Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Да той пары, пакуль ты не прыняў канчатковага рашэньня, будзеш пакутваць ад сумніваў, будзеш увесь час памятаць аб тым, што ёсьць шанец павярнуць назад, і гэта не дазволіць табе працаваць эфектыўна. Але ў той момант, калі ты канчаткова вырашыш прысьвяціць сябе сваёй справе, Лёс аказваецца на тваім баку. Пачынаюць адбывацца такія рэчы, якія не маглі бы здарыцца пры іншых абставінах... На што б ня быў здольны, аб чым бы ты ня марыў, пачні здзяйсьняць гэта. Адвага надае чалавеку моц і нават магічную ўладу. Рашайся!
Іаган Гётэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« март 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
         
5 6 8
11 12 13 14 15
17
24 27 28 29 30
           
Дата
АГП збіраецца правесці партыйны з'езд на Кастрычніцкай плошчы
03/14/2008 - 03:47 / ЕРБ
У Беларусі становіцца традыцыяй, калі атрымаць памяшканне для правядзення з'езда апазіцыйнай партыі магчыма, толькі напалохаўшы ўладу магчымасцю збору дэлегатаў на Кастрычніцкай плошчы.  Так было падчас падрыхтоўкі апошняга з'езда Партыі БНФ. Цяпер жа і Аб'яднаная грамадзянская партыя не можа знайсці ў Мінску памяшкання для правядзення з'езда, прызначанага на 20 красавіка. Паводле прэс-службы АГП, атрымана ўжо больш за дзесяць адмоваў з розных установаў сталіцы. Старшыня партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што ў такой сітуацыі партыйцам засталося звярнуцца асабіста да Аляксандра Лукашэнкі. Калі і ён не дапаможа, дэлегатам давядзецца засядаць... на Кастрычніцкай плошчы.                              
комментарии: 0
Чарговы акт вандалізму ў Курапатах
03/14/2008 - 03:44 / Радыё Свабода
У Курапацкім лесе — чарговы акт вандалізму. Невядомыя зламалі 36 крыжоў. Пра акцыю вандалізму паведамілі актывісты ў міліцыю 12 сакавіка. Ва ўрочышчы Курапаты, пачынаючы ад вялікага крыжа “Пакутнікам Беларусі”, зламаныя пры аснове ці выцягнутыя зь зямлі дзесяткі крыжоў, некаторыя нахіленыя. Зламаная нават частка крыжоў, умацаваных жалезнымі скобамі. Яны ляжаць на зямлі на ўскрайку лесу, пачынаючы ад уваходу ў лес і да шашы з боку поля. Сябра КХП-БНФ Валеры Буйвал апавёў: Гэта даволі вялікая група вандалаў, якія зрабілі такую маштабную акцыю вандалізму, паламалі вялікую колькасьць сьвятых крыжоў Учора заўважылі нашы людзі, праяжджаючы па дарозе праз Курапаты, што там знаходзіцца міліцыя, міліцэйская машына, і ўбачылі паламаныя крыжы. І паведамілі нам, кіраўніцтву партыі. Я хадзіў туды ўвечары 12 сакавіка і ўбачыў усю гэтую змрочную сцэну. Як заўсёды, на жаль, невядома, хто гэтыя злачынцы, колькі гэтых вандалаў. Я мяркую, што гэта даволі вялікая група вандалаў, якія зрабілі такую маштабную акцыю вандалізму, паламалі вялікую колькасьць сьвятых крыжоў”. Супрацоўнік міліцыі Менскага раёну Алег Аляшко сказаў, што па факце вандалізму, які адбыўся 12 сакавіка, у лес выяжджала група, праводзіцца праверка. “Праводзіцца праверка, мы будзем імкнуцца ўстанавіць вінаватых. Міліцыя не ахоўвае на пастаяннай аснове Курапаты”. Паводле спадара Аляшко, адносна ранейшых фактаў вандалізму ў Курапацкім лесе таксама праводзілася праверка. “Там было пару выпадкаў, калі непаўналетнія бралі гэтыя крыжы і выходзілі зь імі на плошчу ноччу. Ня тое што непаўналетнія, а людзі, якія стаяць на ўліку ў нэўра-псыхіятрычным дыспансэры. Яны выламалі пару крыжоў і былі затрыманыя ў Менску АМАПам. Гэта было ў мінулым годзе”. Акты вандалізму ў Курапатах здараюцца штогод. У мінулым годзе ўвосень быў павалены вялікі крыж “Пакутнікам Беларусі”. Аднак новая акцыя ўражвае сваімі маштабамі, кажа Валеры Буйвал: “Па маштабах зьнішчэньня такое было толькі ўвосень 2001 году, калі рэжым зрабіў спробу канчатковага і поўнага зьнішчэньня Курапатаў, калі АМАП, КДБ, бульдозэры нішчылі крыжы ў Курапатах. Тады, як вядома, людзі, беларусы абаранілі нашу сьвятыню. Не ўдалося зьнішчыць Курапаты. З тае пары рэгулярна працягваліся акты вандалізму, ламалі крыжы, блюзьнерылі ў Курапатах. І нам рэгулярна даводзілася аднаўляць крыжы, наводзіць парадак на тэрыторыі народнага мэмарыялу. Такой маштабнай вандальскай акцыі даўно не было”. Спадар Буйвал сказаў, што актывісты зьвярталіся з прычыны актаў вандалізму ў дзяржаўныя органы. “Зразумела, што гэтая ўлада не зацікаўленая ў высьвятленьні праўды, абставінаў гэтых злачынных дзеяньняў. Так яно і будзе, пакуль будзе гэты рэжым. Не знайшлі, і, я мяркую, ня знойдуць, бо гэта, мы мяркуем, злачынцы, якія падтрымліваюць гэты рэжым”. Старшыня мэмарыяльнай камісіі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык пракамэнтаваў убачанае ў Курапацкім лесе: “На вялікі жаль, вандалізм у Курапатах працягваецца. Гэта зьвязана з тым найперш, што міліцыя пасьлядоўна і цынічна ня робіць ніякіх захадаў супраць вандалаў. Ніякіх надпісаў нідзе я тут не знайшоў, але ж па колькасьці крыжоў, па тым, як яны ламалася, бачна, што гэтым займалася група людзей цягам доўгага часу. Шкада, што гэта адбываецца ў Курапатах, якія зьяўляюцца сымбалем сталінскіх рэпрэсій і пакутаў нашага народа”. Актывісты КХП-БНФ абвясьцілі, што ў суботу, 15 сакавіка, а 12 гадзіне ў Курапацкім лесе пачнецца талака. Яны заклікалі грамадзянаў прынесьці з сабой інструмэнты, каб аднавіць паваленыя крыжы.   
комментарии: 0
У Ніла Гілевіча падазрэньне на мікраінсульт
03/14/2008 - 03:40 / Наша Ніва
Зараз ён знаходзіцца ў лечкамісіі. Брат народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча Мікола Гіль раіць СМІ «не згушчаць фарбы» ў гэтай сытуацыі.  «Ніл ад мінулага чацьвярга знаходзіўся ў бальніцы лечкамісіі. Стан здароўя быў неблагі. Учора вечарам перад адбоем доктар заўважыў, што ў Ніла нейкія праблемы з каардынацыяй рухаў. Ёсьць падазрэньні на мікраінсульт. Брата хацелі перавесьці ў пяты гарадзкі шпіталь. Зараз у яго знаходзіцца сын, пасьля гэтага можна казаць нешта больш падрабязьней. Толькі не сьпяшайцеся яго хаваць», — кажа Мікола Гіль.  Як паведаміў старшыня Саюзу пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, цяпер Ніл Сымонфавіч знаходзіцца ў 519-й палаце Рэспубліканскай бальніцы кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. «Мабільнік пакуль ён не бярэ, нават брат ня можа дазваніцца. У палату да пісьменьніка таксама не пускаюць», — кажа А. Пашкевіч.
комментарии: 0
А.Мілінкевіч сустрэўся з эўрапейскімі лідэрамі
03/14/2008 - 03:34 / Радыё Свабода
У Брусэлі праходзіць саміт кіраўнікоў дзяржаваў Эўразьвязу. Эўрапейская Народная партыя запрасіла на сустрэчу і кіраўнікоў краінаў, якія пакуль не ўваходзяць ў Эўразьвяз – Украіны, Грузіі, Румыніі. Ад Беларусі ў Брусэль быў запрошаны лідэр руху “За Свабоду!” Аляксандар Мілінкевіч. “Гэта партыя, якая мае большасьць у Эўрапарлямэнце. У гэтай партыі шмат выбітных людзей – прэзыдэнты, прэм’ер-міністры, і напярэдадні саміту яны сустракаюцца, абмяркоўваюць падзеі на кантынэнце. Запрасілі таксама мяне. Гэта вялікі гонар, лічу”, -- сказаў Аляксандар Мілінкевіч.   На сустрэчы былі канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнты Францыі -- Ніколя Саркозі, Румыніі -- Траян Басеску, Грузіі -- Міхаіл Саакашвілі, Украіны -- Віктар Юшчанка, прэм’ер-міністры Ян Пэтэр Балкенэндэ (Галяндыя), Франсуа Фіён (Францыя), Дональд Туск (Польшча), а таксама прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Бароза, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг ды іншыя.  Пра што ішла гаворка на сустрэчы, распавядае Аляксандар Мілінкевіч: “Абмяркоўваліся пэўныя падзеі на кантынэнце: экалёгія, энэрганосьбіты, сытуацыя ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Усе чакаюць нейкіх падзеяў, усе чакаюць перамогі. Лёгка гаварыць, бо ўсе ведаюць пра Беларусь, чаго не было пару гадоў назад”. Карэспандэнтка: “А нейкія прыватныя размовы, сустрэчы ў кулюарах былі?” “Фактычна з усімі былі сустрэчы, размовы, былі добрыя словы. Усе цікавяцца, як мы зьбіраемся перамагаць, як мы зьбіраемся дайсьці да людзей, які настрой у грамадзтве, як з мэдыямі.   Цікавасьць да Беларусі такая, якой раней не было. Але ня трэба спадзявацца на іх, трэба разьлічваць на сябе”.
комментарии: 0
З працы звальняюць моладзевага актывіста
03/14/2008 - 03:31 / Радыё Свабода
Сябра аргкамітэту дзеля стварэньня “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Паўла Наздру звальняюць з працы. Павал працуе ў Мазырскім пэдагагічным унівэрсытэце электрыкам. Ён сьцьвярджае, што адміністрацыя ўнівэрсытэту загадала ягонаму начальніку звольніць яго. Павал Наздра падаў скаргу ў пракуратуру, каб правялі праверку і адмянілі заўвагу, якую яму занесьлі ў асабовую справу 7 сакавіка. У гэты дзень у аддзеле кадраў зрабілі запіс пра тое, што Павал выйшаў з унівэрсытэцкага інтэрнату, дзе знаходзіцца ягонае працоўнае месца, на 15 хвілінаў раней, чым належыць. Сёньня Паўла зноў запрасілі ў аддзел кадраў, каб заднім днём заключыць дамову аб пераводзе яго ў інтэрнаце на паўстаўкі. Як высьветлілася, паводле дакумэнтаў працоўнае месца ў Паўла на момант, калі яму рабілі заўвагу, было не ў інтэрнаце, а ў іншым месцы. Таму праверка прызнала б загад незаконным. Павал Наздра паведаміў “Свабодзе”, што праблемы на працы ў яго пачаліся пасьля таго, як напрыканцы лютага ў пратэстанцкую “Царкву Ісуса Хрыста” наведаліся прадстаўнікі гарвыканкама і мясцовага КДБ. “Сталі выклікаць нашых актывістаў на працы, на вучобе і сталі размаўляць зь імі. І супрацоўнікі КДБ размаўлялі. У мяне таксама пачаліся праблемы на працы. Мяне выклікаў да сябе галоўны энэргетык і паведаміў, што нада мной згусьціліся хмары. Ён казаў, што мяне зьбіраюцца звольніць з унівэрсытэта, што рэктар зьбіраў сваіх падначаленых і матамі казаў звольніць мяне з унівэрсытэту. Мой кіраўнік сказаў, што ён нічога ня можа зрабіць. Казаў, што яго папярэдзілі: калі ён гэтага ня зробіць, то яго самога звольняць”. Павал Наздра лічыць, што адміністрацыя ўнівэрсытэту атрымала загад звольніць яго з працы. “Мне галоўны энэргетык казаў, што гэта не з-за працы, а за заняцьце палітыкай. Думаю, што адміністрацыя ня хоча, каб у яе былі праблемы з КДБ і з вышэйстаячымі кіраўнікамі з-за таго, што ў іх працуе апазыцыянэр. Нельга трымаць апазыцыянэраў на працы”. Начальнік Паўла Наздры, галоўны энэргетык Аляксандр Грыніч патлумачыў “Свабодзе”: “Толькі ведаю, што ён недзе займаецца распаўсюджваньнем нейкай літаратуры. Іншых прычэпак у мяне да яго няма. Ну, проста кантракт заканчваецца 31 сакавіка. Проста, згодна з заканадаўствам, кожны наймальнік мае права не заключаць кантракт... Ну, вы разумееце. Усе добра бачаць... Калі чалавек сыходзіць а пятай гадзіне, то ўсе бачаць, што гэта а пятай гадзіне”. Пасьля таго як пратэстанцкую царкву наведалі мясцовыя чыноўнікі, увагу спэцслужбаў прыцягнула таксама студэнтка ўнівэрсытэту Кася Манчук. Яе час ад часу выклікаюць на размовы ў дэканат і прапаноўваюць спыніць грамадзкую дзейнасьць. Супрацоўнікі мазырскага КДБ наведваюць школы, вучні якіх удзельнічаюць у масавых акцыях. На размовы да дырэктараў выклікаюць і бацькоў школьнікаў-апазыцыянэраў.
комментарии: 0
Маккейн: Я сумею быть лидером
03/14/2008 - 03:29 / "Gazeta Wyborcza",
Речь идет не о том, чтобы остаться в Ираке. Главное - добиться успеха: победить 'Аль-Каиду' и помочь иракцам в создании эффективной демократической страны. Я буду убеждать в этом американцев, показывая, что происходит в Ираке. Начатое год назад наступление ведет к улучшению ситуации, какими бы критериями ни пользоваться - снижается число убитых американцев и иракцев, идет политическое объединение страны.
комментарии: 0
З.Бжезинский: Путинский выбор
03/14/2008 - 03:22 / The Washington Quarterly
С ног до головы одетый в черное - даже водолазка была именно этого цвета (помнится, такой стиль в свое время предпочитал Бенито Муссолини) - бывший подполковник КГБ, а ныне президент Владимир Путин выступал перед тысячами восторженных молодых сторонников, собравшихся на московском стадионе 21 ноября 2007 г. Лейтмотивом его речи стало ксенофобское предостережение о нелояльности по отношению к государству, направленное против российских демократических неправительственных организаций, получающих субсидии из-за рубежа. 'К сожалению, находятся еще внутри страны те, кто 'шакалит' у иностранных посольств, . . . рассчитывает на поддержку иностранных фондов и правительств, а не на поддержку своего собственного народа', - гремел Путин под аккомпанемент патриотических песен советской эпохи, несущихся из репродукторов; толпа размахивала российскими флагами.
комментарии: 0
Эй, вы, там, внизу! Поберегитесь - "космическая гонка" началась!
03/14/2008 - 03:14 / "The New York Times"
Чтобы представить себе, насколько страшным ударом будет война в космосе, даже не нужно обладать развитым воображением. Противник - например, Китай, если обострится ситуация вокруг Тайваня, или Иран, ненавидящий Америку из-за истории с его ядерной программой - запускает антиспутниковые ракеты, сбивает американские спутники - и наши солдаты, корабли и самолеты по всему миру будут сразу же парализованы. Мало того - в этом случае засорение самого космоса может сделать его опасным для любого использования на десятилетия вперед.
комментарии: 0
Зламаны сцэнар
03/14/2008 - 03:07 / Радыё Свабода
Дыпляматычны канфлікт паміж Беларусьсю і ЗША ў пэўным сэнсе выпадае з таго трэнду, з той лёгікі дачыненьняў, якая назіралася ад пачатку гэтага году. Усё ішло да пацяпленьня, і раптам такі скандал, які ў пэўным сэнсе аказаўся нечаканым для палітыкаў, дыпляматаў і экспэртаў. Тэзіс пра тое, што Менск выкарыстоўвае ў дачыненьні да ЗША і ЭЗ розную тактыку, імкнецца раскалоць адзіны фронт заходніх краін па беларускім пытаньні, — такі тэзіс мае права на існаваньне, але яго не дастаткова, каб вытлумачыць гэты выбуховы канфлікт. Вядома, што галоўным пытаньнем, вузлавым пунктам супярэчнасьцяў у дачыненьнях Беларусі з Захадам стала вызваленьне палітвязьняў. Беларускія ўлады, відаць, зразумелі, што без вырашэньня гэтай праблемы размарозіць палітычныя стасункі з ЭЗ і ЗША не атрымаецца, і прыйшлі да высновы, што на такую ахвяру трэба пайсьці. Палітвязьняў пачалі вызваляць аднаго за адным. Захад вітаў гэты працэс, рабіў сустрэчныя жэсты. Лукашэнка сустрэўся з амбасадарам Нямеччыны Вайсам, міністар замежных справаў Мартынаў меў неафіцыйныя сустрэчы ў Бэрліне з прадстаўнікамі нямецкага МЗС. Нарэшце застаўся адзін Казулін. (Пытаньне пра двух новых вязьняў, увогуле пра крымінальную справу паводле падзеяў 10 студзеня пакуль вынесем за дужкі, бо суду яшчэ не было). Здавалася, яшчэ трошкі высілкаў — і адбудзецца прарыў дыпляматычнай блякады. Але ўвесь гэты прыгожы сцэнар паламаў Казулін. Лукашэнка разумеў, што яго трэба вызваляць, інакш трацяць сэнс датэрміновыя вызваленьні іншых палітычных зьняволеных і ўвогуле ўся тактыка прарыву на Захад. Але і выпускаць Казуліна проста так было боязна, бо існаваў страх, што, выйшаўшы на волю, ён можа ўзарваць атмасфэру палітычнай стабільнасьці. І было прыдумана “элегантнае” выйсьце: адправіць Казуліна ў эміграцыю. Дамовіліся зь Нямеччынай. Фактычна дамовіліся зь сям’ёй. Як можна зразумець з прэсавай канфэрэнцыі Казуліна 28 лютага, цяжка хворая жонка Ірына гатовая была ахвяраваць сабою, каб вызваліць мужа. Засталася драбяза: угаварыць самога экс-кандыдата ў прэзыдэнты. Але вось тут і адбыўся збой. Вязень № 1 Беларусі адмовіўся эміграваць. І з палітычных прычын: эміграцыя разглядалася б большасьцю прыхільнікаў як уцёкі з поля бою. І з гледзішча простага гуманізму. Дапамагчы Ірыне было ўжо нічым немагчыма, і везьці яе ў такім стане азначала б прычыняць ёй дадатковыя пакуты. Ужо ня кажучы пра тое, што дажываць апошнія дні заўсёды лепш на радзіме. Таму адмова Казуліна ехаць у эміграцыю робіць яму гонар і як палітыку, і як чалавеку. Гэтай гульні нэрваў ня вытрымаў Лукашэнка. Ён публічна агучыў свае прапановы і абвінаваціў Казуліна ў тым, што яму не шкада жонкі. Спакусіўшыся жаданьнем адпомсьціць свайму палітычнаму і асабістаму ворагу, кіраўнік дзяржавы зрабіў памылку. Ня толькі ў тым сэнсе, пра які пісаў у нашым блогу Ю. Дракахруст, — паказаўшы няздольнасьць дэманстраваць “милость к падшим”. (Гэты “пракол” яшчэ выразьней выявіўся празь некалькі дзён пасьля той заявы, калі Ірына Казуліна памерла і ў грамадзтве ўзьнялася вялікая хваля спачуваньня яе мужу.) Памылка Лукашэнкі яшчэ і ў тым, што сваёй заявай ён загнаў сябе ў кут. Цяпер, пасьля ўсяго, што здарылася, ён ня можа выпусьціць Казуліна, бо гэта, зь ягонага гледзішча, будзе выглядаць як праява слабасьці і палітычная параза. Пасьля той хвалі спачуваньня палітвязьню, якая выявілася падчас пахаваньня яго жонкі, апынуўшыся ў цэнтры інфармацыйнага выбуху, экс-кандыдат у прэзыдэнты выйшаў бы на волю маральным і палітычным пераможцам. У выніку ўся стратэгія паляпшэньня дачыненьняў Беларусі з Захадам апынулася ў тупіку. Лукашэнка цяпер ужо ня можа вызваліць Казуліна проста так (як мог яшчэ месяц таму), а толькі ў абмен на нейкія важныя саступкі з боку ЗША і ЭЗ. Але пасьля ўсіх гэтых падзеяў з пахаваньнем і для Захаду вызваленьне Казуліна стала пытаньнем прынцыпу. На сур’ёзныя саступкі ён пайсьці ня можа. ЗША ставяць гэтае пытаньне ў яшчэ больш жорсткай форме. Варта нагадаць, што намесьнік памочніка дзяржсакратара Злучаных Штатаў Д. Крэймэр зьбіраўся прыляцець у Менск падчас трохдзённага адпачынку Казуліна, каб даціснуць беларускія ўлады і дамагчыся вызваленьня палітвязьня. Аднак амбасада Беларусі выдала яму візу, паводле якой ён мог зьявіцца тут толькі праз тры дні. Гэта была дыпляматычная адмова афіцыйнага Менску весьці перамовы на тэму Казуліна. І тады ЗША ўвялі новыя эканамічныя санкцыі. Такім чынам, дыпляматычны беларуска-амэрыканскі канфлікт стаў першай праявай новага тупіку, у якім апынуліся дачыненьні Беларусі з Захадам.
комментарии: 0
Случайные заметки о том, как бывает, если жить на ренту
03/14/2008 - 02:59 / Андрей Ланьков
Поскольку я почти десять лет проработал в Австралии, и поскольку люблю всяческие историко-политические курьёзы, то малые государства Тихого Океана меня всегда интересовали. Хотя я ни с какого боку не специалист по Океании, но бывать там доводилось, и я даже кое-что на эту тему писал .
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015