|
|
|
Валянцін Акудовіч. Я не люблю панятак «народ»06/27/2005 - 23:35 / Валянцін Акудовіч
Трэці Шлях: Вядома, што зараз на фарміраванне беларускай культуры (ды і на іншыя еўрапейскія культуры) аказвае ўплыў распаўсюджванне амерыканскай і азіяцкай культур. Пытанне такое: а якія яшчэ вядомыя культуры аказвалі ўплыў на фарміраванне сучаснай беларускай культуры ў мінулым? Якія элементы гэтага ўплыву дайшлі да цяперашніх часоў? Згадайце прыклады пазітыўных і негатыўных элементаў беларускай сучаснай культуры, якія прыйшлі да нас з іншых культур? В. Акудовiч: Адныя і тыя ж (з паходжання) людзі жывуць на гэтай зямлі ўжо не адно тысячагоддзе (некаторыя з даследчыкаў называюць нават лічбу ў 9 тысяч год). Таму Трэці Шлях: На Вашу думку, што сёння з сябе ўяўляе беларускі народ. Ці можна яго назваць нацыяй, ці пакуль гэта залішне смела. Ці ёсць у яго сур’езная этнічная, культурная сегментацыя ці ён аднародны ў сваёй масе. Як Вы разумееце тэрмін: беларуская нацыя. Гэта этнічная сукупнасць ці ўсё ж сукупнасць грамадзянаў сваёй краіны незалежна ад этнічнай прыналежнасці? В. Акудовiч: Я не люблю панятак «народ» — бо ён аблудны (хаця і сам бываю змушаны ім карыстацца, паколькі зацугляны кантэкстам). Панятак «народ» у якасці ўстойлівай універсаліі замацаваўся ў эпоху рамантызма і, як на добры лад, мусіў быў з той эпохай сыйсці — але застаўся. І з гэтага ў шмат якіх галовах творыць сумятню і ўсялякую непатрэбшчыну. Васіль Быкаў зрабіўся нават вялікім пессімістам з таго, што «народ памёр». А ніякага «народу» ніколі і не было — былі халопы, мужыкі, тутэйшыя, шляхта, палачане, наваградцы, ліцьвіны, беларусіны і г.д. і да т.п. Уласна, даўно трэба было б перапісаць стары «слоўнік» (і здаць у архіў), але хто будзе чытаць новы, калі ўсе глядзяць тэлевізар ці чытаюць Гегеля? Трэці Шлях: Якія найбольш тыповыя В. Акудовiч: Здольнасць адаптавацца і выжываць у самых трагічных ці ганебных умовах. Існаваць як бы ў адсутнасці стагоддзі, а потым зноў вытыркацца над роўняддзю быцця. Рэдка хто зважае, што пад сарамлівасцю, нехлямяжнасцю і паныласцю беларусаў прыхаваная неверагодная вітальнасць. Згодна тых гістарычных сітуацыяў, як яны складваліся, ад беларусаў (так іх сёння называюць) ужо і знаку не павінна было застацца (ці толькі «знак», як ад яцьвягаў альбо обраў). Але ж не, вось яны зноў, быццам партызаны з лесу, выходзяць са свайго «няма» і патрабуюць «людзьмі звацца». Дазвольце яшчэ адну самацытату: «Можа самім лёсам нам наканавана адбыцца праз „няма“, якое мы выношваем у сярэдзіне саміх сябе ўжо цэлае тысячагоддзе? Колькі за гэты час вусцішнае „нішто“ праглынула імперыяў, народаў, культураў, якія ганарліва раскашавалі сярод сваіх здабыткаў і перамогаў? А мы, збіральнікі стратаў і паразаў, затуленыя сваёй адсутнасцю, перакрочваем у трэцяя тысячагоддзе, магчыма, якраз дзеля таго, каб засведчыць нашае Няма як самы надзейны шлях праз час і быццё». Трэці Шлях: Ці ёсць у нас эліта? Хто гэтыя людзі, прадстаўнікі беларускай эліты, калі такія існуюць? Калі не, то што трэба рабіць, каб яны фармаваліся? В. Акудовiч: Кожнае пераадоленне сацыяльнай атамізацыі адбываецца праз з’яўленне таго, што можна назваць словам «эліта» (але можна і другімі словамі). І ніякіх іншых механізмаў паўставання хоць якой супольнасці не існуе. І калі сёння ўзнікае пытанне, ці ёсць у нас эліта, дык гэта азначае, што: а) альбо беларускае грамадства пакуль не з’яўляецца супольнасцю; б) альбо мы пад словам «эліта» разумеем не інтэгральную падзею, а нешта зусім іншае. Трэці Шлях: У хуткім будучым мы будзем размаўляць на беларускай, на рускай ці на трэцяй мове, якая атрымаецца ў выніку змяшэння першых дзвюх? В. Акудовiч: На жаль (для мяне асабіста) вельмі малаверагодна, што беларуская мова на Беларусі хоць калі запануе спрэс і татальна. Але мне хацелася б верыць, што калі сённяшні рэпрэсіўны перыяд адносна беларускай мовы скончыцца, яна знойдзе сваё месца (і сваю ролю) у жыцці не толькі нацыянальна заангажаваных беларусаў, але і ўсяго грамадства. Разам з тым, найбольш пэўна, што Беларусь і надалей застанецца полімоўнай краінай (якой яна і была заўсёды). Актыўна будзе пашырацца англамоўны дыскурс, патроху адсланяючы рускамоўны. Хаця, прынамсі ў бачнай перспектыве, дамінаванне рускай мовы бясспрэчна застанецца. А даўжыня гэтай перспектывы будзе залежаць ад заняпаду (ці росквіту) Расеі. У эпоху камунікатыўна адкрытых прастораў (глабалізацыі) з рускай мовай і ў Расеі неўзабаве паўстануць сур’ёзныя праблемы. І калі Расея ператворыцца ў глухую правінцыю глабальнага свету, дык хто захоча размаўляць мовай «дзярэўні», тым болей — не сваёй «дзярэўні»? Трэці Шлях: Якую ролю грае родная мова ў нацыянальнай самасвядомасці, яе культурным узроўні, палітычнай стабільнасці і эканамічнай эфектыўнасці? В. Акудовiч: Я не думаю, што тут (эканоміка, палітыка) існуе хоць нейкая наўпроставая сувязь. Амерыканская нацыя на чужой мове стварыла самую магутную за ўсю гісторыю чалавецтва супердзяржаву. (Дарэчы, наўрад ці ў амерыканцаў атрымалася б падобнае, каб яны скарысталіся французскай альбо гішпанскай мовамі, але гэта ўжо зусім іншая гаворка). А з іншага боку, немагчыма ўявіць немцаў у той значнасці, якую мы ведаем за імі, без нямецкай мовы (бадай, зусім невыпадкова немцы збудавалі сваю нацыю менавіта на этналінгвістычнай мадэлі). Адным словам, уласныя мова і нацыянальная культура камусьці дапамагаюць у палітычным і эканамічным уладкаванні, а камусьці і не (самымі беднымі і неўладкаванымі з’яўляюцца традыцыйныя грамадствы трэцяга свету, дзе родная мова і культура татальна дамінуюць). Трэці Шлях: Як найбольш эфектыўна данесці да людзей Беларусі неабходнасць ведаць і размаўляць В. Акудовiч: Рэч зусім не ў тэхналогіях і спосабах «беларусізацыі». Самыя дасканалыя з іх не будуць мець аніякага эфекту, пакуль улада (найперш) і грамадства (затым) — ці наадварот?-не адчуюць сантымент да «матчынай» мовы, як да таго, што палягае ў прычыне і гэтай дзяржавы і іх саміх, як беларусаў, нават калі яны самі і не збіраюцца вяртацца да мовы продкаў. Толькі паўсюдная сімпатыя і, магчыма (але не абавязкова), ціхі дакор сабе за тое, што адлучаны ад слова продкаў, створаць атмасферу прыязні, у якой «мова» зможа заняць хай сабе і не дамінуючую, але стабільную пазіцыю і спакойна функцыянаваць у меру таго рэальнага патэнцыялу, які яна мае насамрэч. Трэці Шлях: Як Вы бачыце будучыню беларускай нацыі? В. Акудовiч: «У сэнсе нацыянальнай перспектывы мы мала чым адрозніваемся ад іншых. Беларусь сёння — гэта Францыя заўтра. Калі культура як цэлае перастае быць падставовым апірышчам быцця, дык усіх нас чакае аднолькавы лёс. І, магчыма, адзінае, што нас неўзабаве будзе адрозніваць адзін ад аднаго, гэта колькасць волі да супраціву сітуацыі Нідзе і Ніхто». Гэта цытата з майго даўняга эсэ, якое так і называецца — «Нідзе і Ніхто». Разумею, што прадстаўлены тут «цытатны» адказ не сіметрычны запытанню. Але я ім скарыстаўся, каб выразніць адну зусім простую рэч: лёс беларускай нацыі будзе залежаць толькі ад таго (і ні ад чаго іншага), наколькі нацыянальнае застанецца запатрабаваным у тым спосабе існавання чалавецтва, які сёння (пакуль) мы называем глабалізацыяй. Трэці Шлях: Якую б нацыянальную ідэю Вы прапанавалі беларусам, зыходзячы з іх культурнай і каштоўнаснай існасцяў? В. Акудовiч: Калі нехта вам скажа, што ён вынайшоў «нацыянальную ідэю», дык вы пахваліцеся яму, што прыдумалі «перпетум мобіле» ці злавілі ў глухіх нетрах Белавежскай пушчы «снежнага чалавека». Верагодна, ён вам і паверыць, але вы яму не давайце веры. Немагчыма вынайсці тое, чаго ў прыродзе няма. А ў «прыродзе» беларусаў няма ніякай нацыянальнай ідэі. Ну калі ўжо некаму без яе хоць памірай, дык хай ён у гэтай якасці фармалізуе Беларусь як такую. Маўляў, нацыянальная ідэя беларусаў — Беларусь. Трохі дурнавата гучыць, але насамрэч трапна. Бо калі што і яднае беларусаў, дык гэта топас. Больш за тое, ва усе гістарычныя эпохі, у якія б геапалітычныя канфігурацыі гэтая тэрыторыя не патрапляла, яна заўсёды патрабавала для сябе адметнага статусу (ВКЛ у Рэчы Паспалітай, |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий