Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
Только тогда принимай в руки власть, когда научишься повиноваться.
Солон
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« апрель 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 6
18
25
28 30        
Дата
У нядзелю пройдзе зьезд АГП
04/18/2008 - 00:21 / Наша Ніва
Зьезд пройдзе ў два этапы. Першы, на якім абяруць новае партыйнае кіраўніцтва, адбудзецца на сядзібе Партыі БНФ. Месца правядзеньня другога, неафіцыйнага, этапу пакуль ня вызначана. Прадстаўнікі АГП кажуць, што ён можа адбыцца на Кастрычніцкай плошчы або ля будынку Менгарвыканкаму. Толькі двое зь сяброў палітрады выказаліся за перанос партыйнага форуму на іншы тэрмін. Усе астатнія прагаласавалі за тое, каб праводзіць зьезд 20 красавіка, паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі лідэр АГП Анатоль Лябедзька: «Мы палічылі, што перанос — гэта праява нашай слабасьці. Гэта азначала б, што мы ідзем па той канве, якая падрыхтаваная для нас зьверху. Да таго ж перанос азначаў бы новыя праблемы зь Міністэрствам юстыцыі. І самае галоўнае — няма ніякіх гарантыяў, што пазьней мы зможам правесьці зьезд у новых умовах». Праблема зь месцам правядзеньня зьезду ўзьнікла пасьля таго, як Менгарвыканкам даслаў на адрас партыі афіцыйны адказ, у якім напісана: «Інфармуем, што вызначэньне месца правядзеньня мерапрыемства зьяўляецца абавязкам асобаў, якія адказныя за арганізацыю і правядзеньне гэтага мерапрыемства». Спадар Лябедзька кажа: звароту па дапамогу ў сталічны гарвыканкам папярэднічалі аж 23 адмоўныя адказы з розных установаў, дзе партыйнае кіраўніцтва хацела арандаваць залю: «Тое, што адбываецца, гэта беспрэцэдэнтна. У гісторыі дачыненьняў апазыцыйных партыяў з рэжымам такога яшчэ не было. Былі праблемы, дазвол часам давалі літаральна за некалькі дзён да пачатку, але яго давалі. Я думаю, тое, што адбываецца, — гэта зьвёны аднаго ланцуга. Спачатку падзеі 25 сакавіка, потым пагромы ў месцах, дзе працавалі незалежныя журналісты. Гэта ўсё — адно». Палітоляг Юрась Чавусаў згадвае, што нешта падобнае ў сучаснай беларускай гісторыі ўжо было. Прынамсі, улады некалькі разоў не давалі магчымасьці правесьці зьезд Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада), калі яе старшынём абіралі Аляксандра Казуліна: «Таму казаць, што адбываецца зусім беспрэцэдэнтнае, я б ня стаў. А ў пляне таго, што партыі не далі памяшканьня? Усе ведаюць, што нерухомасьць у сталіцы Беларусі знаходзіцца пад дзяржаўным кантролем. І таму ўладарам гэтых заляў нават не патрэбна даваць адмысловы загад, каб яны не давалі памяшканьня апазыцыі. Яны самі гэтага баяцца. А досьвед зьезду Партыі БНФ паказвае, што патрэбны адмысловы загад з адміністрацыі, каб далі залю».
комментарии: 0
Эўрадэпутаты будуць сачыць за “Чарнобыльскім шляхам”
04/18/2008 - 00:17 / Радыё Свабода
Сёньня ў Брусэлі ў Эўрапарлямэнце адбыліся слуханьні “Чарнобыль сёньня”, прысьвечаныя сытуацыі ў Беларусі. У парлямэнцкіх слуханьнях бралі ўдзел дэпутаты рабочай групы па сувязях зь Беларусьсю і яе кіраўнік Яцэк Пратасэвіч, прадстаўнікі Эўракамісіі, а таксама дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі. Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка сказаў пра мэты слуханьняў: “Гэта прыцягненьне ўвагі да чарнобыльскай праблематыкі ў сьвятле палітычнай сытуацыі ў Беларусі і геаграфічнага факту Беларусі як эўрапейскай краіны. Слуханьні рыхтаваліся даўно. І ў немалой ступені іх задачай было даць трыбуну прафэсару Бандажэўскаму і акадэміку Нікітчанку як носьбітам аб’ектыўнай і праўдзівай інфармацыі”. Гаворачы пра наступствы Чарнобылю ў Беларусі, парлямэнтар Вітаўтас Ландсбэргіс абураўся, што “паўзучы генацыд” пакінуты без супрацьдзеяньня: “Гэтае няшчасьце, гэтая катастрофа працягваецца, і пра гэта сёньня ішла размова. Чарнобыль быў і застаецца эўрапейскай праблемай. Дадзеныя адносна росту пэўных ракавых захворваньняў і пашкоджаньня органаў, асабліва ў дзяцей, ёсьць сыгналам, што гэта зусім ня скончана. Нягледзячы на тое, што Лукашэнка стараецца гэта абсалютна закрыць і нават здымае ўсялякую дапамогу ахвярам Чарнобылю. Але Эўропа ня можа на гэта забыцца”. Вельмі шмат гаварылася пра гуманітарную і навуковую дапамогу, праграмы аздараўленьня дзяцей. Спадар Вячорка сказаў: “Людзі ў Эўрапейскім парлямэнце і наагул нашы эўрапейскія сябры вельмі даткліва і па-чалавечы ставяцца да гэтых праблемаў, але мы ўсе ведаем, якія перашкоды ім ствараюцца, каб такая дапамога не магла нармальна аказвацца”. У сваім выступе спадар Вячорка закрануў, між іншым, пытаньне пра зьмякчэньне візавага рэжыму для беларусаў: “Таксама я падняў пытаньне эфэктыўнасьці і магчымага далейшага пашырэньня “чорнага” візавага сьпісу для лукашэнкаўскіх чыноўнікаў. Сярод кандыдатаў я назваў судзьдзяў, рэктараў і кіраўнікоў унівэрсытэтаў, зь якіх выкідаюць студэнтаў. І таксама я запрасіў эўрадэпутатаў пільна сачыць за сытуацыяй у Беларусі напярэдадні “Чарнобыльскага шляху”, прэвэнтыўныя арышты ўжо пачаліся. І падчас “Чарнобыльскага шляху” пільна назіраць за падзеямі, а магчыма, і прыехаць тым, хто можа”. Па выніках слуханьняў ухваленая дэклярацыя. У ёй даецца палітычная ацэнка чарнобыльскай катастрофы як злачынства савецкага рэжыму. У дакумэнце таксама гаворыцца, што аўтарытарная прырода і самаізаляцыянісцкая палітыка беларускага рэжыму стварае дадатковыя перашкоды для таго, каб эфэктыўна пераадольваць наступствы чарнобыльскай катастрофы. І, на жаль, не спрыяе шчыльнейшай супрацы з Эўразьвязам па шырэйшым коле пытаньняў агульнага клопату, уключна з чарнобыльскімі. Такім чынам, яна не дазваляе перайсьці да больш грунтоўнай фінансавай падтрымкі Эўразьвязам гэтых пытаньняў.
комментарии: 0
Слабо первичное звено
04/18/2008 - 00:12 / zautra.by
Здоровье нации объявлено в Беларуси приоритетом. Однако уровень продолжительности жизни остается одним из самых низких в Европе. В стране катастрофически уменьшается количество здоровых граждан. Ситуацию в белорусском здравоохранении анализирует бывший министр Игорь ЗЕЛЕНКЕВИЧ.    
комментарии: 0
Владимир Путин нашел алжирозаменитель
04/18/2008 - 00:08 / "Россия в глобальной политике"
Сегодня начинается первый в истории визит президента РФ Владимира Путина в Ливию. Вместе с ним в Триполи высадится внушительный десант российских чиновников и топ-менеджеров ключевых корпораций. Москва намерена сделать Триполи своим стратегическим партнером в Северной Африке, ради чего готова списать Ливии долг $4,6 млрд в обмен на заключение оружейных и энергетических контрактов. Впрочем, очередная попытка России закрепиться в этом важном регионе может закончиться ничем.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015