Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
Плохие чиновники избираются хорошими гражданами, которые не голосуют.
Джордж Джин Натан
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
10
13 15
18
   
Дата
А.Макаеў запрасіў А.Рыгоні наведаць Менск 18 лютага
02/13/2008 - 04:15 / Радыё Свабода
Выканаўца абавязкаў старшыні Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў зьвярнуўся да спэцдакладчыка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў пытаньнях Беларусі Андрэа Рыгоні. Ён запрасіў спадара Рыгоні наведаць Менск 18 лютага, падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Паводле спадара Макаева, візыт Рыгоні дасьць магчымасьць правесьці мірнае шэсьце і мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску: “Хоць улады не даюць дазволу на мітынгі прадпрымальнікаў, у іх няма іншага выйсьця, бо сотні тысячаў людзей страчваюць працу. Прадпрымальнікі вынішчаюцца як кляса. Прыбыткі прадпрымальнікаў падаюць, і гэта адаб’ецца на ўсім рынку Беларусі. Таму ў прадпрымальнікаў ёсьць выйсьце — праз кансалідацыю, праз плошчу адстаяць сваё канстытуцыйнае права на працу. Мы лічым, калі Рыгоні будзе наведваць Менск, то ўлада будзе менш рэпрэсіўна ставіцца да дыялёгу з прадпрымальнікамі. Трэба, канечне, наладжваць дыялёг, прычым такі, каб не вынішчаць прадпрымальнікаў. Мы вельмі спадзяемся на станоўчую рэакцыю”. У лісьце да А.Рыгоні спадар Макаеў апавядае пра сытуацыю, у якой апынуліся прадпрымальнікі ў Беларусі, а таксама пра факты рэпрэсіяў супраць удзельнікаў акцый пратэсту 10 і 21 студзеня. Алесь Макаеў таксама прапануе, каб Рада Эўропы, АБСЭ і Эўрапейскі зьвяз прынялі праграму па дэмакратызацыі Беларусі. Гэтую ініцыятыву падтрымалі ўдзельнікі мітынгу 21 студзеня ў Менску. У італійскім бюро Андрэа Рыгоні сказалі, што ліст ад спадара Макаева атрымалі, але пакуль невядома ці зможа спадар Рыгоні прыехаць у Менск.
комментарии: 0
А.Мілінкевіч пачынае паездкі па краіне
02/13/2008 - 04:13 / Радыё Свабода
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч ладзіў сустрэчу з грамадзянамі каля будынку Першамайскага райвыканкаму. Людзей прыйшло няшмат, але міліцыянты ў форме і ў цывільным прысутнічалі на сустрэчы і суправаджалі апазыцыянэра пасьля яе заканчэньня. Аляксандр Мілінкевіч прыйшоў на сустрэчу з выбаршчыкамі а 6-й вечара, у той час, які быў пазначаны ва ўлётках, якія былі раскіданыя ў паштовыя скрыні жыхароў мікрараёну. На сход гарадзкія ўлады не далі дазволу. Акрамя журналістаў і паплечнікаў Аляксандра Мілінкевіча на сустрэчы прысутнічалі некалькі жыхароў гораду. Аляксандр Мілінкевіч зьвярнуўся да прысутных: “Не прыйшло шмат людзей, бо сустрэча была забароненая. Улада баіцца, баіцца проста людзкай размовы, баіцца праўды. На чым трымаецца яна, мы добра ведаем. Яна хлусіць, не дае свабоднай інфармацыі і палохае людзей. Але нас не застрашыш. Мы гэтыя паездкі, якія заплянавалі на два з паловай месяцы, будзем рабіць. Кожную пятніцу і суботу будзем выяжджаць і будзем езьдзіць-езьдзіць па ўсёй краіне і сустракацца з людзьмі. Людзі хочуць размовы, хочуць іншага, хочуць падыскутаваць. Для нас гэта вельмі важна”. Адна жанчына падарыла Аляксандру Мілінкевічу кветку. Яна паразмаўляла з лідэрам руху. Жанчына прадставілася як Людміла Саром. Саром: “Ён жа, Лукашэнка, ня пойдзе на вызваленьне Казуліна ды іншых палітвязьняў”. Мілікевіч: “Ведаеце, калі мы будзем спаць у шапку, калі мы нічога рабіць ня будзем, то, канешне, ня пойдзе. Таму што ім вельмі балюча прызнацца, што яны саграшылі, што ні за што людзей пасадзілі. Вось тут ёсьць людзі, якія сядзелі ні за што, але іх удалося выцягнуць. Думаю, што гэта й наша салідарнасьць, і тых людзей, якія жывуць у дэмакратычных краінах. Таму будзем біцца за праўды і абаронім дакладна”. Саром: “А зьніклыя... Ён жа дакладна ня скажа, дзе яны знаходзяцца”. Мілінкевіч: “Калі будзе справядлівы суд і справядлівае расьсьледваньне, усё стане на свае месцы. Такія рэчы не схаваеш пад зямлю”. Саром: “Я на вашым баку”. Падчас сустрэчы міліцыянты ў форме і ў цывільным сачылі за тым, што адбываецца, але не ўмешваліся. Калі Аляксандр Мілінкевіч са сваёй жонкай сышлі, то некалькі супрацоўнікаў міліцыі пайшлі за імі. Міліцыянты сачылі за маладафронтаўцамі, але гэтым разам абышлося без затрыманьняў.
комментарии: 0
Лукашэнка: Беларусь ні ад кога не адгароджваецца жалезнай заслонай
02/13/2008 - 04:12 / Радыё Рацыя
Прэзідэнт Беларусі сёння распавёў студэнтам журфака БДУ пра ракеты, баявыя атрады апазіцыі, Расію, Венесуэлу і Шэнген. Аляксандр Лукашэнка запэўніў студэнтаў, што Беларусь імкнецца да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі: “І ў першую чаргу з такімі гігантамі, як Расія, Кітай, краіны Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі”. Але, нягледзячы на тое, што “Беларусь ведаюць і паважаюць як фарпост міру, спакою і стабільнасці”, актыўная пазіцыя краіны ў інтэграцыйных працэсах не задавальняе пэўныя заходнія колы, паведамляе БелТА. Лукашэнка падкрэсліў: “Нашыя падыходы крайне канструктыўныя: патрэбны не дыктат, а дыялог! Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з краінамі Захаду, асабліва Еўрапейскага саюза”. Прэзідэнт зазначыў, што з уступленнем у Еўрасаюз Польшчы і балтыйскіх дзяржаў, з якімі Беларусь звязваюць агульныя гістарычныя карані і эканамічныя ўзаемаадносіны, у шмат разоў узрасла важнасць усебаковага дыялога з ЕС: - Сёння нават па самых нязначных пытаннях знешняй палітыкі і эканомікі нашы суседзі вымушаны ўсё ў большай ступені азірацца на цэнтральныя органы Еўрасаюза. Хачу адзначыць, што мы не раз гаварылі заходнім партнёрам аб магчымых праблемах, з якімі народы нашых краін могуць сутыкнуцца пасля пашырэння Шэнгенскай зоны. Больш таго, у аднабаковым парадку мы максімальна спрасцілі выдачу беларускіх віз для грамадзян ЕС. Нават адышлі ад прынцыпаў узаемнасці і ўстанавілі для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі кошт віз у памеры 25 еўра замест 60. Мы ініцыіравалі цэлы шэраг прапаноў па ўстанаўленню асаблівых, больш ільготных умоў перасячэння граніцы прыгранічным насельніцтвам і асобнымі катэгорыямі грамадзян. Словам, робім усё магчымае, каб пазбегнуць ператварэння граніцы з ЕС у новую жалезную заслону, перасякаць якую будзе дазволена толькі асобам з тугім кашальком. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь не імкнецца ў НАТО і не дапускае размяшчэння на сваёй тэрыторыі ракет, нацэленых на Расію. Беларусь з'яўляецца “саюзнікам Расіі, з якім яна звязана ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам, духоўнымі повязямі, эканамічнымі інтарэсамі”. А вось беларускую апазіцыю Лукашэнка назваў баявымі атрадамі па правядзенню чужых інтарэсаў і палітыкі ў Беларусі. Што да санкцый супраць “Белнафтахіма”, уведзеных ЗША, то прэзідэнт лічыць гэта эканамічным шантажом з боку нядобрасумленных канкурэнтаў, якія імкнуцца не дапусціць беларускія прадпрыемствы на лацінаамерыканскі рынак. - Цвёрдая і незалежная пазіцыя ў міжнародных справах, а зусім не недахоп свабоды і дэмакратыі, - галоўная прычына, з-за якой сыплюцца на Беларусь пагрозы і санкцыі. Паводле прэзідэнта, на працягу некалькіх гадоў гучалі пагрозы арыштаваць замежныя банкаўскія рахункі Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў Беларусі. - Нічога не знайшоўшы, вырашылі накінуць эканамічную пятлю на дзяржаўныя прадпрыемствы, на якіх працуюць тысячы людзей. Такія метады нічым нельга апраўдаць. Іх дыскрымінацыйны характар бачым не толькі мы, але і іншыя краіны, якія падтрымліваюць нас. Наконт беларуска-венесуэльскіх адносін Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь самастойна выбірае сяброў-саюзнікаў, не пытаючыся парады амерыканскіх “мудрацоў”. - Разам мы ўяўляем сілу, не лічыцца з якой не могуць нават звышдзяржавы. (…) Мы набылі надзейнага палітычнага саюзніка ў асобе венесуэльскага лідэра Уга Чавеса.
комментарии: 0
Артур Фінькевіч: «Мы запрашаем усю моладзь прыйсці 14 лютага на плошчу
02/13/2008 - 04:10 / Хартыя'97
“Малады Фронт” запрашае беларускую моладзь прыняць удзел у акцыі 14 лютага, якая пачнецца ў 17 гадзін на плошчы Свабоды ў Менску. “14 лютага ў 17.00 на плошчы Свабоды ў Менску “Малады Фронт” пачынае сваю штогадовую акцыю, прымеркаваную да Дня Святога Валянціна. Пад нацыянальнымі сцягамі і з лозунгамі “Мы любім Беларусь”, “Мы любім Еўропу” і “Беларусь у Еўропу” мы будзем абыходзіць амбасады Еўразвяза і ЗША, перададзім ім віншаванні, і ў гэтых віншаваннях будзе просьба паўплываць на тое, каб беларускія ўлады вызвалілі ўсіх палітзняволеных”, -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з лідэраў “Маладога Фронта” Артур Фінькевіч. Моладзевы лідэр пракаментаваў намер праўладнай арганізацыі БРСМ правесці акцыю прызнання ў любові пад назовам «За любімую Беларусь». Праз ідэалагічны аддзел сябры БРСМ могуць павіншаваць з Днём усіх закаханых улюбёнага музыку, спартсмена, палітыка. “Канешне, можна пісаць прызнавацца ў каханні Ярмошынай (старшыня ЦВК Беларусі -- нат. Хартыі'97), але любоў да Беларусі азначае іншае. Трэба любіць свой народ, шанаваць яго мову, культуру, гісторыю, жадаць краіне Свабоды, думаць і працаваць на яе будучыню. Мы запрашаем усю моладзь, нягледзячы на палітычныя погляды, прыняць удзел у нашай акцыі”, -- сказаў Артур Фінькевіч.
комментарии: 0
Хочаш стаць студэнтам – прайдзі прафэсійна-псыхалягічны тэст
02/13/2008 - 04:08 / Радыё Свабода
Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ №70 аб ўнясеньні зьменаў і дадаткаў у правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спэцыяльныя ўстановы. Самі правілы прыёму ў ВНУ былі зацьверджаныя Указам прэзыдэнта два гады таму, у лютым 2006 года. Тады ўлады запэўнівалі, што прынамсі цягам пяці гадоў яны ня будуць мяняцца. Але вось зьмены ўнесены, і даволі істотныя. Згодна з указам, скасаваны ўнутраны экзамэн у ВНУ па прадметах, якія ўключаныя ў цэнтралізаванае тэставаньне. Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч лічыць гэтую зьмену цалкам мэтазгоднай: “Забараняецца вышэйшай навучальнай установе праводзіць экзамэн па прадмету, які супадае з прадметам, вынесеным на цэнтралізаванае тэставаньне. Губляецца тады сэнс самога тэставаньня. І менш будзе сіл і сродкаў траціцца на ўступную кампанію”. Дацэнт Беларускага ўнівэрсытэту культуры, выкладчык гісторыі Алег Трусаў гэтай зьменай незадаволены. Ён лічыць, што трэба вярнуцца да старой сыстэмы прыёму – ўступных іспытаў: “Акрамя тэстаў, трэба яшчэ і вусныя іспыты, асабліва на гуманітарныя спэцыяльнасьці, каб праверыць, як думае чалавек, задаць яму пытаньні. Бо тэст проста можна ўгадаць, ня ведаючы, абвесьці пэўныя нумары і атрымаць вынік. А потым высьвятляецца, што студэнты ня ўмеюць думаць, ня ўмеюць лягічна разважаць. Ну, вызубраць там даты падзеяў, хіба гэта веды? Таму я катэгарычна супраць, каб тэсты былі асноўным экзамэнам”. Ёсьць у дакумэнце і яшчэ адна фармулёўка: “У конкурсе па спэцыяльнасьцях, па якіх прад’яўляюцца асаблівыя патрабаваньні да спэцыялістаў, маюць права ўдзельнічаць асобы, што прайшлі прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе альбо тэставаньне ў ВНУ ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі”. Нядаўна міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў выказаў прапанову, што пры паступленьні на некаторыя спэцыяльнасьці, кшталту юрыдычнай, міжнародных адносінаў, журналістыкі, пажадана, каб абітурыент атрымаў рэкамэндацыю мясцовых органаў улады. І тут зьявіўся тэрмін “прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе альбо тэставаньне”, праўда, не ў райвыканкаме, а ў ВНУ. Што гэта азначае, тлумачыць старшыня парлямэнцкай камісіі па адукацыі Ўладзімер Здановіч: “Сапраўды, гэта некалькі размыты тэрмін – “прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе”. Мы былі супраць таго, каб выдаваліся нейкія індульгенцыі мясцовымі органамі ўлады, таму што ім цяжка вызначыць будучыя прафэсійныя запыты маладога чалавека. А вось навуковыя тэсты, менавіта навукова абгрунтаваныя – яны могуць выявіць, што ж гэта за чалавек, каго мы будзем вучыць урэшце рэшт. Такі падыход, дарэчы, дазваляе чалавеку вынесьці апэляцыю, калі ён ня будзе згодны”. Дарэчы, псыхалягічныя тэсты ўжо выкарыстоўваюцца пры прыёме на ваенныя спэцыяльнасьці, у навучальных установах МУС і МНС. На думку спадара Здановіча, нялішне праводзіць тэставаньне і на пэдагагічныя спэцыяльнасьці. Праўда, як канкрэтна будзе праводзіцца прафэсійна-псыхалягічнае тэставаньне, ні чыноўнікі Міністэрства адукацыі, ні парлямэнтары пакуль ня ведаюць.
комментарии: 0
Чубайс: Россия стоит на пороге финансового кризиса, у власти два пути
02/13/2008 - 04:06 / newsru.com
Чубайс считает, что Россия стоит на пороге финансового кризиса. Уже в ближайшее время глава РАО ЕЭС прогнозирует радикальное ухудшение торгового баланса России, которое он называет неизбежным последствием мировых финансовых проблем.
комментарии: 0
Америка и Европа
02/13/2008 - 03:59 / Project Syndicate
Глубоко разочарованные политикой администрации Буша, многие люди и правительства в Европе надеятся на фундаментальные изменения в американской внешней политике после грядущих президентских выборов. Но необходимо политическое чудо среднего размера для того, чтобы эти надежды не были обмануты, а такое чудо не произойдет – кого бы ни избрали.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015