|
|
|
Гародня ў бядзе!11/15/2006 - 21:54 / ТП-Информ Шаноўныя сябры, іх бацькі і ўсе неабыякавыя да беларускай культуры людзі! Цяпер мы маем апошні шанец захаваць Гародню ад разбурэнняў. Вельмі просім прачытаць ліст да канца. Падчас працаў вясной 2006 г. былі зроблены шматлікія парушэнні Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зрабіла афіцыйнае прадпісанне аб тым, што працы па добраўпарадкаванню Савецкай плошчы г. Гродна (гістарычны цэнтр) былі зроблены з парушэннямі дзейнага заканадаўства: "земляныя і будаўнічыя работы праводзяцца без папярэдняга археалагічнага даследавання зоны вытворчых мерапрыемстваў (дагавор на выкананне археалагічных даследаванняў не быў прадстаўлены), у выніку чаго: - на вуліцы Маставой знішчаны ўчастак культурнага пласта 14-18 стст.; Таксама, НП РУП БелНІІП Градабудаўніцтва", якое распрацавала Генеральны план г. Гродна (зацверджаны подпісам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2003 г.), дала афіцыйную ацэнку працам, якія вядуцца ў Гродне: "К сожалению, работы, выполняемые сейчас в натуре, не согласуются с указанными выше градостроительными проектами" (вытрымка з ліста НП РУП "БелНІІП Градабудаўніцтва" у адказ Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту культуры і мастацтваў ад 9.08.2006) Таксама "БелНІІП Градабудаўніцтва" даслала дакумент Міністэрству культуры, дзе падрабязна разглядаюцца парушэнні, зробленыя падчас рэканструкцыі вясной-летам 2006 г., і даецца негатыўная ацэнка работам, якія плануюць правесці гродзенскія ўлады ў бліжэйшы час. Прыводзім некаторыя вытрымкі з дакумента: "Намеченное строительство противоречит требованиям Закона об охране историко-культурного наследия" "Движение общественного транспорта (автобуса и троллейбуса) должно быть снято с исторической площади и направлено в обход центрального исторического ядра". (вытрымкі з ліста № 04/1018 НП РУП "БелНІІП Градабудаўніцтва" на Міністэрства культуры ад 23.08.2006). Але гарадзенскія улады працягваюць парушаць Закон. У планах гарадзенскіх уладаў: Апошняя надзея застаецца на Камітэт дзяржаўнага кантролю і Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія могуць вырашыць пытанне на вышэйшым узроўні. Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых жыхароў Беларусі: Напішыце ліст-просьбу (хадайніцтва, прашэнне) у абарону нашай з вамі гістарычнай і культурнай спадчыны. Каму пісаць: Каротка і красамоўна выкажыце сваё абурэнне. Напрыклад (напрыклад!!!) такім чынам: * Выберыце тое, што бліжэй вам да сэрца. * Пішыце ў адвольнай форме. * На рускай ці беларускай мове. * Не болей адной старонкі. * Пазітыўна, па справе, без вялікіх эмоцый. * Пажадана, перапішыце ліст 4 разы і дашліце ў 4 вышэйназваныя ўстановы. * Папрасіце таксама напісаць ліст (ці напішыце самі і папрасіце падпісацца) вашых бацькоў, сваякоў, сяброў. Грае ролю пасада, званне таго, хто падпісвае ліст. Усім, хто добра інтэграваны ў Інтэрнэт-прастору: максімальна распаўсюдзіць гэтую інфармацыю на адпаведных сайтах, форумах, ЖЖ-кам'юніці і г.д. Болей інфармацыі на тэму - harodnia.com Гэта апошні этап змагання. Другі фронт - СМІ і журналісты. Пераможам!! ГКТ БДУ культуры і мастацтваў "Этна" |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий