Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
Что большинство? Большинство — безумие. Ум ведь лишь у меньшинства
Ф. Шиллер
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
У России и Белоруссии появится новая военная группировка
07/28/2008 - 15:59 / newsru.com

Из его слов понятно, пишет издание, что военную группировку создадут на западных границах Белоруссии и России. Другие страны на этом направлении, Украина и Молдавия, входят в Организацию за демократию и экономическое развитие - ГУАМ (ее членами также являются Грузия и Азербайджан). Как предположил первый вице-президент Академии проблем безопасности, обороны и правопорядка генерал-полковник Виктор Есин, речь идет о базировании в Белоруссии ракетных комплексов "Искандер-М", которые смогут поражать элементы ПРО в Чехии.
>>

комментарии: 3
интересное в новостях
"Репортеры без границ" осудили попытки закрыть газету "Наша нiва"  /  
комментарии: 30
США предложили Туркмении начать новую эру отношений  /  
комментарии: 13
На работу в Венесуэлу  /  
комментарии: 9
В Женеве проходят переговоры о вступлении Беларуси в ВТО  /  
комментарии: 7
Ядерное оружие в Беларуси: секретов нет?  /  
комментарии: 6

Ад Тваёй і Маёй да Нашай Беларусі
11/18/2008 - 04:46 / www.belmuseum.org
16 лістапада а 13-й гадзіне ў будынку Катэдральнага Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у памяшканьнях якога пасьля працяглага рaмонту распачаў працу Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, адбылося адкрыцьцё выставы вядомага беларускага мастака-графіка Яўгена Шатохіна "Мая і Твая Беларусь".
комментарии: 0
Restart Эстонии: 15 ноября в 11-00 смотрите видео
11/14/2008 - 05:53 / re-start.ee
В мировой экономике и экономике Эстонии настал переломный момент. Перед Эстонией стоит выбор: реагировать ли в случае более серьезного кризиса болезненным урегулированием со стороны государства или наоборот, продолжить деятельность на свободном рынке и искать возможности самым выгодным образом использовать индивидуальную созидательность человека. А может следует выбрать третий путь – временный государственный капитализм, когда государство берет на себя предприятия, которые не в силах пережить кризис сами?
комментарии: 0
Эўрапейская кааліцыя выходзіць з АДС
10/27/2008 - 15:42 / Радыё Свабода
Сёньня каардынацыйны камітэт Эўрапейскай кааліцыі зацьвердзіў заяву пра выхад з дамовы. Пра гэта паведаміў лідэр Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч. Ён нагадаў, што ў лістападзе 2004 года была падпісана дамова паміж суб’ектамі Эўракааліцыі і “пяцёркі плюс” аб утварэньні АДС на прынцыпах роўнасьці суб’ектаў і эўрапейскага выбару Беларусі. Аднак усе гэтыя прынцыпы, паводле Міколы Статкевіча, былі скасаваныя. “Мы не падпісваліся пад кааліцыяй, бальшыню кіроўных органаў якой ствараюць неэўрапейскія сілы. Пад кааліцыяй, якая проста адмаўляецца ад барацьбы. І штучна на мінулым кангрэсе, які Бог ведае як склікаўся, стварыла органы. І штучная, неэўрапейская бальшыня спрабуе навязваць волю астатнім”, - адзначыў Мікола Статкевіч. Эўракааліцыя спыняе дамову ў аднабаковым парадку. Але пасьля гэтага, паводле спадара Статкевіча, назва “АДС” скасоўваецца і цяпер калегі па АДС мусяць абраць альбо старую, альбо нейкую іншую назву. “У адваротным выпадку мы будзем іх называць алімпійскімі дэмакратычнымі сіламі, бо іх прынцып, як мы пераканаліся за чатыры гады супрацы, не перамога, а ўдзел. Як у алімпійцаў”, - заявіў Мікола Статкевіч.
комментарии: 1
Абраны сьпікер парлямэнту
10/27/2008 - 15:40 / Радыё Свабода
Сьпікерам Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня абраны дэпутат па Глыбоцкай выбарчай акрузе, былы старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка Са 109-ці, хто прагаласаваў, “за” выказаліся 107 дэпутатаў, “супраць” - 1, і 1 бюлетэнь прызнаны несапраўдным. Уладзімер Андрэйчанка нарадзіўся ў 1949 годзе ў в. Мар'янова Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці. У 1968 годзе скончыў Лужасьнянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, у 1977 годзе - Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (Расея), у 1988 годзе - Менскую вышэйшую партыйную школу. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Пасьля службы ў шэрагах Узброеных сіл з 1970 году быў на камсамольскай, партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Лёзьненскім раёне. У 1981-1991 гадах - начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі, старшыня Лёзьненскага райвыканкаму, першы сакратар Верхнядзьвінскага райкому КПБ. У 1991-1994 гадах - першы намесьнік старшыні, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і забесьпячэньню насельніцтва прадуктамі харчаваньня Віцебскага аблвыканкама. Зь лістапада 1994 году - старшыня Віцебскага аблвыканкама. Быў чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трох скліканьняў. На пасаду віцэ-сьпікера парлямэнту высунуты старшыня райвыканкаму Шклоўскага раёну Валеры Іваноў. Валеры Іваноў 1955 года нараджэньня. Двойчы абіраўся чальцом Савета Рэспублікі. З 2004 года працуе старшынёй райвыканкаму Шклоўскага раёну. Кандыдатуру Іванова вылучыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка. *** У парадку дня сёньняшняй сэсіі сем пытаньняў. Усе яны тычацца абраньня новага кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў, стварэньня сталых камісій і асабістага складу чальцоў гэтых камісіяў. Згодна з рэглямэнтам сьпікер і ягоны намесьнік абіраюцца праз патаемнае галасаваньне.
комментарии: 0
ЕГУ абверг інфармацыю аб прапанове ўладаў вярнуцца ў Беларусь
10/27/2008 - 15:39 / ЕРБ
Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту не прапаноўвалі вярнуцца ў Беларусь. Інфармацыю пра тое, што беларускія ўлады выступілі з такой прапановай, у размове з Еўрарадыё абверг рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў. Анатоль Міхайлаў: “Я вельмі здзіўлены такога кшталту інфармацыі, для мяне яна нечаканая. І падтэкст публікацыі вельмі дзіўны. Там ёсць спасылка на нейкіх супрацоўнікаў ЕГУ, якія яе паведамілі. Яны што – выступаюць ад імя беларускіх уладаў, супрацоўнікі ЕГУ? Па-другое, пішуць, што я з радасцю адрэагаваў на прапанову. Адкуль яны ведаюць, як я буду рэагаваць?! Магчыма, у падмурку ляжыць рэзалюцыя Еўрапарламента, дзе пішуць, што гэта адна з умоў паляпшэння адносінаў, але маецца на ўвазе дэмакратызацыя краіны, а не спроба аддаць нас тым, хто нас і знішчыў. А яны засталіся там жа, на тых жа месцах. І дзіўна, навошта Халезін у гэта ўвязваецца. Навошта яму гэта патрэбна?”. Пра тое, што беларускія ўлады прапанавалі ЕГУ вярнуцца з Вільні ў Беларусь, паведаміла “Хартыя’97” са спасылкай на кіраўніка Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна. Атрымаць каментар у драматурга ў Еўрарадыё пакуль не атрымалася. Нагадаем, што ў 14 артыкуле прынятай 9 кастрычніка рэзалюцыі Еўрапарламента аб сітуацыі ў Беларусі ўздымаецца пытанне пра зачынены па палітычных матывах Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. У 2004 годзе ЕГУ быў вымушаны пераехаць з Мінска ў Вільню, дзе і працуе па сённяшні дзень у якасці афіцыйна зарэгістраванага літоўскага ўніверсітэта, дыпломы якога прызнаюцца ва ўсім Еўрасаюзе.
комментарии: 0
Нацбанк уводзіць у абарот памятныя манеты «Дзяды»
10/27/2008 - 15:37 / Хартыя97
Нацыянальны банк Беларусі (НББ) 28 кастрычніка ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Дзяды» серыі «Святы і абрады беларусаў», паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі НББ. Срэбная памятная манета "Дзяды" выпушчаная наміналам 20 рублёў, спробай сплава 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм, медна-нікелевая - наміналам 1 рубель, масай 16 г, дыяметрам 33 мм, паведамляе «Інтэрфакс». Срэбныя і медна-нікелевые манеты адчаканеныя якасцю "анцыркулэйтэд", тыражом па 5000 штук кожнай. У хрысціянскай традыцыі абрад шанавання продкаў праводзіцца на сёмы дзень пасля Вялікадня (сёмуха, вясновая радаўніца або вялікдзень нябожчыкаў) або ўвосень (вялікія асяніны, дзедаў тыдзень). У гэтыя дні людзі ходзяць на могілкі і моляцца за памерлых у сваім родзе, адмаўляюцца ад шумных забаваў. У Беларусі на "Дзяды" адзначаецца дзяржаўны дзень памяці - 2 лістапада.
комментарии: 0
Літва галасуе супраць папулістаў
10/27/2008 - 15:35 / Наша Ніва
У нядзелю ў Літве прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў. Паводле інфармацыі старшыні ЦВК Зянонаса Вайгаўскаса, у другім туры выбараў удзел узялі 22% выбарцаў. Галасаваньне праходзіла ў аднамандатных акругах. У выніку перамогу атрымаў кансэрватыўны «Саюз Айчыны» былога прэм’ер‑міністра Андруса Кубілюса. Паводле папярэдняй інфармацыі хадэкі атрымаюць у Сойме 44 месцы з 141. На другое месца выйшлі сацыял‑дэмакраты, які знаходзяцца ў кіроўнай эліце Літвы ўжо сем гадоў, былога прэзыдэнта Альгірдаса Бразаўскаса і сёньняшняга прэм’ера Гедымінаса Кіркіласа (26 месцаў). Шаснаццаць мандатаў у парлямэнт атрымалася заваяваць нядаўна ўтворанай Партыі народнага адраджэньня, 41‑гадовага тэлевядучага Артураса Валінскаса. Нагадаем, што ў склад партыі увайшлі вядомыя ў краіне прадстаўнікі шоў‑бізу. Цікава, што сам Валінскас прайграў выбары ў Панявежісе кансэрватару Антанасу Матуласу. Партыя былога кіраўніка краіны папуліста Раландаса Паксаса змагла заваяваць пятнаццаць месцаў у Сойме. Яшчэ адна прарасейская сіла Партыя працы мультымільянэра расейскага паходжаньня Віктара Ўспаскіх змагла здабыць дзесяць мандатаў. Адзінаццаць мандатаў атрымаў рух лібэралаў, а яшчэ восем — лібэрал‑цэнтрыстаў. Прадстаўніцтва іншых партыі ў Сойме будзе мінімальным. Не прайшла ў парлямэнт досыць вядомая ў краіне старшынька партыі вяскоўцаў і новай дэмакратыі Казіміра Прунскене. Нагадаем, што ў 2004 годзе на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, пасьля імпічмэнту Паксаса, Прускене змагла набраць 47,8% галасоў выбарцаў і зусім нязначна саступіла Валдасу Адамкусу. Ня змог выйграць выбары ў аднамантатнай акрузе былы мэр Вільні Артурас Зуокас. Зрэшты, ён у парлямэнт праходзіць па партыйных сьпісах лібэралаў. Адразу ў чатырох акругах будзе праведзены перападлік галасоў. Гэта тыя акругі, дзе розьніца паміж кандыдатамі склала ад 22 да 52 галасоў. Відавочна, што парлямэнцкую кааліцыю складуць прадстаўнікі чатырох правацэнтрысцкіх партый — «Саюз Айчыны», Партыя народнага адраджэньня, рух лібэралаў і лібэрал-цэнтрысты. Яны будуць у Сойме 79 прадстаўнікоў, калі нічога нечаканага не адбудзецца падчас перападліку.
комментарии: 0
Прэзыдэнты Беларусі і Расеі сустрэліся ў замку Майндорф
10/25/2008 - 17:58 / Наша Ніва
    25 кастрычніка ў замку ў Майндорфе (Маскоўская вобласць) праходзіць рабочая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Адкрываючы яе, Д.Мядзведзеў прапанаваў свайму беларускаму калегу абмеркаваць сумесную пазіцыю датычна мер па пераадоленні глабальнага фінансавага крызісу, перадае РІА Новости. Прэзідэнт Расіі нагадаў, што 15 лістапада ў ЗША адбудзецца саміт "дваццаткі", на якім размова пойдзе аб далейшым развіцці архітэктуры фінансавых адносінаў. "Мне хацелася б, каб з нашымі найбліжэйшымі суседзямі мы абмеркавалі сумесную пазіцыю наконт гэтага, — зазначыў ён. — Мы абмяркуем і шэраг важных пытанняў у межах падрыхтоўкі да пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета па выніках года, а таксама развіццё гандлёва-эканамічных сувязей, інвестыцыйных праектаў, сацыяльных пытанняў. Натуральным было б абмеркаваць і сітуацыю, што склалася на фінансавых рынках". "Думаю, што і ў нашых двухбаковых адносінах нам важна даць пазітыўны сігнал", — цытуе РІА Новости А.Лукашэнку. "Апрача таго, нам важна, што адбываецца ў Расіі, — падкрэсліў беларускі прэзідэнт, нагадаўшы, што прыкладна палова золатавалютных рэзерваў краіны захоўваецца ў рублях. — Мы свядома адышлі ад долара, калі нас пачалі прэсінгаваць. Для нас важныя ваш вопыт, ваша парада".
комментарии: 0
Зьезд Моладзі БНФ абярэ новае кіраўніцтва і прыме праграмную плятфор
10/25/2008 - 17:55 / pbnf.org
25-26 кастрычніка ў сядзібе БНФ адбудзецца зьезд моладзевай камісіі Партыі БНФ - "Моладзі БНФ". Больш за 40 дэлегатаў з 11 гарадоў Беларусі будуць абіраць новае кіраўніцтва арганізацыі, прымаць праграмную плятформу Моладзі БНФ, а таксама плянаваць дзейнасьць на будучы год. Нагадаем, старшыня арганізацыі Алесь Каліта чацьвёрты месяц знаходзіцца на службе ва Ўзброеных сілах Беларусі. Удзел у Зьезьдзе возьмуць прадстаўнікі іншых арганізацыяў, замежныя госьці. Акрэдытацыя журналістаў на месцы. Пачатак Зьезду – 25 кастрычніка ў 14:00. Сядзіба БНФ.
комментарии: 0
Cьцяг да гадавіны Аршанскай бітвы
09/07/2008 - 00:39 / Радыё Свабода
Бел-чырвона-белы нацыянальны сымбаль зьявіўся ў Віцебску каля поўначы 5-га верасьня на электрычных дратах недалёка ад Плошчы Перамогі. Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы, паведаміў Радыё Свабода зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга. У ёй гаворыцца: “Віншую ўсіх зь Днём беларускай вайсковай славы. Апошнія падзеі ў Грузіі сьведчаць пра тое, што беларусам трэба сур”ёзна рыхтавацца, каб у выпадку неабходнасьці паўтарыць подзьвіг нашых продкаў пад Воршай. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”. Паводле спадара Хамайды, сьцяг лунаў над горадам усяго каля 40 хвілін: неўзабаве яго зьнялі міліцыянты і супрацоўнікі МНС. Тым часам, як Барыс Хамайда і ягоны сябар Аляксандар Салаўян назіралі, як здымаюць сьцяг, да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паказаць дакумэнты. Ахоўнікі правапарадку заявілі, што складуць рапарт пра здарэньне, і ў ім згадаюць тое, што недалёка былі заўважаныя “падазроныя асобы” – віцебскія апазыцыянэры. Гістарычная бітва пад Воршай адбылася 8 верасьня 1514 году і скончылася перамогай войска ВКЛ над расейскім войскам. Гэтая дата адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы. У пачатку 1990-х гадоў былі прапановы зрабіць гэтае сьвята дзяржаўным, але афіцыйным у Беларусі яно так і ня стала.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015