Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Человек начинается там, где кончается государство.
Александр Паникин
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« август 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2
6 8
12 14 15
18 24
27 28 29 30
У Парыжы адшуканая магіла старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка
08/08/2008 - 00:52 / ЕРБ
Магілу старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка (1903 - 1970), якая лічылася згубленай, адшукалі ў Парыжы актывісты ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць". Сябры БНП цяпер праводзяць экспедыцыю па краінах Заходняй Еўропы і даследуюць забытыя месцы, якія звязаныя з беларусамі і беларускім вызвольным рухам. Стартавала экспедыцыя ў сталіцы Францыі. Каб вызначыць дакладнае месца знаходжання магілы Міколы Абрамчыка на могілках Pere-Lachaise, сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці некалькі гадоў даследавалі тэму, атрымалі каштоўную інфармацыю ад беларускіх эмігрантаў, гісторыка Наталлі Гардзіенкі. У беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане адшукаліся фотаздымкі магілы 1970-х гадоў і прыкладны яе план. Складанасць была яшчэ ў тым, што на магільнай пліце няма ніякай шыльды ці надпісу (!). Часткова змяніўся і сам сектар, у якім быў пахаваны Мікола Абрамчык, што ачольваў Раду БНР у 1947-1970 гадах. Сябры БНП здолелі злакалізаваць месца спачыну Абрамчыка і правялі невялікую акцыю ўшанавання: прыбралі магілу, запалілі знічы, прачыталі малітву і праспявалі нацыянальныя гімны.  
комментарии: 0
Грузінскі бок у аднабаковым парадку спыніў агонь у Паўднёвай Асеціі
08/08/2008 - 00:46 / ЕРБ
Улады Грузіі ў аднабаковым парадку прынялі рашэнне пра спыненне агню ў зоне грузіна-асецінскага канфлікту. Яны адзначаюць, што "гэта апошняя спроба недапушчэння шырокамаштабных ваенных дзеянняў". Напярэдадні падчас абстрэлу загінуў грузінскі вайсковец з міратворчага батальёна.   Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі загадаў усім падраздзяленням Узброеных сілаў краіны не адказваць агнём на стральбу з боку Паўднёвай Асеціі. Нагадаем, у зоне грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту невядомыя ўжо другія суткі абстрэльваюць населеныя пункты з усіх відаў зброі. Тбілісі і Цхінвалі ўскладаюць адказнасць за гэта адзін на аднаго.
комментарии: 1
Зэльцэра ў судовую залю занесьлі на руках
08/08/2008 - 00:44 / Радыё Свабода
На сёньняшняе судовае паседжаньне амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра канваіры заносілі на руках. Эмануіла Зэльцэра і ягоную сакратарку, грамадзянку Расеі Ўладлену Функ затрымалі ў аэрапорце 12 сакавіка, як толькі яны прыляцелі зь Лёндану. 30 ліпеня пачаўся судовы працэс за зачыненымі дзьвярыма. Зэльцэра і Функ трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ. У судовую залю прапускаюць толькі ўдзельнікаў працэсу. Сьледчыя абвінавачваюць Зэльцэра ў выкарыстаньні фальшывых дакумэнтаў, кантрабандзе наркотыкаў і камэрцыйным шпіянажы. Прадстаўнікі амбасады ЗША выказвалі занепакоенасьць станам здароўя грамадзяніна ЗША, які мае шэраг хранічных захворваньняў. Цяпер ён сябе адчувае настолькі кепска, што ня можа самастойна падняцца па лесьвіцы на 4 паверх.
комментарии: 0
Зрыў пляну сьпіхнулі на падпісчыка газэты “Товарищ”
08/08/2008 - 00:41 / Радыё Свабода
Сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля распачаты разгляд пазову актывіста ПКБ Васіля Мамкіна да дырэкцыі ААТ “Электраапаратура” на незаконнае звальненьне з працы і спагнаньне ў гэтай сувязі 10 мільёнаў рублёў маральнай шкоды. Спадар Мамкін на заводзе “Электраапаратура” рабіў звыш чвэрці стагодзьдзя — у інструмэнтальным цэху, у забесьпячэньні. У камуністычныя часы быў тут нават сакратаром парткаму КПБ. Апошнія гады займаў пасаду начальніка бюро ў аддзеле матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня й ня меў ані заўвагі. Але 18 ліпеня дырэктар прадпрыемства, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Жыгар падпісаў загад на звальненьне Мамкіна з працы нібыта за сыстэматычнае невыкананьне службовых абавязкаў. Юрыст заводу Натальля Капцякова заявіла ў судзе, што па віне спадара Мамкіна на прадпрыемства ня быў своечасова завезены з Расеі пэрыклаз — спэцыяльны парашок, які выкарыстоўваецца для вырабу электранагравальнікаў. У выніку завод у чэрвені недавыканаў даведзены Міністэрствам прамысловасьці падвышаны плян на 498 мільёнаў рублёў. Рабочыя не атрымалі належнага заробку, а інжынэры — прэміі. Спадарыня Капцякова ня толькі не прызнала пазоў актывіста, але й з імпэтам аспрэчвала заяўленую ім 10-мільённую суму маральнай шкоды. Сам Васіль Мамкін абгрунтаваў яе тым, што бездакорна працаваў на заводзе амаль 27 гадоў і нават страціў тут здароўе: “Улічваючы тое, што апошнія пяць-шэсьць гадоў цеплавы рэжым не захоўваўся, я зарабіў тут хранічны абструктыўны бранхіт, які разьвіўся ў бранхіяльную астму. Цяпер у мяне трэцяя група інваліднасьці”. Паводле Мамкіна, патрэбны заводу парашок насамрэч ня быў атрыманы з-за несвоечасовай аплаты яго расейскаму пастаўшчыку. Прычым акурат тады, калі актывіст быў у адпачынку. Таму азначаная сума маральнай шкоды, на яго думку, будзе адначасова й урокам члену Савета Рэспублікі Жыгару, які пры звальненьні кіраваўся не законамі, а палітычнымі меркаваньнямі. Спадар Мамкін патлумачыў гэта так: “Калі я быў у адпачынку, быў выпадак — для мяне прыносілі газэту “Товарищ”. І паколькі мяне не было, пайшоў адзін наш працаўнік забраць газэты, каб пакласьці мне ў стол. Газэты на прахадной адабралі, і дырэктар, як расказвалі, крычаў і тупаў нагамі — звольніць хацеў гэтага хлопца. Але высьветлілася, што ён нёс газэту не сабе, а мне. Відаць, гэта й паслужыла асноўнай прычынай майго звальненьня: я ж у Партыі камуністаў Беларускай, чытаю гэтую газэту. Як жа так?! Дырэктар у Савеце Рэспублікі, а тут нейкая апазыцыя чытае газэту, якая дырэктару не падабаецца”. Васіль Мамкін паказаў газэту й судзьдзі Галіне Чарнашэй, якая разглядае пазоў актывіста да адміністрацыі прадпрыемства. Выслухаўшы бакі, судзьдзя вырашыла запатрабаваць дадатковыя дакумэнты й выклікаць у суд спэцыялістаў, адказных за забесьпячэньне прадпрыемства. Чарговае паседжаньне па справе прызначана на 20 жніўня, калі, вядома, дырэкцыя заводу да гэтага часу добраахвотна не адновіць спадара Мамкіна на працы.
комментарии: 0
А.Мілінкевічу давялося наведаць КДБ
08/08/2008 - 00:37 / Радыё Свабода
Палітык зьбіраў подпісы за дэмакратычных вылучэнцаў на выбары і мусіў наведаць міжраённы аддзел КДБ у Глыбокім. Перад тым у глыбоцкі КДБ быў забраны мясцовы актывіст Яраслаў Берніковіч. Аляксандар Мілінкевіч уваходзіць у ініцыятыўную групу спадара Берніковіча, які мае намер балятавацца па Глыбоцкай выбарчай акрузе №22. Пакуль сябры ініцыятыўнай групы зьбіралі подпісы ў жылых дамах па вуліцы Міру ў Глыбокім, патэнцыйнага кандыдата, намесьніка старшыні абласной рады Партыі БНФ і актывіста стваранага Руху “За Свабоду!” разам з жонкай забралі на допыт у КДБ. Паводле актывіста, супрацоўнікаў КДБ ізноў цікавіла тэма менскага выбуху ўноч на 4-га ліпеня. Колькі дзён таму ягоную жонку Іну Берніковіч, настаўніцу хіміі і біялёгіі Вярхнянскай базавай школы, ужо выклікалі ў мясцовы райаддзел міліцыі, каб дапытаць, ці не зьвяртаўся да яе нехта з мужавых сяброў ці знаёмых з просьбай патлумачыць спосаб вырабу выбухоўкі. Але, як мяркуе спадар Яраслаў, сапраўднай прычынай выкліку ў КДБ стаў візыт у Глыбокае Аляксандра Мілінкевіча і цікаўнасьць мясцовых жыхароў да ягонай асобы. Аляксандар Мілінкевіч трапіў на прыём да начальніка міжраённага аддзелу КДБ Сяргея Стаціўкі ўжо пасьля таго, як Яраслава Берніковіча адпусьцілі. Паводле спадара Мілінкевіча, гутарка была канфідэнцыйнай, і таму ніякіх падрабязнасьцяў ён не паведамляе. Апрача Глыбокага, лідэр стваранага Руху “За Свабоду” наведаў сёньня і раённы цэнтар Лепель на Віцебшчыне, дзе дапамагаў ініцыятыўнай групе зьбіраць подпісы за вылучэньне мясцовага актывіста Аляксея Александровіча, які зьбіраецца балятавацца па Лепельскай выбарчай акрузе №23. А.Мілінкевіч зьбірае подпісы за дэмакратычных прэтэндэнтаў
комментарии: 0
Навошта Беларусі ўступаць у Эўрапейскі Саюз?
08/08/2008 - 00:32 / Новая Эўропа
Адкрыцьцё амбасады Эўрапейскага Саюзу, паступовае пацяпленьне стасункаў зь некаторымі эўрапейскімі дзяржавамі, павелічэньне таваразвароту з ЭС чарговы раз абуджаюць у пэўнай часткі беларускага грамадзтва надзею на эўрапейскую будучыню для нашай краіны, якая бачыцца найперш у пэрспэктыве сяброўства ў Эўрапейскім Саюзе.
комментарии: 0
Лицо зла
08/08/2008 - 00:25 / "The Washington Post"
Стоя со Слободаном Милошевичем (Slobodan Milosevic) на веранде правительственного охотничьего домика под Белградом, я еще издалека увидел, как из пары одинаковых черных 'мерседесов' вышли два человека и направились к нам. Я содрогнулся - их трудно было с кем-нибудь перепутать. Ратко Младич (Ratko Mladic) в своей полевой форме, приземистый, идущий как будто по глубокой грязи и Радован Караджич (Radovan Karadzic) - повыше, в костюме, с гривой седых волос, уложенной в тщательно продуманном беспорядке.
комментарии: 1
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015