Распаўсюдніка “Товарища” аднавілі на працы 08/20/2008 - 23:28 / Радыё Свабода Дырэкцыя гомельскага заводу “Электраапаратура” без суду аднавіла на працы актывіста ПКБ, падпісчыка газэты “Товарищ” Васіля Мамкіна.
Яшчэ да сёньняшняга паседжаньня суду Чыгуначнага раёну Гомеля дырэкцыя заводу “Электраапаратура”, дзе Васіль Мамкін працаваў начальнікам бюро аддзелу матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, пісьмова паінфармавала актывіста, што адмяняе загад на датэрміновае скасаваньне кантракту.
Актывіста прасілі паведаміць у аддзел кадраў, ці згодны ён, каб яго аднавілі на працы на ранейшай пасадзе.
Дырэктар Жыгар і ягоная памочніца па ідэалёгіі спадарыня Стаіна, якая даслала ліст актывісту ПКБ, рабілі выгляд, што нічога ня здарылася. Маўляў, прыходзь і працуй.
Аднак спадар Мамкін і ягоны прадстаўнік у судзе па даверанасьці, юрыст Леанід Судаленка, запатрабавалі ня проста ліст, а адпаведны загад дырэктара на аднаўленьне на працы з выплатай сярэдняга заробку за вымушаны прагул.
І такі загад юрыст заводу Натальля Капцякова прынесла ў суд Чыгуначнага раёну.
З заўтрашняга дня Васіль Мамкін прыступае да працы. Таму ён пагадзіўся адмовіцца ад пазову да дырэкцыі заводу й спагнаньня 10 мільёнаў рублёў за маральную шкоду:
“У прынцыпе, з аднаго боку, я задаволены такім вынікам справы, бо два пункты з трох майго пазову выкананыя. І ў такім разе я пайшоў насустрач адміністрацыі, улічваючы, што яна пайшла насустрач мне”.
Ад грамадзкай дзейнасьці й падпіскі на газэту “Товарищ” спадар Мамкін адмаўляцца й ня думае.
Дырэктар заводу “Электраапаратура”, член Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Жыгар, які падпісаў загад на звальненьне Мамкіна з працы нібыта за сыстэматычнае невыкананьне службовых абавязкаў, сказаў радыё “Свабода”, што звальненьне актывіста ніяк не зьвязана зь яго палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю, а пра газэту “Товарищ” ён і ведаць ня ведае:
“Я думаю, што ён хоча разыграць гэтую карту ў гэты пэрыяд. Зараз выбары. Але ж, вы разумееце, гэта беспэрспэктыўна. На прадпрыемстве ніхто так не разглядаў пытаньне. Тым больш, чэснае слова, першы раз чую такую назву газэты. Дайце хоць запішу: “Товарищ”.
Юрыст Леанід Судаленка, які па даверанасьці ПКБ прадстаўляў у судзе інтарэсы Васіля Мамкіна, лічыць, што дырэкцыя заводу “Электраапаратура” своечасова адумалася, аднавіўшы на працы сумленнага супрацоўніка, які больш за чвэрць стагодзьдзя аддаў гэтаму прадпрыемству:
“Дырэкцыя дапусьціла памылку, звольніўшы з працы Мамкіна. І, па ўсім відаць, не з-за прафэсійнай дзейнасьці, а менавіта з-за грамадзкай, у тым ліку й за тое, што ён распаўсюджвае газэту “Товарищ”.
Цяпер адміністрацыя заводу прызнала сваю памылку й выправіла яе — аднавіла на працы грамадзкага актывіста. І гэта я лічу яго асабістай перамогай”. комментарии: 0
Полацак: штраф моладзеваму актывісту 08/20/2008 - 23:22 / Радыё Свабода Алесь Круткін аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў, за тое, што не прыйшоў у ваенкамат.
Судзьдзя полацкага гарсуду спадарыня Абрамава прызнала актывіста "Маладога фронту" Алеся Круткіна парушальнікам правапарадку за тое, што ён нібыта праігнараваў першы выклік у ваенкамат, каб пазьбегнуць службы ў войску.
Хлопец аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў.
Паводле Алеся Круткіна, позву ў ваенкамат, пра якую ідзе гаворка, ён не атрымліваў і зьявіўся туды ўжо на паўторны выклік — каб атрымаць накіраваньне на мэдычную камісію для вайсковага прызыву. Дарэчы, камісія палічыла яго непрыдатным для службы ў войску, бо ў хлопца дужа кепскі зрок. Аднак гэта ня сталася аргумэнтам для суду, які вырашыў, што моладзевы актывіст сьвядома спрабаваў ухіліцца ад вайсковага абавязку. комментарии: 0
А.Кіма ўразіла, колькі людзей сядзіць ні за што 08/20/2008 - 23:17 / Радыё Свабода Андрэй Кім вярнуўся дадому ў Менск, на Прытыцкага 124, толькі ўвечары. Там яго ўжо чакалі журналісты, шмат фотакарэспандэнтаў.
На ганку дому Андрэй Кім даў журналістам інтэрвію – удома чакала маці, таму размова была вельмі кароткая. Ён распавёў, што ягонае вызваленьне адбылося фактычна за 7 хвілін. Ён працаваў уноч – яго выклікалі з працы, не далі паспаць, сказалі “Ты вольны”, паказалі ўказ пра памілаваньне, далі даведку аб тым, што ён памілаваны, і ня даўшы нават сарбраць рэчы фактычна “выкінулі” з Бабруйскай калёніі. Ён сеў на маршрутку, прыехаў у Менск, дадому дабраўся на мэтро.
Паводле Андрэя, ягонае галоўнае ўражаньне з турмы – гэта тое, што вельмі шмат людзей, кажучы ягонымі словамі, сядзіць ні за што. Паводле яго, ён думаў, што ён такі адзін – а аказалася, што такіх людзей, – прадпрымальнікаў, вучоных, музыкаў – вельмі шмат, і ўсе сядзяць па 6-8 гадоў. Так што Андрэй лічыць, што яму яшчэ пашанцавала, што яму далі толькі 1,5 года...
Настрой у Андрэя добры, ён вельмі задаволены. Андрэй казаў, што заўсёды верыў, што яго вызваляць датэрмінова.
На пытаньне пра свае далейшыя пляны Андрэй Кім адказаў, што ён застаецца палітычна актыўным чалавекам, але пра дакладныя пляны не казаў – паводле яго, ён спачатку параіцца і потым скажа. Але мяркуючы паводле ягонага настрою і па тым, што ён казаў аб турме, відаць, што ён ня будзе сыходзіць кудысьці ў цень.
комментарии: 0
Маленький ход пешкой в большой игре 08/20/2008 - 22:49 / Аргументы недели События в Закавказье остаются новостью №1 для всех мировых информационных каналов. Западные СМИ рассказывают об агрессии России против Грузии. Наши – о реальной гуманитарной катастрофе, в которую был ввергнут целый народ. Между тем за разрывами установок ГРАД и танковыми маршами стоят не только планы военных по принуждению агрессоров к миру. комментарии: 0
Ловушка американского лидерства 08/20/2008 - 21:45 / Ежедневный журнал Вооруженное столкновение Грузии и России поставило российско-американские отношения на грань полномасштабного политического конфликта. О холодной войне стали говорить не как об угрозе, а как о факте. Риторика сторон как будто бы вернулась на четверть века назад. комментарии: 0