Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
Каб жыць – умей перамагаць.
Іаган Гётэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

"Хард Базар" з UltraВожыкам (audio)


06/07/2006 - 04:22 / UltraВожык

Музычна-палітычна-сатырычны праект UltraВожык на чале з шырока ўжо вядомым у краіне і за яе межамі сабачкам Ібрагімам ізноў баламуціць балота беларускай рэальнасьці. На гэты раз Вожыкі заняліся публіцызмам і прапануюць увазе слухачоў не новую песьню, а запіс дагэтуль не вядомай беларусам перадачы Супер-пупер панарама "Хард Базар", у якой вядучы Арцём Патапкін абмяркоўвае беларускія навіны з цёзкам і аднафамільцам кіраўніка нашае краіны.

Нягледзячы на тое, што запіс відавочна сфабрыкаваны, удзельнікі праекта раўлі ад шчасьця, атрымаўшы магчымасьць хаця б у такім, выдуманым, фармаце, паразмаўляць з прэзідэнтам.

Гаворыць Пётр Адамавіч:
- Мы ўсім калектывам ужо даўно марылі сустрэцца з прэзідэнтам у больш
прыватных абставінах, чым праз репартажы навінаў на БТ. Сабачка Ібрагім
кожны год дасылае лісты ў адміністрацыю, але адказу чамусьці дагэтуль не
атрымаў, хоць і запрашае прэзідэнта на гарбату з цукеркамі і Pedigree.

Сабачка Ібрагім (засмучана):
- Гаў!

Яўген Шафа-Уругвайскі:
- Сабачка аднойчы так перажываў, што ў яго пачаліся праблемы з сэрцам, і
бабуля Пятра Адамавіча падаравала яму на дзень народзінаў скрыню
валакардзіна.

Пётр Адамавіч:
- У народзе прынята думаць, што мы - банда валасатых правакатараў,
гультаёў ды гомасексуалістаў.
- І заафілаў, дадае сабачка Ібрагім.
- Але мы не такія ўжо і валасатыя.

Па словах Яўгена Шафы-Уругвайскага, запіс трапіў да музыкаў выпадкова: касэту перадаў не назваўшы сябе і ўвогуле вельмі падазроны ананім, не выключана што жульё ды апазыцыянер. У сувязі з гэтым UltraВожык упэўнены, што Супер-пупер панарама - гэта паклёп і правакацыя, якая не мае аніякага дачыненьня да рэальных асобаў ці падзеяў.

Скласьці сваё меркаваньне вы можаце, спампаваўшы запіс Супер-пупер панарамы "Хард Базар".

UltraВожык

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015