Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Голосование — осуществление права свободного гражданина валять дурака и губить свою родину
А. Бирс
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« сентябрь 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 5
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 27 28
29 30          
Дата
  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
  • 06
  • 07
  • 08
  • 09
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
Белоруссия послала в США еще одного дипломата
09/05/2008 - 23:29 / lenta.ru
Количество белорусских дипломатов в США увеличится до шести человек, передает агентство "Интерфакс" со ссылкой на заявление главы дипмиссии США в Минске Джонатана Мура. По словам дипломата, бывшему заместителю посла Белоруссии в Вашингтоне Павлу Шидловскому, который в настоящее время занимает в белорусском МИДе пост советника при департаменте Америки, была выдана американская виза. Мур уточнил, что основной задачей Шидловского будет урегулирование ситуации вокруг несовершеннолетней гражданки Белоруссии Татьяны Козыро, которая приехала в США на оздоровление и осталась там. Белорусские власти утверждают, что Козыро противоправно удерживают на территории США. Напомним, после ухудшения отношений между Белоруссией и США страны сократили дипмиссии до пяти человек. Мур отметил, что никаких ограничений на количество белорусских дипломатов в США не вводилось.
комментарии: 0
ЭС зьніме санкцыі ў суботу?
09/05/2008 - 23:07 / "Наша Ніва"
Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў краінаў ЭС у суботу абмяркуюць пытаньне аб скасаваньні санкцый супраць Беларусі. Ініцыятарам дыскусіі выступіла Польшча. Пра гэта ў пятніцу паведаміў у Авіньёне міністар замежных справаў гэтай краіны Радаслаў Сікорскі. «Я мяркую, што мы павінны паскорыць прыняцьце гэтага рашэньня, бо сытуацыя зьмяняецца. Палітвязьняў больш няма. Гаворка пра тое, каб правесьці дыскусію па выпрацоўцы дарожнай карты нармалізацыі адносінаў зь Беларусьсю», - дадаў ён. Ён аргумэнтаваў прапанову тым, што ЭС нядаўна зьняў санкцыі з Кубы, дзе застаецца амаль 300 палітвязьняў, а супраць Беларусі санкцыі захоўвае. «У параўнаньні з Кубай Беларусь, хоць яна яшчэ й далёкая ад нашых стандартаў, мае нашмат свабаднейшы рэжым, у якім можна весьці бізнэс, можна падарожнічаць і няма палітычных вязьняў», - сказаў Сікорскі. Эўрасаюз настойвае, што самым важным тэстам для Беларусі будуць зараз выбары 28 верасьня. Што да санкцый, то яны распаўсюджваюцца на 41 прадстаўніка беларускай адміністрацыі, у тым ліку А. Лукашэнку. Ім забаронены ўезд у ЭС, замарожаныя іхныя актывы. Як у пятніцу паведамілі «Нашай Ніве» у прэс-службе пасольства ЗША ў Менску, новыя крокі насустрач Беларусі зрабілі і амэрыканцы. Міністэрства фінансаў гэтай краіны зьняло на шэсьць месяцаў санкцыі супраць прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Шкловалакно». Гэта стала магчыма пасьля таго, як афіцыйны Менск пайшоў на вызваленьне палітвязьняў. Гэты крок вітаўся Вашынгтонам як пазытыўны. Ня выключана, што адменай санкцый супраць двух гэтых прадпрыемстваў справа не абмяжуецца, і да канца тыдня амэрыканскія ўлады абвесьцяць аб новых саступках у эканамічнай сфэры. Маецца на ўвазе размарожваньне рахункаў «Белнафтахіму», але тут яшчэ няма канкрэтыкі. Нагадаем, што санкцыі супраць лідзкай «Лакафарбы» і полацкага «Шкловалакна» былі ўведзеныя 15 траўня ў дадатак да эканамічных санкцый у дачыненьні канцэрну «Белнафтахім». Варта адзначыць, што на пазамінулым тыдні Менск наведваў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Дэвід Мэркел.
комментарии: 0
МЗС Украіны: Расея рыхтуе ўварванне. Жыхарам Крыма ужо раздаюць расей
09/05/2008 - 23:01 / Хартыя'97
Міністр замежных спраў Украіны Ўладзімір Агрызка абвінаваціў улады РФ у тым, што яны таемна раздаюць расейскія пашпарты жыхарам Крыма, каб потым апраўдаць магчымае ўзброенае ўварванне неабходнасцю абароны сваіх грамадзян. Расейскае консульства ў сталіцы Крыма Сімферопалі раздае пашпарты РФ грамадзянам Украіны і адмаўляецца адказваць на запыты ўкраінскіх уладаў аб тым, колькі пашпартоў было выдадзена, заявіў Агрызка ў інтэрв'ю нямецкай Frankfurter Allgemeine Zeitung. Агрызка назваў "сапраўднай праблемай" тое, што Расея паабяцала абараняць сваіх грамадзян за мяжой, перадае агенцтва AFP. "Звычайна ў крызісныя перыяды грамадзяне проста вяртаюцца да сабе дадому," - адзначыў ён, дадаўшы, што для Ўкраіны непрымальна, калі аргумент абароны грамадзян ператвараецца ў абгрунтаванне ваеннай інтэрвенцыі. У сваім інтэрв'ю Агрызка правёў недвухсэнсоўную паралель паміж сітуацыяй у Крыму і дзеяннямі Расеі на Каўказе, калі РФ увяла войскі ў Паўднёвую Асецію для абароны жыхароў рэспублікі, шматлікія з якіх да таго часу мелі расейскія пашпарты, а праз некаторы час прызнала яе незалежнасць. Нагадаем, што падчас асяціна-грузінскага ўзброенага канфлікта, распачатага з нападу грузінскага войска на Цхінвалі, кіраўніцтва Ўкраіны аказала палітычную падтрымку Грузіі. Прэзідэнт Віктар Юшчанка выдаў указ, абмяжоўваючы рух чарнаморскага флота РФ, які, аднак, быў праігнараваны расейскімі ўладамі.
комментарии: 0
Заўтра ў Маскве Лукашэнку давядзецца згадаць пра Паўднёвую Асецію і А
09/05/2008 - 01:53 / ЕРБ
Аляксандр Лукашэнка заўтра наведае Маскву, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні сэсіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. На ім будуць разгледжаныя пытанні, звязаныя з тэндэнцыямі развіцця ваенна-палітычнай сітуацыі і мерах па нейтралізацыі пагрозаў калектыўнай бяспекі.    Праўдападобна, паўстане і пытанне прызнання краінамі-сябрамі АДКБ незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Нагадаем, 28 жніўня Аляксандр Лукашэнка ў лісце да расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева прапанаваў вынесці праблему прызнання права на самавызначэнне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Кіраўнік Беларусі мяркуе, што на ім можа быць прынятая "кансалідаваная пазіцыя дзяржаваў-удзельніц" (у АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія і Таджыкістан). Аднак праз два дні расійскі прэзідэнт у інтэрв'ю расійскім тэлеканалам адзначыў, што "прызнанне здзяйсняецца кожнай дзяржавай у індывідуальным парадку. Ніякіх калектыўных дзеянняў тут не можа быць".
комментарии: 0
Урадавая "Рэспубліка" не рызыкнула друкаваць праграму сяброў АГП
09/05/2008 - 01:49 / ЕРБ
Праграму трох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі адмовілася друкаваць урадавая газета "Рэспубліка".  Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Ганна Ягорава перадалі ў рэдакцыю агульную праграму, аднак ім прапанавалі разбіць матэрыял на тры часткі. Таксама дзяржаўнае выданне хацела б, каб замест "перадвыбарчая платформа" ў тэксце было напісана "перадвыбарчая праграма". Аднак Анатоль Лябедзька лічыць, што прычына адмовы ў іншым: "Мы лічым, што тут хутчэй за ўсё пытанне ў цэнзуры. І ім не падабаецца праект праграмы, які прадстаўлены, таму што прэамбула змяшчае даволі жорсткую характарыстыку. Але мы назвалі рэчы сваімі імёнамі". Лідэр АГП кажа, што цяпер кандыдаты вырашаюць, ці адмовіцца ад публікацыі ў "Рэспубліцы", ці даць у рэдакцыю матэрыял са словам "цэнзура".
комментарии: 0
За мінаванне Аршанскага суда 18-гадовы хлопец атрымаў 3 гады калоніі
09/05/2008 - 01:47 / ЕРБ
Тры гады калоніі атрымаў за паведамленне ў красавіку сёлета пра мінаванне Аршанскага суда 18-гадовы хлопец. Такім чынам ён хацеў адпомсціць за тое, што яго не пусцілі на пасяджэнне, дзе слухалася справа ягонага сябра.  Суд пастанавіў не толькі змясціць "тэрарыста" за краты, але і спагнаць з яго выдаткі за выезд аператыўных груп МУС, МНС, КДБ, а таксама ўправе юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму. Дарэчы, гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі за пагрозу выбуху прысуджаюць турэмныя тэрміны, а не грашовыя штрафы.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015