Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Што не забівае мяне, тое робіць мяне мацнейшым.
Фрыдрых Ніцшэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« март 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
         
5 6 8
11 12 13 15
17 22
24 27 28 29 30
           
Дата
"МАЛАДЫ ФРОНТ vs Калякін"
03/22/2008 - 14:45 / Іван Шыла
Рашэньне Маладога Фронту спарадзіла дыскусіі ў інтэрнэт-супольнасьці, камэнтары палітыкаў, кулюарныя размовы. Кагосьці гэтае рашэньне зьдзіўляе, хтосьці ўспрымае яго як выклік, юнацтва ці высоўвае вар'яцкія здагадкі пра датычанасьць спэцслужбаў і антынезалежніцкіх сілаў.
комментарии: 1
Побег из курятника
03/22/2008 - 14:42 / http://feduta.livejournal.com/280195.html
"Молодой Фронт" отказывается от игры в "Единый список". Это разумно -- после того, как мыльным пузырем лопнула идея Конгресса как легитиматора будущего кандидата в президенты от демократических сил Беларуси. Уже стало понятно, что из ста кроликов не слепишь одного тигра , способного противостоять всей государственной машине подавления. В той же, мягко выражаясь, игре, которую наши ОДС ведут с западными донорами, молодежи отведено почетное место сидельцев и страдальцев (в массовом порядке), а портфели делят без них.
комментарии: 1
Эпоха неабвешчаных войн
03/22/2008 - 14:40 / Алесь Чайчыц
Вайна супраць Калюмбіі, да якой у пачатку сакавіка пачалі былі рыхтавацца Вэнэсуэла і Эквадор, пакуль канфлікт ня быў вырашаны мірным шляхам, нагадала пра асаблівасьць сучаснай сусьветнай палітыкі, якая адрозьнівае міжнародныя стасункі сёньня ад стасункаў хоць бы ў зусім нядаўнім мінулым.
комментарии: 0
Лукашэнка загадаў перамясьціць помнік Багдановічу
03/22/2008 - 08:26 / Радыё Свабода
Сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас азнаямленьня з рэканструкцыяй Нацыянальнага тэатру опэры і балету распарадзіўся перанесьці помнік Максіму Багдановічу, што стаіць ля тэатру ў Менску, бліжэй да вуліцы Багдановіча. Міністар культуры Ўладзімер Мацьвяйчук распавёў, што на тэрыторыі сквэру плянуецца стварыць архітэктурны ансамбль з фантанам і скульптурнымі кампазыцыямі. Як творчая інтэлігенцыя ставіцца да пераносу помніка Багдановічу? Помнік Максіму Багдановічу каля опэрнага тэатру зьявіўся ў 1981 годзе, да 90-годзьдзя паэта. Для скульптара Сяргея Вакара гэтая праца была невыпадковай, першы партрэт паэта ён стварыў у 1969 годзе. Потым было некалькі варыянтаў помніка ў поўны рост, але ўрэшце спыніліся на бронзавай статуі вышынёй 4,6 мэтра. У правай руцэ паэт трымае букет валошак. Падчас рэканструкцыі тэатру опэры і балету ўзьнікла ідэя ўпрыгожыць сам будынак скульптурамі музаў, а на месцы помніка Багдановічу ўзьвесьці фантан са скульптурнымі кампазыцыямі. Ёсьць прапановы перанесьці помнік на пляцоўку насупраць Сувораўскай вучэльні, ёсьць — бліжэй да музэю паэта па вуліцы Багдановіча. Архітэктар інстытуту “Мінскпраект” Ірына Сінельнік, кіраўнік праекту рэканструкцыі, кажа: “Пакуль ня будзе праекту пастановы аб пераносе помніка, рана пра што-небудзь казаць. Ёсьць два меркаваньні. Чыё меркаваньне пераможа — я пакуль прагназаваць не магу. Ня вельмі ўдалае было выбрана месца. Помнік вельмі лірычны, рамантычны. Будынак у стылі канструктывізму – такі парадны, пампэзны – зусім яму не пасуе як фон. Да таго ж, да опэрнага тэатру ён ня мае дачыненьня. Ну, а як вырашыцца пытаньне – я пакуль ня ведаю”. Скульптар Алесь Шатэрнік, які добра знаў скульптара Сяргея Вакара (ужо нябожчыка), кажа: “Я ведаю, што аўтары — архітэктары — супраць усякага пераносу. Леанард Маскалевіч і Юры Казакоў былі суаўтарамі архітэктара Сяргея Вакара. Яны кажуць, што не былі даведзеныя да канца працы па ўпрыгожваньні малымі архітэктурнымі формамі. Я размаўляў з Маскалевічам, ён паказаў мне цэлы стос папераў, праектаў, і кажа, што на добры толк трэба было б давесьці справу да канца, як і было задумана. Я лічу, што сам помнік можна было б перанесьці бліжэй да скрыжаваньня вуліц Максіма Багдановіча і Янкі Купалы”. Алесь Шатэрнік таксама прапануе ўпрыгожыць сквэр малымі архітэктурнымі формамі, зьвязанымі з творчасьцю паэта. Скульптар Генадзь Буралкін, які зараз працуе над скульптурамі чатырох музаў, якія ўпрыгожаць будынак тэатру, выказаў наступнае меркаваньне: “Я думаю, помнік меркаваўся не для тэатру. Проста выбралі месца, дзе больш-менш ціха і спакойна. На мой погляд, Багдановіч варты добрай плошчы. Магчыма, у той час, калі ставілі, гэта было і добра, не знайшлі іншага месца... Я б наагул зьняў Калініна і зрабіў бы плошчу Багдановіча...” Іншы скульптар, Уладзімер Жбанаў, перакананы, што гэта адзін з найлепшых помнікаў Менску, і стаіць ён на сваім месцы, ствараўся адмыслова для гэтай пляцоўкі, выкананы ў аптымальных прапорцыях да будынку тэатру: “Набытыя раней каштоўнасьці нельга чапаць. Сёньня гэтаму ансамблю перашкаджае Багдановіч, заўтра — што-небудзь іншае. Пры жыцьці скульптара Сяргея Вакара гэты помнік быў прыняты на “ўра”, стаў адметнасьцю і ўпрыгожаньнем Менску. Зьявілася новая, сучасная скульптура. Я супраць зьмяненьня любой скульптуры, любой скульптурнай кампазыцыі — гэта нельга кранаць”.
комментарии: 0
АНТ паказаў праграму пра «жывы шчыт»
03/22/2008 - 08:23 / "Наша Ніва"
У праграме расейскага Першага тэлеканалу, рэтрансьляванага ў Беларусі на канале АНТ, у праграме «Хай гавораць... з Андрэем Малахавым» адбылася гутарка ў студыі з нагоды «жывога шчыта», які супрацоўнікі ДАІ выставілі на трасе Менск—Мікашэвічы. У маскоўскай студыі прысутнічалі ўдзельнікі «жывога шчыта» Юры і Марыя Пашкевічы, на чыю машыну прыйшоўся асноўны ўдар. Былі таксама запрошаныя адвакат Вера Страмкоўская і журналіст газэты «Комсомольская правда в Белоруссии» Глеб Лабадзенка. Сюрпрызам аказалася запрашэньне ў студыю Рамана і Вольгі Менцюкоў — тых самых, што несьліся па дарозе ў злашчасным «Фальксвагене‑Гольфе». Праграма была запісаная на гэтым тыдні, у Расеі на Першым канале яна дэманстравалася ўчора. Удзельнікі дыскусіі — экспэрты і гледачы ў студыі — назвалі выпадак на трасе Менск—Мікашэвічы дзікім, дзеяньні ДАІ — злачыннымі, а вядучы праграмы Андрэй Малахаў прапанаваў вярнуцца да тэмы крыху пазьней, каб паглядзець, ці пакараныя вінаватыя ў гэтай справе.
комментарии: 0
У Воршы руйнуюць гістарычны будынак
03/22/2008 - 08:15 / Радыё Свабода
Нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці горада, улады прынялі рашэньне зьнесьці дом №19 па вуліцы Мінскай, пабудаваны ў 18 стагоддзі. Раней гэты будынак быў уваходзіў у пералік гістарычных аб"ектаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, аднак колькі гадоў таму з гэтага сьпісу яго выключылі. Улетку мінулага году аршанскі гарвыканкам абвясьціў, што гістарычныя забудова па вуліцы Мінскай будзе зносіцца з мэтаю добраўпарадкаваць горад да сёлетніх "Дажынак-2008". Жыхары Воршы напісалі некалькі дзесяткаў лістоў пратэсту ў розныя інстанцыі, і ўладам давялося саступіць: яны абвясьцілі аўкцыён па продажы дамоў №17 і №19. На будынак №17 пакупнік знайшоўся, прычым ён паабяцаў адрэстаўраваць гістарычны помнік. Да апошняга часу пра лёс будынка №19 нічога вядома не было, аж пакуль сёньня ня высьветлілася, што гарвыканкам усё-ткі вырашыў яго зьнесьці. Думкай аршанцаў на гэты конт ізноў ніхто не пацікавіўся.
комментарии: 0
Магілёў: затрыманыя два актывісты
03/22/2008 - 08:03 / Радыё Свабода
Сяргея Нягаціна і Мікалая Шылінава міліцыянты затрымалі блізу 22-й гадзіны. Актывісты вывешвалі на стэнд аб’яваў Дубравенкаўскага рынку запрашэньні на заўтрашнюю сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і выбарчыя плякаты палітыка з 2006 году. У тэлефоннай гутарцы Сяргей Нягацін паведаміў “Свабодзе”, што іх вязуць у адзін з пастарункаў Ленінскага аддзелу міліцыі. Міліцыянты адмаўляюцца называць свае прозьвішчы.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015