Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Человек не может получить свободу извне больше той, которой он обладает изнутри
Т. Мурановский
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

У Варшаве зарэгістравалі моладзевую ініцыятыву „Вольная Беларусь”

09/29/2006 - 14:01

У Варшаве моладзевая ініцыятыва „Вольная Беларусь” атрымала рэгістрацыю ды займела статус грамадзкага аб’яднаньня. Цікавасьць выклікае той факт, што сярод заснавальнікаў ды сябраў арганізацыі няма беларусаў, нават этнічных. „Вольная Беларусь” — арганізацыя палякаў, якіх цікавіць барацьба за дэмакратыю ды спрабуюць дапамагчы тым, хто супрацьстаіць дыктатарам.

Чальцы арганізацыі маюць досьвед удзелу ў „аранжавай” рэвалюцыі ва Ўкраіне. Сваё рашэньне ўдзельнічаць у рухах супраціву недэмакратычным рэжымам палякі матывуюць удзелам бацькоў у руху „Салідарнасьці”.

У інтэрвію Рацыі пра пляны „Вольнай Беларусі” распавяла каардынатар праграмы „Уікенд у Польшчы” Агнешка Астроўская:

— Да канца году польская моладзевая арганізацыя мае запрасіць больш за 200 чалавек на сэмінары ды стажыроўкі, што будуць праходзіць у Варшаве штотыдзень у выходныя. Акрамя таго, бліжэйшым часам распачнецца навучаньне маладых журналістаў, якія маюць досьвед працы ў рэгіянальных газэтах. І гэта толькі пачатак — найбольш цікавыя праграмы, мяркуецца, пачнуць рэалізоўвацца пасьля новага году.

На сёньня варшаўская „Вольная Беларусь” налічвае блізка 20 актывістаў, але па словах заснавальнікаў, шэрагі арганізацыі ўвесь час пашыраюцца за кошт студэнтаў аддзяленьня беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту ды тых маладых палякаў, што кантактавалі зь беларусамі прыватна. Шмат хто зь іх вывучыў беларускую мову самастойна, і большасьць цяпер гатовая далучыцца да акцыяў ды праграмаў, арыентаваных на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Аляксандар Буракоў

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015