Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Когда приличные люди спотыкаются о законы, значит, законодатели были глупцы или жулики
В. Швебель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

"Suedddeutsche Zeitung": Беларусь – белая пляма на турыстычнай мапе

11/04/2005 - 23:00

За выключэньнем Беларусі па ўсёй Усходняй Эўропе назіраецца сапраўдны бум турызму, піша нямецкая "Suedddeutsche Zeitung". Год таму журналісты выданьня адмыслова накіраваліся ў гэты рэгіён з тым, каб адкрыць сваім чытачам новыя турыстычныя маршруты. Як пішуць аўтары сёньняшняй публікацыі, нягледзячы на тое, што паводле свайго ляндшафту Беларусь нагадвае Польшчу, адпачываць ў гэтае ўсходнеэўрапейскай краіне летась вырашылі толькі 350 тысячаў турыстаў, у той час як у Польшчы – 14 мільёнаў.

Справа зусім не ў ляндшафце і не ў адсутнасьці гістарычных помнікаў, піша "Suedddeutsche Zeitung". Усё гэта – цудоўная прырода, сярэднявечныя рыцарскія замкі, старажытныя каталіцкія і праваслаўныя цэрквы, кляштары – у Беларусі ёсьць.

Справа – у адсутнасьці сапраўдных прапановаў для замежных турыстаў ды ў тым, што гэтая краіна нават вонкава адпавядае іміджу “апошняй дыктатуры Эўропы”. Тыпова савецкая рэчаіснасьць ня робіць Беларусь прыцягальнай для масавага турызму. Шмат цэнтральных забудоваў у беларускай сталіцы праслаўляюць камуністычнае мінулае. На пастамэнце перад Домам ураду – па-ранейшаму ўзвышаецца помнік Леніну, адзін з самых імпазантных будынкаў на галоўным праспэкце належыць Камітэту дзяржаўнай бесьпекі, які, дарэчы, так па-ранейшаму і завецца КГБ.

Беларускія крамы, піша далей "Suedddeutsche Zeitung", таксама напамінаюць пра старую савецкую сыстэму. У іх мала што нагадвае звычайны эўрапейскі шопінг, калі прыходзіш, выбіраеш і аплачваеш. Спачатку трэба заняць чаргу, каб прадавачка, традыцыйна з дрэнным настроем, паказала б табе адпаведны тавар і назвала б ягоную цану (гэта яна робіць выключна на сваёй роднай мове). Потым табе трэба выстаяць чаргу ў другі раз – ужо ў касу, а потым ізноў заняць чаргу да прадаўшчыцы, каб атрымаць аплачаны тавар.

Як піша мюнхенская газэта, выключэньні з правілаў усё ж ёсьць – на сталічных рынках. Тут прадаўцы нават усьміхаюцца пакупнікам. Апошнім часам у Менску сталі таксама зьяўляцца супэрмаркеты, вельмі падобныя да заходніх аналягаў.

Паводле аўтараў артыкулу, галоўныя славутасьці беларускай сталіцы, якая ў часы Другой усясьветнай вайны была разбураная амаль на 90 адсоткаў, знаходзяцца ў Верхнім горадзе. У гэтым месцы захавалася цікавыя старыя кварталы – вузкія вуліцы, невысокія збудаваньні мінулых стагодзьдзяў. У некаторых з гэтых дамоў месьцяцца рэстаранчыкі, дзе можна пакаштаваць сапраўдную беларускую кухню. Зь Верхняга гораду лёгка ўбачыш добра дагледжаныя афіцыйныя помнікі – Стэлу перамогі і востраў сьлёз – напамін пра аўганскую вайну. Маленькі абэліск у былым менскім гета схаваны паміж дрэвамі і высотнымі будынкамі. Помнік, які б нагадваў пра 100 тысячах ахвяраў сталінскага тэрору, шукаць бессэнсоўна, піша "Suedddeutsche Zeitung".

Алена Стувэ, Менск

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2005/11/A237B369-04EA-43EF-BCEF-B5859A02D1FA.html

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015