Аляксей Янукевіч: “Зь ініцыятывы БНФ над Эўрапарлямэнтам цэлы тыдзен 03/07/2008 - 16:36 / Прэс-група Партыі БНФ Напярэдадні Дня Незалежнасьці 25 сакавіка ў Эўрапарлямэнце ў Стразбуры мае распачацца тыдзень Беларусі. Падчас гэтага незвычайнага мерапрыемства, якое будзе доўжыцца адпаведна сваёй назве тыдзень, адбудзецца блізкае знаёмства эўрапейскіх палітыкаў з культурай і палітыкай Беларусі. Некалькі дзесяткаў грамадзскіх, палітычных і культцрных дзеячаў Беларусі маюць намер узяць удзел у правядзеньні беларускага тыдня ў Эўрапарлямэнце. Падрабязна пра падзею апавядае намесьнік старшыні Партыі БНФ, арганізатар тыдня Беларусі ў Эўрапарлямэце Аляксей Янукевіч.
- Як зьявілася ідэя правесьці тыдзень Беларусі ў Эўрапарлямэнце? Кім і як яна рэалізоўвалася? Хто быў ініцыятарам? Як за даволі кароткі час удалося дамовіцца правесьці тыдзень Беларусі ў Эўрапарлямэнце напярэдадні 25 Сакавіка?
- Ідэя гэтая дастаткова даўно абмяркоўвалася ў Фронце. Ініцыятарам правядзеньня беларускага тыдня ў Эўрапарлямэнце зь беларускага боку выступіў Вінцук Вячорка. Так склалася, што якраз пасьля таго, як быў абраны новы кіраўнік Дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч з Польшчы, я сам знаходзіўся ў Брусэлі і Стразбуры і меў магчымасьць пазнаёміцца са спадаром Пратасевічам і спрэзэнтаваць яму гэтую ідэю. Ён адразу яе падтрымаў, і з боку Эўрапейскага Парлямэнту менавіта ён выступаў такім маторам, каб гэтая ідэя атрымала падтрымку Эўрапейскай Народнай Партыі (EPP) і Эўрапарлямэнту ў цэлым.
- Якія яшчэ арганізацыі ўдзельнічаюць у правядзеньні Беларускага тыдня ў Эўрапарлямэнце? У чым заключаецца іх удзел? Як яны будуць там прэзэнтаваныя
- Я хацеў бы падкрэсьліць, што ўдзельнічае Івонка Сурвіла – старшыня Рады БНР, а таксама яе намесьнік Сяргей Навумчык. Яны афіцыйна запрошаныя на мерапрыемства. Я лічу, што гэта вельмі важна, што прадстаўнікі кіраўніцтва Рады БНР возьмуць удзел. Таксама бяруць удзел ляўрэаты прэміі Сахарава – старшыня БАЖ Жана Ліцьвіна і адзіна кандыдат ад АДС на выбарах 2006 году Аялксандр Мілінкевіч. Таксама будуць прадстаўнікі большасьці беларускіх палітычных партыяў. Запрошаны Павал Севярынец як знакамітая асоба, запрошаная Вольга Казуліна. У рамках тыдня Беларусі прадугледжаная вялікая культурніцкая праграма.
- Як будзе выглядаць культурніцкая праграма? І хто бярэ ў ёй удзел?
- Культурніцкая праграма займае вельмі значную частку Беларускага тыдня. І нават фармальнае адкрыцьцё гэтага тыдня будзе адбывацца падчас адкрыцьця выставы беларускіх мастакоў. Аляксей Марачкін будзе прэзэнтаваць гэтую выставу. Таксама будзе паказаная фотавыстава беларускіх фатографаў – падзеі палітычных зсаганьняў апошніх гадоў. Якраз на адкрыцьці выставаў будзе распачаты беларускі тыдзень у Эўрапарлямэнце. Распачнуць яго прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганзгерт Пётэрынг, кіраўнік Эўрапейскай народнай партыі Ёзэф Доўл і кіраўнік Дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч. Зь беларускага боку будуць выступаць старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Аляксандр Мілінкевіч. Прадугледжаны канцэрт гурта “WZ-Orkestra” пад кіраўніцтвам Зьмітра Вайцюшкевіча, будзе дэманстравацца фільм Юрыя Хашчавацкага “Беларусь: Назад у Эўропу”. Важнай часткай культурніцкай праграмы будзе прэзэнтацыя беларуска-лацінска-дваццацісямімоўнага слоўніка Лявона Баршчэўскага. Тыдзень Беларусі ў Эўрапарлямэнце -вельмі добрая нагода спрэзэнтаваць гэты слоўнік і падкрэсьліць, што Беларусь паводле ўсіх крытэраў належыць да Эўропы і мусіць разглядацца як будучы сябра Эўразьвязу.
-Што будзе ўяўляць зь сябе палітычная частка мерапрыемства?
- Асноўнымі пунктамі палітычнай часткі будзе круглы стол з удзелам эўрапейскіх дэпутатаў на тэму “Дэмакратычная Беларусь – неадрыўная частка Эўропы”. Нягледзячы на тое, што Эўрапейскі парлямэнт апошнія гады дастаткова шмат увагі надае сытуацыі ў Беларусі, пра што сьведчыць хаця б прысуджэньне двойчы прэміі імя Сахарава беларусам, гэтая падзея – Беларускі тыдзень у Эўразьвязе – выключная. І вельмі важна, што яна адбываецца менавіта з нагоды 90-ых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, якая фактычна адрадзіла і паклала аснову сучаснай беларускай дзяржаўнасьці. Вельмі важна, што ні да якой іншай нагода, а менавіта да ўгодкаў БНР, якая абвесьціла сваімі асноўнымі каштоўнасьцямі дэмакратычную, незалежную Беларусь, прымеркаваны тыдзень у Эўрапарлямэнце. Нягледзячы на тое, што заўсёды вельмі шмат розных імпрэзаў, ёсьць шмат краінаў, шмат групаў інтарэсаў, якія патрабуюць увагі. Фактычна цэлы тыдзень сэсіі ў Стразбургу пройдуць пад знакам беларусі і пад бел-чырвана-белым сьцягам. Ёсьць дамоўленасьць, што будзе ўрачыста ўзьняты і будзе ўвесь гэты час лунаць нацыянальны дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг над Эўрапарлямэнтам. комментарии: 0
БСДП заклікае да акцыяў салідарнасьці з А.Казуліным 03/07/2008 - 16:33 / Радыё Свабода Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады выступіў з заклікам правесьці масавыя акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным: мітынгі, пікеты, пасылка палітвязьню лістоў і паштовак.
Акцыі прымеркаваныя да 25 сакавіка, калі споўніцца два гады з таго дня, як быў зьняволены старшыня БСДП, былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандр Казулін. комментарии: 0
Власти Беларуси намерены контролировать Интернет 03/07/2008 - 16:31 / Хартыя'97 Вопрос о законодательном регулировании интернет-СМИ в Беларуси прорабатывается сегодня на уровне экспертов.
Это может быть либо корректировкой действующих законов, либо новым, совершенно кратким, нормативным актом, сообщила в беседе с корреспондентом БелТА первый заместитель министра информации Беларуси Лилия Ананич.
По ее мнению, тема совершенствования законодательства в части интернет-СМИ актуальна. "Это сложный сегмент информационного поля. Технически Интернет трудно проконтролировать и зарегистрировать весь в целом как таковой. Не все сайты работают как средства массовой информации. Одно дело - распространять информацию о товарах, другое - формировать информационный и аналитический блок. Во втором случае интернет-СМИ должны иметь такие же права и обязанности, как и все СМИ в соответствии с законодательством о печати", - считает Лилия Ананич.
Собеседница констатировала, что "в России действует заявительный принцип регистрации интернет-СМИ". В Беларуси этот вопрос не отрегулирован. Многие считают себя интернет-СМИ, но "когда заходит речь об ответственности, то спросить не с кого, потому что в законодательстве есть пробел, нет понятия "интернет-СМИ", отметила первый заместитель министра информации.
"Я не готова ответить, когда конкретно может произойти данная корректировка законодательства. Но можно считать почву готовой для того, чтобы работать дальше над темой регулирования взаимоотношений в этой сфере", - сказала Лилия Ананич. комментарии: 0
Пасла АБСЭ заклікалі наведаць у турме Андрэя Кіма 03/07/2008 - 16:29 / Наша Ніва
Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і лідэры партыйнай моладзі 6 сакавіка сустрэліся з кіраўніком офісу АБСЭ ў Менску Гансам-Ёганам Шмідтам, паведамляе прэс-служба партыі.
А. Лябедзька зьвярнуўся да пасла з просьбай давесьці да краінаў АБСЭ інфармацыю аб стварэньні ў Беларусі сьпісу невыязных.
У сваю чаргу, Міхаіл Крываў, Уладзімер Сяргееў і Міхаіл Пашкевіч, якім прад'яўленае абвінавачваньне па крымінальнай справе, узбуджанай пракуратурай празь іхны ўдзел у маніфэстацыі 10 студзеня, перадалі паслу пісьмовы зварот на гэтую тэму.
Яны таксама заклікалі пасла наведаць у СІЗА Андрэя Кіма, а таксама адведаць Акрэсьціна, каб пабачыць, у якіх умовах утрымліваюцца арыштаваныя.
комментарии: 0
З.Жалезьнічэнка: “У войску забараняюць чытаць “Нашу Ніву” і “ARCHE” 03/07/2008 - 16:28 / Радыё Свабода Маці былога студэнта-выдатніка з Гомеля, а цяпер салдата тэрміновай службы Зьмітра Жалезьнічэнкі накіравала сёньня касацыйную скаргу ў абласны суд. Напярэдадні судзьдзя Цэнтральнага раёну Жана Андрэйчык прызнала правамерным загад рэктара на паўторнае адлічэньне Жалезьнічэнкі з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны.
Сам Зьміцер адмову суду на аднаўленьне ва ўнівэрсытэце камэнтуе з гумарам:
“Мне вось абяцалі яфрэйтара праз паўгодзіка даць (усьміхаецца). А ў гэтым унівэрсытэце – чаго я даб’юся? Пяць гадоў – і ўсё студэнт. А ў войску праз годзік могуць нават малодшага сяржанта прысвоіць. Да старшыны можна даслужыцца. Бачыце, ідзе відавочны прагрэс. Ня тое, што ва ўнівэрсытэце: атрымліваеш дыплём – а куды зь ім ісьці? А ў войску Міністэрства абароны ўсім забясьпечвае – і ежай, і вопраткай. І грошы нават дае”.
Зьміцер расказвае, што праблемы ў войску імкнецца пераадольваць “па меры іх паступленьня”. Нядаўна запатрабавалі пісаць тлумачэньне з прычыны адмовы прымаць прысягу, пагражалі таксама адказнасьцю за адмову чытаць вайсковыя дакумэнты на расейскай мове:
“Папрасілі мяне напісаць тлумачэньне, чаму я адмаўляюся прымаць вайсковую прысягу. Я напісаў, што мяне незаконна прызвалі ў войска. Таму я не зьбіраюся прымаць прысягу і маю на гэта права ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Я запытаўся: “Навошта тлумачэньне?”. Мне адказалі, што паводле статуту я ня маю права без прысягі служыць больш як паўтара месяца. Але ж у статуце напісана, што асабовы склад прыводзіцца да прысягі праз паўтара месяца. Як я разумею, гэтая працэдура ладзіцца дзеля таго, каб даць магчымасьць салдату прыняць прысягу. Калі ж абавязваюць абавязкова даваць клятву, тады клятва губляе ўсялякі сэнс. Клятва – яна павінна ад сэрца ісьці, а не ад прымусу. Пагражалі наступствамі за тое, што я адмаўляўся дакумэнты на расейскай мове чытаць”.
Вольнага часу, як сьцьвярджае Зьміцер, у войску мала. Вайсковыя заняткі, прыбіраньне памяшканьняў і тэрыторыі – усё гэта на плячах салдат.
У вольную часіну Жалезьнічэнка імкнецца чытаць спэцыяльную літаратуру па сваёй унівэрсытэцкай адукацыі, а таксама газэту “Наша Ніва” і часопіс “ARCHE”. Іх часам прывозіць у войска маці. Але вайсковыя камандзіры забараняюць чытаць і “ARCHE”, і “Нашу Ніву”:
“Пастаянна забараняюць чытаць “Нашу Ніву” і “ARCHE”. Я спрабаваў даказаць, што газэта афіцыйная і часопіс афіцыйны. Яны зарэгістраваныя – і ніхто ня мае права забараняць іх чытаць. Кажу: “Калі ў вас ёсьць нейкія праблемы, калі нейкі артыкул не падабаецца, пішыце ў Міністэрства інфармацыі, няхай яны праводзяць літаратурную экспэртызу і зачыняюць выданьні. Тады яны ня будуць прыходзіць да мяне. На гэта проста гвалтам, не зважаючы на законы, адказваюць: “Сваёй уладай забараняю гэтую газэту чытаць!”. Канкрэтна было, сказаў адзін: калі яшчэ раз пабачу – зьнішчу”, – распавёў салдат транспартнай вайсковай часткі ў Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка. комментарии: 0
Незаўважаная ў Беларусі: Сымон дэ Бавуар 03/07/2008 - 16:24 / Радыё Свабода 7-11 студзеня 2008 г. эўрапейскія мэдыі – нават кансэрватыўнага накірунку – зьмясьцілі аўтарскія публікацыі, прысьвечаныя стагадоваму юбілею Simone de Beauvoir.
Сымон дэ Бавуар (нар. 9. 01. 1908 г.) – пісьменьніца-ляўрэатка замежных і нацыянальнай Ганкураўскай прэміяў, жанчына-інтэлектуалка, фэміністка, якая парвала з кансэрватыўным каталіцкім асяродзьдзем, захаплялася марксізмам і савецкім сацыялізмам, а потым катэгарычна адмаўляла іх гістарычную пэрспэктыву, змагалася супраць вайны ў Альжыры і Віетнаме, падтрымлівала кубінскую і кітайскую рэвалюцыі, раздавала сабраныя і ўласныя грошы бедным, дыскутавала з прымітыўнымі фрэйдыстамі і сацыяльнымі дэтэрміністамі, 50 гадоў была жыцьцёвай спадарожніцай Ж.-П.Сартра, зь якім знайшла свой апошні спачын ў агульнай магіле на Манпарнаскіх могілках у Парыжы. комментарии: 0
Пария Путина 03/07/2008 - 16:07 / "The New York Times" В тот день все глаза и линзы всех камер были направлены на одного человека - Гарри Каспарова, мужественного шахматиста, ушедшего из спорта, чтобы покончить с правлением президента Владимира Путина. Вот Каспаров хлопнул в ладоши, крикнул 'Davai!' - и процессия двинулась к зданию Центральной избирательной комиссии, куда он планировал принести официальный список своих претензий. Однако сразу же, как двинулась демонстрация, стало ясно, что Каспаров возглавляет ее не один. Впереди одной из, наверное, самых донкихотских колонн в истории современной России он шел, сцепившись локтями с человеком, которого далеко не всякий определил бы ему в товарищи - Эдуардом Лимоновым, 65-летним поэтом и популистом, возглавляющим НБП, Национал-большевистскую партию. комментарии: 0
Ці палюбіць Лукашэнка Deep Рurple? 03/07/2008 - 15:50 / Радыё Свабода Пасьля расейскіх выбараў у Інтэрнэце пайшоў гуляць жарт, што цяпер у Расеі пры выкананьні кампазыцыі “Smoke on the water” трэба ўставаць і прыкладаць руку да сэрца. А новы тэкст да гэтай музыкі напіша Сяргей Міхалкоў.
Мяркую, што трэба патлумачыць, “у чым прыкол”. Рэч у тым, што новы прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў — гарачы прыхільнік легендарнага гурту “Deep Purple”, ён нават паведаміў, што сабраў у сваёй калекцыі ўсе альбомы гурту. У лютым “Deep Purple” прыяжджалі ў Маскву, і Мядзьведзеў пасьля канцэрту пагутарыў з музыкамі, папазіраваўшы перад фотакарэспандэнтамі. Мядзьведзеў, былы санкт-пецярбурскі юрыст з інтэлігентнай сям’і, паведаміў таксама, што яму падабаецца гурт Black Sabbath.
Магчыма, чытач ужо задаецца тым самым пытаньнем, якое задаю сабе цяпер і я — а ці ВЕДАЕ Аляксандар Лукашэнка пра існаваньне такіх гуртоў? комментарии: 0
Кангрэс беларускай дыяспары і дэмакратычных сілаў (новыя фота) 03/07/2008 - 11:55 4 сакавіка ў Таліне скончыўся кангрэс новай дыяспары Эўропы і ЗША, а таксама прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты з больш як 25 розных арганізацыяў, партыяў і груп. Гэта – актыўныя маладыя беларусы з Беларусі, ЭЗ і ЗША, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве паміж сабою. Прысутнічалі таксама ганаровыя госьці, прадстаўнікі старэйшага пакаленьня беларускай дыяспары і беларускай палітычнай і культурнай эліты: Зянон Пазьняк, Алесь Шатэрнік і Якаў Гутман. комментарии: 47