Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Ответственность — это та цена, которую мы платим за власть.
У. Черчилль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« май 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7
13
25
27 31  
«Впереди нас ожидает ещё не одна серия «отделения мух от котлет»
05/13/2008 - 21:48 / Роман Яковлевский
Происшедшие 25 марта события в Минске, когда жестоко была подавлена манифестация оппозиции и затем последовавшие повальные обыски у многих белорусских журналистов прервали, казалось бы, благостный процесс налаживания диалога официального Минска с Западом. В еще большую самоизоляцию режима ввергает и продолжающийся дипломатический скандал с США, вынудивший посла и большую группу американских дипломатов уехать в Вашингтон. На вопросы о ситуации в Беларуси отвечает лидер белорусских независимых профсоюзов, выступления которого на многих международных форумах сыграли большую роль в решении Еврокомиссии исключить Беларусь из Генеральной системы преференции за нарушения прав профсоюзов.
комментарии: 0
Бесполярный мир
05/13/2008 - 20:42 / Foreign Affairs
Есть термин 'многополярный мир': это такое положение, когда власть и влияние сконцентрированы в нескольких определенных точках. Такому положению противостоит 'бесполярный мир', то есть такой, где власть распределена по многочисленным, более или менее равным друг другу центрам.
комментарии: 0
США и Россия: возраст политики
05/13/2008 - 20:34 / Washington ProFile
Джерри Хау, профессор политологии в Университете Дьюка\Duke University. Автор многих книг. Предпоследняя из них была посвящена России ("Логика Экономических Реформ в России"/The Logic of Economic Reform in Russia, опубликована в 2001 году), последняя - США "Изменяющиеся Партийные Коалиции"/Changing Party Coalitions: The Strange Red State-Blue State Alignment (2006 год).
комментарии: 0
Валенса ўручыў Шушкевічу ўзнагароду за заслугі ў барацьбе за правы ча
05/13/2008 - 20:13 / ЕРБ
Лідэр польскай “Салідарнасці” і былы прэзідэнт Лех Валенса ўручыў беларускаму палітыку і навукоўцу Станіславу Шушкевічу статуэтку голуба - пераходзячую ўзнагароду за заслугі ў барацьбе за правы чалавека.    Яна ўзнікла з нагоды 60-х угодкаў ухвалення Дэкларацыі правоў чалавека. Валенса атрымаў статуэтку голуба ад былога прэм'ера Польшчы Ежы Бузека, а той - ад старшыні Еўрапарламента Ганса-Герта Поэтэрынга. “З усяго свету я абраў Шушкевіча, каб свет даведаўся, што гэты чалавек заслугоўвае на гэта. Ён браў вялікі удзел у спыненні існавання СССР, а свет яго не заўважае”, - сказаў пры ўручэнні статуэткі Валенса. Лаўрэят Нобелеўскай прэміі ў 2007 годзе заявіў Шушкевіча кандыдатам на атрыманне прэстыжнай узнагароды. Станіслаў Шушкевіч, прымаючы статуэтку, якая перад ім была таксама ў Папы Рымскага Бенедыкта XVI-га і тыбецкага лідэра Далай-Ламы, зазначыў, што для яго і яго суайчыннікаў Лех Валенса - гэта “чалавек-легенда”. "Для мяне гэта вялікі гонар, пастараюся, каб статуэтка перайшла ў добрыя рукі," - дадаў Шушкевіч.
комментарии: 0
Прайшла акцыя супраць "пераходу ў спадчыну прастола"
05/13/2008 - 20:10 / ЕРБ
Акцыя супраць "пераходу ў спадчыну прастола" прайшла ў беларускай сталіцы каля гандлёвага цэнтру "Кірмаш". Сярод мінакоў хадзіў чалавек у масцы з вусамі і каронай на галаве, ён агучваў вядомыя цытаты з выказванняў кіраўніка дзяржавы.   Таксама чалавек у масцы чапляўся да мінакоў і пытаўся, ці пазнаюць яны яго. Пазней высветлілася, што ён шукаў свайго малодшага сына, якому збіраўся перадаць паўнамоцтвы. Аднак гэтага не адбылося з-за маладых людзей, якія напалі на чалавека ў масцы, адабралі карону і павялі яго ў невядомым кірунку. Пасля гэтага на месцы здарэння з'явіліся актывісты, якія разгарнулі транспарант "Не пераходу ў спадчыну прастола!" ("Нет престолонаследию!").
комментарии: 0
Міліцыянтаў цікавяць “Лялькі” Марачкіна
05/13/2008 - 20:05 / Радыё Свабода
Сёньня мастака Аляксея Марачкіна выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Нагадаем, мастака, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксея Марачкіна затрымалі напярэдадні Дня Волі. У яго правялі ператрус у майстэрні, канфіскавалі расьцяжкі і транспаранты, а таксама карціну “Лялькі”. Самога мастака арыштавалі на пяць сутак — нібыта за тое, што ён нецэнзурна лаяўся. Арышт мастак правёў у прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.   Спадар Марачкін сказаў, што сёньня міліцыянты цікавіліся, хто рабіў плякаты і куды яны былі прызначаныя, а таксама пыталіся пра іхні зьмест. Таксама міліцыянты задавалі пытаньні пра вядомую карціну “Лялькі”. Усе гэтыя рэчы дагэтуль мастаку ня вернутыя.   Міліцыянты склалі пратакол “у сувязі з адміністрацыйнай адказнасьцю”. Аляксей Марачкін патлумачыў:   “Гэтая карціна зьявілася пасьля таго, як па НТВ перадавалі “Куклы”. Гэта было актуальна, цікава глядзець. І я на палатне намаляваў гэтыя шаржаваныя пэрсанажы. Жартавалі, сьмяяліся, адпаведны быў сарказм, і гэта было дазволена. Гэтая праца выстаўлялася ў Палацы мастацтва. Яна была вынята з загашніку, дзе яна ляжала скручаная каля дзесяці гадоў, я яе не выстаўляў. І раптам ім гэта спатрэбілася. Яны будуць раскручваць. Сёньня было ясна ў прысутнасьці адваката, каб мне навязаць абразу першай пэрсоны. Мяне гэта дзівіць, канечне. Хаця ў мяне яна нагадвае хутчэй Бармалея ў такім шаржаваным выглядзе. Аказваецца, гэта пэрсона недатыкальная і нават шарж нельга зь яе рабіць. Пасьля гэтага, яны сказалі, будзе нейкая экспэртыза. Будуць правяраць гэтыя вобразы, вымяраць насы. Як ён, гэты нос, адносіцца да арыгіналу, вусы і гэтак далей”.
комментарии: 0
Каардынатар “Белсату” дапытаны ў пракуратуры
05/13/2008 - 20:02 / Радыё Свабода
Допыт тычыўся сатырычных мультфільмаў пра беларускую ўладу, з нагоды зьяўленьня якіх была распачатая крымінальная справа аб зьнявазе гонару і годнасьці прэзыдэнта РБ. Пра абставіны сёньняшняга допыту Эдуард Мельнікаў распавёў у інтэрвію нашаму карэспандэнту. Мельнікаў: “Гэта - працяг таго "сюжэту", які пачаўся колькі дзён таму, калі ў шмат якіх кватэрах журналістаў рабіліся ператрусы, і шмат якіх журналістаў зьвязвалі з дзейнасьцю замежных радыёстанцый і кампаній. Я маю на ўвазе тую старую крымінальную справу 2005 г. ў сувязі з "анімацыямі". З гэтай нагоды ў мяне на кватэры быў ператрус. І мне сказалі ў КДБ, што я праходжу як сьведка па гэтай крымінальнай справе. Быццам бы я маю дачыненьне да гэтых так званых "мульцікаў". Сёньня выклікалі, каб задаць гэтае пытаньне ўжо вуснамі сьледчага па асабліва важных справах менскай пракуратуры Шабана. Ён спытаў, ці маю я дачыненьне да стварэньне гэтых анімацый, ці ведаю людзей, якія іх стваралі? Ну, што я мог адказаць? Канешне, ня ведаю. Таксама ён спытаў, ці маю я дачыненьне да аналу “Белсат”. Гэта я пацьвердзіў, таму што маю дачыненьне да каналу “Белсат”. Скажам гэтак, мяне называюць каардынатарам каналу ў Беларусі. Я ня ведаю. наколькі гэта адпавядае рэчаіснасьці. Але я сказаў, што я займаюся справаю рэгістрацыі прадстаўніцтва тэлеканалу “Белсат” у Беларусі. Таму што лічу, што становішча, якое зараз назіраецца, ненармальнае. Таму што трэба, каб журналісты - тэлежурналісты, радыёжурналісты, усе -- працавалі легальна, з акрэдытацыяй, ад імя прадстаўніцтва той ці іншай кампаніі ў Беларусі. І таму будзем прыкладаць усе намаганьні, каб прадстаўніцтва такое было зарэгістравана. Раней ворганы пракуратуры і КДБ ужо дапыталі шэраг журналістаў, што трапілі пад ператрусы 27–28 сакавіка. Усіх іх дапытвалі ў якасьці сьведак па крымінальнай справе аб паклёпе на прэзыдэнта ў дачыненьні да Алега Мініча, Паўла Марозава і Андрэя Абозава. Ва ўсіх пыталіся пра палітычныя мультфільмы «Трэцяга шляху» і пра дзейнасьць тэлеканала «Белсат». У жніўні 2005 г. пракуратура г. Мінска завяла крымінальную справу па факце распаўсюду ў інтэрнэце мультфільмаў, якія «зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Беларусі» (арт. 367 ч 1). Нагодай сталі мультфільмы сатырычнага характару. Спачатку ў межах крымінальнай справы ў якасьці сьведак былі дапытаныя адміністратар сайту грамадзкай ініцыятывы «Трэці шлях» Андрэй Абозаў і каардынатар праекту Павел Марозаў. Супрацоўнікі КДБ правялі ў іх кватэрах ператрусы, забраўшы камп’ютарную тэхніку. У хуткім часе пасьля гэтага А.Абозаў, П.Марозаў і яшчэ адзін падазраваны — А. Мініч — пакінулі межы Беларусі.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015