В случае подтверждения фактов поддержки колумбийской террористической группировки FARC иностранными державами, последствия для них могут быть очень серьезными.На основании этих документов в Конгрессе США уже готовится законопроект, согласно которому американские законодатели могут внести государства, поддерживающие колумбийских повстанцев в список стран – спонсоров терроризма, отмечает российская газета «Новые известия»
Студенты Тартуского университета отметили День Победы в Грюнвальдск 07/17/2008 - 00:07 / ТП-информ В Эстонском городе Тарту беларуское студенческое общество Тартуского университета «Ruthenia Alba» отметило годовщину победы беларуских войск в Грюнвальдской битве.
Утром на Домском холме, у руин Домского Собора, где сейчас размещается музей Тартуского университета, был поднят беларуский национальный бело-красно-белый флаг и произнесена торжественная речь.
На мероприятии помимо беларусов также присутствовали эстонские и финские студенты.
Как было отмечено, 15 июля 1410 года беларусы, разгромив Тевтонский орден, на 500 лет остановили попытки агрессии на белорусские земли со стороны западных государств. Только с Востока, а точнее со стороны России на протяжении этого времени была постоянная военная угроза и попытки завоевания Беларуси. И если теперь Западный мир союзник Беларуси, то Россия не покидает попыток взять Беларусь под свой контроль.
В наше время необходим политический Грюнвальд, чтобы обезопасить Беларусь от Восточного соседа, и союзником в этой битве должна стать вся цивилизованная Европа. комментарии: 0
Ліда:ператрус на кватэры В.Бароўскага 07/17/2008 - 00:03 / Радыё Свабода Супрацоўнікі КДБ і міліцыі апячаталі кватэру лідзкага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Вадзіма Бароўскага.
Спачатку хлопца запрасілі ў КДБ на допыт у крымінальнай справе па выбуху 4 ліпеня. А пасьля допыту прывезьлі на кватэру і пачалі ператрус.
Вадзім папрасіў міліцыянтаў, каб яны прад’явілі яму ордэр. Ён заявіў, што падасьць скаргу ў пракуратуру на іх незаконныя дзеяньні. Міліцыянты пасьля гэтага апячаталі кватэру Вадзіма і забралі яго з сабой у міліцыю. комментарии: 0
Франака Вячорку прызналі непрыдатным да вайсковай службы па стане зд 07/17/2008 - 00:01 / ЕРБ Адзін з лідэраў моладзевага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка прызнаны непрыдатным да вайсковай службы па стане здароўя.
Такое заключэнне вынесла медыцынская камісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска. Таксама ў ваенкамаце прызналі, што палітык быў уключаны ў спіс невыязных па іх ініцыятыве і паабяцалі выправіць гэтую сітуацыю. комментарии: 0
На кватэры ў Юрася Карэтнікава адбываецца ператрус 07/16/2008 - 23:58 / Прэс-група Партыі БНФ На кватэры ў лідара Правага Альянсу, сябра Сойму Партыі БНФ і кандыдата ў дэпутаты з адзінага сьпісу АДС Юрася Карэтнікава адбываецца ператрус, які можа быць зьвязаны з выбухам ноччу 4 ліпеня. Падзею камэнтуе старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі:
“Улады такім чынам перашкаджаюць нам рыхтавацца да выбараў. Яна выкарыстала гэты выбух для барацьбы са сваімі палітычнымі апанэнтамі, так, як гэта зрабілі фашысты ў першыя месяцы пасьля прыходу да ўлады. Гэта можна расцэньваць як спосаб барацьбы з палітычнай апазыцыяй пад прыкрыцьцем барацьбы з тэрарызмам.” комментарии: 0
Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху пагражаюць 07/16/2008 - 23:57 / Хартыя'97 Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху, які стаў вядомы на ўсю краіну пасля таго, як здолеў запісаць на дыктафон размову з супрацоўнікамі КДБ, якія раілі яму не ўдзельнічаць ў “парламенцкіх выбарах”, патэлефанавалі з пагрозамі.
“8 ліпеня мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон. Я прыняў выклік. Той, хто тэлефанаваў, адразу пачаў нецэнзурна выказвацца, абражаць, пагражаць мне. Я перапыніў яго і сказаў: "Я больш ня буду з вамі размаўляць". Потым адключыў тэлефон. На маім апараце зафіксаваўся нумар абанента - +375164225659. У тэлефонным даведніку гэты нумар зарэгістраваны на прыёмную дэпутата «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу». На наступны дзень, 9 ліпеня, я падаў заяву на імя пракурора Кобрынскага раёна М.І. Запарошчанкі з патрабаваньнем знайсьці таго, хто пагражаў мне, каб прыцягнуць да адказнасьці паводле дзеючага заканадаўства. Я таксама сустрэўся з пракурорам і заявіў, што лічу гэтыя пагрозы зьвязанымі з маім намерам прыняць удзел у выбарах у парламент, маючых адбыцца ў верасьні 2008 года ”, -- распавёў Аляксандр Мех праваабарончаму цэнтру «Вясна».
Нагадаем, што пасля таго, як інжэнер ААТ «Белтрансгаз», сябра Партыі БНФ Аляксандр Мех прыняў рашэнне ўдзельнічаць у «парламенцкіх выбарах», яго звольнілі з працы. Актывіста выклікалі на «прафілактычную» гутарку ў КДБ, якую палітыку атрымалася запісаць на мабільны тэлефон. комментарии: 0
АМАП разагнаў акцыю ў Менску. Збіты Анатоль Лябедзька 07/15/2008 - 01:24 / Хартыя'97 Акцыя з патрабаваннем вызваліць актывістаў апазіцыі, незаконна арыштаваных пасля выбуху ў Менску 4 ліпеня, была разагнаная сёння на Кастрычніцкай плошчы Менска. Больш за 50 чалавек вышлі на плошчу з партрэтамі палітвязняў, а таксама разгарнулі нацыянальныя сцягі і сцягі Еўразвяза. Супраць людзей былі выстаўленыя больш за 100 супрацоўнікаў АМАПа.
Удзельнікаў акцыі выцеснілі з Кастрычніцкай плошчы на вуліцу Інтэрнацыянальную, а затым павялі па вуліцы Янкі Купалы на вуліцу Багдановіча. Група людзей, якая працягвала несці ў руках партрэты вязняў сумлення, а таксама сцягі Еўразвяза, рухалася ў шчыльным ачапленні з амапаўцаў.
На акцыі прысутнічалі шматлікія вядомыя палітыкі: намеснікі старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і Вінцук Вячорка, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, былы дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Скрабец, лідэр «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна і Павел Кур'яновічы і іншыя. Дэманстранты скандавалі: «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязням!».
Выціскаючы людзей з плошчы, супрацоўнікі АМАПа жорстка збілі лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Палітык звярнуўся па дапамогу да медыкаў: у яго выяўленыя гематомы ў вобласці грудзі і жывата, а таксама на нагах.
Спробы выйсці з ачаплення перарываліся супрацоўнікамі АМАПа. Яны груба хапалі людзей і штурхалі іх назад ў міліцэйскае «кола». Адзін з амапаўцаў выбіў з рук журналіста прэс-цэнтра Хартыі'97 фотаапарат, калі той спрабаваў зняць тое, што адбываецца.
Разгон мірнай акцыі выклікаў пратэсты з боку мінакоў. Шмат хто адкрыта паказваў абурэнне «бязмежжам» супрацоўнікаў АМАПа, якія не дазволілі людзям выказаць свой пратэст.
Нагадаем, што пасля выбуху 4 ліпеня ў Менску былі затрыманыя 13 актывістаў апазіцыі. 10 з іх дагэтуль застаюцца ў турмах. Праваабаронцы называюць іх арышты незаконнымі і палітычна матываванымі.
комментарии: 0
Cтартуе конкурс для маладых гуртоў на Be Free! 07/15/2008 - 01:12 / festsvabody.org На гэтым тыдні на euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт‑галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free.
У выніку некалькіх тыдняў галасаваньня будзе адабрана дзесяць фіналістаў, сярод якіх арганізатары фэсту выбяруць тры гурты, што выступяць на фэсьце 9 жніўня. Свой трэк mp3 (у якасьці ня горай за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і апісаньнем гурта, а таксама фота можна дасылаць на скрыню фэсту: fest.svabody@gmail.com
Свой конкурс будзе і для фанаў, якія захочуць трапіць на Be Free «for free»: аўтары лепшых каментароў і тыя, хто правільна адкажа на пытаньні віктарыны на старонцы і ў эфіры Еўрарадыё, атрымаюць у падарунак бясплатную вандроўку на фэст. комментарии: 0
Марадзёрства ў цэнтры Менску 07/15/2008 - 00:29 / Радыё Свабода У двары дома нумар 9 па вуліцы Захарава ў Менску (раён плошчы Перамогі) па рашэньні мясцовых уладаў будаўнікі зносяць гаспадарчы будынак, у якім грамадзяне трымаюць свае рэчы.
Жыхары дома паведамілі Свабодзе, што іх пра знос сарая не папярэдзілі, а многія зьехалі на дачы. Таму іх маёмасьць засталася без нагляду і актыўна раскрадваецца невядомымі.
комментарии: 0
Апазіцыйным лідэрам прапануюць запоўніць дэкларацыі аб даходах 07/12/2008 - 23:38 / ЕРБ Лідэраў апазіцыйных палітычных партый пачалі турбаваць прадстаўнікі Камітэта фінансавых расследаванняў. Яны прапануюць ім запоўніць дэкларацыі ад даходах.
Спачатку патурбавалі кіраўніка Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна. Яго запрасілі ў Камітэт фінансавых расследаванняў, дзе прапанавалі запоўніць дэкларацыю аб даходах за 2 гады.
А вось лідэр АГП Анатоль Лябедзька з'явіцца ў фінансавую міліцыю толькі па тэлефанаванні адмовіўся. комментарии: 0
У Менску шукалі бомбу 07/12/2008 - 23:35 / Радыё Свабода Гэтым разам сапёры шукалі выбухоўку, закладзеную каля аднаго з дамоў па вуліцы Каржанеўскага ў Менску.
Паведамленьне паступіла ад аднаго з пільных грамадзянаў сталіцы. Аднак ніякага выбуховага прыстасаваньня сапёрамі не было знойдзена.
Пасьля выбуху 4 ліпеня гэта ўжо другі званок пра магчымую выбохоўку. 10 ліпеня супрацоўнік службы аховы мэтрапалітэна выявіў на плятформе станцыі "Уручча" дыплямат чорнага колеру. Са станцыі мэтро "Уручча" былі эвакуяваныя ўсе пасажыры і спынены рух цягнікоў. Дыплямат аказаўся згубленым, а ўнутры знаходзіліся асабістыя рэчы яго ўладальніка. комментарии: 0