Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Какой бы прекрасной ни была стратегия, нужно время от времени смотреть на результаты
Уинстон Черчилль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« март 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1
5 6 8
11 12 13 15
17
24 27 28 29 30
           
Дата
Генпракуратура пераходзіць на беларускую
03/01/2008 - 03:46 / Наша Ніва
Генеральная пракуратура падтрымала зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава аб афармленні афіцыйнага канверта гэтай дзяржструктуры на беларускай мове. Пра гэта гаворыцца ў лісце генпракурора Рыгора Васілевіча, які паступіў у штаб‑кватэру ТБМ. У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў выказаў падзяку Р.Васілевічу за разуменне моўнай праблемы ў дзяржаве, якая дэкларавала парытэт дзвюх дзяржаўных моў — беларускай і рускай. «Аднак пасля 1996 года галоўнай стала мова суседняй дзяржавы, а беларуская мова з дзяржаўнай ператварылася ў сродак зносінаў невялікай часткі насельніцтва, якое не прадстаўляе дзяржаўны апарат. У сувязі з узніклай сітуацыяй ТБМ праводзіць палітыку па дасягненні парытэту беларускай і рускай моў на бланках і ў тэкстах дзяржаўнай дакументацыі», — зазначыў А.Трусаў. У якасці станоўчай рэакцыі чыноўнікаў на такую палітыку старшыня ТБМ прывёў рашэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і Мінскага гарвыканкама аб падрыхтоўцы многіх узораў сваёй дакументацыі на мове тытульнай нацыі. «Акрамя таго, Канстытуцыйны суд і Нацыянальны банк таксама выдаюць сваю афіцыйную дакументацыю на беларускай мове», — сказаў А.Трусаў. Сярод дзяржструктур, якія «ніяк не рэагуюць» на звароты ТБМ, ён назваў Міністэрства юстыцыі і РУП «Мінск Крышталь» па выпуску лікёра‑гарэлачных вырабаў. Паводле слоў А.Трусава, чыноўнікі гэтых структур не разумеюць, што няма дробязей у такой важнай справе, як пашырэнне сферы ўжывання роднай мовы. «І калі на афіцыйных канвертах Мінюста і гарэлачных этыкетках сталічнага «Крышталю» ў асноўным прысутнічае толькі руская мова, гэта сведчыць аб стаўленні да нацыянальнай духоўнай спадчыны», — заявіў старшыня ТБМ.
комментарии: 0
У Гомлі на гарачым затрыманы хуліган, які маляваў нацысцкія сымбалі ў
03/01/2008 - 03:43 / "Малады Фронт"
Тэлеканал ОНТ паведамляе, што ён неаднаразова распісваў свастыкай фасады будынкаў. Маркерам і балёнчыкам з фарбай былі размаляваныя адзін з Палацаў культуры, шапікі «Белсаюздруку», будынак мясцовага кірмашу. Затрымаць парушальніка дапамагла выпадковая міначка, якая выклікала нарад міліцыі. Цяпер следзтва высьвятляе, ці датычны затрыманы да неанацысцкіх груповак і іншых фактаў вандалізму. Аднак, нават калі высьветліцца, што датычны, наўрад ці ён будзе пакараны 2 гадамі «хіміі», як былы палітвязень, адзін зь лідэраў Маладога Фронту Артур Фінькевіч за бяскрыўдныя надпісы “Мы хочам новага!”, “Дастаў!”. Прэс-служба Маладога Фронту зьвярнулася да маладафронтаўца Артура Фінькевіча за яго думкай наконт гэтай падзеі: ” Я не хачу нікога судзіць і не жадаю нікому зла, - кажа Артур, - калі будзе даказана віна гэтага чалавека, яго пакараюць, але, вельмі спадзяюся, ні “хіміяй”, ні чым больш строгім. Усё пазьней разважыць Бог, зараз жа зычу, каб гэта чалавек выправіўся, стаў на справядлівы, добры шлях”.
комментарии: 0
Рок-карону атрымалі Neuro Dubel
03/01/2008 - 03:39 / Наша Ніва
Сёньня ў КЗ «Менск» падводзяць вынікі «Рок‑Каранацыі‑2007» Адкрыцьцё году — гурт «Дзецідзяцей» Прарыў году — Фляўс і Кляйн Кліп году — Капітал — Ляпіс Трубяцкой (рэж.А.Церахаў) Песьня году — Капітал — Ляпіс Трубяцкой Выканаўца году (вызначаўся праз сайт «Тузін Гітоў») — Лявон Вольскі. Традыцыі і сучаснасць (лепшы фолк-выканаўца году) — OSIMIRA Рок-князёўна (спецпрыз) — Вольга Самусік (Тарпач, Zygimont Vaza) Спецпрыз ад тэлеканала A-ONE — Тройца Праект году — дзіцячы фонд ААН UNISEF — Калыханкі Альбом году — Stasi (Neuro Dubel) Рок-Карона (гурт году) — Neuro Dubel. Іншых намінантаў на рок-карону, "Ляпісаў", у залі не было Дарэчы, уручаць прэмію ў намінацыі "Выканаўца году" выйшаў мастак Аляксей Марачкін. Вядоўца імпрэзы Аляксандар Памідораў пажаратваў: "Паколькі Марачкіна выразалі з фотаздымку ў кнізе Селешчука, можаце паглядзець, як ён выглядае ўжывую".
комментарии: 0
Вернікі плянуюць змаганьне за зьмены ў законе
03/01/2008 - 03:32 / Радыё Свабода
Прадстаўнікі рэлігійных суполак і грамадзкіх арганізацый правялі круглы стол, на якім падсумавалі вынікі кампаніі за свабоду сумленьня. У рамках кампаніі, якая доўжылася цягам году, было сабрана 50 400 подпісаў грамадзянаў за ўнясеньне зьменаў у Закон аб рэлігіі, а таксама ў Адміністрацыйны і Крымінальны кодэксы. На паседжаньні прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў Чэхіі і ЗША. Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Павал Севярынец паведаміў “Свабодзе”: “Галоўная задача паседжаньня – выпрацоўка дзеяньня цяпер, калі мы маем больш за 50 000 сабраных подпісаў. Першы накірунак – юрыдычны. Трэба засяродзіцца на сямі асноўных пунктах, якія трэба ўнесьці ў якасьці зьменаў у заканадаўства. Другі – міжнародны ціск. Цяпер пытаньні парушэньня правоў вернікаў у Беларусі будуць разглядацца ў Эўрапарлямэнце і Кангрэсе ЗША. Падрыхтаваныя звароты ў міжнародныя хрысьціянскія арганізацыі ў ААН, каб прывесьці наша заканадаўства ў адпаведнасьць з усясьветнымі стандартамі”. Павал Севярынец паведаміў, што вернікі і прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый будуць працаваць ва ўсіх накірунках, пакуль ня будуць унесеныя зьмены ў заканадаўства.
комментарии: 1
Сёньня А.Мілінкевіча затрымлівалі чатыры разы
03/01/2008 - 03:26 / Радыё Свабода
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся даваць пісьмовыя сьведчаньні ў аддзеле міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця. Паводле апошніх паведамленьняў, А.Мілінкевіч цяпер на волі.   Ён патлумачыў міліцыянтам, што прыехаў на Берасьцейшчыну дзеля сустрэчаў з людзьмі, каб адказаць на пытаньні, якія замоўчваюць дзяржчыноўнікі і падуладныя ім сродкі масавай інфармацыі. У інтэрвію “Свабодзе” Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што будзе і надалей наведваць рэгіёны. “Мяне не запалохаюць затрыманьні, якія адбыліся сёньня ў Івацэвічах, Кобрыне, Жабінцы і Берасьці абсалютна па надуманых падставах”, – кажа Мілінкевіч. Заўтра – наступная сустрэча Мілінкевіча ў Кобрыне з жыхарамі гэтага райцэнтра. Нагадаем, больш як 100 чалавек прыйшлі сёньня на сустрэчу зь лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам у Берасьці. Ва ўступным слове палітык заявіў, што сёньня ўлада празь міліцыянтаў чыніла перашкоды на яго шляху зь Менску ў Берасьце: “Гэта маразм улады, — сказаў Аляксандар Мілінкевіч, — яна дэманструе нібыта сваю сілу, а насамрэч запалоханая, што вы пачуеце праўду. Абсалютна з надуманых прычын мяне затрымлівалі ў дарозе і дастаўлялі ў Івацэвіцкі АУС, а пасьля — у Кобрынскі і Жыткавіцкі”. Пасьля таго як Мілінкевіч скончыў свой выступ, яго затрымалі і завезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну Берасьця, дзе яго спрабавалі дапытаць нібыта па факце арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. У затрыманьні Аляксандра Мілінкевіча ўдзельнічала некалькі дзясяткаў міліцыянтаў.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015