На "Гарт" узбудзілі крымінальную справу?
04/21/2006 - 23:55Гомельскі КДБ перадаў у пракуратуру матэрыялы праверкі арганізацыі “Моладзевы Цэнтр “Гарт” і ўдзелу ў яе дзейнасці Юліі Сівец і Сяржука Сямёнава. Гэта стала вядома на глебе пісьмовага паведамлення кіраўніка УКДБ па Гомельскай вобласці І.А.Коржа.
Перад гэтым (18 красавіка) Сівец і Сямёнаў атрымалі павестку з'явіцца ў абласную пракуратуру 21 красавіка ў якасці сведкаў. У гэтя ж дні грамадская актывістка Аксана Сергяенка атрымала ліст ад УКДБ Гомельскай вобласці. Кірауник спецслужбы адказвае на нібы існуючую заяву дзяучыны пра узбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да МЦ “Гарт”. У паведамленні напісана:
“ На ваше заявление сообщаем, что в возбуждение уголовного дела по статье 193, прим 1. УК РБ по факту незаконной организации деятельности гомельской городской общественной организации «Молодежный центр «Гарт», а равно участие в ее деятельности в отношении Сивец Ю.В и Семенова С.Ю. отказано
Материалы проверки по вашему заявлению переданы в прокуратуру Гомельскай области д ля принятия соответс т вующих мер прокурорского реагирования ”.
Миж тым, Аксаны Сергяенка сцвярджае, што “такіх заяваў яна не падавала і падобнай бязглуздзіцы, як гэты ліст, ніколі ў жыцці не атрымлівала”.
Такім чынам, на думку Юліі Сівец і Сяржука Сямёнава, мае месца падробак дакументаў з мэтай пераследу грамадскіх актывістаў. Яны адзначыли, што циск на маладых людзей працягваецца апошнія паўгады.
Нагадаем, на працягу шасці месяцаў з сябрамі “Гарту” супрацоўнікі КДБ праводзілі так званыя “прафілактычныя” гутаркі. З 14 па 24 сакавіка актывіст Сямёнаў знаходзіўся ў Ізалятары часовага ўтрымання. Падставай для адміністрацыфйнага арышту стала заява начальніка Упраўлення ідэалагічнай працы гомельскага аблвыканкама Анатоля Кацілы (+375 232 745141, +375 29 610 53 66), нібыта Сямёнаў абразіў яго нецэнзурнай лаянкай. Пасля затрымання Сяргея Сямёнава тры актывісты былі выкліканы ў КДБ па позве. Следчы КДБ А.Ардаб'еў цікавіўся дзейнасцю “Гарта”, а таксама паграджаў тым, што на сябраў арганізацыі заводзіцца крымінальная справа па артыкуле, звязаным з дзейнасцю ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Отправить комментарий