Штабы Казуліна і Мілінкевіча правялі перамовы
01/31/2006 - 01:39Каманды Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча дамовіліся аб карэктных адносінах і супрацоўніцтве пры назіраньні за хадой выбарчай кампаніі. Дамоўленасьць была дасягнутая на перамовах, што адбыліся сёньня.
Сябры каманды Казуліна вылучылі ініцыятыву аб зьліцьці штабоў кандыдатаў у выпадку нерэгістрацыі аднаго зь іх. У сваю чаргу прадстаўнікі штабу Мілінкевіча прапанавалі “не аддаваць пытаньне аб дэмакратычных кандыдатах на рашэньне ўладаў, а вызначыць яго паводле ўзгодненых крытэрыяў яшчэ да рэгістрацыі”.
Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што такімі крытэрыямі можа быць колькасьць сабраных подпісаў і рэйтынг папулярнасьці. Паводле абодвух крытэрыяў, кандыдат ад аб'яднанай апазыцыі пераўзыходзіць кіраўніка сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”.
Крыница: http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/1/D0207692-7208-4544-8479-1BE5264D4181.html
Отправить комментарий