Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
Дайте мне хорошую политику, и я вам дам хорошие финансы.
А. Тюрго
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« апрель 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 6
18 20
25
28 30        
Дата
Плянуецца міні-акцыя актывістаў БХД “Кошты Эўрапейскія – заробкі бе
04/20/2008 - 18:07
Актывісты аргкамітэту па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падрыхтавалі міні-акцыю "Кошты Эўрапейскія – заробкі беларускія". Акцыя накіраваная на распаўсюд інфармацыі сярод менчукоў пра ўзровень коштаў і заробкаў у краінах Эўразвязу ў параўнанні з Беларуссю, дзеля супрацдзеяння беларускім СМІ, якія запалохваюць беларусаў цяжкім жыццём у краінах-суседзях і спэкулююць  мітам сацыяльнай накіраванасці дзяржавы і беларускага цуду.  Факты ж сведчаць аб тым, што ўзровень коштаў у нашай краіне адпавядае Эўрапейскаму, што нельга сказаць пра заробкі беларусаў.  Прыцягваецца ўвага і да таго, што прагназуемы ўрадам узровень гадавой інфляцыя, то бок, рост цэнаў, не супадае з наяўнымі паказнікамі, але ж рост заробкаў прывязаны, менавіта, к гэтым "фіктыўным" лічбам.  Правядзенне акцыі заплянавана на 11.00 - 11.30 каля гіпермаркету "BIGZZ".
комментарии: 0
Мыліцыя сарвала сустрэчу Мілінкевіча з гарадзенцамі
04/20/2008 - 00:02 / Радыё Свабода
Аляксандра Мілінкевіча і трох ягоных супрацоўнікаў дзьве гадзіны дапытвалі ў Гарадзенскім РАУС. Як паведаміў Павал Мажэйка, яны трапілі туды каля 18-й гадзіны, у іх забралі пашпарты, і яны чакаюць далейшых дзеяньняў з боку міліцыянтаў. Машыну А.Мілінкевіча затрымалі ў Гарадзенскім раёне, па дарозе з Мастоў у Горадню. Міліцыянты сказалі, што ў іх можа быць угнаная машына, і трэба ехаць у пастарунак дзеля разьбіральнацтва. Тым часам у Горадні на плошчы Савецкай некалькі дзесяткаў чалавек чакалі сустрэчы са сваім земляком, лідэрам руху “За Свабоду”. Пасьля 17-й гадзіны, калі людзі даведаліся аб затрыманьні спадара Мілінкевіча, яны сталі разыходзіцца. На плошчы ўвесь час дзяжурылі міліцыянты. У пастарунку міліцыянты пыталіся ў А.Мілінкевіча і яго паплечнікаў пра зьвесткі па адной і той жа крымінальнай справе: два месяцы таму у вёсцы Каробчыцы каля Горадні была скрадзена паляўнічая зброя і залатыя вырабы. Усе затрыманыя адмовіліся даваць паказаньні, паведаміў Павал Мажэйка. Пасьля 20-й гадзіны Аляксандра Мілінкевіча адпусьцілі.
комментарии: 0
У Канзасе адкрыюць беларускі навуковы цэнтар
04/20/2008 - 00:00 / Наша Ніва
Сёньня ў ЗША ў штаце Канзас ў каледжы Соў-Вэстэрн адкрываецца беларускі навуковы цэнтар. Перад палітолягамі, дасьледчыкамі, прадстаўнікамі беларускай дыяспары выступіць старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц. У гонар гэтай падзеі над каледжам былі ўзьнятыя сьцягі краінаў Эўразьвязу, ЗША, Канады, а таксама бел-чырвона-белы сьцяг.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015