На кватэры ў Юрася Карэтнікава адбываецца ператрус 07/16/2008 - 23:58 / Прэс-група Партыі БНФ На кватэры ў лідара Правага Альянсу, сябра Сойму Партыі БНФ і кандыдата ў дэпутаты з адзінага сьпісу АДС Юрася Карэтнікава адбываецца ператрус, які можа быць зьвязаны з выбухам ноччу 4 ліпеня. Падзею камэнтуе старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі:
“Улады такім чынам перашкаджаюць нам рыхтавацца да выбараў. Яна выкарыстала гэты выбух для барацьбы са сваімі палітычнымі апанэнтамі, так, як гэта зрабілі фашысты ў першыя месяцы пасьля прыходу да ўлады. Гэта можна расцэньваць як спосаб барацьбы з палітычнай апазыцыяй пад прыкрыцьцем барацьбы з тэрарызмам.” комментарии: 0
Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху пагражаюць 07/16/2008 - 23:57 / Хартыя'97 Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху, які стаў вядомы на ўсю краіну пасля таго, як здолеў запісаць на дыктафон размову з супрацоўнікамі КДБ, якія раілі яму не ўдзельнічаць ў “парламенцкіх выбарах”, патэлефанавалі з пагрозамі.
“8 ліпеня мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон. Я прыняў выклік. Той, хто тэлефанаваў, адразу пачаў нецэнзурна выказвацца, абражаць, пагражаць мне. Я перапыніў яго і сказаў: "Я больш ня буду з вамі размаўляць". Потым адключыў тэлефон. На маім апараце зафіксаваўся нумар абанента - +375164225659. У тэлефонным даведніку гэты нумар зарэгістраваны на прыёмную дэпутата «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу». На наступны дзень, 9 ліпеня, я падаў заяву на імя пракурора Кобрынскага раёна М.І. Запарошчанкі з патрабаваньнем знайсьці таго, хто пагражаў мне, каб прыцягнуць да адказнасьці паводле дзеючага заканадаўства. Я таксама сустрэўся з пракурорам і заявіў, што лічу гэтыя пагрозы зьвязанымі з маім намерам прыняць удзел у выбарах у парламент, маючых адбыцца ў верасьні 2008 года ”, -- распавёў Аляксандр Мех праваабарончаму цэнтру «Вясна».
Нагадаем, што пасля таго, як інжэнер ААТ «Белтрансгаз», сябра Партыі БНФ Аляксандр Мех прыняў рашэнне ўдзельнічаць у «парламенцкіх выбарах», яго звольнілі з працы. Актывіста выклікалі на «прафілактычную» гутарку ў КДБ, якую палітыку атрымалася запісаць на мабільны тэлефон. комментарии: 0
Кто виноват и что делать: версии взрыва в Минске 07/16/2008 - 14:56 / Павел Морозов 3 июля в День Независимости Беларуси в Минске произошло невероятное. На церемонии празднования в гуще празднующих жителей белорусской столицы, в непосредственной близости от Президента Лукашенко, прогремел взрыв. Миф о стабильной и спокойной Беларуси был разрушен в одно мгновение на глазах полумиллиона белорусов, которые участвовали в торжествах. комментарии: 19