Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Труднее управлять теми, которые жаждут известности и наслаждений, нежели теми, которым хочется хлеба
П. Буаст
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
8 10
15
18
   
Дата
Палёт савы Мінэрвы над Беларусьсю
02/08/2008 - 04:40 / Радыё Свабода
Расейскі палітоляг Дзьмітрый Фурман прапанаваў іранічную формулу пра “карупцыю, якая перарастае ў лібэралізм” для апісаньня мэханізму пераходу ад брэжнеўскага “застою” да перабудовы і наступнага краху камунізму.
комментарии: 0
Беларусь і Расея Дзьмітрыя Мядзьведзева
02/08/2008 - 04:35 / Радыё Свабода
У чым быў сэнс сочынскай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна? Якія пытаньні на ёй абмяркоўваліся ці маглі абмяркоўвацца, што засталося за кадрам?
комментарии: 0
Антон Каліноўскі выключаны з МДЛУ
02/08/2008 - 04:28 / Прэс-група Партыі БНФ
Актывіст моладзі БНФ,Антон Каліноўскі,які быў прэвэнтыўна затрыманы і асуджаны на 10 сутак перад акцыяй 21 студзеня, ужо не студэнт МЛДУ. Пра гэта яму паведамілі сёньня ў дэканаце перакладчыцкага факультэту МЛДУ, дзе ён раней навучаўся. Яго сёньня папрасілі прыйсьці ў 14 гадзін у дэканат. Антону ўпершыню паведамілі пра выключэньня празь некалькі дзён пасьля выхаду з Акрэсьціна і ён быў адлічаны быццам бы за непасьпяховасьць. Сёньня Антон Каліноўскі прыйшоў у дэканат, дзе акрамя намесьніка дэкана па выхаваўчай працы яго чакаў чалавек, які быў падобны на супрацоўніка КДБ. Ён не назваў свайго імя, і таму Антон выйшаў з кабінэту і адмовіўся размаўляць зь імі. Антон сам камэнтуе сытуацыю: "Мяне затрымоўваюць на судзе ў сяброўкі і абвінавачваюць у нецэнцурнай лаянцы, пасьля мяне выключаюць з унівэрсытэту быццам бы за дрэнныя адзнакі. Зараз я прыходжу забіраць дакумэнты і са мной хочуць паразмаўляць не вядома наконт чаго. Мне ж сказалі, што я ўжо не студэнт. А выключэньне студэнтаў па палітычных матывах стала ўжо звычайнай практыкаў на Беларусі". Сытуацыю камэнтуе старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта: "На фоне агульнай лібэралізацыі і выпуску палітвязьняў кідаецца ў вочы актывізацыя КДБ і рэпрэсіі ў дачыненьні да моладзевых дэмакратычных актывістаў. Выпадак прэсынгу ў дачыненьні да Моладзі БНФ далёка ня першы. На дадзены момант магу сказаць, то МЛДУ ня можа быць годным партнэрам і сябрам тых эўрапейскіх унівэрсытэтаў, зь якімі ў яго пакуль што ёсьць стасункі. Гэта абазначае, што ў тым выпадку, калі загад пра адлічэньне Антося ўсё ж такі зьявіцца, мы распачнем кампанію разам з нашымі эўрапейскімі моладзевымі партнэрамі, скіраванымі на перагляд стасункаў эўрапейскіх ВНУ з МДЛУ. Тое самае тычыцца і ўсіх астаніх беларускіх ВНУ, зь якіх выключаюць нашых актывістаў".
комментарии: 0
Анджэй Вайда: «Катынь» абвінавачвае сталінскі рэжым
02/08/2008 - 04:23 / Хартыя'97
8 лютага ў Гародні ў межах святкавання “Года беларускай дзяржаўнасці-2008” і як працяг кампаніі “Свабоднае кіно” адбудзецца паказ фільма “Катынь” знакамітага польскага рэжысёра Анджэя Вайды. Напярэдадні паказу на імя арганізатараў прагляду, сябраў гарадзенскай філіі Руху “За Свабоду”, прыйшоў ліст ад Анджэя Вайды, у якім рэжысёр вітае ініцыятыву паказаць фільм “Катынь” у Гародні. “Гэты фільм не сее нянавісці і не заклікае да помсты, аднак абвінавачвае сталінскі рэжым, які быў бесчалавечным як да ўласнага народу, так і для беларусаў, і для палякаў. Таму гэтая праўда павінна быць прамоўленая, калі мы прагнем сапраўднага яднання між народамі”, - піша Анджэй Вайда ў лісце да арганізатараў паказа. “Гародня ёсць горадам, які я памятаю з дзяцінства, калі ў 30-я гады жыў разам з бацькамі ў Сувалках – дзе мой тата служыў афіцэрам 41-га палку пяхоты. Менавіта трагічныя падзеі гэтага палка і гісторыю маёй маці паказвае фільм “Катынь”, - тлумачыць вялікі польскі рэжысёр сваё зацікаўленне тэмай растрэлу пад Катынню польскіх афіцэраў савецкімі “энкавэдзістамі” у часе Другой сусветнай вайны.
комментарии: 0
У Гродне на месцы канцлагера пабудуюць школу
02/08/2008 - 03:26 / ЕРБ
На месцы былога канцлагера ў вёсцы Ласосна, якая цяпер уваходзіць у тэрыторыю Гродна, плануецца пабудаваць школу. Падчас Другой сусветнай вайны тут утрымлівалі савецкіх палонных салдат. Яшчэ ў снежні тэрыторыя канцлагера была абследавана спецыяльным пошукавым батальёнам, і ў выніку былі знойдзеныя парэшткі савецкіх вайскоўцаў. Сёння ў Гродне адбылося перазахаванне парэшткаў 361 салдата. З іх удалося ўстанавіць імёны толькі двух чалавек. Парэшткі яшчэ чатырох салдат адпраўленыя на экспертызу. Астатніх пахаваюць пад шыльдай "Невядомага салдата". Дарэчы, у Гродне на месцы былога перасыльнага лагера знаходзіцца вайсковая частка, а на месцы канцлагера ў вёсцы Калбасіна знаходзіцца спартовая пляцоўка пры школе.
комментарии: 0
Аператары сотавай сувязі "БЕСТ" і "Белсел" апынуліся ў крытычнай сітуа
02/08/2008 - 03:25 / ЕРБ
У працы аператараў сотавай сувязі "БЕСТ" і "Белсел" складваецца крытычная сітуацыя як з выкананнем паказчыкаў па паслугах сувязі, так і з іх фінансавым становішчам. Аб гэтым заявіла намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Ларыса Лабковіч. Яна адзначыла, што гадавое заданне па платных паслугах насельніцтву, "БЕСТ" забяспечыў толькі на 13%, "Белсел" — на 58%. Намміністра ўдакладніла, што заданні гэтым аператарам даваліся, улічваючы, у першую чаргу, іх прапановы.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015