Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Большинство складывается случайно, меньшинство - сознательно.
Стефан Киселевский
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Працягваецца суд на актывістамі “Партнэрства”

07/31/2006 - 23:56

У судзе Цэнтральнага раёну Менску аднавіўся суд над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Эніру Браніцкую, Міколу Астрэйку, Аляксандра Шалайку й Цімафея Дранчука абвінавачваюць у кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы і інтарэсы грамадзянаў. Ад 21 лютага апазыцыянэраў трымаюць пад вартай. Суд праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.

Зранку каля будынку суду Цэнтральнага раёну Менску на вуліцы Багдановіча сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх – сваякі арыштаваных актывістаў “Партнэрства”, а таксама прадстаўнікі моладзевага дэмакратычнага руху й апазыцыйных партый. Маці Міколы Астрэйкі прыйшла задоўга да пачатку суду. Яўгенія Астрэйка бачыла, як з “аўтазаку” выводзілі ейнага сына зь сябрамі. Яна запэўніла “Свабоду”, што будзе прыходзіць на кожнае судовае паседжаньне й заставацца тут, пакуль яно ня скончыцца.

(Астрэйка: ) “Пабачыла дзяцей. Эніра сёньня ўжо была без кайданкоў. Гэта вельмі парадавала. Яна нават памахала нам рукой. Астатнія нашы дзеці былі ў кайданках, але ім дазвалялі павярнуць галаву й паглядзець на нас… Усё роўна цяжка. Я разумею, што нічым не дапамагу, але буду прыходзіць кожны дзень, пакуль хопіць сіл. Буду стаяць да канца”.

Судзьдзя Леанід Ясіновіч сёньня апытваў сьведкаў з боку абвінавачаньня. Крымінальная справа супраць актывістаў “Партнэрства” налічвае паказаньні як мінімум 20 сьведак. Арыштаваныя й іх абаронцы, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, маюць права задаваць ім свае пытаньні.

Цяжарныя Вера Шалайка й Паліна Астрэйка пабылі ля будынку суду з раніцы, а затым сышлі дахаты. Сваякі арыштаваных вырашылі, што жанчынам ня варта стаяць на ходніку побач з дарогай, дзе ўвесь час на сьветлафор спыняюцца аўтамабілі й грамадзкі транспарт. Тым больш, што спэцназаўцы нікому не дазвалялі стаяць насупраць вокнаў судовай залі.

Эніра Браніцкая, Мікола Астрэйка, Аляксандар Шалайка й Цімафей Дранчук напачатку суду праз жалюзі на вокнах бачылі сабраных на вуліцы. Бацька Цімафея, Валер Дранчук, лічыць, што ягоны сын з паплечнікамі адчуваюць праявы салідарнасьці.

(Дранчук: ) “Перш наперш, гэта маральная падтрымка. Папросту, калі ў такіх умовах судзяць твайго сына, быць дома й займацца нечым немагчыма. Я думаю, што гэта ня проста бацькоўскае пачуцьцё, але й грамадзянскае. Бо, апроч майго сына, тут судзяць ягоных таварышаў, ягоных сяброў. Я думаю, што празь сьцены яны адчуваюць нашу падтрымку”.

Сваякі арыштаваных заўважылі, што да абеду апыталі толькі трох сьведак, яшчэ двух – пасьля. Такім чынам, разгляд крымінальнай справы, з улікам перапынкаў, можа зацягнуцца на некалькі тыдняў. Суд працягнецца заўтра, 1 жніўня.

 Радыё Свабода

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015