Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Мужество подвергается испытанию, когда мы в меньшинстве; терпимость - когда мы в большинстве.
Ралф Сокман
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Цi падарвуцца «Газпром» з «Лукойлам» на амэрыканскай бомбе зь беларус


11/02/2006 - 05:28 / Яўген Вайткевiч

 

Сёньня наўрад цi кагосьцi можна зьдзiвiць шматлiкiмi фактамі парушэньняў правоў чалавека беларускай дзяржавай. Паводле меркаваньняў шматлiкiх праваабаронцаў, сёньня судзiцца зь дзяржаўнымi службоўцамi ў беларускiм судзе – усё адно што прывучваць воўка да вэгетарыянства. Больш за тое, беларусы практычна пазбаўленыя магчымасьцi абараняць свае правы ў мiжнародных судах, напрыклад, у Эўрапейскiм судзе па правах чалавека. Беларускiя апазыцыйныя палiтыкi часьцяком гавораць пра нейкую кару, якая нiбыта чакае ўсiх парушальнiкаў правоў чалавека ў Беларусi. Цiкава тое, што гэткія выказваньні не пазбаўленыя юрыдчнага сэнсу.

Сёньня iснуе невялiкая, але ж надта пэўная магчымасьць, скарыстаўшыся якой, грамадзяне Беларусi могуць прыцягваць да грамадзянскай адказнасьцi беларускiх службоўцаў – парушальнiкаў асноўных правоў i свабодаў чалавека, а таксама, - буйныя расейскiя кампанii, якiя вiдавочна падтрымлiваюць сучасны беларускi рэжым. Здаецца, што гэта неверагодна, але ж факт: у некаторых выпадках грамадзяне Беларусi могуць падаваць цывільныя позывы да Лукашэнкi i «Газпрому» .... у амэрыканскi суд!

Амэрыканскi суд – навала для дзяржаўных катаў

Юрыдычны мэханiзм, якi дае права беларусам, як i грамадзянам iншых краiнаў, права зьвяртацца ў фэдэральныя суды ЗША, быў створаны ў далёкiм 1789 годзе. Менавiта тады амэрыканскi Кангрэс прыняў закон «Аб грамадзянскай адказнасьцi за шкоду iншаземцам», Alien Tort Statute, якi потым атрымаў шэраг iншых назваў (афiц. № 28 U.S.C. 1350; далей тут – «закон ATS»). Сутнасць закону ў тым, што ён надае фэдэральным судам ЗША падведамнасць у цывільных справах па позывах замежнікаў аб прычыненьнi шкоды ў iх дзяржавах з прычыны грубых парушэньняў некаторых нормаў мiжнароднага права, у прыватнасьцi – падставовых правоў чалавека.

Закон практычна не працаваў да 1980 года, калi Вярхоўны Суд ЗША даў закону другое нараджэньне i распачаў эпоху жорсткай барацьбы памiж супрацiўнiкамi закону (збольшасьці прадстаўнiкамi мiжнароднага бiзнэсу) i ягонымi прыхiльнiкамi (праваабарончымi арганiзацыямi ўсяго сьвету). Цiкава, што заўзятым ворагам падобных позываў ёсьць адмiнiстрацыя прэзыдэнта Буша, якая слушна адзначае, што судовая ўлада ЗША у такі спосаб пагражае зьнешнепалiтычным стасункам краiны.

Аднак, у 2004 годзе Вярхоўны Суд ЗША зноў падцьвердзiў канстытуцыйнасьць закону ATS i тое, што суды ЗША могуць у пэўных выпадках разглядаць справы аб грубых парушэньнях правоў чалавека во ўсiм сьвеце (гл. справу 2004 г. Sosa v. Alvarez-Machain, афiц. № 542 U.S. 692). Разам з тым, судовая ўлада добра усьведамляе ўсю тонкасць гэтай мiжнародна-праўнай праблемы i з гэтай прычыны строга абмяжоўвае тыя выпадкi, калi позывы аб парушэньнях правоў чалавека замежнымi дзяржавамi могуць разглядацца ў судах ЗША. На дадзены момант не iснуе вычарпальнага спiсу мiжнародна-праўных нормаў ў галiне правоў чалавека, парушэньне якiх можа прывесьцi да паспяховага позыву замежнага грамадзянiна ў судовую ўстанову ЗША. У той жа час, судовая практыка апошнiх дзесяцiгодзьдзяў вызначыла наступныя мiжнародна-праўныя правапарушэньнi, якiя могуць прывесьцi да падобнага позыву: генацыд, знiкненьнi людзей, катаваньнi, працяглае пазасудовае затрыманьне, пазасудовае забойства i шэраг iншых. Сярод найбольш вядомых цывільных адказьнікаў, якiя прайгралi ў cудах ЗША грамадзянам сваiх дзяржаваў, - былы крывавы лiдэр басьнiйскiх сэрбаў Р. Караджыч i былы дыктатар Пiлiпiн Фэрдынанд Маркас.

Цiкава, што позывы ў амэрыканскiм судзе – справа дасяжная для паспалітага беларуса, таму што ў ЗША iснуе шэраг некамэрцыйных юрыдычных установаў, якiя гатовыя дапамагчы пазыўніку ў пэрспэктыўнай справе, а ў вынiку перамогi ў судзе – падзялiць грашовую кампэнсацыю. Па гэтай спасылцы можна знайсьцi сьпiс амэрыканскiх i мiжнародных установаў, якiя здольныя iнфармацыйна дапамогчы ў гэтым пытаньні: http://www.nosafehaven.org/getInvolved.html

Дарэчы, хто ж i калi можа быць адказьнікам у судах ЗША па разгляданых справах аб парушэньнях правоў чалавека?

Не хадзеце, дзецi, у ЗША гуляць

Першая група асобаў, якiя могуць стаць адказьнікам у судах ЗША – гэта работнікі беларускiх уладных структураў усiх узроўняў, якiя патэнцыйна маюць дачыненьне да грубых парушэньняў правоў чалавека ў Беларусi, а таксама непасрэдныя выканаўцы гэтых парушэньняў.

Бадай найбольш сур’ёзнай патэнцыйнай праблемай для пазыўнікоў па справах супраць беларускiх службоўцаў-парушальнiкаў мiжнароднага права ёсьць пытаньне тэрытарыяльнай падсуднасьцi позыву амэрыканскаму суду. Паводле амэрыканскiх законаў мясцовы суд прыме справу да разгляду, калi фiзычная асоба атрымае копiю позыву непасрэдна на тэрыторыi ЗША Добрыя навiны для пазыўніка: адказьніку дастаткова фiзычна зьявiцьца ў ЗША нават на хвiлiну альбо нават.... пралятаць у летаку над тэрыторыяй ЗША (гл. справу 1959 г. Grace v. MacArthur, афiц. № - 170 F. Supp. 442). Галоўнае, каб прадстаўнiк пазыўніка пасьпеў падаць асабiста адказьніку копiю позыву, а ў выпадку, калi апошнi адмаўляецца яё прыняць – вусна перадаць iнфармацыю пра надыходзячы судовы працэс. Такiм чынам, напрыклад, былы лiдэр басьнiйскiх сэрбаў Караджыч, якога абвiнавачвалi ў этнiчных чыстках, атрымаў копiю позыву, калi ён часова спынiўся ў нью-ёркскiм гатэлi. Зрэшты, iснуюць дадатковыя правiлы тэрытарыяльнай падсуднасьцi, у адпаведнасьцi з якiмi суд ЗША можа браць да разгляду позывы дадзенай катэгорыi.

Такiм чынам, некаторым беларускiм дзяржаўным службоўцам трэба добра падумаць, цi варта iм наагул калi-небудзь ехаць ў ЗША. Натуральна, тым, чыё сумленьне чыстае, палохацца няма чаго: амэрыканскi суд вядомы сваёй прынцыповасьцю i непрадузятасьцю, што адрозьнiвае яго ад судовых установаў шэрагу iншых краінаў.

Яшчэ адной «праблемай» для пазыўніка-беларуса ёсьць мiжнародна-праўны прынцып неўмяшаньня ў нутраныя справы, паводле якога дзяржаўныя службоўцы адной краiны ў пэўных выпадках маюць iмунiтэт ад позываў ў судах іншай краiны. I калi на былых службоўцаў гэты iмунiтэт у абмеркаваным катэксьце не распаўсюджваецца, то зь дзейнымі службоўцамi ў пазыўнікоў могуць узьнiкнуць праблемы. У ЗША гэты прынцып уведзены ў нацыянальнае заканадаўства законам Foreign Sovereign Immunity Act. Аднак у некаторых выпадках, дзейны замежны службоўца можа быць пазбаўлены iмунiтэту ад позываў ў амэрыканскiм судзе, напрыклад, калi ён дзейнiчае па-за паўнамоцтвамі, дадзенымі яму нацыянальнай канстытуцыяй i законамi (гл. справу 2004 г. Jane Doe v. Lui Qi, афiц № - 349 F. Supp. 2d 1258). У якасьцi магчымага прыкладу, давайце паспрабуем гiпатэтычна прымянiць дадзеную норму да адной сытуацыi зь беларускай сучаснасцi. Вядомы беларускi праваабаронца Г. Паганяла выказаў меркаваньне, што калi А. Лукашенка балатаваўся на трэцi прэзiдэнцкi тэрмiн, ён парушыў закон «Аб прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь», якi адпавядаў (нават) новай рэдакцыi Канстытуцыi, i паводле якога адна асоба не магла быць прэзiдэнтам Беларусi больш за два тэрмiны запар (гл. тэкст iнтэрв’ю на http://www.charter97.org/rus/news/2006/03/09/vlast). Паводле гэтага меркавання, А. Лукашенка ўзяў на сябе паўнамоцтвы, якiя не былi дадзеныя яму беларускай дзяржавай. Здаецца, што амэрыканскi суд прынамсі прыслухаўся б да такога аргумэнту, пры разглядзе пытаньня аб судовым iмунiтэце Аляксандра Рыгоравiча. Натуральна, дададкова трэба будзе давесьці, што Лукашэнка груба парушыў нормы мiжнароднага права ў галiне правоў чалавека.

Беларусы могуць судзiць «Газпром» i «Лукойл» у Амэрыцы

Другая, больш прывабная група патэнцыйных адказьнікаў, якiх могуць судзiць у амерыканскiх судах замежныя пазыўнікі, - транснацыянальныя карпарацыi (ТНК), якiя спрыяюць рэжымам, абвiнавачаным у грубых парушэньнях правоў чалавека. Найбольш вядомы гiстарычны прыклад – справа нафтавай кампанii «Unocal», абвiнавачванай у шчыльных сувязях з урадам дзяржавы Бiрма, якi груба парушаў нормы мiжнароднага права (ужываньне нявольнiцтва). Дзякуючы намаганьням праўнiкаў, «Unocal» дасягнула шматмiльённага пазасудовага пагадненьня з пазыўнікамі i пазьбегла судовага прэцыдэнту, небясьпечнага для iншых ТНК.

Аналiз прэцыдэнтнага права ЗША сьведчыць пра тое, што пазыўніком у амэрыканскiм судзе могуць таксама стаць ТНК, якiя маюць расейскiя каранi, напрыклад «Газпром». Пытаньне тэрытарыяльнай падсудавасьці справы амэрыканскаму суду ў выпадку з ТНК можа вырашацца на карысьць пазыўніка на падставе так званай тэорыi «мiнiмальных бiзнэсовых кантактаў» з ЗША (гл., напрыклад, справу 1945 г. Int’l Shoe Co. v. Washington, афiц. № - 326 U.S. 310). Сутнасьць гэтай тэорыi ў тым, што як толькi замежная кампанiя пачынае займацца бiзнэсам на амэрыканскай зямлi, цi нават гандляваць з амэрыканскiмi кампанiямi, яна робiцца дасяжнай для позываў, заснаваных на парушэньнях амэрыканскiх законаў, у дадзеным выпадку – закону ATS. У зьвязку з гэтым дарэчы згадаць моцную зацiкаўленасць «Газпрома» амэрыканскiм рынкам.

З аднаго боку, частка амэрыканскiх праўнiкаў абгрунтавана заклапочана тым, што заканадаўства, накшталт закону ATS, можа стаць сур’ёзным ударам па разьвiцьцю амэрыканскай эканомiкi (гл. артыкул Gary Hufbauer, International Implications of the Alien Tort Statute, 16 St. Thomas L. Rev. 607). Але ж у той жа час у Кангрэсе i ў Вярхоўным Судзе ЗША ёсьць разуменьне, падмацаванае цiскам некамэрцыйных праваабарончых арганiзацыяў, што павiнны iснаваць пэўныя стрымлiваючыя юрыдычныя мэханiзмы, якiя не дазваляюць ТНК рабiць грошы «на людзкiх касьцёх» пры дапамозе супрацоўнiцтва з дыктатарскiмi рэжымамi.

Менавiта з гэтай прычыны амэрыканскiя судзьдзi i заканадаўцы намагаюцца знайсьцi «салямонава рашэньне» у пытаньнi грамадзянскай адказнасьцi карпарацыяў за супольніцтва ў парушэньнях правоў чалавека. Паводле дасьледаваньня прафэсара юрыдычнай школы унiвэрсытэту Rutgers Camden з штату Нью-Джэрсi Beth Stephens, амэрыканскiя суды адмаўляюцца прыцягваць кампанii да адказнасьцi толькi на падставе факту iх бiзнэс-супрацоўнiцтва з «падазорнымi» урадамi. Аднак, калi icнуе больш пэўная прычынная сувязь памiж дзеяньнямi кампанii i парушэньнямi правоў чалавека ў замежнай дзяржаве, дык карпарацыя можа быць прыцягнутя да грамадзянскай адказнасьцi. У зьвязку з гэтым узгадаем шэраг пагадненьняў з удзелам «Газпрома» i ўрада Лукашэнкi, якiя адсутнасьцю эканамiчнай лёгiкi выклiкалi шок у многiх расейскiх экспэртаў (гл., напрыклад, http://www.opec.ru/news_doc.asp?d_no=50017). На хвiлiну ўяўляючы сябе амэрыканскiм судзьдзёй, задамо сабе рытарычнае пытаньне: што гэта было – «толькi бiзнэс», цi cьвядомыя дзеяньнi, накiраваныя на падтрымку рэжыму, мэтай якіх ёсьць поўнае зьнiшчэньне палiтычнай апазiцыi ў Беларусi?

Яшчэ адзiн цiкавы прыклад – нафтавая кампанiя «Лукойл», кiраўнiцтва якой, як вядома, мае шчыльныя зносiны з Лукашенка. Адна з апошнiх cустрэчаў у гэтым кiрунку адбылася ў студзенi 2006 г., непасрэдна перад супярэчлiвымi выбарамi прэзiдэнта. Тады «Лукойл» атрымаў вязiзарную падтрымку з боку Лукашенкі (гл.артыкул на http://www.bankir.by/modules.php?name=News&file=article&sid=27 ). Малаверагоднай бачыцца магчымасьць доказу таго, што «Лукойл» непасрэдна браў ўдзел у парушэньнях правоў чалавека ў Беларусi. Але ж даволi рэалiстычнай бачыцца спроба пераканаць амэрыканскi суд у тым, што «Лукойл» усьведамляў верагоднасьць грубых парушэньняў правоў чалавека цягам выбараў прэзiдэнта ў сакавiку 2006 г., i, больш за тое, магчыма хацеў гэткіх наступстваў. Верагодная мэта «Лукойла» - імкненьне ўсiмi сродкамi захаваць у Беларусi ўладу, якая гарантуе кампанii рахманае жыцьцё i прыбытак. Магчымая карысьць для Лукашэнкi – эканамiчная выгада i узмацненьне аўтарытэту рэжыму. А вось, магчыма, i першы ўскосны доказ таго, што кiраўнiцтва «Лукойла» магло усьведамляць верагоднасьць (i зычыць) перамогi Лукашенкі любым, нават крывавым, спосабам: пасаду старшынi кансультатыўнай рады «Лукойл-Белорусии», даччынага прадпрыемства «Лукойла», займае былы кiраўнiк прэзiдэнскай адмiнiстрацыi i экс-дзяржсакратар Савета Дзяржаўнай Бяспекi Беларусi Урал Латыпаў. Нарэшце, бiзнэс-сувязь «Лукойла» з ЗША сёньня вiдавочная: амэрыканскiя аўтамабiлiсты ўжо доўгi час карыстаюцца запраўкамi, што маюць дзiўную расейскую назву «Lukoil».

Цi ёсьць шанец?

На думку аўтара гэтага артыкулу, якi прааналiзаваў дзясяткi рашэньняў судоў ЗША па справах аб парушэньнях правоў чалавека, найбольш пэрспэктыўнымi для беларускiх пазыўнікоў могуць быць дзьве катыгорыi позываў да парушальнiкаў правоў чалавека ў Беларусi. Па-першае, гэта – справы аб найбольш абуральных парушэньнях правоў чалавека, напрыклад, з позываў сваякоў вядомых беларускiх дзеячоў, якiя, магчыма, зьнiклi цi былi забiтыя па палiтычных матывах. Па-другое, гэта – супольныя позывы (так зв. «class action») грамадзянаў Беларусi, якiя б злучалі ў сабе меньш абуральныя факты, але ж якiя утварылi б карцiну сур’ёзных i cыстэматычных парушэньняў правоў чалавека, напрыклад, магчымых дзеяньняў ўлады, накiраваных на cьвядомую дыскрымiнацыю беларускамоўнага насельнiцтва альбо зьнiшчэньне палiтычнай апазiцыi ў Беларусi

Безумоўна, у кожным асобным выпадку патрабуецца ацэнка фактаў парушэньняў правоў чалавека ў Беларусi ды iхны аналiз праз прызму iснага прэцыдэнтнага права ЗША. Толькi такiм чынам магчыма вызначыць патэтцыяльную пасьпяховасьць канкрэтнага позыву. Зараз прыгадаем толькi некалькi апошнiх рашэньняў судоў ЗША, якiя, магчыма, зацiкавяць беларускiх праваабаронцаў.

У 2002 г. у справе Tachinova v. Zimbabwe Patriotic Front (афiц. № - 234 F.Supp. 2d 401) амэрыканскi суд дасьледаваў факты шматлiкiх парушэньняў палiтычных правоў i свабодаў грамадзянаў кiроўнай партыяй Зымбабве i знайшоў, што такiя парушэньнi мелi cыстэматычны i абуральны характар ды былі дастаткова грубым парушэньнем мiжнароднага права. У вынiку, суд прынял гэтую справу да разгляду.

У 2004 г. амэрыканскi суд разглядаў справу па позыву чальцоў забароненага ў Кiтаі прадэмакратычнага духоўнага руху Falun Gong да афiцыйных асобаў Кiтая (афiц. № – 349 F. Supp. 2d 1258). Суд зрабiў выснову, што афiцыйныя асобы не абароненыя iмунiтэтам ад позываў ў амэрыканскiм судзе, таму што яны груба парушалi кiтайскую Канстытуцыю, дапусьцiўшы катаваньнi. Акрамя таго, паводле суду, катаваньнi былі дастаткова цяжкiм парушэньнем мiжнароднага права, i cуд прыняў гэтую справу да разгляду.

Шанец – ёсьць!

Безумоўна замежнаму пазыўніку зусiм ня проста выйграць у амэрыканскiм судзе справу аб парушэньнях правоў чалавека, i толькi невялiкi адсотак пададзеных позываў сканчваецца вэрдыктам супраць адказьнікаў. У дадатак да цяжкасьцяў, пра якiя вялося вышэй, пазыўніку прыдзецца сутыкнуцца зь iншымi працэсуальнымi перашкодамi, напрыклад, тэрмiнам пазыўной даўнiны (па агульным правiле – 10 год), дактрынай «палiтычнага пытаньня» (суд адмаўляе ў позыве з прычыны надта сур’ёзнай зьнешнепалiтычнай матываванасьці справы), а ў некаторых выпадках i з патрабаваньнем праходжаньня унутрыдзяржаўных судовых установаў ўсiх узроўняў ў краiне, дзе былi парушаныя правы чалавека.

Не зважаючы на ўсi пералiчаныя складанасьцi, беларускiм праваабарончым арнанiзацыям варта зьвярнуць пiльную ўвагу на гэты сродак абароны правоў чалавека, якi лiчыцца адным з найбольш эфэктыўных праўных мэханiзмаў абароны правоў чалавека ў сьвеце. Ва ўмовах пагрозы дзяржаўнаму сувэрэнiтэту Беларусi, перамогай будзе хаця б тое, што грамадзяне, чыі элэментарныя правы парушаныя, атрымаюць магчымасьць выказацца перад непрадузятым судом. Таксама было б вельмi цiкава паслухаць судовую ацэнку сьведчаньняў былых беларускiх службоўцаў, якiя не адмаўляюцца ад такiх сьведчаньняў (гл., напрыклад, кнiгу былога начальнiка менскага сiза А. Алкаева «Расстрельная команда»).

Акрамя таго, праўнiкi кожнай паважаючай сябе буйной мiжнароднай карпарацыi не абмiнаюць гаворкi пра магчымыя наступствы закона ATS для гэтых карпарацыяў. Калi расейскiя кампанii, якiя падтрымлiваюць рэжым Лукашэнкi, плянуюць выходзiць на рынкi ЗША, яны ня мусяць спадзявацца, што праблема закону ATS iх не закране.

Беларускiя праваабарончыя арганiзацыi здольныя ажыцьцявiць збор i ўпарадкаваньне фактаў парушэньняў правоў чалавка ў Беларусi, у той час як iх амэрыканскiя калегi здольныя зрабiць юрыдычную ацэнку гэтых фактаў i падрыхтаваць пэрспэктыўныя позывы.

Разам з тым неабходна зразумець даволi простую рэч: у сучасным сьвеце грошаў i бiзнэсу анi Уладзiмiр Пуцiн, анi Эўразьвяз, анi Джорж Буш, анi нават Вярхоўны Суд ЗША ня зробяць, з уласнай iнiцыятывы, беларусам падарунак пад назвай «дэмакратыя». Каб здабыць сёньня права сваёй нацыi на iснаваньне, трэба самастойна шукаць i выкарыстоўваць любыя эфектыўныя праўныя сродкi, адным з якiх, безумоўна, ёсьць мэханiзм, апiсаны ў гэтым артыкуле.

Яўген Вайткевiч,
Выпускнiк Беларускага Iнстытуту Правазнаўства,
Студэнт 2-га курсу Юрыдычнай школы Seton Hall шт. Нью-Джэрсi, ЗША

P.S. Пытаньнi да аўтара дасылайце на электроннаю пошту: BelarusATCA на сэрвэры yahoo.com

Яўген Вайткевiч

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015