|
|
|
|
цитата: |
|
|
 |
Каждый должен обладать мужеством отстаивать свои убеждения. |
 |
| Александр Гумбольдт
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
связь с нами: |
|
|
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
« май 2008
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
31 |
|
|
|
|
|
|
|
Организация бесплатной юридической помощи 05/04/2008 - 10:18 / Фонд Развития Правовых Технологий
Хотим проинформировать Вас о том, что Офис ОБСЕ (Организация по Безопасности и Сотрудничеству в Европе) в г. Минске проводит публичную лекцию «Организация бесплатной юридической помощи в странах Восточной и Центральной Европы: стандарты и подходы», которая состоится 11 мая 2008 года в г. Минске в Малом зале Дворца Республики
с 11-00 до 16-00. >>
комментарии: 0
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
МедиаБарКэмп для медиа активистов 03/20/2008 - 13:536-8 июня 2008 года в Литве состоится международный фестиваль современной медийной культуры «МедиаБарКэмп». Организаторами фестиваля являются Белорусская партия «Зеленые» и Шведский международный либеральный центр (SILC). К участию приглашаются все заинтересованные блоггеры, клипмейкеры, подкастеры, активные интернет пользователи - все кому интересны новейшие информационные технологии и новые медиа. комментарии: 0
|
На месцы музея Вялікай Айчыннай вайны паставяць 5-зоркавы гатэль? 05/09/2008 - 08:44На месцы цяперашняга будынку музея Вялікай Айчыннай вайны паставяць пяцізоркавы гатэль. Такое меркаванне выказалі супрацоўнікі музея журналістам Інтэрнэт-газеты "Салідарнасць".
Музейныя работнікі даведаліся пра верагоднасць новага будынка з сённяшніх інфармацыйных паведамленняў. Да гэтага яны паслугоўваліся толькі чуткамі.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка даручыў за два гады пабудаваць каля стэлы "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў новы, сучасны музей Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння музейны будынак суседнічае на Кастрычніцкай плошчы з Палацам рэспублікі і Палацам прафсаюзаў. У ім — тры паверхі, агульная плошча складае 3600 квадратных метраў. У 25 залах выстаўлена больш за 140 тысяч экспанатаў. комментарии: 0
|
“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”: працяг будзе 05/09/2008 - 08:39 / Радыё СвабодаРаспачалася працэдура працягу дзеяньня “Акту аб дэмакратыі” ў Беларусі. Яе ініцыяваў кангрэсмэн Сьміт і 9 яго калегаў - як рэспубліканцаў, гэтак і дэмакратаў.
Кангрэсмэн-рэспубліканец Крыстафэр Сьміт падаў на разгляд камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама юрыдычнай і фінансавай службе Палаты законапраект аб працягу дзейнасьці “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” 2004 году.
“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” быў прыняты Кангрэсам ЗША у кастрычніку 2004 году. У “Акце” акрэсьлены асноўныя палажэньні палітыкі ЗША ў дачыненьні да Беларусі. У 2006 годзе яго дзеяньне было працягнутае яшчэ на два гады.
У прапанаваным законапраекце абноўленая канстатавальная частка, дзе згадваюцца падзеі ў Беларусі апошніх двух гадоў. У пунктах пра дапамогу сродкам масавай інфармацыі у законапраекце апрача тэле- і радыёстанцыяў згадваецца яшчэ і інтэрнэт.
Гэты дакумэнт, каб атрымаць статус закону, павінен быць ухвалены Палатай прадстаўнікоў, Сэнатам і падпісаны прэзыдэнтам.
комментарии: 0
|
Справа “Яйкаквадратаў”: суд на баку МТС 05/09/2008 - 08:33 / Радыё Свабода траўня апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці пацьвердзіла права МТС на карыстаньне таварным знакам.
Мастак Віктар Маркавец і паэт Алесь Разанаў ад 2007 году спрабуюць давесьці ў судзе сваё аўтарства канцэптуальнай кампазыцыі яйка пасярод квадрату. Гэта супольны праект паэта і мастака, створаны ў 1994 годзе. Цяпер чырвонае яйка ў белым квадраце і белае ў чырвоным — гандлёвы знак кампаніі мабільнай сувязі МТС.
Віктар Маркавец тлумачыць, што МТС атрымалі яйкаквадратавы гандлёвы знак ад брытанскай дызайнэрскай фірмы. Фірма ў дамову з МТС уключыла пункт, згодна зь якім яна не нясе адказнасьці перад трэцімі асобамі. Спадар Маркавец у інтэрвію “Свабодзе” заявіў:
“У МТС такая пазыцыя абароны — простыя формы (да якіх належаць яйкаквадраты) ня могуць быць творамі мастацтва, маўляў, гэта была наіўная спрэчка. Атрымліваецца, што мы нічога ня можам стварыць? Гэта тыповыя адносіны канкістадораў, якія засвойваюць новыя тэрыторыі для нажывы”.
Віктар Маркавец не выключае, што разам з Алесем Разанавым працягне змагацца за права ўласнасьці на “яйкаквадраты”. Мастак падкрэсьлівае, што адстойвае не фінансавы інтарэс, а маральны.
комментарии: 0
|
Горадня: у польскім консульстве пачалі выдаваць “Карты паляка” 05/02/2008 - 17:17 / Радыё СвабодаПершымі атрымалі “Карты паляка” былыя жаўнеры Арміі Краёвай і тыя, каго ў даваенныя й пасьляваенныя гады савецкія ўлады саслалі ў Сібір.
Кіраўніца не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс сказала, што дзень для гэтага быў абраны таксама невыпадкова: сёньня адзначаецца Дзень Палёніі й палякаў у замежжы.
Борыс: “Першыя карты будуць сёньня выдавацца жаўнерам Арміі Краёвай, а таксама тым, хто быў сасланы савецкімі ўладамі ў Сыбір, старэйшым людзям. І я ня бачу для гэтага перашкодаў”.
Сёньня ж у Горадні з нагоды сьвятаў Дня Палоніі й палякаў у замежжы адбудзецца канцэрт польскага гурта “Лёмбард”, які вельмі добра вядомы гарадзенцам з 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Сытуацыя ў Горадні такая, што нікому не даюць арганізаваць імпрэзы, нават консульству
Гурт “Лёмбард” удзельнічаў у агітацыйнай кампаніі Качынскіх. Ягоныя выступы заўсёды суправаджаюцца відэастужкай, зьвязанай з падзеямі “Салідарнасьці”. Такія канцэрты ўжо адбыліся ў Мадрыдзе, Лос-Анджэлесе, Чыкага.
Актывіст не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Ігар Банцар распавядае, што яны дамагаліся, каб канцэрт адбыўся ў самай вялікай гарадзенскай залі, але ўлады ім у гэтым адмовілі. Таму канцэрт адбудзецца наўпрост у двары, дзе месьціцца Генэральнае консульства РП у Горадні.
Банцар: “Апошнім часам сытуацыя ў Горадні такая, што нікому не даюць арганізаваць імпрэзы, нават консульству. Таму даводзіцца змагацца ў такіх умовах, як ёсьць”.
Аднак арганізатары ўсё яшчэ ня маюць пэўнасьці, ці не забароняць улады канцэрт у апошні момант.
Борыс: “Ня буду нічога заранёў казаць...”
Назаўтра, са слоў Анжалікі Борыс, таксама заплянаваны шэраг сьвяточных мерапрыемстваў з нагоды Дня Канстытуцыі ў Польшчы.
комментарии: 0
|
Папярэджаньні непаўналетнім віцебскім актывісткам 05/02/2008 - 17:15 / Радыё СвабодаКамісія ў справах непаўналетніх Першамайскага райвыканкаму абвясьціла папярэджаньне 17-гадовым вучаніцам сярэдняй школы № 38 Крысьціне і Вікторыі Чыж, якія 16 красавіка былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Затрыманая зь імі разам адзінаццаціклясьніца сярэдняй школы № 17 Юлія Міхайлава атрымала адміністрацыйнае папярэджаньне ад камісіі па справах непаўналетніх Чыгуначнага райвыканкаму тры дні таму.
Чальцы камісіяў разглядалі пратаколы затрыманьняў, складзеныя міліцыянтамі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі: 16 красавіка дзяўчаты разам зь іншымі сябрамі “Моладзі БНФ” утварылі “жывы ланцуг” уздоўж вуліцы Леніна побач зь летнім амфітэатрам, узяўшы ў рукі партрэты Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
У атрыманых дзяўчатамі пастановах пра папярэджаньне напісана, што ў выпадку наступнага затрыманьня за парушэньне грамадзкага парадку бацькі Юліі Міхайлавай і сясьцёр Вікторыі і Крысьціны Чыж будуць аштрафаваныя на 30 базавых велічынь — на адзін мільён 50 тысяч беларускіх рублёў.
комментарии: 0
|
С. Парсюкевіча перавялі ў Жодзінскі сьледчы ізалятар 05/02/2008 - 17:13 / Радыё Свабода2 траўня віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча зь менскага сьледчага ізалятару тэрмінова перавялі ў Жодзінскую турму. Чым тлумачыцца гэты пераезд?
Перавод Сяргея Парсюкевіча ў Жодзіна мне пацьвердзіла дзяжурная бюро даведак Менскага сьледчага ізалятара, дзе прадпрымальніка трымалі з 4 сакавіка. Ці азначае гэта, што вязьню ўжо вызначылі месца адбыцьця пакараньня? Нагадаю, прысуд Парсюкевічу набудзе моц толькі пасьля таго, як скаргу асуджанага разгледзяць у Менскім гарадзкім судзе. Прычыны пераводу ўдалося высьветліць адвакатцы Парсюкевіча Веры Страмкоўскай.
“Справа ў тым, што пачаўся рамонт гэтага будынку ў зьвязку з тым, што абвалілася вежа. Ужо два дні вязьняў перавозяць у Жодзіна. Парсюкевіча адправілі сёньня. Якраз я туды прыйшла на сустрэчу зь ім, а яго ўжо павезьлі”.
Як пачуваецца вязень, у якога абвастрылася астма? “Турэмны мэдык ацаніў стан яго здароўя як здавальняючы”, — паведаміла Вера Страмкоўская.
Жонка Сяргея Парсюкевіча Натальля кажа, што днямі атрымала ад мужа ліст, адасланы яшчэ з “Валадаркі”.
“Паведамляў, што 25 чалавек у камэры, ложкі ў тры ярусы, яму далі ложак на ніжнім ярусе”.
У гэтым лісьце Сяргей Парсюкевіч не папярэджваў пра тое, што яго зьбіраюцца перавесьці ў Жодзінскую турму. Натальля Парсюкевіч гэтым пераездам занепакоеная. Паводле яе зьвестак, Жодзінскі сьледчы ізалятар лічыцца самай жорсткай турмой у Беларусі.
Ці так гэта? Якія ўмовы чакаюць Сяргея Парсюкевіча на новым месцы?
Былы дэпутат Валер Шчукін адбыў у Жодзінскім сьледчым ізалятары болей за месяц. Праваабаронца адзначае, што ахоўнікі турмы больш жорсткія ў параўнаньні з ахоўнікамі “Валадаркі”.
“Бо яны натрэніраваныя на ахове вязьняў, пакараных на пажыцьцёвае зьняволеньне, якіх таксама трымаюць у гэтай турме”, — кажа Валер Шчукін.
“Рукі не заломваюць, як пажыцьцёвым, але абыходжаньне падобнае. Прыкладам, патрабуюць, каб усе падымаліся і стаялі тварам да сьцяны, як толькі яшчэ замок дзьвярэй бразнуў”.
Пры гэтым Валер Шчукін адзначае, што ў Жодзінскім сьледчым ізалятары не было такой перанаселенасьці ў камэрах, як на “Валадарцы”, і харчаваньне там лепшае.
“Кармілі, мушу прызнаць, там лепей. Гнілой капусты не давалі”.
Дзень разгляду касацыйнай скаргі Сяргея Парсюкевіча яшчэ не прызначаны. Гэта можа адбыцца цягам месяца, які Сяргей Парсюкевіч адбудзе ў Жодзіна.
У канцы красавіка Маскоўскі суд Менску асудзіў прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча на 2,5 года зьняволеньня за зьбіцьцё міліцыянта ў турме на Акрэсьціна, куды Парсюкевіча зьмясьцілі пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Сяргей Парсюкевіч сваёй віны не прызнаў і даводзіў суду, што гэта яго зьбілі ахоўнікі турмы.
комментарии: 0
|
КГБ интересуется студентом Краковского политехнического университе 04/27/2008 - 19:3125 апреля, примерно в 17 часов по Минскому времени на мобильный телефон матери студента Краковского политехнического университета Антона Гивойно позвонил человек, представившийся сотрудником УКГБ Гродненской области, и поинтересовался местонахождением Антона. Мать студента ответила, что он находится на учёбе в Польше, тогда сотрудник КГБ поинтересовался, приедет ли Антон на каникулы.
По словам Антона Гивойно, его мать проверила номер телефона, высветившийся на дисплее мобильного, который оказался действительным номером Гродненского УКГБ.
Антон Гивойно является студентом, обучающимся по программе им. Тадеуша Костюшко – для студентов стран Центральной и Восточной Европы, имеющих польское происхождение. Данная программа при наборе кандидатов руководствуется исключительно критериями знания польского языка и профильных предметов поступающего, а также не имеет никакого отношения к программе Калиновского, основанной для продолжения обучения студентов, отчисленных из белорусских ВУЗов по политическим мотивам. комментарии: 0
|
Чарнобыльскі шлях 2008 у Нью-Йорку 04/27/2008 - 16:44 / belmov.org26 красавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю, прысвечаную 22-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла непапраўныя страты нашай краіне.
У дэманстрацыі ўдзельнічала каля 35 чалавек, якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна і другіх штатаў.
На пікеце выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту і лідэр КПХ-БНФ Зянон Пазьняк. Сп. Пазьняк распавёў пра трагедыю 1986 года і яе наступствы, нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.
Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое, што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.
Жыве Беларусь!!! комментарии: 0
|
Прэс-сакратара Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую накіроўваюць на разьме 04/26/2008 - 01:57 / Прэс-група Партыі БНФНа факультэце журналістыкі БДУ адбылася камісіі па разьмеркаваньню выпускнікоў пад кіраўніцтвам міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча. Студэнтку 5-га курса і прэс-сакратара Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую разьмеркавалі ў крычаўскую газэту “Ленінскі кліч” на працу загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі.
Апроч міністра у склад камісіі ўвайшлі дэкан факультэту журналістыкі Сяргей Дубовік, кіраўнікі катэдраў, намесьнік дэкана па вучэбнай працы Вольга Самусевіч. Выпускнікам было прапанавана самім шукаць месца працы й прыносіць запыты. Кацярына Маркоўская мела запыт на працу літаратурным рэдактарам у выдавецкім доме Таварыства беларускай мовы ў Лідзе. Але з хадайніцтва Сяргея Дубовіка яго не задаволілі.
Кацярына Маркоўская заканчвае факультэт журналістыкі па спэцыяльнасьці “літаратурны рэдактар”. Паводле студэнткі, рашэньне камісіі па разьмеркаваньні носіць тэндэнцыйны характар: “Згодна палажэньня аб разьмеркаваньні выпускнікоў мяне ня маюць права разьмяркоўваць не па спэцыяльнасьці, у дадзеным выпадку – загадчыкам аддзелу. Я зьбіраюся абскарджваць дадзенае рашэньне у вышэйшых інстанцыях, калі будзе неабходна – зьвяртацца ў суд”.
У лютым 2008 з факультэта журналістыкі нібыта за акадэмічную непасьпяховасьць быў адлічаны сябра Сойму Партыі БНФ Франак Вячорка. Кацярына Маркоўская перакананая, што ейнае разьмеркаваньне – працяг кампаніі рэпрэсіяў супраць студэнтаў журфака БДУ. “Журфак сябе дыскрэдытаваў канчаткова. Гэты факультэт пераўтварыўся ў рэпрэсіўны інструмэнт сыстэмы адукацыі супраць іншадумства і ініцыятывы”, – гаворыць студэнтка. комментарии: 0
|
|