Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Если рабы будут ждать свободы до тех пор, пока они не поумнеют, ждать придется долго
Т. Маколей
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« май 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7
25
27 28 31  
Намесніка Мілінкевіча падазраюць у згвалтаваннях
05/28/2008 - 14:15 / Радыё Рацыя
Намесніка кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча падазраюць у злачынствах, здзейсненых, калі палітыку было 6 год, паведамляе прэс-служба Руху. У 2007 годзе ў сакавіку напярэдадні веснавых акцый пратэсту на хатні адрас Юрася Губарэвіча ў Белаазёрск завіталі супрацоўнікі міліцыі. Па словах маці палітыка, нечаканыя госці хацелі ўзяць тлумачэнні па справе серыйных згвалтаванняў у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Роўна праз год дамоў да Юрася Губарэвіча прыйшоў участковы Белаазёрскага ГАУС М. Валошчык. Ён хацеў сустрэцца з Юрасём па той самай справе згвалтаванняў, але ўжо ў Драгічынскім, Бярозаўскім і Мінскім раёнах. Дакладна вядома, што цяжкія злачынствы ажыццяўляла адна асоба, генатып якой устаноўлены. Са слоў участковага, серыя згвалтаванняў працягвалася ад 1984 да 1994 года. Юрась Губарэвіч накіраваў скаргу ў пракуратуру Бярозаўскага раёна на дзеянні міліцыянтаў. Спадар Губарэвіч паспрабаваў дазнацца, ці насамрэч існуе такая крымінальная справа, у якім статусе ён праходзіць па гэтай справе, наколькі законныя ў дачыненні да яго дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. z
комментарии: 0
Журналісту «Рацыі» адмовілі ў акрэдытацыі
05/28/2008 - 14:11 / Наша Ніва
Міністэрства замежных справаў у сераду афіцыйна адмовіла ў акрэдытацыі журналісту Радыё «Рацыя» Аляксею Мінчонку. Карэспандэнта выклікалі а 10:00 у МЗС, дзе супрацоўнік ведамства Міхаіл Снапко зачытаў Мінчонку рашэньне. Адмова грунтуецца на тым факце, што Аляксей «раней займаўся журналісцкай дзейнасьцю на карысьць замежнага СМІ без акрэдытацыі пры МЗС».     «Я запытаўся ў супрацоўніка МЗС, які зачытаў мне рашэньне, дзе я магу пазнаёміцца з прычынамі празь якія карэспандэнту могуць адмовіць у акрэдытацыі. Ён сказаў, што на афіцыйным сайце МЗС. Я толькі што паглядзеў Палажэньне аб акрэдытацыі карэспандэнтаў замежных СМІ ў Беларусі, і там няма ні слова пра прычыны, празь якія могуць адмовіць. Яшчэ параюся з юрыстамі і кіраўніцтвам радыёстанцыі і, верагодна, буду падаваць у суд», – кажа А.Мінчонак. Журналіст прыняў рашэньне падаваць дакумэнты на акрэдытацыі пасьля ператрусаў у офісаў незалежных радыёстанцый 27 сакавіка. Яго ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва «Рацыі», і 28 красавіка журналіст накіраваў у МЗС усе неабходныя паперы. Як бачым, гэтага аказалася замала, каб мець магчымасьць афіцыйна працаваць на тэрыторыі Беларусі.
комментарии: 0
У Польшчу стане езьдзіць троху прасьцей
05/28/2008 - 14:04 / Наша Ніва
28 траўня на пленарным пасяджэньні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб узаемных паездках грамадзян. Намесьнік міністра замежных спраў Віктар Гайсёнак паведаміў, што пагадненьне было заключана 20 сьнежня 2007 года, калі Польшчы была накіравана адпаведная нота беларускага боку. Прыняцьце дакумента выклікана далучэньнем Польшчы 21 сьнежня 2007 года да Шэнгенскага пагадненьня і неабходнасьцю ў сувязі з гэтым адаптаваць яе заканадаўства да патрабаваньняў адзінай візавай палітыкі Эўразьвязу. Як зазначыў намесьнік міністра, пагадненьне скіравана на ўрэгуляваньне пытаньняў, зьвязаных з умовамі ўезду, выезду, часовага знаходжаньня і транзыту па тэрыторыі Беларусі і Польшчы грамадзян абедзьвюх дзяржаў, уключаючы спрошчаную працэдуру атрыманьня віз для асобных катэгорый. Пагадненьне прадугледжвае павелічэньне тэрміну знаходжаньня грамадзян на тэрыторыі дзяржаў бакоў да 180 дзён на год (90 дзён на працягу паўгода з даты першага ўезду). Дакумэнт утрымлівае нормы, што ўстанаўліваюць бязьвізавы рэжым паездак для грамадзян, якія маюць дзейныя дыпляматычныя пашпарты. Ад абавязацельства атрыманьня віз вызваляюцца таксама члены экіпажаў паветраных суднаў, грамадзянскіх марскіх суднаў і некаторыя іншыя. У пагадненьні ўстаноўлены тэрмін разгляду хадайніцтваў аб атрыманьні візы — пяць працоўных дзён. У экстраных выпадках тэрмін для прыняцьця рашэньня можа быць скарочаны да трох працоўных дзён. Устанаўліваецца магчымасьць атрыманьня грамадзянамі бясплатнай візы дзецям да шасьці гадоў, навучэнцам, студэнтам, асьпірантам і настаўнікам, якія іх суправаджаюць у паездцы з мэтай навучаньня.
комментарии: 0
Беларус стаў фіналістам каралеўскага конкурсу класічнай музыкі ў Бел
05/28/2008 - 14:00 / Offise for a democratic Belarus
Упершыню беларускі спявак стаў фіналістам прэстыжнейшага бельгійскага конкурсу выканаўцаў класічнай музыкі. Міжнародны музычны конкурс імя каралевы Елізаветы праводзіцца з 1937 года і лічыцца адным з самых прэстыжных у свеце. Фундатарамі выступаюць урад Бельгіі, мясцовыя ўлады гораду Брусель і прыватныя мецэнаты. Сярод лаўрэатаў конкурсу ў розныя гады былі такія вядомыя выканаўцы і кампазітары, як Давід Ойстрах, Уладзімір Ашкеназі, Артур Рубінштэйн, Франсіс Пуленк. Малады беларускі тэнар Юры Гарадзецкі заняў пятае месца ў конкурсе спевакоў. У мінулым годзе выканаўца стаў дыпламантам Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф. Він’еса (Іспанія). Агулам да ўдзелу ў вакальным спаборніцтве, па ўмовах якога ўзрост спевакоў не павінен перавышаць 40 год, былі дапушчаныя больш за 70 вакалістаў з больш чым 30 краін свету. На сённяшні дзень конкурс імя каралевы Елілізаветы складаецца з чатырохгадовага цыклу. Кожны год праходзіць спаборніцтва па адной са спецыяльнасцей: скрыпка, фартэп’яна, сольныя спевы альбо кампазіцыя. “Офіс за дэмакратычную Беларусь” шчыра віншуе Юрася з перамогай!   Выступленне Юрыя Гарадзецкага можна паглядзець тут: (трэба выбраць сярод "laureats" Yury Haradzetski)
комментарии: 0
Э.Зэльцэра вінавацяць у кантарабандзе наркотыкаў
05/28/2008 - 13:54 / Радыё Свабода
Супраць грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра КДБ Беларусі завяло крымінальную справу за кантрабанду наркотыкаў. Пра гэта паведаміў Інтэрфакс. Грамадзяніна ЗША раней вінавацілі ў выкарыстаньні заведама падробных дакумэнтаў. Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце. КДБ затрымаў Э.Зэльцэра 12 траўня ў аэрапорце “Менск-2” Эмануіл Зэльцэр быў адвакатам грузінскага бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, які памёр у Лёндане. У Менск Эмануіл Зэльцэр прыляцеў нібыта па справах спадчыны грузінскага алігарха, на якую прэтэндуюць розныя асобы. ЗША не аднойчы заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Э.Зэльцэра на “гуманітарных падставах”. “ЗША глыбока заклапочаныя станам здароўя амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, якога затрымалі ў Беларусі”, — гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.
комментарии: 0
Диверсификация клубов
05/28/2008 - 13:44 / Россия в глобальной политике
Маршрут первой зарубежной поездки президента России Дмитрия Медведева ведет на восток – в Казахстан и Китай. Это уже вызвало поток комментариев: Москва, мол, дает понять Европе и Америке, что не они занимают верхние строчки в ряду приоритетов. Это и вправду завуалированный сигнал Западу, или хитроумные интерпретаторы выискивают скрытый смысл по инерции? Скорее всего, справедливы оба утверждения.
комментарии: 0
Газета: Москва в кольце энергофронтов
05/28/2008 - 13:33 / bigmir.net
Украина и ряд стран СНГ объединяются для борьбы с энергетической экспансией России.В энерговойну против России помимо ЕС втягиваются ее еще недавно близкие союзники: Белоруссия и Казахстан. В пятницу в Минске на открытии заседания совета глав правительств СНГ с участием Владимира Путина президент Белоруссии Александр Лукашенко предложил заняться совместной разработкой, транспортировкой и переработкой энергоресурсов в СНГ при "всем уважении интересов стран-производителей".
комментарии: 0

Пакаленне Адраджэння: дыскусійныя клубы (Сустрэча 4)

Паважаныя сябры і калегі,

Прапануем вашай увазе інфармацыю аб мерапрыемстве, якое можа ўяўляць для вас цікавасць.

З павагай,
Трэці Шлях

Новая власть в России и Лукашенко
05/28/2008 - 02:22 / Павел Морозов
В мае в России окончательно оформится тандемократия. По существу, мало что изменится в курсе и целях Кремля, разве что усложнится схема управления и контроля над огромной страной. Также, по сравнению с временами Путина, принципиально не изменится политика российской власти в отношении своего "заклятого союзника" Лукашенко.
комментарии: 4
ПУТЬ В ЕВРОПУ: ЧЕХИЯ
05/28/2008 - 01:46 / http://www.liberal.ru/
Продолжается реализация проекта "Путь в Европу". Мы уже рассказали об особенностях этого пути в ЭСТОНИИ , ЛИТВЕ , ЛАТВИИ , ПОЛЬШЕ , ВЕНГРИИ. Теперь - Чехия. На наши вопросы отвечают дипломаты и эксперты этой страны. Вели обсуждение руководители проекта Игорь Клямкин и Лилия Шевцова.
комментарии: 1
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015