Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Только тогда принимай в руки власть, когда научишься повиноваться.
Солон
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« апрель 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 6
18
23 25
28 30        
Дата
У справе 14-ці — дзесяць асуджаных
04/23/2008 - 02:44 / Радыё Свабода
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў сем актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру, дваіх штрафамі, а Андрэя Кіма — пазбаўленьнем волі на паўтара года. Такі прысуд атрымалі дзесяць абвінавачаных у крымінальнай справе, вядомай як “справа 14-ці”. Больш за сотню чалавек сабраліся каля будынку суду на знак салідарнасьці з абвінавачанымі ў крымінальнай справе, распачатай у сувязі з падзеямі 10 студзеня. Андрэя Кіма прывезьлі ў суд на пачатку працоўнага дня і трымалі больш за чатыры гадзіны, пакуль судзьдзя Алена Ільіна друкавала судовую пастанову. Калі судзьдзя пачала зачытваць прысуд, Антон Койпіш сеў на лаву. Судзьдзя зрабіла яму заўвагу і запатрабавала, каб ён слухаў стоячы. Калі Антон сказаў, што кепска сябе адчувае, яна абвясьціла перапынак, каб выклікалі “хуткую”.  Антона шпіталізавалі з дыягназам “пераднепрытомны стан”. Калі пасьля перапынку судзьдзя зноў пачала зачытваць прысуд, людзям цяжка было стрымлівацца. Напрыклад, хвалю шэпту выклікала фраза пра тое, што сьведкі пацьвердзілі паказаньні Падбярозкіна. Менавіта гэтага міліцыянта абвінавачаныя прасілі прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за ілжэсьведчаньне. Калі судзьдзя Алена Ільіна абвясьціла, што Андрэя Кіма пазбаўляюць волі на паўтара года, ягоная маці прамовіла: “Я ганаруся табой, сынок!” Андрэй будзе адбываць пакараньне ў калёніі агульнага рэжыму. Уладзімера Сяргеева і Антона Койпіша судзьдзя пакарала штрафамі — тры мільёны пяцьсот тысяч рублёў кожнаму. Абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру пакараныя Тацяна Цішкевіч, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Арцём Дубскі, Алесь Чарнышоў, Аляксей Бондар і Алесь Стральцоў. Гэта значыць, што адбываць пакараньне яны будуць па месцы жыхарства. Я задаволены. Можна сказаць, што ў якасьці падарунку гэта мне штраф далі Як толькі судзьдзя скончыла зачытваць прысуд, прысутныя пачалі скандаваць: “Ганьба!” Спэцназаўцы затрымалі Аляксандра Атрошчанкава. Яны казалі, што чулі, як нехта з залі абразіў судзьдзю. На іх думку, гэта быў Атрошчанкаў. На яго ў судзе склалі пратакол. Уладзімер Сяргееў тое, што яго пакаралі штрафам, назваў падарункам на свой дзень народзінаў: “Я задаволены. Можна сказаць, што ў якасьці падарунку гэта мне штраф далі. Аднак гэта азмрочана перш за ўсё арыштам Кіма. Тое, што маіх сяброў пакаралі, лічу, неабгрунтавана жорстка. Лічу ганебным тое, што нас усіх прызналі вінаватымі”. На вуліцы каля сотні чалавек стаялі і чакалі, пакуль не павязуць Андрэя Кіма . Арцём Дубскі пракамэнтаваў прысуд: “Больш за ўсё мяне ўразіў прысуд Андрэю Кіму, якому далі паўтара года насамрэч ні за што. Папросту высмактана з пальца. Можна было любога на вуліцы схапіць. З тых жа амапаўцаў, якія ходзяць на мітынгі, і абвінаваціць іх у чым заўгодна. Ну што ж, два гады — няправы прысуд”. Міхась Пашкевіч дадаў: “Мы сталі насамрэч закладнікамі любой рэчы, якая можа з намі здарыцца, таму што мы насамрэч застаемся пад той мерай стрыманьня, якую нам абралі. Цяпер за кожную драбязу, нават за пераход у недазволеным месцы, можна накіравацца на Валадарку. Я не магу сказаць, што гэта добры прысуд”. Андрэева маці Тацяна Кім адразу пасьля прысуду пабегла дадому. Яна не магла стрымаць сьлёз. “Свабодзе” яна сказала, што сама нават ня пойдзе да судзьдзі па дазвол на спатканьне “Няхай усё гэта застаецца на іх сумленьні... На сумленьні Сычова, які так моцна пацярпеў, на сумленьні судзьдзі Ільіной. Да апошняга я спадзявалася, што яна паставіцца справядліва. Папрашу адваката, але сама больш не пайду да яе. Не магу я, калі шчыра, глядзець ёй у вочы. Такое ўражаньне, што гэта я вінаватая, а не яна”. Адвакаты і асуджаныя паведамілі “Свабодзе”, што будуць абскарджваць прысуд у вышэйшых інстанцыях і нават у міжнародных структурах — бо лічаць, што ён незаконны і парушае фундамэнтальныя правы чалавека.
комментарии: 0
Польскі фонд кампэнсуе страты асуджаных актывістаў
04/23/2008 - 02:40 / Радыё Свабода
Польскі фонд «Свабода і дэмакратыя» (Wolność i demokracja) выступіў з заявай аб поўнай кампэнсацыі стратаў асуджаных сёньня актывістаў. Тым, хто атрымаў штрафы, іх кампэнсуюць на 100 %. Тым, хто атрымаў папраўчыя работы, зьвернуць 20 % заробку, які забірае дзяржава. Што тычыцца Андрэя Кіма, дык яму будзе выплачаная кампэнсацыя ў памеры сумы, якую ён мог бы зарабіць, нармальна працуючы ўвесь час, на які яго пакаралі. «Фонд самастойна скантактуецца з пакаранымі. Я вельмі прашу нашых беларускіх сяброў не пераймацца — усё будзе кампэнсавана. Можна сказаць, што беларуская рэпрэсійная машына ў гэтым сэнсе стала неэфектыўнай», — заявіў «Свабодзе» прадстаўнік фонду Марэк Буцька.
комментарии: 0
Паэта Гуменюка абвінавацілі ў падрыхтоўцы забойства
04/23/2008 - 02:39 / Наша Ніва
Вядомага гродзенскага паэта і журналіста Юр'я Гумянюка спрабуюць абвінаваціць у падрыхтоўцы забойства. Жанчына, якая жыве па суседзтве, напісала заяву ў міліцыю і патлумачыла , што яе жыццю пагражае небяспека. Суседка Юр'я Гумянюка Тэрэза Бубешка выклікала супрацоўнікаў міліцыі і паведаміла ім, што Юры Гумянюк, яго маці і жыхар Гродна Анатоль Русіноўскі маюць намер здзейсніць яе забойства. Жанчына не прывяла ніякіх доказаў, але супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол і запэўнілі, што справай будзе займацца ўчастковы інспектар. Гумянюк тлумачыць дзеянні жанчыны яе неадэкватнасцю: — Сярод жыхароў вуліцы, на якой я жыву, Тэрэза Бубешка мае славу скандалісткі. Міліцыянты досыць скептычна паставіліся да яе заявы, але прызначылі праверку па дадзенай справе, што не можа не выклікаць занепакоенасці. Цалкам верагодна, што мне і маці прыйдзецца звяртацца за абаронай гонару і годнасці ў судовыя ўстановы. Юры Гумянюк не выключае, што апошнія падзеі ў дачыненні да яго і яго сям’і могуць насіць правакацыйны характар.
комментарии: 0
Усё ж будзе новы Закон аб друку
04/23/2008 - 02:36 / Наша Ніва
Міністэрства інфармацыі Беларусі працуе над удасканаленнем закона «Аб друку і іншых СМІ». Пра гэта паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч 22 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Паводле яе слоў, неабходнасць развіцця заканадаўства аб СМІ тлумачыцца тымі зменамі, якія адбыліся ў інфармацыйнай прасторы за апошнія 15 гадоў, з часу прыняцця закона «Аб друку і іншых СМІ». У прыватнасці, за гэты час з’явіліся і набылі пэўную папулярнасць інтэрнет‑СМІ. Акрамя таго, як зазначыла Л.Ананіч, беларускі закон сёння фактычна з’яўляецца калькай з расійскага закона, які быў прыняты яшчэ раней. «Ён не перашкаджае нам працаваць. Але калі заканадаўства пачынае адставаць ад развіцця інфармацыйнай прасторы, гэта няправільна», — зазначыла першы намеснік міністра. Л.Ананіч паведаміла, што ў новай версіі дакумента плануецца заканадаўча ўрэгуляваць дзейнасць інтэрнет‑СМІ. У тым ліку плануецца вызначыць, ці з’яўляюцца самастойнымі СМІ інтэрнет‑версіі друкаваных выданняў. Паводле слоў Л.Ананіч, сёння таксама з’явілася шмат пытанняў, што тычацца паняційнага апарату і правапрымяняльнай практыкі ў галіне СМІ. «У нас у краіне ўжо не першы год працуе новы Грамадзянскі кодэкс, там ужо іншыя дэфініцыі, якія не ўкладваюцца ў закон «Аб друку і іншых СМІ», — сказала Л.Ананіч. Першы намеснік міністра зазначыла, што цяпер Мінінфармацыі фармулюе прапановы і ўносіць іх у Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці. Яна не выключае, што першыя вынікі гэтай працы будуць абмяркоўвацца ў межах XII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМI ў Беларусi», якая пройдзе 28 красавіка — 1 мая.
комментарии: 0
Сяргей Парсюкевіч: “Сваю віну не прызнаю катэгарычна”
04/23/2008 - 02:33 / Радыё Свабода
22 красавіка ў Маскоўскім судзе Менску пачаўся працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху зь Віцебску Сяргеем Парсюкевічам, якога вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта. Працэс пачаўся з задавальненьня хадайніцтваў абароны прадпрымальніка, а потым пачаліся выдаленьні з залі журналістаў і сваякоў. Болей за 30 чалавек прыйшлі ў суд, каб падтрымаць Сяргея Парсюкевіча. Гэта палітыкі, праваабаронцы, журналісты, прадпрымальнікі зь Менску і Віцебску. Калі людзей пусьцілі ў судовую залю, Сяргей Парсюкевіч ужо знаходзіўся ў жалезнай клетцы. Пра прадпрымальніка вядома, што ў яго абвастрылася астма — і сапраўды было відаць, што пачуваецца Сяргей Парсюкевіч дрэнна.  У яго шэры колер твару, ён значна схуднеў, але пасылаў усьмешкі прысутным і найперш жонцы Натальлі і сыну Дзянісу, якія прыехалі зь Віцебску на працэс. Маці прадпрымальніка Вера Фёдараўна на суд прыехаць не змагла з-за хваробы. Судзьдзя адразу разгледзеў два хадайніцтвы: адвакатка прасіла дапытаць сьведкаў з боку Парсюкевіча, якіх не апытала сьледзтва. Павал Вінаградаў, Аляксандр Важакоў і Карэн Акопаў гатовыя засьведчыць падзеі, якія адбываліся ў камэры турмы на Акрэсьціна, куды 14 студзеня патрапіў Сяргей Парсюкевіч за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня. Гэтае хадайніцтва судзьдзя задаволіў, а вось просьбу Сяргея Парсюкевіча пра зьмену яму меры стрыманьня адхіліў. Судзьдзя спаслаўся на тое, што Парсюкевіча абвінавачваюць у цяжкім злачынстве, якое караецца ажно 6 гадамі зьняволеньня. Спасылкі на дрэннае здароўе Ўладзімер Аўдзеенка пад увагу ня ўзяў.
комментарии: 0
От ракет поворот
04/23/2008 - 02:29 / Россия в глобальной политике
В выходные в Чехии разразился скандал, связанный с публикацией в польской прессе. Gazeta Wyborcza сообщила, что Пентагон якобы изменил свои планы и намерен разместить на чешской территории не только радар, но и ракетную базу, "отняв" ее у капризных поляков. Чтобы дезавуировать эту новость, представителям чешского руководства даже пришлось прервать отдых. Что касается радара, договор о его размещении в Чехии будет подписан в Праге 5 мая во время визита госсекретаря США Кондолизы Райс.
комментарии: 0
“Улада баіцца паказацца слабай”
04/23/2008 - 02:24 / Радыё Свабода
Як можна ацаніць сёньняшні прысуд з юрыдычнага і прававога пункту гледжаньня? Чаму ўлады вырашылі зрабіць Андрэя Кіма чарговым палітычным зьняволеным? Якое пасланьне дасылаецца сёньняшнім прысудам грамадзтву і Захаду?
комментарии: 0
За Беларусь у НАТО
04/23/2008 - 02:19 / Алесь Чайчыц
Сапраўдная нэўтральнасьць – гэта не няўдзел у войнах, нэўтральнасьць – гэта дэкляраваная абыякавасьць, якая ў крытычны момант ператвараецца ў бездапаможнасьць. Пытаньне, у рэшце рэшт, ці мы ўсьведамляем сябе спадкаемцамі Вялікага княства Літоўскага, вялікай уплывовай эўрапейскай дзяржавы, альбо мы - “беларусы-мірныя людзі”.
комментарии: 7
Пытанні да Krou
04/23/2008 - 02:10 / Дар'я Гарошка
Прадстаўляем увазе наведвальнікам інтерв'ю з музыкам, рэперам, акцёрам тэатра й кіно, публіцыстам (палітычнай і эканамічнай тэматыкі), прадусарам, аўтарам, рэжысёр, выканаўчым прадусарам і вядучым эдукацыйна-забаўляльнай праграмы для моладзі "YoLife!" на ТВ - БелСат, уладальнік музычнага выдаўніцтва Ambasada Music Group, кампаніі Ambasada Entertainment, бізнэсовец, стваральнік аднаго з першых беларускамоўных Хіп-Хоп праектаў Чырвоным па Белым (ЧпБ) Ambasadarам KROU .                            
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015