Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Пропаганда — это искусство лгать, чаще обманывая своих сторонников, чем противников
Ф. Корнфорд
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« сентябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          
У России и Белоруссии появится новая военная группировка
07/28/2008 - 15:59 / newsru.com

Из его слов понятно, пишет издание, что военную группировку создадут на западных границах Белоруссии и России. Другие страны на этом направлении, Украина и Молдавия, входят в Организацию за демократию и экономическое развитие - ГУАМ (ее членами также являются Грузия и Азербайджан). Как предположил первый вице-президент Академии проблем безопасности, обороны и правопорядка генерал-полковник Виктор Есин, речь идет о базировании в Белоруссии ракетных комплексов "Искандер-М", которые смогут поражать элементы ПРО в Чехии.
>>

комментарии: 3
интересное в новостях
"Репортеры без границ" осудили попытки закрыть газету "Наша нiва"  /  
комментарии: 29
США предложили Туркмении начать новую эру отношений  /  
комментарии: 12
В Женеве проходят переговоры о вступлении Беларуси в ВТО  /  
комментарии: 7
Ядерное оружие в Беларуси: секретов нет?  /  
комментарии: 6
Большинство жителей Эстонии против сноса памятника Воину-освободите  /  
комментарии: 6

Cьцяг да гадавіны Аршанскай бітвы
09/07/2008 - 00:39 / Радыё Свабода
Бел-чырвона-белы нацыянальны сымбаль зьявіўся ў Віцебску каля поўначы 5-га верасьня на электрычных дратах недалёка ад Плошчы Перамогі. Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы, паведаміў Радыё Свабода зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга. У ёй гаворыцца: “Віншую ўсіх зь Днём беларускай вайсковай славы. Апошнія падзеі ў Грузіі сьведчаць пра тое, што беларусам трэба сур”ёзна рыхтавацца, каб у выпадку неабходнасьці паўтарыць подзьвіг нашых продкаў пад Воршай. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”. Паводле спадара Хамайды, сьцяг лунаў над горадам усяго каля 40 хвілін: неўзабаве яго зьнялі міліцыянты і супрацоўнікі МНС. Тым часам, як Барыс Хамайда і ягоны сябар Аляксандар Салаўян назіралі, як здымаюць сьцяг, да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паказаць дакумэнты. Ахоўнікі правапарадку заявілі, што складуць рапарт пра здарэньне, і ў ім згадаюць тое, што недалёка былі заўважаныя “падазроныя асобы” – віцебскія апазыцыянэры. Гістарычная бітва пад Воршай адбылася 8 верасьня 1514 году і скончылася перамогай войска ВКЛ над расейскім войскам. Гэтая дата адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы. У пачатку 1990-х гадоў былі прапановы зрабіць гэтае сьвята дзяржаўным, але афіцыйным у Беларусі яно так і ня стала.
комментарии: 0
Беларускім дзецям-"чарнобыльцам" забаранілі адпачываць у Паўн. Ірланд
09/07/2008 - 00:38 / ЕРБ
Беларускія ўлады забаранілі дзецям, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай аварыі, прыязджаць на аздараўленне ў Паўночную Ірландыю. Пра гэта на нефармальнай сустрэчы знешнепалітычных ведамстваў ЕС у Францыі паведаміў ірландскі міністр замежных спраў Майкл Марцін. Паводле яго словаў, беларускія ўлады ўвялі забарону пасля нядаўняга выпадку з барысаўскай школьніцай Таццянай Казыра, якая адмовілася вяртацца дадому пасля вакацыяў у ЗША. Як інфармуе Радыё Свабода, ірландскі міністр выказаў спадзяванне, што беларускіх чыноўнікаў удасца пераканаць адмяніць міжнародную забарону на дзіцячае аздараўленне. З гэтай мэтай на наступным тыдні Мінск наведае амбасадар Ірландыі ў Расіі і Беларусі.
комментарии: 0
Белоруссия послала в США еще одного дипломата
09/05/2008 - 23:29 / lenta.ru
Количество белорусских дипломатов в США увеличится до шести человек, передает агентство "Интерфакс" со ссылкой на заявление главы дипмиссии США в Минске Джонатана Мура. По словам дипломата, бывшему заместителю посла Белоруссии в Вашингтоне Павлу Шидловскому, который в настоящее время занимает в белорусском МИДе пост советника при департаменте Америки, была выдана американская виза. Мур уточнил, что основной задачей Шидловского будет урегулирование ситуации вокруг несовершеннолетней гражданки Белоруссии Татьяны Козыро, которая приехала в США на оздоровление и осталась там. Белорусские власти утверждают, что Козыро противоправно удерживают на территории США. Напомним, после ухудшения отношений между Белоруссией и США страны сократили дипмиссии до пяти человек. Мур отметил, что никаких ограничений на количество белорусских дипломатов в США не вводилось.
комментарии: 0
ЭС зьніме санкцыі ў суботу?
09/05/2008 - 23:07 / "Наша Ніва"
Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў краінаў ЭС у суботу абмяркуюць пытаньне аб скасаваньні санкцый супраць Беларусі. Ініцыятарам дыскусіі выступіла Польшча. Пра гэта ў пятніцу паведаміў у Авіньёне міністар замежных справаў гэтай краіны Радаслаў Сікорскі. «Я мяркую, што мы павінны паскорыць прыняцьце гэтага рашэньня, бо сытуацыя зьмяняецца. Палітвязьняў больш няма. Гаворка пра тое, каб правесьці дыскусію па выпрацоўцы дарожнай карты нармалізацыі адносінаў зь Беларусьсю», - дадаў ён. Ён аргумэнтаваў прапанову тым, што ЭС нядаўна зьняў санкцыі з Кубы, дзе застаецца амаль 300 палітвязьняў, а супраць Беларусі санкцыі захоўвае. «У параўнаньні з Кубай Беларусь, хоць яна яшчэ й далёкая ад нашых стандартаў, мае нашмат свабаднейшы рэжым, у якім можна весьці бізнэс, можна падарожнічаць і няма палітычных вязьняў», - сказаў Сікорскі. Эўрасаюз настойвае, што самым важным тэстам для Беларусі будуць зараз выбары 28 верасьня. Што да санкцый, то яны распаўсюджваюцца на 41 прадстаўніка беларускай адміністрацыі, у тым ліку А. Лукашэнку. Ім забаронены ўезд у ЭС, замарожаныя іхныя актывы. Як у пятніцу паведамілі «Нашай Ніве» у прэс-службе пасольства ЗША ў Менску, новыя крокі насустрач Беларусі зрабілі і амэрыканцы. Міністэрства фінансаў гэтай краіны зьняло на шэсьць месяцаў санкцыі супраць прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Шкловалакно». Гэта стала магчыма пасьля таго, як афіцыйны Менск пайшоў на вызваленьне палітвязьняў. Гэты крок вітаўся Вашынгтонам як пазытыўны. Ня выключана, што адменай санкцый супраць двух гэтых прадпрыемстваў справа не абмяжуецца, і да канца тыдня амэрыканскія ўлады абвесьцяць аб новых саступках у эканамічнай сфэры. Маецца на ўвазе размарожваньне рахункаў «Белнафтахіму», але тут яшчэ няма канкрэтыкі. Нагадаем, што санкцыі супраць лідзкай «Лакафарбы» і полацкага «Шкловалакна» былі ўведзеныя 15 траўня ў дадатак да эканамічных санкцый у дачыненьні канцэрну «Белнафтахім». Варта адзначыць, што на пазамінулым тыдні Менск наведваў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Дэвід Мэркел.
комментарии: 0
МЗС Украіны: Расея рыхтуе ўварванне. Жыхарам Крыма ужо раздаюць расей
09/05/2008 - 23:01 / Хартыя'97
Міністр замежных спраў Украіны Ўладзімір Агрызка абвінаваціў улады РФ у тым, што яны таемна раздаюць расейскія пашпарты жыхарам Крыма, каб потым апраўдаць магчымае ўзброенае ўварванне неабходнасцю абароны сваіх грамадзян. Расейскае консульства ў сталіцы Крыма Сімферопалі раздае пашпарты РФ грамадзянам Украіны і адмаўляецца адказваць на запыты ўкраінскіх уладаў аб тым, колькі пашпартоў было выдадзена, заявіў Агрызка ў інтэрв'ю нямецкай Frankfurter Allgemeine Zeitung. Агрызка назваў "сапраўднай праблемай" тое, што Расея паабяцала абараняць сваіх грамадзян за мяжой, перадае агенцтва AFP. "Звычайна ў крызісныя перыяды грамадзяне проста вяртаюцца да сабе дадому," - адзначыў ён, дадаўшы, што для Ўкраіны непрымальна, калі аргумент абароны грамадзян ператвараецца ў абгрунтаванне ваеннай інтэрвенцыі. У сваім інтэрв'ю Агрызка правёў недвухсэнсоўную паралель паміж сітуацыяй у Крыму і дзеяннямі Расеі на Каўказе, калі РФ увяла войскі ў Паўднёвую Асецію для абароны жыхароў рэспублікі, шматлікія з якіх да таго часу мелі расейскія пашпарты, а праз некаторы час прызнала яе незалежнасць. Нагадаем, што падчас асяціна-грузінскага ўзброенага канфлікта, распачатага з нападу грузінскага войска на Цхінвалі, кіраўніцтва Ўкраіны аказала палітычную падтрымку Грузіі. Прэзідэнт Віктар Юшчанка выдаў указ, абмяжоўваючы рух чарнаморскага флота РФ, які, аднак, быў праігнараваны расейскімі ўладамі.
комментарии: 0
Заўтра ў Маскве Лукашэнку давядзецца згадаць пра Паўднёвую Асецію і А
09/05/2008 - 01:53 / ЕРБ
Аляксандр Лукашэнка заўтра наведае Маскву, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні сэсіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. На ім будуць разгледжаныя пытанні, звязаныя з тэндэнцыямі развіцця ваенна-палітычнай сітуацыі і мерах па нейтралізацыі пагрозаў калектыўнай бяспекі.    Праўдападобна, паўстане і пытанне прызнання краінамі-сябрамі АДКБ незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Нагадаем, 28 жніўня Аляксандр Лукашэнка ў лісце да расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева прапанаваў вынесці праблему прызнання права на самавызначэнне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Кіраўнік Беларусі мяркуе, што на ім можа быць прынятая "кансалідаваная пазіцыя дзяржаваў-удзельніц" (у АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія і Таджыкістан). Аднак праз два дні расійскі прэзідэнт у інтэрв'ю расійскім тэлеканалам адзначыў, што "прызнанне здзяйсняецца кожнай дзяржавай у індывідуальным парадку. Ніякіх калектыўных дзеянняў тут не можа быць".
комментарии: 0
Урадавая "Рэспубліка" не рызыкнула друкаваць праграму сяброў АГП
09/05/2008 - 01:49 / ЕРБ
Праграму трох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі адмовілася друкаваць урадавая газета "Рэспубліка".  Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Ганна Ягорава перадалі ў рэдакцыю агульную праграму, аднак ім прапанавалі разбіць матэрыял на тры часткі. Таксама дзяржаўнае выданне хацела б, каб замест "перадвыбарчая платформа" ў тэксце было напісана "перадвыбарчая праграма". Аднак Анатоль Лябедзька лічыць, што прычына адмовы ў іншым: "Мы лічым, што тут хутчэй за ўсё пытанне ў цэнзуры. І ім не падабаецца праект праграмы, які прадстаўлены, таму што прэамбула змяшчае даволі жорсткую характарыстыку. Але мы назвалі рэчы сваімі імёнамі". Лідэр АГП кажа, што цяпер кандыдаты вырашаюць, ці адмовіцца ад публікацыі ў "Рэспубліцы", ці даць у рэдакцыю матэрыял са словам "цэнзура".
комментарии: 0
За мінаванне Аршанскага суда 18-гадовы хлопец атрымаў 3 гады калоніі
09/05/2008 - 01:47 / ЕРБ
Тры гады калоніі атрымаў за паведамленне ў красавіку сёлета пра мінаванне Аршанскага суда 18-гадовы хлопец. Такім чынам ён хацеў адпомсціць за тое, што яго не пусцілі на пасяджэнне, дзе слухалася справа ягонага сябра.  Суд пастанавіў не толькі змясціць "тэрарыста" за краты, але і спагнаць з яго выдаткі за выезд аператыўных груп МУС, МНС, КДБ, а таксама ўправе юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму. Дарэчы, гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі за пагрозу выбуху прысуджаюць турэмныя тэрміны, а не грашовыя штрафы.
комментарии: 0
ЦИК потворствует кандидатам от «вертикали»
09/02/2008 - 14:36 / Хартыя'97
Кандидаты в депутаты от «вертикали» должны пойти в отпуск на время избирательной кампании. Это делается для того, чтобы они не использовали своё служебное положение в целях агитации. Однако секретарь ЦИК считает, что работать ни все-таки могут. В отпуске оказались десять председателей райисполкомов, два председателя горисполкомов и один председатель облисполкома - витебский "губернатор" Владимир Андрейченко. На рабочих местах сегодня их нет. В исполкомах сообщают, что они будут в отпуске до конца месяца. Секретарь Центризбиркома Николай Лозовик убеждён, что до «выборов» «вертикальщики» в своих кабинетах не появятся, а вот на стройках их увидеть, возможно, и удастся: "Если у него "висит" какой-то объект, надо забетонировать какую-то площадку, и он во время отдыха приедет, посмотрит как бетонируется, я думаю, в этом греха большого нет", -- сказал секретарь ЦИК
комментарии: 0
Эўразьвяз замарожвае перамовы аб партнэрстве з Расеяй
09/02/2008 - 14:34 / Радыё Свабода
У Брусэлі прайшоў экстраны саміт Эўразьвязу, прысьвечаны сытуацыі ў Грузіі. Удзельнікі саміту прынялі рашэньне замарозіць перамовы аб партнэрстве з Расеяй да таго часу, пакуль расейскія войскі ня будуць выведзеныя з тэрыторыі Грузіі. Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануль Барозу заявіў, што правядзеньне чарговага раўнду перамоваў, прызначанага на 15 верасьня, будзе залежаць ад руху расейскіх войскаў. Жазэ Мануэль Барозу і прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі 8 верасьня выправяцца ў Маскву, каб пераканацца, ці Расея выканала патрабаваньні мірнага пляну.  Выступаючы пасьля саміту перад журналістамі, прадстаўнік Расеі пры Эўразьвязе Ўладзімір Чыжоў пракамэнтаваў яго вынікі так: “Нам гэтыя перамовы і гэтае пагадненьне патрэбныя ня больш, чым самому Эўразьвязу”. Эўразьвяз асудзіў прызнаньне Расеяй незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і засьцярог іншыя краіны ад аналягічнага кроку. Перад пачаткам саміту гучалі заклікі да ўвядзеньня санкцый адносна Расеі, аднак у выніковым дакумэнце няма ўзгадак пра санкцыі.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015