Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
Свободное общество - это место, где безопасно быть непопулярным.
Адлай Стивенсон
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« апрель 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 6
7
18
25
28 30        
Дата
Беларусь і В'етнам падпісалі дамову аб супрацоўніцтве
04/07/2008 - 12:53 / ЕРБ
Кіраўнікі Беларусі і В'етнама 7 красавіка падпісалі дэкларацыю аб новым узроўні супрацоўніцтва. Яны пацвердзілі імкненне да пашырэння гандлю і пра ўзаемадзеянне ў машынабудаўніцтве, сельскай гаспадарцы, электроніцы, здабычы карысных выкапняў, нафтахіміі, іншых сферах.   Падводзячы вынікі перамоваў з кіраўніком В'етнама Нгуен Мінь Чыетам, А.Лукашэнка паведаміў, што Беларусь гатовая пастаўляць дызельныя рухавікі і нават адкрыць у В'етнаме іх вытворчасць. Між іншага Аляксандр Лукашэнка дамовіўся паставіць у В'етнам 500 трактараў МТЗ. Падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж нафтаперапрацоўчымі канцэрнамі «Белнафтахім» і «Петрав'етнам».
комментарии: 0
Франак Вячорка дамагаецца праз суд аднаўлення на журфаку БДУ
04/07/2008 - 12:50 / ЕРБ
Актывіст апазіцыі Франак Вячорка, адлічаны з 3-га курса журфаку БДУ, падаў пазоў у суд пра сваё аднаўленне на вучобе. 5 красавіка пакет дакумэнтаў быў высланы ў Мінгарсуд. Аднаўлення Вячорка патрабуе непасрэдна ад рэктара БДУ Васіля Стражава. Апрача таго, Вячорка паспрабаваў прайсці прафесійна-псіхалагічнае сумоўе для паступлення на журфак. У выніку сумоўя яго прызналі нягодным для навучання на журналістыцы. Нагадаем, Франка Вячорку адлічылі пасля адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёну, куды ён прыйшоў падтрымаць актывістку Юлію Сіўцову. Супрацоўнікі міліцыі звінавацілі Вячорку ў дробным хуліганстве. Яго арыштавалі на 15 сутак, з-за чаго ён не паспеў на сесію, што і стала фармальнай падставай для адлічэння.
комментарии: 0
На забароненую польскую дыктоўку ў Гродне прыйшло больш за 300 чалавек
04/07/2008 - 12:47 / ЕРБ
Правядзенне польскай дыктоўкі 6 красавіка ў будынку Гродзенскага ўніверсітэта было забаронена, аднак на дыктоўку ўсё роўна прыйшло больш за 300 чалавек. Самаму старэйшаму яе ўдзельніку мінула 80 гадоў. Мерапрыемства ладзілася ўжо трэці раз і мела сваей мэтай спраўдзіць веданне польскай мовы. Узнагарода пераможцы конкурсу трымаецца ў сакрэце. Вядома толькі, што ён ці яна атрымае ленту “Знаўцы польскай арфаграфіі” і дарагі падарунак коштам прыкладна 500 долараў. Кожны ўдзельнік дыктоўкі таксама атрымае падарунак адукацыйнага кшталту. Сярод падарункаў слоўнікі, энцыклапедыі, МР3, DVD з рознымі навучальнымі праграмамі і нават веласіпед. Тэкст дыктоўкі чытаў Тадэуш Шнук, рэдактар Польскага радыё. Арганізатарамі дыктоўкі выступілі Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне, Polska Macierz Szkolna і кафедра славянскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Аднак у самы апошні момант кіраўніцтва ўніверсітэта адмовілася ад правядзення ў іх корпусе дыктоўкі, назваўшы яго палітычнай акцыяй, прысвечанай ўвядзенню на Беларусі "Карты паляка". Пра гэта паведаміла намесніца старшыні грамадскага аб’яднання Polska Macierz Szkolna Тэрэса Крышынь.
комментарии: 0
ЗША не скароцяць штат пасольства
04/07/2008 - 12:41 / Наша Ніва
Новае патрабаваньне Беларусі аб скарачэньні колькасьці амэрыканскіх супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Менску «неапраўданае і неправамернае». Пра гэта заявіў намесьнік прэс‑сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі 4 красавіка на брыфінгу ў Вашынгтоне. Т.Кейсі зазначыў, што раней ЗША згадзіліся ўдвая скараціць колькасьць супрацоўнікаў свайго пасольства, і Менск пакінулі 17 амэрыканскіх дыпляматаў «Мы, безумоўна, будзем працягваць абмяркоўваць гэтую праблему зь беларускім урадам, але пакуль мне невядома пра нейкія нашы намеры скараціць яшчэ штат нашага пасольства», — сказаў прадстаўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства. Ён таксама падкрэсьліў, што пасьля завяршэньня кансультацый пасол ЗША Карэн Сцюарт плянуе вярнуцца ў Беларусь. Пра неабгрунтаванасьць патрабаваньня беларускага боку 3 красавіка заявіла кіраўнік дэлегацыі ЗША пры АБСЭ Джулія Фінлі, выступаючы на пасяджэньні Пастаяннага савету гэтай арганізацыі ў Вене (Аўстрыя). 31 сакавіка часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру была ўручана нота, у якой гаварылася, што Беларусь прыняла рашэньне аб дадатковым скарачэньні пэрсаналу свайго пасольства ў Вашынгтоне — «у сувязі зь неаднаразовай адмовай амэрыканскага боку адмяніць дадатковыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім», а таксама з прычыны пасьлядоўнай лініі адміністрацыі ЗША на згортваньне кантактаў зь беларускім бокам». У адпаведнасьці з артыкулам 11 Венскай канвенцыі аб дыпляматычных зносінах МЗС Беларусі прапанавала амэрыканскаму боку скараціць пэрсанал пасольства ЗША ў Менску ў такой жа колькасьці і ў аналягічныя тэрміны. 31 сакавіка, пасьля апублікаваньня на афіцыйным сайце Мінфіну ЗША агляду і тлумачэньня да санкцый, уведзеных у лістападзе мінулага году ў дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім», з Вашынгтону для кансультацый быў адкліканы пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка па патрабаваньні беларускага боку Менск пакінула пасол ЗША Карэн Сьцюарт. Потым амэрыканскаму боку было рэкамэндавана скараціць колькасьць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амэрыканскае пасольства заявіла аб прыпыненьні афармленьня віз. 27 сакавіка Менск пакінулі яшчэ 17 амэрыканскіх дыпляматаў.
комментарии: 0
Улады паабяцалі абмяркоўваць рэстаўрацыю старога Менску з грамадзка
04/07/2008 - 12:39 / Наша Ніва
Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкаму даў абяцаньне прыцягваць грамадскасьць да абмеркаваньня праектаў рэканструкцыі і рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру сталіцы, у тым ліку праекту аднаўленьня Менскага замчышча XI—XVII стагодзьдзяў. Пра гэта гаворыцца ў адказе на адозву старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча да прэзыдэнта краіны з просьбай аб яго асабістым удзеле ў вырашэньні праблемы рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Менска. У адозьве ад 27 лютага, у прыватнасьці, паведамлялася, што член аб’яднаньня архітэктар‑рэстаўратар Уладзімер Папруга распрацаваў комплексны праект аднаўленьня гістарычнага цэнтру сталіцы, накіраваны ў Менгарвыканкам. Аўтар адозвы выказаў занепакоенасьць нежаданьнем гарадзкіх уладаў абмяркоўваць гэты праект з грамадскасьцю, а таксама абыякавасьцю кантрольных і наглядных органаў да шматлікіх парушэньняў нарматыўна‑прававой базы па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны, якія набываюць у сталіцы татальны характар. У сваім лісьце чыноўнікі Менгарвыканкаму зазначаюць, што асобныя часткі праекту У.Папругі (матэрыялы комплексных навуковых даследаваньняў, графічная рэканструкцыя згубленых элемэнтаў старадаўняй забудовы і пляніроўкі) «могуць зьявіцца асновай» распрацовак па аднаўленьні тэрыторыі гістарычнага цэнтру на наступных стадыях праектаваньня. Разам з тым, чыноўнікам уяўляецца спрэчным шэраг прапаноў праекту па рэканструкцыі транспартнай схемы гораду. «Улічваючы, што названыя прапановы прадстаўлены ў канцэптуальным варыянце і не падмацаваны транспартнымі разьлікамі і аналізам існуючай інжынэрнай інфраструктуры, ацаніць магчымасьць іх рэалізацыі дастаткова складана», — зазначаецца ў лісьце. У інтэрвію БелаПАН А.Астаповіч заявіў, што гэтая заўвага не адпавядае рэчаіснасьці, паколькі ў тлумачальнай запісцы да свайго праекту У.Папруга прывёў «усе неабходныя абгрунтаваньні і разьлікі». «Апэляцыя грамадзтва да чыноўнікаў па пытаньнях аднаўленьня гістарычнага цэнтру сталіцы, а таксама па іншых праблемах у галіне зьберажэньня помнікаў айчыннага дойлідзтва сьведчыць аб тым, што дзяржаўная палітыка ў сфэры аховы гісторыка‑культурнай спадчыны накіравана на яе зьнішчэньне», — лічыць А.Астаповіч.
комментарии: 0
Абаранімся разам!
04/07/2008 - 12:36 / Размову вёў Алесь Купцоў
Ужо некалькі месяцаў у Гомлі дзейнічае Грамадзянская Ініцыятыва “Абаранімся разам!” – праваабарончы моладзевы праект Гомельскае арганізацыі РГМА “Грамадзянскі Форум”. Як абстаяць справы з правамі моладзі ў Беларусі й наколькі ўвогуле запатрабаваная дзейнасьць такога кшталту нам распавёў кіраўнік Ініцыятывы гомельскі актывіст Пётр Кузьняцоў.
комментарии: 0
«ОАО «Ковры Бреста» национализируют без выкупа акций»
04/07/2008 - 12:11 / http://bk.bynet.name/
31 марта 2008 года состоится очередное и вероятно последнее собрание акционеров ОАО «Ковры Бреста». В связи с этим возникла необходимость сообщить акционерам мнение акционера Вячеслава Турченяка, многие годы работавшего в должности финансового директора предприятия, о имевших место событиях предшествующих данному собранию, и разъяснить акционерам их права по защите своих интересов в соответствии с законодательством.
комментарии: 0
Одиннадцать мифов о белорусском режиме и его перспективах
04/07/2008 - 11:53 / Алексей Пикулик
Многие из моих тезисов могут показаться неверными и вызывающими, но именно это желание – «спровоцировать» – и толкнуло меня на написание данной статьи с ее неотшлифованными и, подчас, слишком радикальными аргументами. Некоторые из тезисов почти наверняка покажутся циничными, особенно в свете того, что в Беларуси за свои убеждения страдает огромное количество порядочных и замечательных людей. И вместе с тем, я намеренно оставляю в ней и «дистанционный снобизм», и позицию «ничего святого» и «оторванность от белорусской реальности».
комментарии: 10
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015