Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Люди, веря, что новый правитель окажется лучше, охотно восстают против старого, но вскоре они на опыте убеждаются, что обманулись, ибо новый правитель всегда оказывается хуже старого
Н. Макиавелли
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« апрель 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 6
16 18
25
28 30        
Войны XXI века
04/16/2008 - 02:19 / "Le Point"
XXI век находится под знаком глобализации, открывающей эру всемирной истории. Последнее десятилетие XX века, исполненное эйфорией от окончания 'холодной войны' и крушения советского строя, породило иллюзии о том, что с насилием покончено. Они были трагически погребены под обломками Всемирного торгового центра, что лишний раз доказало истинность изречения Платона: 'Только мертвые видели конец войны'.
комментарии: 0
ПАСЕ развернула кампанию против проведенных в России выборов
04/16/2008 - 02:14 / "Россия в глобальной политике"
В Страсбурге вчера открылась весенняя сессия Парламентской ассамблеи Совета Европы (ПАСЕ). Первым делом делегаты обсудили прошедшие президентские выборы в России. Парламентарии сошлись во мнении, что эти выборы не были ни свободными, ни справедливыми, и даже задались вопросом, какие меры стоит применить к России. Однако не исключено, что еще раньше меры могут быть применены против Армении. Президентские выборы в этой стране вчера стали причиной крупного скандала в ПАСЕ.
комментарии: 0
Ярмошына: “Хацела б патрапіць у Чэхію, Венгрыю, Парыж і Венецыю"
04/16/2008 - 01:05 / ЕРБ
Лідзія Ярмошына хацела б з’ездзіць у Парыж і Венецыю. Аляксандр Зімоўскі марыць пабачыць Берлін і свае замарожаныя актывы. Сяргей Касцян лічыць, што ў замызганай і бруднай Еўропе няма чаго рабіць. Анатоль Рубінаў столькі вандраваў, што нікуды ехаць больш не хоча. А “ціхаму вар’яту” Мікалаю Лазавіку для адпачынку хапае айчыннага возера і вуды. Тыдзень таму Савет ЕС вырашыў працягнуць да 10 красавіка 2009 года санкцыі ў адрас 41-га беларускага чыноўніка. За выключэннем міжнародных канферэнцый пад эгідай ААН, АБСЕ або ўласна ЕС, пералічаным у спісе асобам забаронены ўезд і транзіт па краінах Еўрапейскага Саюза. Нагадаем, што санкцыі ў адрас беларускіх чыноўнікаў былі прынятыя Еўрасаюзам у красавіку 2006 г. У кастрычніку таго ж году іх пашырылі, а ў сакавіку 2007-га працягнулі да 10 красавіка бягучага году. Еўрарадыё вырашыла даведацца, дзе адпачываюць “неўязныя” ў еўрапейскія краіны беларускія чыноўнікі. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына расказала Еўрарадыё, што тры гады запар ездзіла адпачываць у Турцыю і больш не хоча, – там не засталося нічога цікавага, што ёй хацелася б паглядзець. Таму сёлета паедзе ў Егіпет. Але вельмі хацела б патрапіць у Чэхію, Венгрыю і асабліва – ў Парыж і Венецыю. Лідзія Ярмошына: “Сёлета я планую ў Егіпет паехаць. Менавіта ў сувязі з тым, што я неўязная ў Еўропу. Таму я езжджу альбо ў азіяцкія краіны, альбо на чарнаморскае ўзбярэжжа Расіі. З задавальненнем паехала б у краіны Еўропы. Прынамсі, мяне цікавіць Чэхія. Так атрымалася, што я не была ў гэтай краіне. Я неаднаразова была ў Венгрыі, але мне падабаецца гэта краіна. І я не бачыла таго, што з’яўляецца марай кожнага чалавека – Парыж і Венецыю”. Па яе словах, у іншых краінах яе ў першую чаргу цікавяць іх гісторыя і культура. Таму яна наведвае музеі і гістарычныя помнікі. З-за немагчымасці пабачыць гэта ў еўрапейскіх краінах старшыня Цэнтрвыбаркаму і пакрыўджаная на тых, хто ўнёс яе у спіс неўязных. А паездкі дзеля шопінгу, кажа, яе не цікавяць. Лідзія Ярмошына: “Я лічу бессэнсоўным траціць адпачынак на крамы. Я ў іх проста губляюся. Таму, для мяне шопінг нешта немажлівае, нават калі б я магла ездзіць куды заўгодна і калі заўгодна”. Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі сёлета ўжо быў у адпачынку – ездзіў з сям’ёй на Персідскую затоку. Куды канкрэтна, не ўдакладніў. Але кажа, што ўдзячны Савету ЕС за тое, што яго зрабілі неўязным у еўрапейскія краіны. Маўляў, такім чынам яго пазбавілі неабходнасці “прыніжацца ў чарзе па візу ў іх амбасадах”. Аляксандр Зімоўскі: “Зараз еўрапейскія краіны так здзекуюцца з людзей, якія прыходзяць па візы ў іх амбасады, што сорамна глядзець на гэты цырк! Таму я лепш у нейкія безвізавыя краіны буду ездзіць, чым стаяць у чарзе і кланяцца чынавенству дыпламатычнаму, ці хто там сядзіць у іх амбасадах”. З пункту гледжання шопінгу паездкі ў Еўропу кіраўніка беларускага тэлебачання не цікавяць. Кажа, яны з жонкай не шопаголікі. А вось Берлін, які яму вельмі падабаецца, наведаў бы. Аляксандр Зімоўскі: “Берлін – гэта горад маёй мары. Я з задавальненнем пайшоў бы ў Пергамон, паглядзеў бы замак Шлосбург ізноў. Я быў у Берліне неаднаразова, і ён мне вельмі падабаецца”. Праўда, па яго словах, ёсць у яго і яшчэ адна нагода з’ездзіць у Еўропу, – паглядзець на свае замарожаныя рахункі. Якіх, кажа, не існуе ў прыродзе. Аляксандр Зімоўскі: “Толькі адна цікавасць у мяне да паездак у Еўропу – паглядзець на мае сусветнавядомыя замарожаныя актывы”. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Касцян патлумачыў Еўрарадыё, што на адпачынак у Еўропу едуць толькі неразумныя людзі. Рабіць там няма чаго і глядзець няма на што. Але калі вельмі хочацца замежжа – можна паехаць на Кубу. Сяргей Касцян: “Ехаць у гэтую замызганую чарапічную Еўропу і траціць грошы могуць толькі людзі неразумныя. Калі толькі з-за цікаўнасці туды можна паехаць на тыдзень. Але адпачываць туды ні адзін разумны чалавек не паедзе. А калі вельмі ўжо хочацца адпачываць за мяжой, і ёсць у цябе грошы, то паехаў на Кубу, самы вядомы курорт Варадэра, кажуць, гэта трэці рай на зямлі, дарэчы, я там быў, дык паехаў туды і адпачываў. І не трэба гэта тлустая Еўропа, замызганая і брудная. Нічога там няма!” Сам дэпутат адпачывае ў санаторыі “Сосны” на Нарачы. Аматарам незвычайнага раіць наведаць Байкал, дзе народны абраннік ужо купаўся, альбо Ісык-Куль у Кіргізіі. Таму ніякага дыскамфорту, кажа, ад таго, што яго “разам з прэзідэнтам” унеслі ў спіс неўязных, не адчувае. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў адпачынак праводзіць на лецішчы. Кажа, ён столькі паездзіў па свеце, што нічога для яго цікава там ўжо не засталося. Нават шопінг яго не цікавіць, бо ўсё неабходнае можна набыць у Мінску. Анатоль Рубінаў: “Я так шмат паездзіў па свеце і быў у столькіх краінах, працяглы час жыў за мяжой, таму зараз мяне нікуды не цягне, акрамя сваёй роднай Беларусі. Лепшага месца на зямлі ўсё адно няма. Цікаўнасці ў мяне ўжо няма, я ўсё гэта ўжо добра ведаю, а прыемней за ўсё быць дома”. Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік кажа, што адпачыць яму ў Турцыі альбо Егіпце ніякія санкцыі і забароны не перашкодзяць. Было б жаданне. А жаданне таго, кажа, у яго і няма. Сакратар прызнаўся Еўрарадыё, што з’яўляецца “ціхім вар’ятам” і любіць пасядзець у вольны час на беразе беларускага возера з вудай. Таму сёлета паедзе адпачываць у санаторый ў Віцебскай вобласці. Мікалай Лазавік: “У мяне ўжо намечаныя планы – адпачываю ў Віцебскай вобласці ў санаторыі “Баравое”. Там ёсць выдатнае возера, дзе можна паплаваць і павудзіць. А для мяне самы лепшы адпачынак, калі ёсць возера і ў руках вуда. Я, так бы мовіць, “ціхі вар’ят”. Ёсць буйныя, якія па лясах, палях і балотах бегаюць за зайцам, і ёсць “ціхія вар’яты”, якія ціхенька сядзяць каля рэчкі альбо возера і вудзяць”. Па словах чыноўніка, санкцыі Еўрасаюза супраць яго, у прыватным жыцці яму ні якім чынам не замінаюць. Але перашкаджаюць яго прафесійнай дзейнасці і развіццю дэмакратыі ў Беларусі. Санкцыі замінаюць Цэнтрвыбаркаму ў міжнароднай дзейнасці, а гэта адбіваецца на ўзаемадносінах з арганізацыямі, якія нібыта змагаюцца за дэмакратыю ў нашай краіне. Адзінае турбуе сакратара Цэнтрвыбаркаму – узровень коштаў у беларускіх санаторыях не адпавядае ўзроўню сэрвіса, які там прапаноўваюць. Мікалай Лазавік: “Адзінае – узровень камфорту нашых беларускіх санаторыяў неабходна павысіць. Кошты ў нас, скажам так, не нізкія, але ўзровень абслугоўвання трэба было б крыху павысіць”.
комментарии: 0
Зэльцэр зьмешчаны ў Навінкі
04/16/2008 - 01:02 / Радыё Свабода
Марк Зэльцэр ня ведае, чаму ягоны брат, амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр зьмешчаны ў псыхіятрычны шпіталь. Па тэлефоне зь Нью-Ёрку Марк Зэльцэр сказаў для Радыё Свабода: “Ён там, пра гэта я ведаю ад ягонага адваката. Пасадзілі здаровага чалавека ў “псыхушку”. Сказалі, што хочуць зрабіць яму нейкія дасьледаваньні мэдычныя. Здаецца, у старыя часы, калі звычайныя катаваньні не дапамагалі, КДБ гэтаксама зьмяшчаў людзей у “псыхушку”. Гэтак я разумею, а як інакш? Чаму ў “псыхушку”?” У КДБ Беларусі не камэнтуюць зьвестак адносна знаходжаньня Эмануіла Зэльцэра ў псыхіятрычным шпіталі. “Без камэнтару. Ідзе сьледзтва”, — адказаў кіраўнік аддзелу сувязяў з грамадзкасьцю КДБ Валер Надтачаеў. Згодна з ранейшымі заявамі КДБ, адвакат Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны паводле падазрэньня ў падрабленьні дакумэнтаў і ўтрымліваўся ў турме КДБ “амэрыканка”. Як пачуваецца вязень, пра якога вядома, што ён пакутуе ад хранічнай хваробы? Са спасылкай на адваката Марк Зэльцэр паведаміў, што ягонаму брату не хапае лекаў: “Яму лекі нейкія даюць, але ня тое, што трэба. Бо не даюць тыя , якія мы яму паслалі, а іншыя ён баіцца прымаць у “псыхушцы”, — сказаў Марк Зэльцэр. 14 красавіка Дзярждэпартамэнт ЗША зрабіў заяву, у якой заклікаў улады Беларусі выконваць свае міжнародныя абавязаньні і дазволіць затрыманаму грамадзяніну ЗША рэгулярна сустракацца з прадстаўніком амбасады ЗША ў Менску. Дагэтуль вядома пра адну такую сустрэчу, якая адбылася ў канцы сакавіка. Эмануіл Зэльцэр быў затрыманы ў Менску 12 сакавіка.
комментарии: 0
У Мінску з 1 чэрвеня могуць цалкам закрыць станцыю метро "Кастрычніцка
04/16/2008 - 00:59 / ЕРБ
Станцыя сталічнага метро "Кастрычніцкая" можа быць закрытая на рэканструкцыю з 1 чэрвеня 2008 года. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік вытворчага аддзела дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Сяргей Наўрась. Канчатковае рашэнне з датай яшчэ не прынятае, аднак дакладна гэта адбудзецца ў пачатку лета. Станцыя для ўваходу і выхаду будзе цалкам зачынена, цягнікі на ёй не будуць спыняцца. Цяпер прадпрыемства "Мінсктранс" прапрацоўвае схемы руху наземнага транспарту для звязвання станцый першай і другой ліній. Плануецца, што рэканструкцыя "Кастрычніцкай" працягнецца тры месяцы пры кругласуткавай працы. На станцыі будуць усталяваныя чатыры эскалатары замест цяперашніх трох. Гэта мусіць дапамагчы павелічэнню прапускной здольнасці пересадачнага вузла метрапалітэна.
комментарии: 0
ПАРЭ заклікае Беларусь да мараторыю на пакараньне сьмерцю
04/16/2008 - 00:57 / Наша Ніва
«Я заклікаю вас стаць першапраходцамі на шляху ўвядзення мараторыя на пакаранне смерцю ў Беларусі як прамежкавага кроку ў кірунку поўнага яго адмены», — гаворыцца ў адкрытым лісце дакладчыка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова і старшыні Савета Рэспублікі Генадзя Навіцкага, паведамляе прэс‑служба ПАСЕ. А.Рыгоні падкрэсліў, што Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль захоўваецца пакаранне смерцю. «Кожнае пакаранне смерцю — гэта ўжо само па сабе занадта шмат, — зазначаецца ў лісце. — Якім жудасным ні было б учыненае злачынства, якімі бясспрэчнымі ні былі б доказы віны, нішто не можа апраўдаць забойства чалавека дзяржавай». Дэпутат заявіў: ён ганарыцца тым фактам, што ў італьянскай вобласці Таскана, адкуль ён родам, пакаранне смерцю было адменена яшчэ ў 1786 годзе. «Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што вышэйшая мера пакарання амаральная, яна не прадугледжвае магчымасці перавыхавання правапарушальніка ў грамадстве, не ўтрымлівае людзей ад учынення такіх злачынстваў. Акрамя таго, прывядзенне ў выкананне вышэйшай меры незваротнае і не падлягае выпраўленню ў выпадку судовай памылкі», — падкрэсліў А. Рыгоні. Ён зазначыў, што на рэферэндуме 1996 года грамадзяне Беларусі выказаліся за вышэйшую меру пакарання. Аднак, падкрэслівае А. Рыгоні, у 2004 годзе Канстытуцыйны суд краіны правёў працу па ацэнцы адпаведнасці Канстытуцыі палажэнняў аб пакаранні смерцю, якія ўтрымліваюцца ў Крымінальным кодэксе. «Суд прыйшоў да заключэння, што шэраг палажэнняў Крымінальнага кодэкса не адпавядаюць Канстытуцыі, і прапанаваў або адмяніць пакаранне смерцю, або ўвесці мараторый на яго выкананне», — нагадаў А. Рыгоні. «Народным павінна быць у аснове сваёй любое рашэнне, але існуюць пэўныя пытанні, па якіх кіраўніцтву краіны трэба ўзяць на сябе адказнасць першапраходцаў, якія вядуць за сабой людзей і паказваюць ім шлях, — падкрэсліваецца ў лісце. — Пакаранне смерцю зьяўляецца апошняй формай адмаўлення правоў чалавека, якая парушае нормы і каштоўнасці Рады Еўропы. Я прашу вас і Нацыянальны сход Беларусі ўзяць на сябе палітычнае абавязацельства, якое гарантуе, што ніхто больш не будзе пакараны смерцю ў Беларусі».
комментарии: 0
У Маскве ствараюць ініцыятыву «Салідарнасьць з Беларусьсю»
04/16/2008 - 00:54 / Наша Ніва
16 красавіка ў Незалежным прэс‑цэнтры (вул. Прачысьценка, 17/9‑44) адбудзецца прэс‑канфэрэнцыя, прысьвечаная «працэсам 10‑ці» і стварэньню расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць з Беларусьсю». Мэты новае арганізацыі — аб’яднаньне дапамогі палітвязьням Беларусі, а таксама інфармаваньне расейскага грамадзтва пра парушэньні правоў чалавека ў нашай краіне. «У традыцыйны штомесячны дзень салідарнасьці з Беларусьсю, які супаў з пачаткам суду над дзесяцьцю актывістамі ў Менску, мы аб’яўляем пра зьяўленьне Расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць з Беларусьсю», у якую ўвайшлі прадстаўнікі Моладзевага праваабарончага руху, руху «Оборона», беларускай дыяспары Масквы й проста грамадзянскія актывісты. Ініцыятыва адкрытая для далучэньня новых удзельнікаў, і мы спадзяемся, што гэтае пачынаньне зробіць нашы намаганьні па дапамозе беларусам больш эфэктыўнымі, а салідарнасьць з Беларусьсю стане неад’емнай часткай расейскага палітычнага жыцьця,» — кажуць арганізатары. У прэс‑канфэрэнцыі возьмуць удзел Марыя Парамонава (МПР), Алег Казлоўскі («Оборона»), Алесь Чайчыц (беларуская дыяспара Масквы), Валянцін Гефтэр (Інстытут правоў чалавека) ды іншыя. Пасьля прэс‑канфэрэнцыі, а 14:00 па маскоўскім часе, адбудзецца традыцыйная акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі каля пасольства Беларусі (вул. Марасейка, 17/6)
комментарии: 0
Границы: Для кого клуб, а для кого крепость
04/16/2008 - 00:51 / Willem Buiter
Страны должны быть открытыми клубами. Право стать членом клуба, т. е. получить паспорт, должен иметь любой, кто готов соблюдать правила клуба — законы. Конечно, в клубе следует говорить на общепринятом языке и не следует нарушать права других. При этом члены клуба (граждане) имеют право отказать в членстве лицам, не желающим соблюдать правила, а также исключать нарушителей.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015