Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
В государстве следует четко различать арифметическое большинство и большинство политическое
А. Ривароль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« апрель 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 6
14 18
25
28 30        
Дата суду над прадпрымальнікам Парсюкевічам ня вызначана
04/14/2008 - 01:31 / Наша Ніва
Пра гэта БелаПАН паведаміла яго адвакат Вера Страмкоўская. Раней зазначалася, што працэс прызначаны на 16 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы. Паводле слоў В.Страмкоўскай, стан здароўя прадпрымальніка па-ранейшаму выклікае неспакой. "Сяргей фізічна аслаблены, у яго абцяжарана дыханне ў сувязі з абвастрэннем хранічных захворванняў. Чым цяплей робіцца на вуліцы, тым цяжэй яму знаходзіцца ў камеры пры вялікай колькасці людзей", — зазначыла адвакат. Раней жонка С.Парсюкевіча паведамляла, што ў прадпрымальніка бранхіяльная астма, зьявіліся таксама праблемы з сэрцам. Віцебскі прадпрымальнік С.Парсюкевіч быў арыштаваны 4 сакавіка пасля таго, як зьявіўся на допыт у пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска. Яму прад'явілі абвінавачанне ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 КК (насілле або пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). С.Парсюкевіч абвінавачваецца ў тым, што падчас адбыцця пакарання за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна напаў на міліцыянера. Абарона сцвярджае, што гэта супрацоўнікі спецпрыёмніка збілі прадпрымальніка.
комментарии: 0
Спатканьне А.Казуліна з дочкамі пад пагрозай зрыву
04/14/2008 - 01:29 / Радыё Свабода
Пад пагрозай зрыву аказалася доўгатэрміновае спатканьне Аляксандра Казуліна з дочкамі Вольгай і Юляй, якое раней плянавалася на 26 красавіка. Падчас апошняга наведваньня Аляксандра Казуліна адвакатам Зьмітром Гарачкам стала вядома, што адміністрацыя не дае дазволу на спатканьне ў гэты дзень. Міліцыянты тлумачаць адмову тым, што нібыта 26-га красавіка ня будзе вольнага памяшканьня для сустрэчы вязьня з дочкамі. Старэйшая дачка палітыка Вольга гэтак камэнтуе сытуацыю. “У калёніі пра ўсё добра вядома. Людзі ведаюць, што тых, хто не зьбіраўся праводзіць спатканьне 26-га, прымушаюць скарыстацца менавіта гэтым днём, каб была прычына адмовіць бацьку, што нібыта няма вольнага памяшканьня”. Паводле Вольгі Казулінай, гэта нібыта робіцца на загад зьверху пра максымальную ізаляцыю экс-кандыдата на прэзыдэнта ад кантактаў. Пра фармальныя прычыны адмовы ў спатканьні дачка Аляксандра Казуліна запыталася ў лісьце да начальніка калёніі Віцьба-3 Віталя Агнісьцікава. Вольга нагадала, што апошняе доўгатэрміновае спатканьне са сваякамі ў яе таты было летась у лістападзе. Тады Аляксандр Казулін ў апошні раз бачыўся са сваёй жонкай Ірынай, якая памерла сёлета ў лютым. Нагадаю, экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ўжо два гады трымаюць ў віцебскай калёніі. Палітык пакараны на 5 гадоў зьняволеньня паводле суду за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў на Дзень Волі 25-га сакавіка 2006-га году. У Кіма і Парсюкевіча праблемы са здароўем Маці актывіста Андрэя Кіма Тацяна Кім паведаміла пра апошні ліст, атрыманы ад сына зь Менскага сьледчага ізалятару. “Зноў спрабуе мяне супакоіць і падтрымаць. А пра сябе напісаў, што ў яго пагоршыўся зрок”, – кажа Тацяна Кім. “У яго вока запалілася, упаў зрок. Перадавала яму каплі. Кажа, што гэта хутчэй за ўсё ад дыму, бо там ў камэры увесь час паляць. Але зараз быццам бы стала лепей”. На будучым тыдні, 16-га красавіка, ў Цэнтральным судзе Менска пачнецца працэс над дзесяцьцю актывістамі, абвінавачанымі ў вулічных беспарадках падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня. У гэтай справе фігуруе і Андрэй Кім, якога таксама будуць судзіць і паводле абвінавачаньня ў стварэньні пагрозы жыцьцю міліцыянтам. Адвакат Андрэя Кіма Тамара Сідарэнка патлумачыла, як будзе праходзіць працэс: на лаве падсудных будуць сядзець дзевяць чалавек, а ў жалезнай клетцы – яшчэ адзін абвінавачаны – Андрэй Кім. Актывісту пагражае некалькі гадоў зьняволеньня. Дзень, калі пачнецца суд над Сяргеем Парсюкевічам, яшчэ не прызначаны, паведаміла адвакат прадпрымальніка Вера Страмкоўская. Нагадаю, судзіць актывіста ў Маскоўскім раённым судзе Менска будзе судзьдзя Ўладзімер Аўдзеенка. Днямі спадар Аўдзеенка падпісаў пастанову аб падаўжэньні да 30-га красавіка меры стрыманьня для Сяргея Парсюкевіча ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай. Сяргей Парсюкевіч абскардзіў гэтую пастанову, паведаміла адвакат Вера Страмкоўская. “Ён скардзіўся таму, што ў яго ў турме пагоршылася здароўе. Ён ня можа нармальна дыхаць, у яго абвастрылася астма, яму патрэбны адмысловыя лекі”. Сяргею Парсюкевічу пагражае да 6 гадоў турмы, яго падазраюць у зьбіцьці міліцыянта. Прадпрымальнік сваёй віны не прызнае і заяўляе, што насамрэч гэта яго зьбілі ў міліцыі.
комментарии: 0
Горадня: ртуць не перашкодзіла прэзэнтацы
04/14/2008 - 01:27 / Радыё Свабода
У Горадні сёньня адбылося некалькі прэзэнтацыяў, выстава і канцэрт. Усе гэтыя мерапрыемствы мелі праводзіць у памяшканьні офісу Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аднак правесьці іх давялося ў іншым памяшканьні. Перад уваходам у офіс АГП міліцыянты знайшлі разьбіты бытавы тэрмомэтар. За паўгадзіны да прэзэнтацыі ў офіс прыйшлі некалькі міліцыянтаў і супрацоўнік Міністэрства надзвычайных сытуацыяў і спыталіся, што за акцыі там рыхтуюцца. Напярэдадні сябры АГП атрымалі з МНС прадпісаньне на выкананьне неабходных мерапрыемстваў па тэхніцы пажарнай бясьпекі. Згодна з гэтым прадпісаньнем, у памяшканьні могуць знаходзіцца ня больш за 15 чалавек. У часе, калі ў офісе АГП зьявіліся міліцыянты, па дарозе зь Менску да Горадні двойчы затрымлівалі мікраўтобус з прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацыяў, якія ехалі на прэзэнтацыю. Сярод затрыманых былі рэжысэр Валеры Мазынскі, бард Андрэй Плясанаў, моладзевы актывіст Франак Вячорка, барды Дар’я Кадамская і Павал Кузьмiч. Супрацоўнік МНС, які агледзеў памяшканьне і пералічыў людзей у офісе АГП, сказаў, што заўваг ня мае. Тады адзін зь міліцыянтаў паклікаў кіраўніка гарадзенскай арганізацыі АГП Юры Істоміна ў калідор і паказаў, што там пад лавай ляжыць разьбіты бытавы тэрмомэтар. Міліцыянты адразу выклікалі пажарную машыну і загадалі ўсім пакінуць памяшканьне. Пасьля прыезду машыны МНС высьветлілася, што ртуць з тэрмомэтра не выцекла і небясьпекі няма. Юры Істомін выказаў зьдзіўленьне разьбітым тэрмомэтрам. Паводле яго словаў, учора памяшканьне прыбіралі, а сёньня яго адчынілі першы раз: “Я лічу, што гэта правакацыя праваахоўных органаў, паколькі пажарнікі ня маюць да нас прэтэнзіяў. Думаю, наступным крокам будзе тое, што офіс зачыняць, каб тут ніхто не зьбіраўся”. Прэзэнтацыю сайту АДС, прэзэнтацыю сэрыі беларускіх аўдыёкніг таварыства “Белтонмэдыя”, адкрыцьцё фотавыставы “10 год з аднаго акна” Андрэя Плясанава, а таксама выступ пераможцаў “Бардаўскай восені” Дар’і Кадамскай і Паўла Кузьмiча давялося праводзіць у памяшканьні Таварыства беларускай школы. Франак Вячорка, які прэзэнтаваў у Горадні сайт АДС, лічыць, што сёньняшнія праблемы па дарозе зь Менску ў Горадню – гэта працяг уладамі сакавіцкіх рэпрэсіяў у дачыненьні да дэмакратычных актывістаў: “Магчыма, улады спрабавалі сарваць сёньняшняе мерапрыемства, а магчыма, проста шукалі матэрыялы да “Чарнобыльскага шляху”.
комментарии: 0
Жалезьнічэнка застаецца ў войску на паўтара году
04/14/2008 - 01:26 / Наша Ніва
Калегія грамадзянскіх справаў Гомельскага абласнога суду адхіліла скаргу маці Зьмітра Жалезьнічэнкі на рашэньне судзьдзі Цэнтральнага раёну Гомеля Жаны Андрэйчык наконт правамернасьці паўторнага адлічэньня сына з унівэрсытэту імя Ф. Скарыны. Рашэньне набыло юрыдычную моц, і цяпер Зьміцер Жалезьнічэнка павінен будзе служыць у войску паўтара гады. «Канешне, я зьвярнуся яшчэ з заявай у Вярхоўны суд Беларусі. Калі і там прызнаюць абгрунтаваным адлічэньне майго сына з унівэрсытэту, буду зьвяртацца па абарону ў міжнародныя структуры», — сказала Ала Жалезьнічэнка. Нагадаем, што летась у верасьні рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны Аляксандр Рагачоў сваім загадам адлічыў з навучальнай установы выдатніка трэцяга курсу матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнку нібыта за парушэньне правілаў унутранага працоўнага распарадку. Аднак праваабаронцы перакананыя, што ўнівэрсытэт проста пазбавіўся ад грамадзкага актывіста дэмакратычнага накірунку, які вызначаўся сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыяй і моцным уплывам на студэнцкі асяродак. Зьміцер праз суд дамогся аднаўленьня на вучобу ў вышэйшай навучальнай установе. Аднак 22 студзеня рэктар Рагачоў паўторна адлічыў выдатніка з унівэрсытэту. Праз два дні Зьмітра тэрмінова прызвалі ў войска. Ён служыць цяпер без прыняцьця прысягі ў Жлобіне ў транспартнай вайсковай частцы №83469.
комментарии: 0
Скребец будет альтернативой кандидатам и от оппозиции, и от власти на
04/14/2008 - 01:24 / naviny.by
Бывший депутат Палаты представителей второго созыва Сергей Скребец намерен баллотироваться на пост президента в 2011 году. Об этом решении он сообщил БелаПАН. По словам политика, его попросили баллотироваться депутаты, входившие в депутатскую группу «Республика». «Учитывая сложившуюся на сегодняшний день обстановку тотального запугивания гражданского общества, преследования представителей средств массовой информации, политических партий, развязывания холодной войны с США, Россией и Евросоюзом, депутатская группа «Республика» приняла решение о выдвижении своего кандидата в президенты на выборах в 2011 году», — говорится в обращении членов группы. «Считаем, что наш кандидат Скребец Сергей Николаевич, который, не побоявшись репрессий режима, уже выдвигал свою кандидатуру в 2001-м и, даже находясь в тюрьме, в 2006 году, — достойная альтернатива кандидатам как от оппозиции, так и от власти», — утверждают авторы заявления. Сам С.Скребец в интервью БелаПАН заявил, что бывшие депутаты, входившие в группу «Республика», намерены принять участие в выборах в Палату представителей и поддержать его в качестве кандидата в президенты. «Некоторые из этих бывших депутатов сидят в тюрьме по надуманным обвинениям, некоторые до сих пор не могут найти работу… Но депутатская группа «Республика» не развалилась — мы до сих пор продолжаем встречаться, говорить о проблемах. И определенную политическую силу мы все еще представляем», — заявил С.Скребец. «К избирательной кампании надо готовиться не за месяц, не за два месяца, и не за полгода. До президентских выборов сейчас два с половиной года, это достаточный срок, чтобы к ним подготовиться. И я рад, что мои коллеги начали подготовку уже сейчас», — отметил С.Скребец. Ранее о намерении выдвинуть свою кандидатуру на президентские выборы заявил лидер Либерально-демократической партии, депутат Палаты представителей Сергей Гайдукевич. Есть подобные планы и у Партии БНФ.
комментарии: 0
Секта многоженцев: тайны ранчо "Стремление в Сион"
04/14/2008 - 01:22 / inopressa.ru
Жители техасского городка Эльдорадо давно гадали, почему одна из фундаменталистских церквей предпочла создать там свой поселок. На этой неделе, к своему ужасу, местные узнали правду
комментарии: 0
Самый Лучший Вождь :обожание как форма критики
04/14/2008 - 01:13 / Анатолий УЛЬЯНОВ
Давеча мой белорусский приятель рассказывал, что дела в его родной стране обстоят с каждым годом все хуже - мол, живая современная культура ушла в закрытые квартирники, а оппозиция режиму Лукашенко напрочь фрустирована. Народное восстание – утопия, ровно как и свободная журналистика, затоптанная гнетом цензуры. Закрываются «неблагонадежные» газеты и журналы, деятельность «неблагонадежных» клубов, музыкантов, художников и писателей пресекается.
комментарии: 0
Калі ж будзе сапраўдны плян?
04/14/2008 - 00:59 / Віталь Тарас
Пасьля 25 Сакавіка паводле зразумелых прычынаў шмат пісалі пра разгон і арышты дэманстрантаў у Менску на подступах да плошчы Якуба Коласа. Значна меней, таксама паводле зразумелых прычынаў, згадвалі стаяньне дэманстрантаў на пляцоўцы ля прэзыдыюму НАН Беларусі. Хацеў быў пагуляць у словы, якія ляжаць на паверхні: стаяньне — процістаяньне. Але цяпер ужо не да філялягічных экзэрсісаў. Дый не было, насамрэч, у той дзень процістаяньня. Людзі ішлі на сьвята. Спэцназ стаў іх біць. Частка людзей пайшла да Акадэміі навук — месца дазволенага гарвыканкамам збору. Там правялі мітынг, там потым стаялі пад сьнегам і дажджом да васьмі гадзінаў вечару.
комментарии: 1
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015