Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Чым свабодней і незалежней індывід, тым патрабавальней становіцца яго любоў.
Фрыдрых Ніцшэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Палітычная сатыра усё больш папулярная ў ЗША

04/15/2006 - 00:53

Дзясяткі мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце глядзелі ў мінулым сакавіку цырымонію ўручэньня прэміяў у галіне кінамастацтва “Оскар”, якую вёў амэрыканскі комік Джон Сьцюарт. У ЗША Сьцюарт вядомы як вядоўца папулярнай камэдыйнай праграмы навін “Штодзённае шоў”. Шоў перамешвае гумарам навіны з многіх галінаў жыцьця – ад палітыкі да рэлігіі.

На Беларускім тэлебачаньні палітычная сатыра дазволеная на адрас толькі апазыцыі і зусім не зьяўляецца сьмешнай. У Злучаных Штатах яна набывае ўсё большай папулярнасьці.

(Сьцюарт: ) “У эфіры тэлеканалу “Comedy Central” Нью-ёрская сядзіба Службы сусьветных навін, гэта праграма “Штодзённае шоў” з Джонам Сьцюартам”.

Так адкрываецца праграма Джона Сьцюарта, якая прэзэнтуецца як “найбольш вартая даверу ў галіне фальшывых навінаў”. Але большасьць інфармацыі, якая падаецца ў ёй, сапраўдная. Спадар Сьцюарт пачынае свае перадачы, перачытваючы апошнія паведамленьні інфармагенцтваў, перамешваючы іх сваім зьдзіўленьнем, свавольствам і сьмехам.

Улюбёны герой спадара Сьцюарта – прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, голас якога ён ня вельмі ўдала падрабляе, што толькі дадае гумару. Але жартуе ён і над апазыцыйнымі палітыкамі, дзеячамі мас-мэдыя, рэлігіі, у ягоных кпінах прысутнічаюць тэмы сытуацыі ў Іраку, расізму і нават тэрарызму.

У адной з апошніх праграм ён камэнтаваў інтэрвію брытанскаму тэлебачаньню дзяржаўнага сакратара Кандалізы Райс, якая сказала што ЗША дапусьцілі тактычныя памылкі ў Іраку, але толькі гісторыя вызначыць, ці былі рашэньні адміністрацыі Буша стратэгічна карэктнымі:

(Сьцюарт: ) "Мушу сказаць, што гэта, магчыма, найлепшае апраўданьне, якое я чуў. Маўляў так, мы зрабілі памылкі. Але толькі будучыня нас будзе судзіць. Я не магу дачакацца, калі які-небудзь забойца скажа ў судзе на сваю абарону: “Спадар судзьдзя, ці забіваў я гэтых людзей, хай высьвятляе гісторыя”".

Жарты спадара Сьцюарта могуць быць жорсткімі, яны выстаўляюць у сьмешным сьвятле важных пэрсон. І нягледзячы на гэта, многія дзейныя палітыкі і былыя супрацоўнікі адміністрацыі прэзыдэнта пагаджаюцца ўдзельнічаюць у ягонай праграме.

Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккэйн, які разглядаецца як будучы кандыдат не прэзыдэнта,– сталы госьць у праграме “Штодзённае шоў”, былы кандыдат на прэзыдэнта Джон Кэры таксама зьяўляўся ў перадачы.

Паўтара мільёна чалавек рэгулярна глядзяць гэтую праграму. Пераважна гэта маладыя людзі, якія толькі зь яе і даведваюцца пра падзеі ў краіне і сьвеце. 21 адсотак людзей ад 18 да 29 гадоў менавіта па гэтай і аналягічных сатырычных праграмах адсочвалі ход амэрыканскай прэзыдэнцкай кампаніі 2004 году. Спадар Сьцюарт кажа, што зусім не баіцца помсты з боку высокапаўстаўленых герояў ягоных перадач.

Праграму Джона Сьцюарта можна паглядзець па міжнародным канале CNN, які ў Беларусі даступны ўладальнікам спадарожнікавых талерак.

Источник: Радио Свобода

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015