Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Лишь тот достоин жизни и свободы, кто каждый день за них идет на бой
И. Гете
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« апрель 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 6
10
18
25
28 30        
Дата
Тоомас Ильвес: 'Энергобезопасность Европы - это политический вызов'
04/10/2008 - 14:54 / "Le Figaro"
Президент Эстонии Тоомас Хендрик Ильвес воспользовался своей встречей в Париже с Николя Саркози, чтобы обсудить уроки саммита НАТО и будущее председательство Франции в Евросоюзе. Тоомас - нестандартная личность, до падения Стены он возглавлял эстонскую службу радио 'Свободная Европа', в нем сочетается неприкрытый атлантизм с настоящей приверженностью Европе. Его внешнеполитический курс типичен для новых восточноевропейских стран, стремящихся принять демократические и либеральные ценности Запада. Совсем недавно Тоомас Ильвес объявил, что не будет присутствовать на церемонии открытия Олимпийских Игр в Пекине.
комментарии: 0
У США есть последний шанс выстроить новый миропорядок
04/10/2008 - 14:49 / The Financial Times
Некоторое время тому назад - задолго до того, как ему удалось опередить Хиллари Клинтон (Hillary Clinton) в гонке за выдвижение кандидатом от Демократической партии - Барак Обама (Barack Obama) обратился за советом к одному из лучших вашингтонских специалистов по внешней политике.
комментарии: 0
Арыштаваны адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі
04/10/2008 - 14:39 / Наша Ніва
Супрацоўнікі міліцыі арыштавалі вядомага прадпрымальніка, старшыню рады дырэктараў Гандлёвага дому «Ждановічы» Яўгена Шыгалава. На пачатку 90-х Шыгалаў быў сьлесарам у сэрвісным цэнтры «АўтаВАЗ», а на 2008 год валодаў найбольшымі ў сталіцы рынкамі. Паводле «Советской Белоруссии», па сутнасьці прад’яўленых яму абвінавачаньняў сьледчыя органы ад камэнтароў устрымліваюцца. Афіцыйна ніякіх сур’ёзных абвінавачваньняў Яўгену Шыгалаву да нядаўняга часу не прад’яўлялі, адзначае «Беларускі партызан». Вядома толькі пра выпадак з пракуратурай, якая ўгледзела ў нейкай з шматлікіх будоўляў, якія вялі фірмы, падкантрольныя Шыгалаву, самавольны захоп зямлі. Аднак наўрад ці гэтае парушэньне магло стаць сапраўднай прычынай арышту такога ўплывовага чалавека, мяркуе выданьне. Распавядаюць, што рэальны бізнэс‑канфлікт у Яўгена Шыгалава у апошні час быў толькі з «Прыёрбанкам». Справа ў тым, што Гандлёвы дом «Ждановічы» выступіў заснавальнікам банку «Эўрапейскі», і амаль усе фінансавыя плыні найбуйнейшага рынку Эўропы перавёў менавіта ў гэты банк. Хаця гэтая вэрсія не адзіная. Яўген Шыгалаў мае даволі добрыя адносіны з мэрам Менску Міхаілам Паўлавым. Паўлаў аднойчы гэта нават адкрыта прадэманстраваў, калі прапанаваў уключыць Шыгалава ў склад кіраўніцтва Беларукай фэдэрацыі тэнісу, якую ўзначальвае. У каляспартовых колах тады наагул ня ведалі гэтага прозьвішча, але па просьбе мэра абралі Шыгалава намесьнікам старшыні фэдэрацыі (дарэчы, адначасова зь Мікалаем Мірным, бацькам і трэнэрам Максіма Мірнага). Прайшлі зьвесткі, што, акрамя Яўгена Шыгалава, у гэтай справе затрыманыя ягоны намесьнік і дзяржаўны чыноўнік, які дапамог завалодаць кавалкам зямлі побач з рынкам «Ждановічы». Аднак прэсавы сакратар МУС Алег Сьлепчанка гэтыя зьвесткі ўдакладніў: «Чуюць вухам, а пішуць брухам. Не, ён казаў, што шэраг асоб, якія маюць дачыненьне да гэтага бізнэсу, будуць яшчэ затрымлівацца і прыцягвацца да адказнасьці». У гіганцкі Гандлёвы цэнтар «Ждановічы» ўваходзяць найбольшыя ў сталіцы Харчовы і Рэчавы рынкі, Аўтамабільны рынак, Рынак будаўнічых матэрыялаў, Зоабатанічны рынак, Начны гуртовы кірмаш садавіны і гародніны. Да іх далучыліся мясакамбінат «Тарасава» і сельгаскамбінат «Ждановічы-Агра», ня лічачы драбнейшых набыткаў, як рэстараны і спартовыя клюбы. «Ждановічы»-рынак былі заснаваныя ў 1994 годзе, і расьлі праз увесь час кіраваньня А. Лукашэнкі. Сам Яўген Шыгалаў прайшоў тыповы для постсавцкіх бізнэсоўцаў шлях. Сайт gazetaby.com паведамляе, што яшчэ ў пачатку 90-х ён працаваў сьлесарам у сэрвісным цэнтры «АўтаВАЗ», што на Сярова - залатой жыле савецкага часу - і трапіць у бізнэс здолеў не без дапамогі жаніцьбы з дачкой намесьніка дырэктара гэтага прадпрыемства. Пачынаў Шыгалаў з гандлю патрыманымі машынамі.
комментарии: 0
Палажанку хочуць выключыць са школы
04/10/2008 - 14:37 / Наша Ніва
Актывістцы «Маладога фронту» Насьце Палажанцы сёньня прапанавалі напісаць заяву аб выключэньні са школы па ўласным жаданьні. «Учора бацьку патэлефанавалі з адміністрацыі школы, запыталіся чаму я не на занятках. Фактычна, адразу пачалі казаць: ведаем, што яна ў Полацку на судзе. Маўляў, і да якой пары гэта будзе працягвацца. Сёньня ж бацьку выклікалі на размову да дырэктара. Падчас якой мне і прапанавалі напісаць заяву аб добраахвотным сыходзе з установы», — кажа Наста Палажанка. Дзяўчына навучаецца ў 11-й клясе школы №37. У мінулым траўні Наста была прызнаная вінаватай у крымінальным артыкуле за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яе неаднаразова затрымлівалі міліцыянты. «Мінулыя тыдні ў школу прыходзілі «кадэбісты», якія знаёмілі дырэктара з маёй дзейнасьцю. Здаецца, што на дырэктара проста націснулі, каб ён выключыў мяне са школы. Урэшце, мы прыйшлі да згоды, што ніхто мяне не чапае да наступнага правапарушэньня», — гаворыць Н.Палажанка.
комментарии: 0
Горадня: двух гісторыкаў выкрэсьлілі са сьпісу
04/10/2008 - 14:33 / Радыё Свабода
Гарадзенскія гарадзкія ўлады 10-11 красавіка праводзяць навуковую канфэрэнцыю “Горадня і гарадзенцы: дзевяць стагодзьдзяў гісторыі”. Яна прымеркаваная да 880-х угодкаў гораду, што будуць адзначацца ў чэрвені. Сярод арганізатараў таксама — Акадэмія навук і Гарадзенскі унівэрсытэт. Стала вядома, што ўдзельнічаць у мерапрыемстве адмоўлена двум дактарам гістарычных навук. Гэта — Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч, абодва даўно жывуць у Горадні і займаюцца яе гісторыяй. Салідарнасьць зь імі выказалі яшчэ каля паўтара дзясятка навукоўцаў. Сёньня спадары Смалянчук і Краўцэвіч сабралі журналістаў, каб паведаміць ім пра здарэньне і сваю пазыцыю. Салідарнасьць са Смаленчуком і Краўцэвічам выказаў іхні калега кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч: “Шкада, што ў сёньняшняй сытуацыі атрымалася так, што людзям, якія шмат зрабілі у вывучэньні гісторыі Горадні, адмовілі ў магчымасьці прыняць удзел. Улічваючы, што асабіста я ня бачу магчымасьці прымаць удзел у гэтай канфэрэнцыі я вымушаны адмовіцца. Акрамя такую пазыцыю занялі цэлы шэраг гарадзенскіх, менскіх, гомельскіх гісторыкаў. Сярод іх вядомыя ўсім нам прозьвішчы Сагановіча, Кіштымава, Сабалеўскай, Соркінай, Масько, Трафімчык, Карнелюк, Токць, Гардзееў”. Сваю пазыцыю выклаў Алесь Смалянчук: “Я хачу сказаць, што гэта ўсё ж права арганізатараў — каго выбіраць з тых, хто выказвае сваё жаданьне. І вельмі прыкра, што мы з Алесем Краўцэвічам спачатку трапілі ў першы варыянт праграмы і як я зразумеў зь сёньняшняй размовы з загадчыкам катэдры гісторыі Беларусі, адным з сустаршыняў аргкамітэту Іванам Крэнем нас выкінулі пад ціскам аддзелу ідэалёгіі гарвыканкаму. Узгадваюцца савецкія часы брэжнеўскага хіба пэрыяду, калі не гісторыкі вызначаюць, каму і што гаварыць, а вызначаюць — у той час камуністычныя чыноўнікі, а сёньня чыноўнікі сучаснага палітычнага рэжыму. Гэта прыкра і я так адчуваю, што гістфак гарадзенскага унівэрсытэту, які мае пэўныя навуковыя традыцыі, усё больш ператвараецца ў нейкі дапаможны аддзел гарвыканкаму, таксама займаецца больш ідэалёгіяй, чым навукай. Гэтага нельга дапускаць, трэба пратэставаць і я вельмі ўдзячны калегам, якія выказалі салідарнасьць. Наша краіна такая, дзе салідарнасьць ня вельмі часта адчуваеш. А тут людзі знайшлі мужнасьць і сьмеласьць далучыцца да такога пратэсту”. Краўцэвіч: “Алесь Смалянчук зьяўляецца рэдактарам бюлетэню па гісторыі Горадні — “Горад Сьвятога Губэрта”, у мяне ёсьць пара кніжак па гісторыі Горадні, я праводзіў архэалягічныя раскопкі на тэрыторыі гораду. Несумненна здарэньне зьвязана з нашым удзелам у абароне гістарычнай Горадні. У прыватнасьці, мы падпісвалі заяву да генэральнага пракурора РБ пра варварскія разбурэньні культурнага слою ў цэнтры гораду, і была рэакцыя на гэта, было прадпісаньне зь міністэрства культуры. Гэта зьвязана з нашай грамадзкай пазыцыяй, што мы адстойваем суб’ектную гісторыю Беларусі, якая не згаджаецца з тым падабенствам афіцыйнай ідэалёгіі”. Гісторыкі адзначылі, што ўлады сёлета пачынаюць новы наступ на гістарычную забудову Горадні, яны самі вырашаюць — што зруйнаваць, а што пакінуць. Улады не зважаюць пры гэтым на пазыцыю навукоўцаў і грамадзкасьці.
комментарии: 0
Палітыкі байкатуюць адкрыццё Алімпіяды ў Пекіне
04/10/2008 - 14:31 / ЕРБ
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн збіраецца прапусціць Алімпійскія гульні ў Пекіне, якія адбудуцца ў жніўні 2008 года. Аднак прэм'ер плануе прыбыць на цырымонію закрыцця. Браўн апынуўся пад ціскам праваабаронцаў, якія заклікаюць яго байкатаваць цырымонію адкрыцця будучых Гульняў у сувязі з падзеямі на Тыбеце. Раней намер прапусціць цырымонію агучыў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. Гэта адбудзецца ў выпадку, калі кіраўніцтва Кітая не вызваліць палітвязняў і не пачне перамовы з далай-ламай. З аналагічным патрабаваннем да прэзідэнта ЗША звярнулася кандыдат на пост кіраўніка Белага дома ад дэмакратаў, сенатар Хілары Клінтан. На яе думку, амерыканскаму лідэру не варта ехаць на адкрыццё Гульняў у Пекін, пакуль Кітай не зменіць сваю палітыку па стаўленні да Тыбета. Аднак куіраўнікі пераважнай большасці дзяржаў не падтрымліваюць такія заклікі прыхільнікаў незалежнасці Тыбета. Гэта падкрэсліў і прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Жак Раге. Нягледзячы на заявы асобных палітыкаў, на сёння пра ўсеагульны байкот Алімпіяды ў Пекіне гаворкі не ідзе, заўважыў ён.
комментарии: 0
Пензенскія пустэльнікі хутка будуць дома
04/10/2008 - 14:27 / Радыё Свабода
Упраўленьне Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі па Пензенскай вобласьці рыхтуе дакумэнты па адпраўцы дадому Пензенскіх пустэльнікаў. Намесьнік начальніка Упраўленьня Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі Ўрадзімер Юдзін заявіў агенцтву РИА Новости: “УФМС ужо атрымала копіі дакумэнтаў грамадзянаў Беларусі. Чакаем, што сёньня-заўтра ад дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Беларусі да нас прыйдуць усе афіцыйна завераныя дакумэнты, неабходныя для адпраўкі людзей дадому”, – сказаў Юдзін. Ён пацьвердзіў, што чацьвёра грамадзянаў Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца ў Пячоры. “Плянуецца, што прадстаўнікі беларускага боку прыедуць у Пензенскую вобласьць, каб дапамагчы суайчыньнікам вярнуцца дадому,” – сказаў У.Юдзін.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015