Предлагаем вашему вниманию рассылку новостей Третьего Пути с новыми обьявлениями по теме образования, интересных проектов и другой полезной информацией.
С уважением,
Третий Путь
Позиция Третьего Пути: по строительству АЭС в Беларуси 04/26/2008 - 12:47 В условиях режима личной власти Лукашенко атомная электростанция (АЭС) в Беларуси – это потенциальный инструмент шантажа Запада и средство для пролонгации авторитарной власти Лукашенко. В то же время в долгосрочной перспективе, по мнению экспертов, АЭС Беларуси необходима для развития экономики. Основываясь на этих фактах, мы выступаем против строительства АЭС в Беларуси при нынешнем авторитарном режиме, за рассмотрение этого вопроса с привлечением международных экспертов и всенародным обсуждением, когда в Беларуси будет восстановлено демократическое, правовое государство. комментарии: 15
Прэс-сакратара Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую накіроўваюць на разьме 04/26/2008 - 01:57 / Прэс-група Партыі БНФ На факультэце журналістыкі БДУ адбылася камісіі па разьмеркаваньню выпускнікоў пад кіраўніцтвам міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча. Студэнтку 5-га курса і прэс-сакратара Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую разьмеркавалі ў крычаўскую газэту “Ленінскі кліч” на працу загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі.
Апроч міністра у склад камісіі ўвайшлі дэкан факультэту журналістыкі Сяргей Дубовік, кіраўнікі катэдраў, намесьнік дэкана па вучэбнай працы Вольга Самусевіч. Выпускнікам было прапанавана самім шукаць месца працы й прыносіць запыты. Кацярына Маркоўская мела запыт на працу літаратурным рэдактарам у выдавецкім доме Таварыства беларускай мовы ў Лідзе. Але з хадайніцтва Сяргея Дубовіка яго не задаволілі.
Кацярына Маркоўская заканчвае факультэт журналістыкі па спэцыяльнасьці “літаратурны рэдактар”. Паводле студэнткі, рашэньне камісіі па разьмеркаваньні носіць тэндэнцыйны характар: “Згодна палажэньня аб разьмеркаваньні выпускнікоў мяне ня маюць права разьмяркоўваць не па спэцыяльнасьці, у дадзеным выпадку – загадчыкам аддзелу. Я зьбіраюся абскарджваць дадзенае рашэньне у вышэйшых інстанцыях, калі будзе неабходна – зьвяртацца ў суд”.
У лютым 2008 з факультэта журналістыкі нібыта за акадэмічную непасьпяховасьць быў адлічаны сябра Сойму Партыі БНФ Франак Вячорка. Кацярына Маркоўская перакананая, што ейнае разьмеркаваньне – працяг кампаніі рэпрэсіяў супраць студэнтаў журфака БДУ. “Журфак сябе дыскрэдытаваў канчаткова. Гэты факультэт пераўтварыўся ў рэпрэсіўны інструмэнт сыстэмы адукацыі супраць іншадумства і ініцыятывы”, – гаворыць студэнтка. комментарии: 0
Шчукіна давялі да сардэчнага прыступу 04/26/2008 - 01:56 / Радыё Рацыя 24 красавіка прыкладна а 20‑й гадзіне на ўскрайку Віцебску міліцыянты затрымалі наклад газэты «Віцебскі кур’ер М».
Як высьветлілася, рэйсавы аўтобус са Смаленску, на якім перавозілі газэту, да абласнога цэнтру суправаджала машына зь міліцыянтамі. На першым жа прыпынку ў горадзе людзі ў форме кінуліся канфіскоўваць выданьне. Паводле сьведак, гэта выглядала даволі брутальна. Падчас захопу парвалі валізу ў Валерыя Шчукіна. У момант сутыкненьня яму стала дрэнна. Прыйшлося выклікаць «хуткую дапамогу», якая адвезла вядомага праваабаронцу і журналіста ў 2‑ю гарадскую бальніцу. Цяпер ён зь вельмі высокім ціскам і сардэчным прыступам знаходзіцца ў аддзяленьні кардыялогіі.
Большую частку наклада даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Астатнюю, якая была ў легкавіку супрацоўніка рэдакцыі Алега Баршчэўскага, перахапілі на вуліцах горада супрацоўнікі ДПС.
У РАУС былі пералічаныя ўсе асобнікі выданьня, колькасьць якіх адпавядала замоўленаму тыражу.
Па словах прадстаўнікоў рэдакцыі, міліцыянты складаюць пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакараньне за «парушеньне вызначанага парадку рассыланьня абавязковых бясплатных паасобнікаў пэрыядычных друкаваных выданьняў, распаўсюд эратычных выданьняў, апублікаваньня сродкам масавай інфармацыі абвяржэньняя, а таксама распаўсюд… без выходных дадзеных». Ніводнага з падобных парушэньняў рэдакцыя не зрабіла.
«Віцебскі кур’ер М» з‑за перашкодаў мясцовых уладаў не выходзіў некалькі месяцаў. Нягледзячы на тое, што рэдакцыя мае памяшканьне, ёй катэгарычна адмаўляюць у юрыдычным адрасе. А першы пасьля перапынку наклад арыштавалі. комментарии: 0
Эўракамісія выдаткавала мільён эўра для ЭГУ 04/26/2008 - 01:48 / Радыё Свабода Прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі і Ўкраіне паведамляе, што Эўракамісія выдаткавала 1 мільён эўра на падтрымку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні.
Як вынікае з распаўсюджанай прадстаўніцтвам Эўракамісіі ў Беларусі і ва Ўкраіне інфармацыі, ЭГУ на сёньняшні дзень ёсьць адзіным незалежным беларускім унівэрсытэтам, які дае беларускім студэнтам магчымасьць атрымліваць адукацыю без палітычнага ўмяшаньня.
Эўракамісія зьяўляецца першым донарам, які пералічвае грошы на адмысловы Траставы фонд ЭГУ, створаны Радай міністраў Паўночнаэўрапейскіх краін.
З гэтай нагоды эўракамісар па пытаньнях міжнароднай палітыкі і палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла:
“Стварэньне Траставага фонду зьяўляецца важным крокам, які гарантуе, што ўсе беларускія студэнты будуць мець доступ да вышэйшай адукацыі незалежна ад сваіх палітычных поглядаў. Я ганаруся тым, што Камісія будзе першым укладальнікам фундацыі, і заклікаю іншых донараў таксама зрабіць свой унёсак”
Паводле Бэніты Фэрэра-Вальднэр, сытуацыя са станам правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі па-ранейшаму зьяўляецца клопатам Эўразьвязу. комментарии: 0
Андрэя Кіма паклалі ў турэмны шпіталь 04/26/2008 - 01:46 / Радыё Свабода Ад 24 красавіка Андрэй Кім знаходзіцца ў рэспубліканскім турэмным шпіталі. У актывіста запаленьне вачэй, якое пачалося падчас знаходжаньня ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Тыдзень таму Андрэй Кім быў асуджаны на 1,5 года зьняволеньня за пагрозу міліцыянту падчас мітынгу прадпрымальнікаў у студзені. Сваёй віны актывіст не прызнаў. комментарии: 0
Польша поддерживает Беларусь как Запад поддержал «Солидарность» в 1970 04/26/2008 - 01:44 / naviny.by Поддержка Западной Европой польской организации «Солидарность» в 70—80 годах ХХ века стала примером для поддержки гражданского общества Беларуси Польшей сегодня.
Об этом заявил вице-председатель комиссии сейма Республики Польша по международной политике Роберт Тышкевич 25 апреля в Гданьске (Польша) на заседании круглого стола «Польша — 1989, Германия — 1990, Беларусь — ?», который прошел в рамках конференции организации «Европейские демократические студенты».
Главной темой мероприятия стала польская помощь Беларуси. Роберт Тышкевич отметил, что основная поддержка белорусскому гражданскому обществу оказывается в сфере свободы слова и образования. Осуществляется также помощь репрессированным.
В сфере свободы слова, сообщил Тышкевич, Польшей реализуются долгосрочные проекты «Белсат» и «Радио Рация». В области образования, отметил он, важнейшим проектом является программа Калиновского, давшая возможность более чем 300 студентам, отчисленным из вузов Беларуси, продолжить обучение в высших школах Польши.
В рамках помощи репрессированным, сообщил Тышкевич, создан и начал активно работать Центр документации и помощи репрессированным «Свобода и демократия». По его словам, центр уже оказал материальную помощь 35 репрессированным активистам из Беларуси.
Также центром «Свобода и демократия» составляется список ответственных за политические репрессии в Беларуси. В ближайшее время этот список будет опубликован.
Роберт Тышкевич призвал участников конференции учесть польский опыт при осуществлении собственных проектов, направленных на развитие отношений с гражданским обществом Беларуси. комментарии: 0
Шизофрения по расчету 04/26/2008 - 01:36 / Россия в глобальной политике Грузино-российским отношениям не суждено отойти в тень международной политики, поводы для напряженности возникают с завидным постоянством. История со сбитым над Абхазией беспилотным самолетом – продолжение серии инцидентов, случающихся при каждом обострении обстановки. Правда, на сей раз сама обстановка качественно изменилась. комментарии: 0
Фантомныя гранты і беларускае золата 04/26/2008 - 01:30 / naviny.by Толькі калі беларускія грошы запрацуюць на дэмакратычныя перамены, гэтыя перамены стануць рэальнасьцю. комментарии: 0
Бліцкрыг супраць ільгот праваліўся 04/26/2008 - 01:26 / http://www.nn.by Дэпутат Чурсін заклікаў прыцягнуць да адказнасьці чыноўнікаў, што распрацоўвалі нашумелы законапраект пра льготы (дакладней кажучы, пра іх амаль татальнае скасаваньне). комментарии: 0