Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
В политической дискуссии горячность обратно пропорциональна знанию.
Джей. Джи. Си. Минхин
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« август 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2
6 8 9
12 14 15
18 24
27 28 29 30
У Львове праходзіць фестываль Be Free
08/09/2008 - 23:29 / ЕРБ
Міжнародны фестываль Be Free пачаўся сёння ў Львове. У ім прымаюць удзел музыкі з Польшчы, Украіны, Францыі, а таксама зоркі і маладыя гурты з Беларусі. Першы дзень фэсту распачаўся з канцэрту гуртоў-пераможцаў конкурсу на Еўрарадыё.   Нагадаем, фестываль Be Free арганізавалі Еўрарадыё, BMA Group i ініцыятыва "Студфармат". Гэта ўжо другі фэст Be Free, першы прайшоў летась таксама ва Украіне, у Луцку (на здымку). Як адзначае "Наша ніва", насуперак папярэджанням пра ўзмоцнены памежны кантроль удзельнікі фэсту перасяклі мяжу без праблемаў. Абедзьве памежныя службы паставіліся да ўдзельнікаў максімальна карэктна. Аб 11-й у Парку культуры імя Багдана Хмяльніцкага ў Львове распачаўся саўнд-чэк. Афіцыйны пачатак Be Free быў запланаваны а 14-й гадзіне. Аднак канцэрт распачаўся амаль праз гадзіну. Сённяшні фестываль распачаў Аляксандр Памідораў. Мы па-ранейшаму не можам ладзіць такія маштабныя акцыі ў сябе на Радзіме, таму падзякуем Украіне за тое, што другі год запар яна дае нам такую магчымасць, заўважыў музыка. Побач з пляцоўкай сабраліся некалькі соцен чалавек. Над імі лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі. Сёння ў праграме таксама гурты BN, Partyzone, Pomidor/OFF, Znich, Zygimont Vaza, Zet (усе - Беларусь), Інкунабула, Гайдамакі (Украіна), Vladivostok (Францыя).
комментарии: 0
Саакашвілі вінаваціць Расею ва ўварваньні
08/09/2008 - 23:23 / Радыё Свабода
Прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі сёньня абвінаваціў Расею ў “паўнамаштабным ваенным уварваньні ў Грузію”. У Паўдзённай Асэтыі другі дзень працягваюцца зацятыя баі. Грузінскія і расейскія сілы змагаюцца за кантроль над краем, расейскія бамбавікі наносяць удары па аб'ектах на грузінскай тэрыторыі. Тым часам Абхазія распачала ваенную апэрацыю па выцясьненьні грузінскіх сілаў з Кадорскай цясьніны. Прэзыдэнт Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасьць прымусіць Расею неадкладна спыніць ваенныя дзеяньні. Грузінскі прэзыдэнт абвінаваціў расейскія сілы ў этнічных чыстках грузінскага насельніцтва Паўдзённай Асэтыі. Горы пасьля расейскага бамбардаваньня Сёньня канфлікт выйшаў за межы Паўдзённай Асэтыі. Расейская авіяцыя бамбавала чарнаморскі порт Поці і горад Горы. Паводле Саакашвілі, расейскія сілы наўмысна зьнішчаюць цывільныя аб'екты: Саакашвілі: “Расейскія сілы нацэльваюць удары па жылых кварталах. Сярод іншага яны зьнішчылы цэлы жылы квартал у горадзе Горы, далёка ад зоны канфлікту і ад сутыкненьня паміж варожымі бакамі. Яны бамбавалі цывільныя аб'екты на захадзе Грузіі. Яны бамбавалі жылыя кварталы па ўсёй краіне. Яны бамбавалі цывільныя шпіталі. Бальшыню ахвяраў складаюць мірныя жыхары”. Карэспандэнт нашага радыё Коба Ліклікадзэ пабываў на месцы бамбаваньня ў Горы, дзе ён бачыў шмат ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва: “Каля артылерыйскай базы мы пабачылі жахлівае відовішча. Гарэла ня толькі база, але і два жывыя кварталы побач. У двары было шмат забітых”. Коба Ліклікадзэ працягвае: Горы пасьля расейскага бамбардаваньня “Магчыма, вы чуеце гукі машынай хуыкай дапамогі, якія праяжджаюць міма – яны вязуць параненых у Тбілісі, бо шпіталь у Горы перапоўнены”. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, які знаходзіцца ў Пэкіне, выказаў глыбокую занепакоенасьць сытуацыяй у Паўдзённай Асэтыі і заклікаў да неадкладнага спыненьня агню: “Грузія – сувэрэнная дзяржава, яе тэрытарыяльная цэласнасьць павінна паважацца. Мы заклікаем да неадкладнага спыненьня гвалту і да спыненьня ваенных дзеяньняў. Мы заклікаем да спыненьня расейскіх бомбавых абстрэлаў і да вяртаньня ўсіх бакоў да становішча, якое існавала на момант шостага жніўня”. Як паведамляе расейскі ўрад, праз расейскую мяжу перайшло ўжо больш за 30 тысячаў уцекачоў з Паўдзённай Асэтыі. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што расейскія міратворцы выконваюць апэрацыю па “прымушэньню грузінскага боку да міру”: “Нашы міратворцы і прыдадзеныя да іх часткі ў цяперашні момант ажыцьцяўляюць апэрацыю па прымушэньні грузінскага боку да міру. На іх таксама ляжыць адказнасьць за абарону насельніцтва”. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў, што ў выніку канфлікту ўжо загінула паўтары тысячы чалавек. Міхэіл Саакашвілі абверг гэтую лічбу, назваўшы яе хлусьнёй расейскай прапаганды, і заявіў, што ад грузінскага агня мірныя жыхары Цхінвалі не пацярпелі.
комментарии: 1
Лёс спадчыны Лукашэнкі
08/09/2008 - 01:23 / Радыё Свабода
Што са спадчыны Аляксандра Лукашэнкі застанецца пасьля ягонага сыходу?
комментарии: 0
Ці можа Беларусь быць дэмакратызаваная звонку?
08/09/2008 - 01:16 / Новая Эўропа
У наступнай частцы мы не можам дэтальна закрануць шматлікія рэальныя і патэнцыйныя дзеянні ўплыву звонку на развіццё Беларусі. Замест таго – толькі некальі цэнтральных пунктаў.
комментарии: 0
Грузия, сепаратизм и энциклопедия
08/09/2008 - 01:05 / Тенгиз Гудава
Сегодня Россия пытается учредить свое имперство на солидной территории Грузии, страны, ей не принадлежащей. Идет совершенно неадекватный торг по поводу «Косова», в то же время Кремль не понимает, что за Грузией вся Америка и весь Запад. И не приведи Господь, вмешаться Вашингтону или Брюсселю напрямую в абхазо-осетинские дела. В любой нации есть трещины. Сегодня в Ингушетии мы видим признаки восстания. И что? Баски и корсиканцы добиваются независимости, что дальше?
комментарии: 10
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015