Плянуецца міні-акцыя актывістаў БХД “Кошты Эўрапейскія – заробкі бе 04/20/2008 - 18:07 Актывісты аргкамітэту па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падрыхтавалі міні-акцыю "Кошты Эўрапейскія – заробкі беларускія".
Акцыя накіраваная на распаўсюд інфармацыі сярод менчукоў пра ўзровень коштаў і заробкаў у краінах Эўразвязу ў параўнанні з Беларуссю, дзеля супрацдзеяння беларускім СМІ, якія запалохваюць беларусаў цяжкім жыццём у краінах-суседзях і спэкулююць мітам сацыяльнай накіраванасці дзяржавы і беларускага цуду. Факты ж сведчаць аб тым, што ўзровень коштаў у нашай краіне адпавядае Эўрапейскаму, што нельга сказаць пра заробкі беларусаў.
Прыцягваецца ўвага і да таго, што прагназуемы ўрадам узровень гадавой інфляцыя, то бок, рост цэнаў, не супадае з наяўнымі паказнікамі, але ж рост заробкаў прывязаны, менавіта, к гэтым "фіктыўным" лічбам.
Правядзенне акцыі заплянавана на 11.00 - 11.30 каля гіпермаркету "BIGZZ". комментарии: 0
Мыліцыя сарвала сустрэчу Мілінкевіча з гарадзенцамі 04/20/2008 - 00:02 / Радыё Свабода Аляксандра Мілінкевіча і трох ягоных супрацоўнікаў дзьве гадзіны дапытвалі ў Гарадзенскім РАУС.
Як паведаміў Павал Мажэйка, яны трапілі туды каля 18-й гадзіны, у іх забралі пашпарты, і яны чакаюць далейшых дзеяньняў з боку міліцыянтаў.
Машыну А.Мілінкевіча затрымалі ў Гарадзенскім раёне, па дарозе з Мастоў у Горадню. Міліцыянты сказалі, што ў іх можа быць угнаная машына, і трэба ехаць у пастарунак дзеля разьбіральнацтва.
Тым часам у Горадні на плошчы Савецкай некалькі дзесяткаў чалавек чакалі сустрэчы са сваім земляком, лідэрам руху “За Свабоду”. Пасьля 17-й гадзіны, калі людзі даведаліся аб затрыманьні спадара Мілінкевіча, яны сталі разыходзіцца. На плошчы ўвесь час дзяжурылі міліцыянты.
У пастарунку міліцыянты пыталіся ў А.Мілінкевіча і яго паплечнікаў пра зьвесткі па адной і той жа крымінальнай справе: два месяцы таму у вёсцы Каробчыцы каля Горадні была скрадзена паляўнічая зброя і залатыя вырабы. Усе затрыманыя адмовіліся даваць паказаньні, паведаміў Павал Мажэйка. Пасьля 20-й гадзіны Аляксандра Мілінкевіча адпусьцілі. комментарии: 0
У Канзасе адкрыюць беларускі навуковы цэнтар 04/20/2008 - 00:00 / Наша Ніва Сёньня ў ЗША ў штаце Канзас ў каледжы Соў-Вэстэрн адкрываецца беларускі навуковы цэнтар.
Перад палітолягамі, дасьледчыкамі, прадстаўнікамі беларускай дыяспары выступіць старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц.
У гонар гэтай падзеі над каледжам былі ўзьнятыя сьцягі краінаў Эўразьвязу, ЗША, Канады, а таксама бел-чырвона-белы сьцяг. комментарии: 0