Хотим проинформировать Вас о том, что Офис ОБСЕ (Организация по Безопасности и Сотрудничеству в Европе) в г. Минске проводит публичную лекцию «Организация бесплатной юридической помощи в странах Восточной и Центральной Европы: стандарты и подходы», которая состоится 11 мая 2008 года в г. Минске в Малом зале Дворца Республики
с 11-00 до 16-00.
МедиаБарКэмп для медиа активистов 03/20/2008 - 13:53 6-8 июня 2008 года в Литве состоится международный фестиваль современной медийной культуры «МедиаБарКэмп». Организаторами фестиваля являются Белорусская партия «Зеленые» и Шведский международный либеральный центр (SILC). К участию приглашаются все заинтересованные блоггеры, клипмейкеры, подкастеры, активные интернет пользователи - все кому интересны новейшие информационные технологии и новые медиа. комментарии: 0
Затрыманні ў Менску 05/15/2008 - 23:00 / БУНТ Падчас акцыі ля гандлёвага дому "Няміга" амапаўцамі былі затрыманыя некалькі актывістаў БУНТ'у і журналіст "Нашай Нівы" Яраслаў Сцешык. У дадзены момант іх тэлефоны недаступныя.
Маладыя людзі праводзілі апытанне. Мінакам прапаноўвалася даць адказ на пытанне "Ці падобныя гэтыя людзі?", ацаніўшы характэрныя партрэты дыктатараў Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі, у вайсковых строях і інш. Трэба зазначыць, што людзі вельмі жыва рэагавалі на малюнкі, смяяліся. Адказ "Не падобныя" даў толькі 1 (!) чалавек з паўсотні апытаных.
Таксама бунтаўцы раздавалі ўлёткі, дзе паведамлялася з тэкстам "На вуліцы - 2007 год, але наша краіна ізноў знаходзіцца пад акупацыяй. Толькі ворага ўжо ўнутранага - лукашызму. Не здрадзім жа памяці нашых продкаў. Наш абавязак - вызваліць Беларусь ад дыктатуры. Перамаглі фашызм - пераможам і лукашызм! Далучайся да негвалтоўнага супраціву!" комментарии: 0
Валенса ўручыў Шушкевічу ўзнагароду за заслугі ў барацьбе за правы ча 05/13/2008 - 20:13 / ЕРБ Лідэр польскай “Салідарнасці” і былы прэзідэнт Лех Валенса ўручыў беларускаму палітыку і навукоўцу Станіславу Шушкевічу статуэтку голуба - пераходзячую ўзнагароду за заслугі ў барацьбе за правы чалавека.
Яна ўзнікла з нагоды 60-х угодкаў ухвалення Дэкларацыі правоў чалавека. Валенса атрымаў статуэтку голуба ад былога прэм'ера Польшчы Ежы Бузека, а той - ад старшыні Еўрапарламента Ганса-Герта Поэтэрынга.
“З усяго свету я абраў Шушкевіча, каб свет даведаўся, што гэты чалавек заслугоўвае на гэта. Ён браў вялікі удзел у спыненні існавання СССР, а свет яго не заўважае”, - сказаў пры ўручэнні статуэткі Валенса.
Лаўрэят Нобелеўскай прэміі ў 2007 годзе заявіў Шушкевіча кандыдатам на атрыманне прэстыжнай узнагароды. Станіслаў Шушкевіч, прымаючы статуэтку, якая перад ім была таксама ў Папы Рымскага Бенедыкта XVI-га і тыбецкага лідэра Далай-Ламы, зазначыў, што для яго і яго суайчыннікаў Лех Валенса - гэта “чалавек-легенда”.
"Для мяне гэта вялікі гонар, пастараюся, каб статуэтка перайшла ў добрыя рукі," - дадаў Шушкевіч. комментарии: 0
Прайшла акцыя супраць "пераходу ў спадчыну прастола" 05/13/2008 - 20:10 / ЕРБ Акцыя супраць "пераходу ў спадчыну прастола" прайшла ў беларускай сталіцы каля гандлёвага цэнтру "Кірмаш". Сярод мінакоў хадзіў чалавек у масцы з вусамі і каронай на галаве, ён агучваў вядомыя цытаты з выказванняў кіраўніка дзяржавы.
Таксама чалавек у масцы чапляўся да мінакоў і пытаўся, ці пазнаюць яны яго. Пазней высветлілася, што ён шукаў свайго малодшага сына, якому збіраўся перадаць паўнамоцтвы.
Аднак гэтага не адбылося з-за маладых людзей, якія напалі на чалавека ў масцы, адабралі карону і павялі яго ў невядомым кірунку. Пасля гэтага на месцы здарэння з'явіліся актывісты, якія разгарнулі транспарант "Не пераходу ў спадчыну прастола!" ("Нет престолонаследию!"). комментарии: 0
Міліцыянтаў цікавяць “Лялькі” Марачкіна 05/13/2008 - 20:05 / Радыё Свабода Сёньня мастака Аляксея Марачкіна выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
Нагадаем, мастака, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксея Марачкіна затрымалі напярэдадні Дня Волі. У яго правялі ператрус у майстэрні, канфіскавалі расьцяжкі і транспаранты, а таксама карціну “Лялькі”. Самога мастака арыштавалі на пяць сутак — нібыта за тое, што ён нецэнзурна лаяўся. Арышт мастак правёў у прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.
Спадар Марачкін сказаў, што сёньня міліцыянты цікавіліся, хто рабіў плякаты і куды яны былі прызначаныя, а таксама пыталіся пра іхні зьмест. Таксама міліцыянты задавалі пытаньні пра вядомую карціну “Лялькі”. Усе гэтыя рэчы дагэтуль мастаку ня вернутыя.
Міліцыянты склалі пратакол “у сувязі з адміністрацыйнай адказнасьцю”. Аляксей Марачкін патлумачыў:
“Гэтая карціна зьявілася пасьля таго, як па НТВ перадавалі “Куклы”. Гэта было актуальна, цікава глядзець. І я на палатне намаляваў гэтыя шаржаваныя пэрсанажы. Жартавалі, сьмяяліся, адпаведны быў сарказм, і гэта было дазволена. Гэтая праца выстаўлялася ў Палацы мастацтва. Яна была вынята з загашніку, дзе яна ляжала скручаная каля дзесяці гадоў, я яе не выстаўляў. І раптам ім гэта спатрэбілася. Яны будуць раскручваць. Сёньня было ясна ў прысутнасьці адваката, каб мне навязаць абразу першай пэрсоны. Мяне гэта дзівіць, канечне. Хаця ў мяне яна нагадвае хутчэй Бармалея ў такім шаржаваным выглядзе. Аказваецца, гэта пэрсона недатыкальная і нават шарж нельга зь яе рабіць. Пасьля гэтага, яны сказалі, будзе нейкая экспэртыза. Будуць правяраць гэтыя вобразы, вымяраць насы. Як ён, гэты нос, адносіцца да арыгіналу, вусы і гэтак далей”.
комментарии: 0
Каардынатар “Белсату” дапытаны ў пракуратуры 05/13/2008 - 20:02 / Радыё Свабода Допыт тычыўся сатырычных мультфільмаў пра беларускую ўладу, з нагоды зьяўленьня якіх была распачатая крымінальная справа аб зьнявазе гонару і годнасьці прэзыдэнта РБ. Пра абставіны сёньняшняга допыту Эдуард Мельнікаў распавёў у інтэрвію нашаму карэспандэнту.
Мельнікаў: “Гэта - працяг таго "сюжэту", які пачаўся колькі дзён таму, калі ў шмат якіх кватэрах журналістаў рабіліся ператрусы, і шмат якіх журналістаў зьвязвалі з дзейнасьцю замежных радыёстанцый і кампаній. Я маю на ўвазе тую старую крымінальную справу 2005 г. ў сувязі з "анімацыямі". З гэтай нагоды ў мяне на кватэры быў ператрус. І мне сказалі ў КДБ, што я праходжу як сьведка па гэтай крымінальнай справе. Быццам бы я маю дачыненьне да гэтых так званых "мульцікаў". Сёньня выклікалі, каб задаць гэтае пытаньне ўжо вуснамі сьледчага па асабліва важных справах менскай пракуратуры Шабана. Ён спытаў, ці маю я дачыненьне да стварэньне гэтых анімацый, ці ведаю людзей, якія іх стваралі? Ну, што я мог адказаць? Канешне, ня ведаю. Таксама ён спытаў, ці маю я дачыненьне да аналу “Белсат”. Гэта я пацьвердзіў, таму што маю дачыненьне да каналу “Белсат”. Скажам гэтак, мяне называюць каардынатарам каналу ў Беларусі. Я ня ведаю. наколькі гэта адпавядае рэчаіснасьці. Але я сказаў, што я займаюся справаю рэгістрацыі прадстаўніцтва тэлеканалу “Белсат” у Беларусі. Таму што лічу, што становішча, якое зараз назіраецца, ненармальнае. Таму што трэба, каб журналісты - тэлежурналісты, радыёжурналісты, усе -- працавалі легальна, з акрэдытацыяй, ад імя прадстаўніцтва той ці іншай кампаніі ў Беларусі. І таму будзем прыкладаць усе намаганьні, каб прадстаўніцтва такое было зарэгістравана.
Раней ворганы пракуратуры і КДБ ужо дапыталі шэраг журналістаў, што трапілі пад ператрусы 27–28 сакавіка. Усіх іх дапытвалі ў якасьці сьведак па крымінальнай справе аб паклёпе на прэзыдэнта ў дачыненьні да Алега Мініча, Паўла Марозава і Андрэя Абозава. Ва ўсіх пыталіся пра палітычныя мультфільмы «Трэцяга шляху» і пра дзейнасьць тэлеканала «Белсат». У жніўні 2005 г. пракуратура г. Мінска завяла крымінальную справу па факце распаўсюду ў інтэрнэце мультфільмаў, якія «зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Беларусі» (арт. 367 ч 1). Нагодай сталі мультфільмы сатырычнага характару. Спачатку ў межах крымінальнай справы ў якасьці сьведак былі дапытаныя адміністратар сайту грамадзкай ініцыятывы «Трэці шлях» Андрэй Абозаў і каардынатар праекту Павел Марозаў. Супрацоўнікі КДБ правялі ў іх кватэрах ператрусы, забраўшы камп’ютарную тэхніку. У хуткім часе пасьля гэтага А.Абозаў, П.Марозаў і яшчэ адзін падазраваны — А. Мініч — пакінулі межы Беларусі.
комментарии: 0
Благотворительный концерт в поддержку Антона Добросельского 05/11/2008 - 11:09 / Гомельский Рок-Центр 17 мая силами гомельского городского центра культуры, совместно с гомельским Рок-центром и при поддержке Городского Исполнительного Комитета организуется Благотворительный марафон по сбору средств в поддержку Добросельского Антона. Концерт состоится на открытой площадке у ледового дворца и будет абсолютно бесплатным для публики. комментарии: 0
Бунтаўцы з Бабруйску павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі 05/10/2008 - 15:04 / БУНТ 9 траўня ў Бабруйску падчас святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі, паштоўкі. Трэба адзначыць, што дзядулі і бабулі вельмі прыязна ставіліся да беларускай мовы, выказвалі словы падзякі, ціснулі руку.
Можна па-рознаму адносіцца да мэтазгоднасці той вайны, разважаць адно аб змене акупацыйных рэжымаў і выкарыстанні ўладамі жыццяў простых людзей. Аднак не выклікае сумневу наступнае: 63 гады назад нашыя дзяды перамаглі ворага, які спрабаваў захапіць Беларусь. Яны самаахвярна змагаліся за волю Бацькаўшчыны і будучыню сваіх дзяцей. Яны верылі ў перамогу і перамаглі. І яны мусяць быць сёння прыкладам для нас, бо краіна ўсё і цяпер знаходзіцца пад акупацыяй. Ужо ўнутранага ворага - лукашызму. комментарии: 0
Гістарычную спадчыну Беларусі больш не будуць руйнаваць? 05/10/2008 - 14:15 / ЕРБ Днямі прадстаўнікі Міністэрства культуры і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) на сустрэчы ў Мінску дамовіліся аб супрацоўніцтве ў пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня таварыства Антон Астаповіч і актывісты БДТАПГК — старшыня Беларускай акадэміі архітэктуры заслужаны архітэктар Беларусі Вальмен Аладаў, гісторык архітэктуры Ўладзімір Дзянісаў і архітэктар-рэстаўратар Уладзімір Папруга; намеснік міністра культуры Ўладзімір Грыдзюшка, начальнік кіравання па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта Васіль Абламскі, а таксама яго намеснік Ігар Чарняўскі.
Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб правядзенні сістэматычных сустрэч для абмеркавання пытанняў, датычных праекту Палажэння аб грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, паскарэнні працэсу распрацоўкі і сцвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама праблем уліку, захаванні, кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры.
Па словах У.Папруга, за апошнія 15 гадоў гэта першая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства культуры з кіраўніцтвам БДТАПГК, якое аб'ядноўвае больш трох тысяч чалавек і на працягу ўсёй сваёй гісторыі займаецца пытаннямі зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны.
На думку архітэктара-рэстаўратара У.Папруга, калі таварыства сумесна з службоўцамі здолее вярнуць сітуацыю вакол помнікаў архітэктуры ў прававое поле ў Мінску, то гэтая праблема аўтаматычна будзе вырашаная па ўсёй краіне. комментарии: 0
Андрэя Кіма вярнулі на “Валадарку” з хворымі вачыма? 05/10/2008 - 14:13 / Радыё Свабода Актывіста Андрэя Кіма перавялі пазаўчора з турэмнага шпіталя зноў у менскі сьледчы ізалятар, паведаміла маці вязьня Тацяна Кім. Дзяжурны ізалятара, які гэта пацьвердзіў, не сказаў, у якім стане здароўя вярнулі Андрэя Кіма. Болей за два тыдні таму актывіста паклалі ў шпіталь з захворваньнем вачэй. 7-га траўня Тацяна Кім бачылася з сынам у шпіталі. Жанчына кажа, што сын не выглядаў ужо цалкам здаровым.
“Лепш сталі вочы, але я лічу, што яшчэ не зусім паправіліся. У сераду, калі я зь ім размаўляла, яшчэ вочы выглядалі запаленымі”.
Нагадаю, Цэнтральны суд Менска асудзіў Андрэя Кіма па паўтара года зьняволеньня за дзеяньні падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня, Актывіст нібыта напаў на міліцыянта. Андрэй сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы адзначаюць, што ў судзе не было прадстаўлена доказаў, апроч паказаньняў пацярпелага супрацоўніка ДАІ. Папярэднюю скаргу на прысуд Андрэй Кім ужо накіраваў.
Сяргей Парсюкевіч напісаў заяву аб пераводзе яго ў калёнію са сьледчага ізалятара ў Жодзіна. Звычайна вязьні, якія абскардзілі прысуд, такіх заяваў да разгляду скаргі ня пішуць. Што прымусіла вязьня самога прысьпешваць перавод у калёнію? Адвакат Вера Страмкоўская, якая бачылася зь Сяргеем Парсюкевічам, патлумачыла ягоны крок станам здароўя. У прадпрымальніка абвастрылася астма, дактары рэкамэндавалі яму апэрацыю, але са сьледчых ізалятараў у рэспубліканскі турэмны шпіталь на апэрацыю не накіроўваюць. “Што да разгляду скаргі, відаць, Сяргей асабліва на яе не спадзяецца”, – мяркуе жонка прадпрымальніка Натальля Парсюкевіч. Яна засьведчыла і сваю пазыцыю:
“Я таксама ад гэтай касацыі нічога добрага не чакаю”.
Нагадаю, Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў зьбіцьці міліцыянта. Прадпрымальнік сваёй віны не прызнаў і даводзіў у судзе, што насамрэч гэта яго зьбілі міліцыянты ў турме на Акрэсьціна, куды ён патрапіў пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня. Сяргей Парсюкевіч і ягоны адвакат ужо падалі скаргу на прысуд у Менскі гарадзкі суд. Час разгляду скаргі яшчэ не прызначаны.
У інтэрнэце зьявіўся поўны тэкст адказу Аляксандра Казуліна на словы на ягоны адрас Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя падчас выступу ў парлямэнце са штогадовым пасланьнем. Аляксандр Казулін заявіў, што не зьбіраецца падаваць у суд за выказваньні, якія лічыць абразьлівымі. На думку былога кандыдата на прэзыдэнта Казуліна, сапраўднаму прэзыдэнту “нельга ўжываць вульгарныя выразы”. Але дачка палітыка Вольга мяркуе, што закрануты гонар ўсёй сям’і і не выключае, што сама зьвернецца ў суд.
“Ён сказаў: навошта падаваць у суд на гэтага чалавека? Яму трэба спачуваць, шкадаваць яго. Пры гэтым ён пакінуў за мной права самой вызначацца. Яшчэ буду раіцца зь юрыстамі, ці магчыма падаць ў суд ад майго імя. Калі магчыма, абавязкова гэта зраблю”.
Болей за два гады таму Аляксандр Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня нібыта за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце лічыць Казуліна палітвязьнем і змагаецца за ягонае вызваленьне. комментарии: 0