Тимошенко: вопрос вступления Украины в НАТО решится на референдуме 01/31/2008 - 19:45 / bdg.by Премьер-министр Украины Юлия Тимошенко заявила, что на Украине началась открытая дискуссия о взаимоотношениях с НАТО, но вопрос вступления будет решаться только на всеукраинском референдуме, сообщает NEWSru.ua со ссылкой на телеканал Euronews. комментарии: 0
Предлагаем вашему вниманию рассылку новостей Третьего Пути с новыми обьявлениями по теме образования, интересных проектов и другой полезной информацией.
С уважением,
Третий Путь
Салігорск: прадпрымальнікі вышлі на плошчу 01/31/2008 - 02:58 / Прэс-група Партыі БНФ Учора ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду. Больш як 50 чалавек сталі ў ланцуг і запалілі зьнічкі. Міліцыянты фатаграфуюць іх і здымаюць на відэа. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў Ільля Цацура – малодшы сын лідэра мясцовых прадпрымальнікаў Аляксандра Цацуры, якога ўчора суд пакараў 15 суткамі арышту.
Ільля Цацура гаворыць пра акцыю салідарнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў: “Людзі дамовіліся сабрацца разам, каб выказаць сваю падтрымку арыштаваным напярэдадні грамадзкім актывістам Ларысе Насановіч і Аляксандру Цацуру. Стаім моўчкі, каб у міліцыянтаў не было падставаў абвінаваціць людзей у несанкцыянаваным сходзе ці мітынгу”.
Учора судзьдзя Салігорскага райсуду Аляксандар Бураўцоў пакараў грамадзкіх актывістаў Ларысу Насановіч і Аляксандра Цацуру 15 суткамі арышту. Абое абвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 28 студзеня. комментарии: 0
Скутэр у Беларусі прыраўняюць да матацыкла 01/31/2008 - 02:55 / ЕРБ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перадало ва ўрад дакументы, згодна з якімі скутэр будзе прыроўнены да матацыкла. Пра гэта паведаміў кіраўнік міністэрства Уладзімір Навумаў.
Навумаў растлумачыў, што згодна з гэтымі дакументамі, мець права кіраваць скутэрамі змогуць толькі тыя, хто дасягнуў 18 гадоў. Яны павінны мець права на кіраванне дадзеным транспартным сродкам, а таксама насіць шлемы.
Міністр дадаў, што "непаўналетнія будуць ездзіць на роварах" і дадаў, што ў Мінску хутка адкрыецца 30-кіламетровая веласіпедная траса. комментарии: 0
Магістраль “Брэст-Мінск” стане платнай і для беларусаў 01/31/2008 - 02:53 / ЕРБ З наступнага года цэнтральная аўтамабільная дарога краіны "Брэст-Мінск-мяжа Расіі" стане платнай для ўсіх карыстальнікаў.
Таксама мусіць павысіцца сума плацяжоў, якія цяпер збіраюцца з іншаземцаў, кіроўцаў вялікагрузнай тэхнікі і аўтобусаў. Як стала вядома Еўрарадыё, неабходнасць увядзення платы з беларусаў абумоўлена крэдытам у больш чым 430 мільярдаў рублёў, які ўзяты на рамонт дарогі.
Колькі будзе каштаваць праезд для грамадзянаў нашай краіны — пакуль невядома. Цяпер кіроўцы з замежных краінаў плацяць 2 долары за праезд легкавога аўтамабіля, кіроўцы аўтобусаў — 5, грузавых аўтамабіляў — 15.
Кіроўцы мусяць плаціць за карыстанне дарогай на кожным з 4 пунктаў збірання плацяжоў, якія месцяцца па трасе. Дарэчы, за суткі па "Алімпійке" праязджае каля 11 тысяч аўтамабіляў. комментарии: 0
Няма такога сьвята - Дзень Волі 01/31/2008 - 02:50 / Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» 29 студзеня Аргкамітэт па святкаванні 90‑х угодкаў БНР атрымаў адмову ад Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў у абвяшчэнні 2008 года Годам беларускай дзяржаўнасці. У якасці аргументаў былі прыведзены наступныя:
«Паведамляем вам, што ў Рэспубліцы Беларусь пералік дзяржаўных святаў і памятных дат вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года. 25 сакавіка — дзень прыняцца 3‑яй Устаўной граматы БНР — у гэты пералік не ўваходзіць, і на нашу думку, не можа быць у яго ўключаны».
«Абвяшчэнне БНР адбылося ў вельмі складаных і супярэчных умовах. […] Былі створаны пэўныя палітычныя структуры, якія выдавалі сябе за ўладныя органы, але, тым не менш, БНР не атрымала прызнання з боку ўладаў вядучых краін свету. Акрамя таго, большая частка тэрыторыі Беларусі была ў той час акупавана нямецкімі войскамі, таму гаварыць аб незалежнасці абвешчанай 25 сакавіка 1918 года дзяржавы не даводзіцца».
«Улічваючы вышэйзгаданае, мы не знаходзім дастатковых падстаў для прыняцця захадаў для абвяшчэння 2008 года Годам беларускай дзяржаўнасці, а таксама для правядзення на дзяржаўным узроўні іншых мерапрыемстваў, звязаных з 90‑годдзем з дня абвяшчэння БНР».
Нагадваем, што 8 студзеня адбылося пашыранае пасяджэнне сустаршыняў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90‑х угодкаў БНР. Былі прынятыя звароты да беларускага народу і органаў улады Рэспублікі Беларусь «Аб абвяшчэнні 2008 года, года 90‑га юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, — Годам беларускай дзяржаўнасці». Сярод прапаноў Аргкамітэту — шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю сярод насельніцтва гэтай падзеі: усталяванне памятных гістарычных шыльдаў, дапамога ў выдавецтве навукова‑публіцыстычных і мастацкіх твораў, прысвечаных гісторыі БНР, правядзенне ўрачыстых сходаў і канцэртаў і інш., вяртанне ў заканадаўчае поле і легальны грамадскі ўжытак нацыянальнай гістарычнай сімволікі і атрыбутыкі БНР, абвяшчэнне 25 сакавіка дзяржаўным святам.
Да моманту стварэння прэс‑цэнтра Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90‑х угодкаў БНР з пытаннямі і прапановамі звяртайцеся: zbsb@lingvo.minsk.by, zbsb@tut.by, (029) 632‑00‑92 (Алена Макоўская), (029) 625‑83‑78 (Ніна Шыдлоўская). комментарии: 0
Паўсотні чалавек пад крымінальнай справай 01/31/2008 - 02:48 / "Наша Ніва" Расследаванне крымінальнай справы па факце правядзення несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 10 студзеня «ідзе дастаткова паспяхова». Пра гэта 30 студзеня ў гутарцы з журналістамі паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.
Паводле яго слоў, «дзеянням удзельнікаў лёгка даваць ацэнку», паколькі ўсё, што адбывалася, запісана сістэмай відэаназірання.
«Калі вельмі прынцыпова падысці, напэўна, да 50 маладых людзей могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Але, як заўсёды, мы стараемся ў сваёй ацэнцы даваць шанц людзям, каб яны ўсвядомілі, што ўчыненыя імі дзtянні супрацьзаконныя», — сказаў У.Навумаў.
Паводле яго слоў, падчас расследавання дадзенай крымінальнай справы будуць улічвацца ўзрост удзельнікаў акцыі і «псіхалогія натоўпу».
Нагадаем, што акцыя пратэсту 10 студзеня была арганізавана індывідуальнымі прадпрымальнікамі (ІП) у знак пратэсту супраць падпункта 1.1 указа прэзідэнта № 760, згодна з якім з 1 студзеня 2008 года ІП могуць наймаць работнікаў толькі з ліку блізкіх сваякоў. У акцыі ўзялі ўдзел больш як тры тысячы чалавек. 27 удзельнікаў былі затрыманыя міліцыяй. 22 затрыманыя былі асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, адзін — на 20 сутак. комментарии: 0