонкавых атрыбутах, на настальгічных эмоцыях пэўнай часткі грамадзтва па пэўнаму пэрыяду беларускай гісторыі. На самой справе вуліцы Леніна і Суворава, помнікі Сталіну і Дзяржынскаму - гэта нібы чорная нэгатыўная аўра Беларусі, гэта здані гэтых людзей, якія ніяк ня хочуць адпусьціць краіну з сваіх акрываўленых кіпцюроў. "Как вы лодку назовёте, так она і поплывёт" - як будзе названая вуліца, такая атмасфэра, такая энэргетыка, такі кантэкст будуць на ёй панаваць.

цитата
Ачышчэньне ад таталітарнага духу павінна быць суцэльнае і бескампраміснае

Для Беларусі вяртаньне старое тапанімікі - гэта, безумоўна, справа нацыянальнага адраджэньня, справа ўласнага нацыянальнага гонару. Месцы павінны ў першую чаргу насіць свае спрадвечныя старадаўнія імёны - Ваньковічаў Лес, а не Парк Чалюскінцаў, Койданава, а не Дзяржынск, вуліца Фэліцыянаўская, а не Інтэрнацыянальная. Павінны быць вернутыя назвы, за якімі стагодзьдзі і стагодзьдзі гісторыі, генэрацыі і генэрацыі людзей. Перайменаваньні былі збольшага зьдзейсьненыя савецкай уладай толькі 50-60 гадоў таму. Надыходзіць час навяртацца да вытокаў, адкінуўшы пыл, часова нанесены дзікім ветрам гісторыі. Акрамя таго, тапаніміка павінна быць адзначаная імёнамі тых людзей, чыя роля ў гісторыі Беларусі не нагэтулькі, скажам так, спрэчная, як роля Кнорыньша, Маркса ці Фрунзэ. Колькі беларускіх паэтаў, князёў, военачальнікаў незаслужана забытыя, месца колькі дастойных людзей займаюць Леніны і Калініны на сваіх пастамэнтах? Дзе вуліца Лява Сапегі, дзе помнік Вітаўту Вялікаму? Дзе мэмарыял героям Слуцкага збройнага чыну?

Паспрабуем разгледзець асноўныя аргумэнты супраць вяртаньня старых назваў і дэмантажу савецкіх помнікаў.

"Ня хочам, каб вуліцы пераймяноўваліся штораз, як зьмяняецца ўлада". Людзі спасылаюцца на будучую блытаніну з адрэсамі і агульны дыскамфорт ад новых-старых назваў, "як звыкла, так хай і застаецца". Але ці дбалі пра ўсё гэта камуністы і расейцы, калі пераймяноўвалі старажытныя вуліцы на свой капыл? Цяпер жа ніхто не перашкаджае зрабіць вяртаньне назваў максымальна мяккім і паступовым, зь пераходным пэрыядам у год, ці хоць два, калі вуліцы будуць мець адначасова дзьве назвы.

Немагчыма быць праціўнікам вяртаньня гістарычных назваў, не абараняючы савецкую дыктатуру міжволі ці наўмысьне. Распаўсюджаны аргумэнт супраць масавага перайменаваньня камуністычных вуліцаў і дэмантажу помнікаў - гэта неабходнасьць захаваньня нейкай "гістарычнай памяці". Але вяртаньне да спрадвечных назваў - ці ня гэта ёсьць сапраўднай гістарычнаю справядлівасьцю? Месца савецкай жа гісторыі - у Музэі акупацыі. Памяць пра злачынцаў дбаецца не праз называньне ў іх гонар гарадоў і не праз памятныя шыльды. Памяць пра камуністычны рэжым павінна быць аформленая прысудамі, вынесенымі Трыбуналам па злачынствах камунізму, якіх мы з вамі яшчэ дачакаемся. З савецкіх помнікаў і назваў маюць права застацца толькі зьвязаныя зь перамогаю над нацызмам у Другой сусьветнай вайне. Але і тут патрэбнае пільнае дасьледваньне, хто з савецкіх "герояў Вялікай айчыннай" сапраўды заслугоўвае пашаны ў Беларусі.

Трэба мець на ўвазе, што перайменаваньне вуліцаў і зрынаньне савецкіх помнікаў ні ў малейшай ступені ня ёсьць чымсьці скіраваным супраць Расеі, як гэта часта трактуецца. Расея сталася галоўнаю ахвярай свайго ж савецкага рэжыму. У 90-я гг. цэнтральныя вуліцы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу (як, уласна, і сам Санкт-Пецярбург) і іншых гарадоў былі перайменаваныя назад, да сваіх дарэвалюцыйных назваў. Цяжка сёньня ўявіць сабе, гледзячы на мапу Масквы ці плян маскоўскага мэтрапалітэну, што дваццаць гадоў таму тут былі адныя Плошчы Нагіна і вуліцы Горкага. Зь іншага боку, гэта не праблема Беларусі, што ў Расеі пецярбурскі рэгіён дагэтуль называецца Ленінградзкай вобласьцю, Сімбірск - Ульянаўскам, а Чырвоная плошча дагэтуль яўляе сабой могілкі кіраўнікоў СССР. Ачышчэньне ад таталітарнага духу павінна быць суцэльнае і бескампраміснае, бо інакш падаючыяся пераможанымі і бяскрыўднымі, гэтыя рэхі мінулага аднойчы могуць узяць рэванш. Як тая ж Расея гэта, на жаль, прадэманстравала.

Іншы пашыраны і найбольш аб'ектыўны аргумэнт - матар'яльны, нават абстрагуючыся ад таго, што краіна стаіць на парозе эканамічнай крызы і хутка на пэўны час будзе зусім не да шыльдаў з помнікамі. Аднак, сродкі на пэрыядычнае абнаўленьне дарожных знакаў закладаюцца ў любы муніцыпальны бюджэт. Таму й ня будзе лішніх выдаткаў на тое, каб замест аднае назвы на шыльдзе надрукавалі іншую, тое ж самае з даведнікамі і блянкамі. Калі для вяртаньня назваў прадугледжаны адпаведны пераходны пэрыяд, выдаткі робяцца тым болей нязначнымі. Дэмантаж помніку – гэта ўвогуле мінімум затратаў і некалькі гадзінаў працы дзясятка рабочых. Складанасьці могуць узьнікнуць хіба з аб’ектамі кшталту вялізнага гербу БССР на вежы насупраць чыгуначнага вакзалу ў Менску, але ж то адзінкавы выпадак.

Вядома, можа падасьціся марным разважаць пра працэс перайменаваньня тапанімікі і дэмантажу таталітарных помнікаў да аднаўленьня ў Беларусі дэмакратычнага ладу. Але каб гэта сталася рэчаіснасьцю, ня трэба чакаць зьмены дзяржаўнай палітыкі і чынавецкай паперчыны. Не дзяржава надавала вуліцам іх адвечныя імёны, дзяржава іх толькі зьмяняла - на Камсамольскія і Чырвонаармейскія. Ініцыятыва вяртаньня гістарычных назваў павінна зыходзіць грамадзкай супольнасьці. Ужо зараз мы можам стварыць “чорны сьпіс” беларускай тапанімікі са сьпісам гарадоў, паселішчаў, вуліц і іншых аб'ектаў, якім павінны быць вернутыя традыцыйныя назвы альбо якія павінны быць перайменаваныя. Мы ўжо можам скласьці дасье па камуністычных помніках, якія маюць быць дэмантажаваныя. У якасьці выніку можна будзе нават скласьці законапраект, які ляжа на стол парлямэнту, калі надыйдзе час. Для нас гэта было б проста цікава, для грамадзтва гэта была б асьвета, а для будучай дэмакратычнай нацыянальнай улады – публічная зарубка на памяць, што трэба не забыць зрабіць.

Баўтрамей Горбач

Центральные

Центральные улицы должны иметь среди своих имен и Витовта, и Миндовга, и Костюшки с Мицкевичем. Это никто не оспаривает. Но, господа беларусы, следует все же помнить, что без Гитлера и Сталина с Лениным в городах бы "ваших тут не стояло" - все эти комерады и товарищи неплохо почистили городское население. Для жидов и шляхты сей факт - есть плохо, но для меня, потомка быдла деревенского, это хорошо. И не будь Советского Союза - не было бы моей матери-врача, которая не смогла поступить в Беларуси из-за мафии и кумовства, а поступила в Иркутске. Хотя она - врач по призванию. Поэтому пусть будут улицы Ленина, не самые центральные, но и не самые далекие. Пусть стоит его памятник на площади - Витовту поставим с другой ее стороны. И Лукашенке поставим - если заслужит :) Лучше не ломать, а строить. Красиво. Дети сами разберутся - кто был прав.

Так это дети и

Так это дети и пишут. Насколько я знаю в этой организации самому старшему - 30, а так от 17 до 26...

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015