Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
Если народ бунтует, то не от стремления взять чужое, а от невозможности сохранить свое
Э. Берк
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

У Мiнску прайшоў устаноўчы сход Саюзу пiсьменнiкаў Беларусi

11/18/2005 - 21:58
18 лiстапада 2005 году ўвойдзе ў беларускую гiсторыю як дата фармальнага раздваення беларускix пiсьменнiкаў па палiтычнай прыкмеце.
 
«Новую рэспублiканскую арганiзацыю «Грамадскае аб`яднанне «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi» стварылi на ўстаноўчым сходзе 18 лiстапада прадстаўнiкi лiтаратурнага цэху краiны»
 
- так ацанiла адбытае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА. Тым самым магчымасць, што новае аб`яднанне будзе зарэгiстраванае, не выключаецца.
 
З`езд прайшоў у адным з лепшых будынкаў сталiцы – Палацы прафсаюзаў i пры ўзмоцненай мiлiцэйскай ахове. Сваю неабходнасць мiлiцыя прадэманстравала, калi не пусцiла ў будынак журналiстаў недзяржаўных СМI i прыйшоўшых па ўласнай iнiцыятыве кiраўнiкоў «старога» «Саюза беларускiх пiсьменнiкаў». Дарэчы, пра гэты факт дзяржаўнае агенцтва навiнаў БЕЛТА замаўчала. Затое распаўсюдзiла такую iнфармацыю:
 
«Празаiкi, паэты, драматургi i крытыкi ў сваiх выступах на сходзе адзначалi, што ранейшая арганiзацыя «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў» апошнiмi гадамi не задавальняла iх прафесiйныя патрабаваннi, у цэнтры яе ўвагi былi галоўным чынам палiтычныя памкненнi. У шэрагу выпадкаў праца вялася ў накiрунку супрацьстаяння ўладзе, дэскрыдытацыi iснага дзяржаўнага ладу», - заключыла БЕЛТА. 
 
Ужо да абеду новая арганiзацыя была заснаваная, а яе кiраўнiком адзiнагалосна абраны Мiкалай Чаргiнец, у мiнулым кiраўнiк перадвыбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкi, а цяпер – член Савету Рэспублiкi. Дарэчы, на банкет, якi завершыў мерапрыемства, Чаргiнец не застаўся.
 
Вядомы культуролаг i журналiст Маскiм Жбанкоў, якi выпадкова апынўся ў той дзень каля Палаца прафсаюзау, адбытаму не здзiвiўся:
 
«Беларусь бярэ прыклад з Расii, дзе таксама з`явiлася два саюза пiсьменнiкаў. Праўда, там дэмакратычна-прагрэсiўныя пicьменнiкi аддзялiлiся ад артадаксальных i праўладных, а тут усё наадварот. Гэта сведчыць пра тое, што, верагодна, у нас бальшыня пiсьменнiкаў усё ж знаходзяцца ў апазiцыi рэжыму». Дарэчы, нiводнага сапраўды вядомага пiсьменнiка ў новую арганiзацыю не ўвайшло. Калi, натуральна, не лiчыць самога Мiкалая Чаргiнца, як паведамiла БЕЛТА, аўтара «больш як 40 мастацкix твораў».  
 
Як мяркуюць эксперты, гэта не перашкодзiць уладам для ўзмацнення пралукашэнкаўскай арганiзацыi аддаць яму Дом лiтаратара i санаторый «Iслач». Бо ў назве новай арганiзацыш ёсць слова «Беларусь», дазвол на выкарыстанне якога дае асабiста Аляксандр Лукашэнка.
 
Сяргей Панчанка
 
 

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015