Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
Быть свободным значит не предаваться безделью, а самолично решать, что делать и чего не делать
Ж. Лабрюйер
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

“Мы – пакаленьне эмігрантаў” (чаму моладзь пакідае краіну)

09/21/2006 - 13:28

Штогод зь Беларусі за мяжу зьяжджае каля 12 тысяч чалавек. Гэта афіцыйныя дадзеныя Міністэрства статыстыкі. Экспэрты выказваюць меркаваньне, што насамрэч афіцыйная лічба заніжаная.

У 2003 годзе краіну пакінула 12.986 чалавек, у 2004-м – 12,5 тысячы, летась – 11 тысяч 80 чалавек. Сярэдні ўзрост беларусаў, якія шукаюць лепшай долі за мяжой, 20 – 35 гадоў. Як правіла, гэта маладыя, энэргічныя, адукаваныя людзі. Па легальных афіцыйных каналах на пастаяннае месца жыхарства ці на часовую працу зьяжджае значна менш. Гаворыць кіраўнік Цэнтру маніторынгу міграцыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Міхаіл Арцюхін:

(Арцюхін: ) “Парадку 70 чалавек на сталае месца жыхарства штогод зьяжджаюць. Так, гэта ў большасьці моладзь. Аднак тыя, хто зьяжджае на год, так званая “працоўная міграцыя” - для навукі гэта лічба вагаецца ў межах трох тысяч”.

Паводле тлумачэньня спадара Арцюхіна, сюды дадаецца яшчэ працоўная часовая міграцыя: прыкладна 5 тысяч беларусаў у год. У Амэрыку, Нямеччыну, Вялікую Брытанію звычайна едзе працаваць студэнцтва – таксама парадку пяці тысяч у год. 30 – 40% зь іх не вяртаецца. Прычыны ва ўсіх розныя. Выпускнік Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Сяргей, які застаўся ў Нямеччыне 7 гадоў таму, пачынаў з чорнарабочага. Але зараз працуе ў саліднай страхавой фірме. Паслухаем, чаму ён не вярнуўся дадому.

(Сяргей: ) “Запатрабаванасьці не было. Мы, напрыклад, заканчвалі Інстытут замежных моваў, і разумелі, што міжнародных адносінаў як такіх у Беларусі не існуе. Мы ўжо, калі вучыліся ва ўнівэрсытэце, разумелі, што мы – пакаленьне эмігрантаў, мы – тыя людзі, якія ў краіне сваёй запатрабаваныя ня будуць. Нават калі прыехалі сюды і пачалі працаваць тут (што таксама ня цукар), мы разумелі, што назад у Беларусь ня вернемся”.

Былы беларускі студэнт Ільля вырашыў застацца ў Чэхіі

(Ільля: ) “Па-рознаму. Гэта зноў жа залежыць ад канкрэтнага чалавека, наколькі ён стала мысьліць, якія ў яго прынцыпы ўжо склаліся – ад гэтага залежыць, ці вернецца ён ці ня вернецца”.

Яшчэ верасень, і пакуль ВНУ краіны не падлічылі колькасьць так званых невяртанцаў, але што яны ўжо ёсьць, сумневу няма.

(Мікола: ) “У мяне сястра засталася ў Сан-Францыска, ужо здала зваротны квіток”.

(Карэспандэнтка: ) “А вы б паехалі самі?”

(Мікола: ) “Чаму не? Абавязкова, калі б візу далі, паехаў бы, каб зарабіць грошай. На будоўлю пайшоў бы”.

Іна Студзінская, Менск

svaboda.org

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015