Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Политики - как подгузники. Их надо менять регулярно и по тем же причинам.
Французская пословица
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« январь 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 3 5
16
     
Внешние факторы, влияющие на развитие бизнеса в Беларуси
01/05/2008 - 13:16 / Елена Ракова
В странах, где занятие бизнесом опасно и дорого, малые и средние предприятия представляют собой небольшую прослойку, занимая узкие ниши, неинтересные или недоступные госпредприятиям. Сложность и противоречивость законодательства, накладываясь на жесткость наказания, создает прочную основу для коррупции. В этих странах уровень жизни ниже, чем в экономически свободных странах; высокие явные и неявные издержки по созданию МСП и ведению бизнеса способствуют попаданию страны в своего рода «ловушку бедности», когда именно бедные страдают от блокирования рыночных механизмов больше, чем богатые, поскольку не имеют достаточных накоплений для начала бизнеса, переезда в экономически развитые районы, и т.д.
комментарии: 0
Политика или криминал? Тонкие грани Закона
01/05/2008 - 12:17 / Иван Овсяник
Читая статью Валерия Щукина "Политзаключённых в Беларуси больше не будет",   сначала отнёсся к излагаемому критически,  был склонен думать,  что делается банальная попытка придать уголовному делу в отношении Дмитрия Лисеенки некий политический окрас. Дело в том,  что зло наркомании проникло практически во все социальные слои населения,  от тракториста до чиновника министерства,  от подростка до пожилого человека. И если наркомана ещё можно пожалеть,  как больного человека,  то наркоторговца необходимо как минимум презирать. Однако чем дальше читал, тем больше понимал, что автор прав, что дело, как говорят в народе, шито белыми нитками.  Я достаточно длительное время работал на оперативной работе и прекрасно знаком с методами работы как органов правопорядка, так и преступников.
комментарии: 0
Магілёў: актывіста адлічылі з унівэрсытэту
01/05/2008 - 02:59 / Радые Свабода
Актывіста не зарэгістраванага руху “Рушэньне” студэнта трэцяга курса гістарычнага факультэту Яўгена Бойку адлічылі з магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Афіцыйнай падставай для адлічэньня сталіся нібыта шматлікія пропускі заняткаў. Яўген Бойка прызнае, што прапускаў заняткі, аднак адлічэньне з унівэрсытэту зьвязвае з сваёй грамадзкай дзейнасьцю. “За два з паловай гады вучобы ў мяне неаднойчы былі канфлікты з дэканам. Летась, у кастрычніку, мне вынесьлі афіцыйную вымову праз тое, што я патрабаваў забясьпечыць адвакатам студэнтку, зь якой меўся гаварыць супрацоўнік КДБ. Тады вымову абгрунтавалі “некарэктнымі паводзінамі ў дэканаце замежных моваў”. Цяпер гэтую вымову выкарысталі, каб адлічыць мяне з унівэрсытэту”, зазначыў “Свабодзе” Яўген Бойка. Сёньня Яўген Бойка забраў дакумэнты з унівэрсытэту.
комментарии: 0
Анатоль Лябедзька стаў “невыязным”
01/05/2008 - 02:57 / Радые Свабода
Аддзел міліцыі па грамадзянстве і міграцыі паведаміў Анатолю Лябедзьку, што той ня мае права выезду за мяжу. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі -- падазраваны ў крымінальнай справе. Справу амаль 4 гады таму завяла Менская гарадзкая пракуратура паводле артыкулу аб паклёпе на прэзыдэнта Беларусі. Пакараньне за такое злачынства — да 5 гадоў зьняволеньня. Паклёп сьледчыя западозрылі ў выказваньнях, якія Анатоль Лябедзька зрабіў у праграме Мікалая Сванідзэ “Зеркало” на тэлеканале РТР. Праграма выйшла ў эфір у сакавіку 2004 году. Палітыка паўгода выклікалі на допыты, а потым сьледчыя дзеяньні спыніліся. Анатоль Лябедзька згадвае, што сам пацікавіўся лёсам справы ў сьледчых. “І мне тады паведамілі, што справа не закрытая. А чаму яе прыпынілі, а не закрылі або перадалі ў суд? Яны сказалі, што ў гэтым вінаваты расейскі бок. Бо не выконвае сваіх абавязкаў, што да прававой дапамогі”. Беларускія сьледчыя прасілі расейскіх калегаў узяць тлумачэньні ў гэтай справе ў Мікалая Сванідзэ, але тыя з гэтым нібыта зацягнулі. Анатоль Лябедзька кажа, што пазыцыя Мікалая Сванідзэ яму вядомая. Расейскі журналіст гатовы быў прыехаць у Беларусь, каб даць тут тлумачэньні, але яго ніхто не выклікаў. Высьветліць, так гэта ці не, у самога Мікалая Сванідзэ не ўдалося. Сёньня ў Расеі выходны дзень, і працоўны тэлефон журналіста не адказваў. “Гэта сьмешна, што за чатыры гады яны ня змаглі пагутарыць са Сванідзэ”, — пракамэнтаваў дзеяньні сьледчых Анатоль Лябедзька. Прычыны ён бачыць у палітыцы. “Калі б да мяне былі нейкія юрыдычныя прэтэнзіі, я б не атрымаў за гэты пэрыяд тры пашпарты з адмысловым штампам для выезду за мяжу. Гэта ўзьнікла цяпер, пасьля маёй паездкі ў ЗША”. "Вінаваты новы парадак" Кіраўнік прэсавай службы міністэрства ўнутраных спраў Алег Сьлепчанка ня бачыць палітычных прычын у тым, што Анатоль Лябедзька патрапіў у сьпіс невыязных. Паводле ягоных словаў, з 1 студзеня пачаў дзейнічаць новы парадак, і цяпер асобы, якія праходзяць у крымінальных справах як падазроныя, аўтаматычна становяцца невыязнымі. Раней гэта рэгулявалі сьледчыя, беручы падпіску пра нявыезд. “Вось яшчэ катэгорыя — падазроныя па крымінальнай справе, да заканчэньня крымінальнай справы, гэта значыць, крымінальнага перасьледу. Гэтак прапісана ў палажэньні”, — кажа Алег Сьлепчанка. Ці зьбіраецца Анатоль Лябедзька абскардзіць рашэньне аддзелу па грамадзянстве і міграцыі? Палітык зьвяртае ўвагу на тое, што закон не дае яму такой магчымасьці. “Пакуль мая задача — прыцягнуць да гэтай гісторыі максымальную ўвагу, бо гэтак могуць пацярпець і іншыя грамадзяне”, — сказаў Анатоль Лябедзька.
комментарии: 0
КДБ цікавіцца замежнымі паездкамі студэнтаў
01/05/2008 - 02:55 / Радыё Свабода
Супрацоўнікі КДБ цікавяцца замежнымі паездкамі беларускіх студэнтаў. Яны тэлефануюць актывістам моладзевага дэмакратычнага руху і прапануюць ім сустрэчы ў службовых кабінэтах ці на вуліцы. Летась супрацоўнікі КДБ дапыталі дзясяткі сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, каб тыя далі паказаньні супраць актывістаў арганізацыі і распавялі пра яе дзейнасьць. Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры Тацяна Цішкевіч апавяла “Свабодзе”, што ёй патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і прапанаваў сустрэчу: “Мне патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і толькі пасьля маёй просьбы прадставіўся як Вадзім Піскуноў. Ён казаў, што яму неабходна паразмаўляць са мной наконт замежных паездак. Нават прапанаваў сустрэцца дзе-небудзь у горадзе, калі ў мяне мала часу. Цягам году я была ў Польшчы, Літве і ва Ўкраіне. Я разумею, што супрацоўнікаў КДБ цікавіць гэтая тэма, бо асноўныя ўдзельнікі такіх мерапрыемстваў — моладзь”. Летась у траўні Тацяну Цішкевіч зьбілі спэцназаўцы падчас разгону моладзевай акцыі супраць скасаваньня льготаў. 16 жніўня яе зноў зьбілі, калі разганялі акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьняў. Тацяна трапіла ў шпіталь са страсеньнем мазгоў, шматлікімі пабоямі і запаленьнем нырак. Дзяўчына вучыцца на другім курсе Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры на трэнэра коннага спорту. Летась Тацяна была ва Ўкраіне, Літве і Польшчы. Яна апавяла, што ад яе сяброўкі іншы супрацоўнік КДБ таксама намагаўся выведаць інфармацыю. “Днямі кадэбэшнік тэлефанаваў маёй сяброўцы і прапаноўваў ёй сустрэчу. Ён прадставіўся Андрэем. Прозьвішча ён не казаў, а прапаноўваў прыйсьці ў КДБ са службовага ўваходу, дзе ён яе сустрэне, ці ў кабінэт № 17 на трэцім паверсе”. Актывістка моладзі партыі БНФ Наста Александровіч паведаміла “Свабодзе”, што супрацоўнікі КДБ перш за ўсё імкнуцца завязаць кантакты з “навічкамі”, якія нядаўна сталі сябрамі незарэгістраваных моладзевых арганізацый. “Для актывістаў беларускай апазыцыі ладзяцца разнастайныя навучальныя сэмінары. Спэцслужбы таксама пра гэта ведаюць. Зразумела, што іх цікавяць тэмы сэмінараў і іх удзельнікі. Супрацоўнікі КДБ, напэўна, шукаюць лёгкія крыніцы інфармацыі. Склалася такая практыка ў іх: шукаць новых людзей і ладзіць зь імі размовы. Такія размовы могуць быць як у навучальных установах, так і, як гэта было з актывістамі моладзі БНФ, у аэрапорце. Пыталіся пра тэму сэмінару і пра тое, чым яны займаліся за мяжой”. Сёлета ў дзяржаўных унівэрсытэтах захоўваецца практыка, паводле якой студэнт мусіць браць у дэканаце дазвол на замежную паездку. Калі школьнік зьбярэцца за мяжу, аналягічную даведку яму павінен выдаць дырэктар школы. Апроч таго, непаўналетняга без даведкі ад бацькоў, засьведчанай натарыюсам, за мяжу не прапусьцяць.
комментарии: 0
Міністэрства юстыцыі настойвае на ліквідацыі ПКБ
01/05/2008 - 02:51 / Наша Ніва
Міністэрства юстыцыі падало пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі ПКБ. У пазове адзначаецца, што нават пасьля пісьмовых папярэджаньняў, камуністы працягвалі парушаць заканадаўства. 2 жніўня Вярхоўны суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ тэрмінам на шэсьць месяцаў, аднак, як мяркуе Міністэрства юстыцыі, партыя за гэты пэрыяд рабіла дзеяньні, якія ёй былі забароненыя заканадаўствам. У прыватнасьці, ПКБ ставіцца ў правіну ўваходжаньне ў аргкамітэт па правядзеньні «Эўрапейскага маршу», а таксама падпісаньне 30 жніўня ўгоды аб прынцыпах удзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Яшчэ ПКБ закідваецца актыўная міжнароднай дзейнасьці – удзел Сяргея Вазьняка ў кастрычніку ў канфэрэнцыі Партыі эўрапейскіх левых у Кішынёве, а Сяргея Калякіна – у зьезьдзе Партыі эўрапейскіх левых у Празе.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015