Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Не дОлжно гордиться случайными неудачами противника. Уверенность в себе следует питать тогда только, когда превзойдены планы его
Фукидид
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
9 10
15
18
   
Дата
Жалезьнічэнка адмовіўся прымаць прысягу
02/09/2008 - 23:17 / Радыё Свабода
9 лютага ў вайсковай частцы транспартных войскаў у Жлобіне гомельскі актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка адмовіўся прымаць вайсковую прысягу. Сёньня ў Жлобіне навабранцы вайсковай часткі 83469, дзе служыць адлічаны з унівэрсытэта студэнт-выдатнік Зьміцер Жалезьнічэнка, прымалі прысягу. Прынялі яе звыш паўсотні маладых салдат. А Зьміцер адмовіўся ад прысягі – прылюдна і гучна, з поклічам: “Жыве Беларусь!”. Зьміцер Жалезьнічэнка: “Я адмовіўся прымаць вайсковую прысягу. Яна як бы даецца на вернасьць народу, але, я лічу, што па сутнасьці гэта не так. Гэта прысяга на тое, што чалавек будзе рабіць менавіта тое, што яму загадаюць камандзіры, начальнікі й гэтак далей. Я свайму народу верны і гэтага не хаваю. Натуральна, калі мяне адновяць ва ўнівэрсытэце і дадуць давучыцца, а пасьля нармальна забяруць у войска, я вайсковую прысягу прыму. Але, канешне, не цяпер”. У войску Зьмітра сёньня наведалі бацька Валер, маці Ала, дзед Калі будзе рашэньне суду наконт прызнаньня незаконным прызыву Зьмітра на службу, тады камандаваньне яго й адпусьціць. Іван, знаёмыя й сябры.Калі будзе рашэньне суду наконт прызнаньня незаконным прызыву Зьмітра на службу, тады камандаваньне яго й адпусьціць. Маці прывезла камандаваньню часткі пастанову судзьдзі наконт прыпыненьня дзеяньня рашэньня Гомельскай гарадзкой прызыўной камісіі й копію заявы ваеннаму пракурору пра тое, што сына беспадстаўна ўтрымліваюць у войску ўжо з 1 лютага. Аднак камандзір часткі падпалкоўнік Войшаль ды іншыя вайскоўцы заявілі бацькам Жалезьнічэнкі, што пастанова судзьдзі датычна прызыўной камісіі, а не вайсковай часткі. Калі будзе рашэньне суду наконт прызнаньня незаконным прызыву Зьмітра на службу, тады камандаваньне яго й адпусьціць. Пасьля прыняцьця прысягі маладых салдат адпусьцілі ва “ўвальненьне”. Зьміцеру не дазволілі пакідаць тэрыторыю часткі. Папярэдзілі, што заступіць вечарам у нарад. Гаворыць бацька Зьмітра Валер Жалезьнічэнка: “Ён зрабіў свой выбар. Я, канешне, не такі, як ён. Я больш схільны да кампрамісу, а ў яго – характар. Калі ён вырашыў, ён ідзе да канца. Дзякуй сябрам, якія падтрымліваюць сына, дапамагаюць, тэлефануюць пастаянна, цікавяцца. Дзякуй усім!”.
комментарии: 0
Что следует делать Америке
02/09/2008 - 07:47 / "Foreign Policy"
Дмитрий Тренин объясняет, почему тегеранские клерикалы, возможно, готовы навсегда отказаться от своих ядерных планов в обмен на прямой контакт с США
комментарии: 0
Труд и капитал
02/09/2008 - 07:40 / Российская газета
Уже больше трех десятилетий мировая экономика растет беспрецедентными для человеческой истории темпами: около 4-5 процентов в год. Благодаря этому росту большая часть человечества избавлена от голода. Эта проблема осталась только в небольших регионах Азии и в Африке. Никто еще, по-моему, не оценил это воистину тектоническое изменение в истории человечества. На базовом уровне ее двигали три инстинкта - страх, любовь и голод. И вот последний уходит...
комментарии: 0
До Европы трубой подать
02/09/2008 - 07:33 / Gazeta.Ru
Правление Владимира Путина стало вопреки всем политическим заявлениям эпохой европеизации России, ее привязкой – пока в основном экономической – к складывающемуся единому европейскому пространству. 2008 год начался для российской внешней политики под знаком Восточной Европы. В январе Россия подписала с Болгарией и Сербией соглашения о сотрудничестве в нефтегазовой области, которые стали важным шагом к реализации проекта «Южный поток». Этот газопровод обеспечит российским и среднеазиатским газом европейских потребителей в дополнение к ныне существующим магистралям и строящемуся «Северному потоку», который поведет газ по дну Балтики из России в Германию.
комментарии: 0
У Беларусі абвешчана ўсеагульная дыспансэрызацыя
02/09/2008 - 07:27 / Радыё Свабода
У Беларусі абвешчана добраахвотная і бясплатная дыспансэрызацыя насельніцтва. Пастановай Міністэрства аховы здароўя аб усеагульнай дыспансэрызацыі вызначаны дакладны пералік мэдычных дасьледаваньняў, якія неабходна прайсьці ў пэўным ўзросьце, каб не прапусьціць пачатку хваробы. Што за гэтым стаіць, ці здатныя мэдычныя ўстановы вытрымаць такі наплыў людзей і глыбока абсьледаваць практычна ўсё насельніцтва краіны? Сэнс дыспансэрызацыі ў тым, што цяпер адказнасьць грамадзяніна за сваё здароўе перакладаецца на самога грамадзяніна. Раней можна было абвінаваціць лекара, што не заўважыў пачатку паталёгіі. А цяпер чалавек павінен падпісаць дамову на дыспансэрнае абслугоўваньне з паліклінікай або напісаць адмову ад абсьледаваньняў. Але тады давядзецца сачыць за сваім здароўем самастойна. Дыспансэрызацыя – справа добраахвотная Намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч тлумачыць: “Сам сэнс, для чаго гэта робіцца – прафіляктыка. Калі мы загадзя выявім хваробу або папярэдзім разьвіцьцё фактару рызыкі – значыць, мы не атрымаем хроніка. Мы прапануем прайсьці гэты агляд. Але ні ў якім разе мы ня можам прымусіць. Калі чалавек адмаўляецца – гэта ягонае права”. Кали мы загадзя выявім хваробу або папярэдзім разьвіцьцё фактару рызыкі – значыць, мы не атрымаем хроніка... Такім чынам, дыспансэрызацыя – справа цалкам добраахвотная і бясплатная. Для кожнай узроставай групы вызначаны пералік абавязковых абсьледаваньняў і аналізаў, тлумачыць Людміла Жылевіч: “Да прыкладу, ад 18 да 29 гадоў – абавязкова вымярэньне артэрыяльнага ціску, індэкс масы цела, агульны аналіз крыві, мачы, флюараграфія, агляд гінэколяга абавязкова. Калі доктар бачыць якую-небудзь паталёгію, ён прызначае дадатковыя абсьледаваньні”. Калі людзі больш сталага ўзросту – правяраецца ўзровень халестэрыну, робіцца кардыяграма, абсьледаваньне акуліста і гэтак далей. Паводле вынікаў абсьледаваньняў пацыенты ўмоўна падзяляюцца на тры групы, тлумачыць Людміла Жылевіч: “Група Д-1 – гэта група практычна здаровых людзей. Другая група – Д-2 – людзі, у якіх ёсьць фактары рызыкі, да прыкладу, атлусьценьне або чалавек паліць. Гэты чалавек будзе пад наглядам, каб стабілізаваць гэтыя фактары. Трэцяя група – дыспансэрнага дынамічнага нагляду, людзі, якія маюць хранічныя захворваньні”. Арганізацыйна, каб разьдзяліць гэтыя плыні – людзей, якія маюць праблемы, захворваньні, і практычна здаровых – міністар аховы здароўя падпісаў загад аб стварэньні аддзяленьняў прафіляктыкі. Туды будуць зьвяртацца людзі, якія пажадаюць правесьці так званую скрынінгавую ацэнку свайго здароўя. Толькі ў сталіцы не хапае 2 тысячы лекараў У Менску дэфіцыт лекараў – 36%, больш за 2 тысячы чалавек, кажа супрацоўніца ўпраўленьня аховы здароўя Менгарвыканкаму: “Не хапае дактароў менавіта ў паліклініках – асабліва ўчастковых тэрапэўтаў, вузкіх спэцыялістаў: афтальмолягаў, ЛОР (вуха-горла-нос), нэўролягаў. Патрэба – больш за 2 тысячы лекараў. Але цяпер у Менску не хапае й сярэдняга мэдычнага пэрсаналу”. У які час праводзіць гэтыя прафіляктычныя агляды, калі нагрузка, да прыкладу, на ўчастковага тэрапэўта й так ўдвая большая, чым прадугледжана нормай? Зразумела, замест 12 – 15 хвілін, адведзеных на пацыента, лекар будзе мець яшчэ менш часу на кожнага? Дадатковых сродкаў на дыспансэрызацыю не прадугледжана Нэўрапатоляг Васіль Аўраменка з Магілёву перакананы: “Дыспансэрызацыя без адпаведных рэсурсаў будзе чарговай фікцыяй. Калі няма кадраў, няма сродкаў, няма абсталяваньня, гэта будзе проста дадатковай нагрузкай на лекараў. Зьверху да тых праблем, якія сёньня ёсьць і не вырашаюцца, яшчэ ўзьнікне адна, якая спрасуе ўсё, што ёсьць. Вынік будзе нулявы ці блізкі да нуля”. Намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч настроеная больш аптымістычна: “Год здароўя – я спадзяюся, што аблвыканкамы, камітэты аховы здароўя будуць разумець, што вялікая нагрузка кладзецца на першаснае, паліклінічнае зьвяно, і пытаньне будзе прадумана”. Паводле інфармацыі намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Касінца, сукупныя страты беларускай эканомікі з-за захворвальнасьці складаюць каля 4 трыльёнаў рублёў за год. Толькі выдаткі на аплату лісткоў непрацаздольнасьці летась склалі больш за 550 мільярдаў. “Фактычна ахова здароўя сёньня займаецца тушэньнем пажару, што ўзьнік пасьля адмены на пачатку 90-х гадоў дыспансэрызацыі насельніцтва”, – сказаў спадар Касінец, дарэчы, лекар па спэцыяльнасьці. Вось толькі дадатковых сродкаў зь бюджэту на дыспансэрызацыю пакуль што не прадугледжана.
комментарии: 0
Стала вядома дзе сядзіць “Белая Русь”
02/09/2008 - 07:13 / "Наша Ніва"
Намеснік кіраўніка грамадскага аб’яднання “Белая Русь” С.Пігараў даслаў адказ старшыні Партыі БНФ Лявону Баршчэўскаму. Ліст кіраўніку “Белай Русі” Аляксандру Радзькову быў накіраваны яшчэ ў першай палове снежня, але адказ прыйшоў амаль праз два месяцы.   С.Пігараў піша наступнае:   “Не падзяляючы вашы надуманыя меркаванні пра нейкую “пагрозу незалежнасці” нашай краіне і безгрунтоўную перасцярогу пра “эканамічна-палітычны крызіс”, паведамляем наступнае. На ўзнятыя ў вашым звароце пытанні неаднаразова даваліся адказы, што шырока адлюстроўваліся ў прэсе і на сёння не мае эфекту навізны. Таму гэта, на нашу думку, не патрабуе дадатковага абмеркавання”. У сваім лісце палітык і педагог Лявон Баршчэўскі збольшага закрануў праблемы звязаныя з сферай адукацыі — ціск на апазіцыйную моладзь у ВНУ, закрыццё Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, адсутнасць беларускамоўнай вышэйшай адукацыі. Да апошняга часу не было вядома, дзе ж знаходзіцца юрыдычны адрас “Белай Русі”. На лісце, які прыйшоў Баршчэўскаму, адрас адпраўшчыка пазначаны так: “г.Мінск, вул.Фрунзэ, 5-205, РГА “Белая Русь”. Варта адзначыць, што па гэтым адрасе месціцца Дом літаратара.   Сам Баршчэўскі пра адказ “Белай Русі” кажа так:   “Мяне здзівіла сама хамская манера дасылаць адказ праз паўтары месяцы, пасля таго, як ліст быў накіраваны. Адказ падпісаны абсалютна незнаёмай мне асобай. Мы падпісваліся, як Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка — гэтыя людзі ёсць у энцыклапедыях. А хто такі сп.Пігараў, я не знаю. Па-другое, няма адказу па сутнасці. Мы прыводзілі мноства фактаў, якіх падручнікаў, контурных карт, вучэбных матэрыялаў на беларускай мове не існуе, як прыцясняюць студэнтаў, каго выкінулі за палітычныя погляды з ВНУ. І казаць, што недзе ў СМІ на гэтыя пытанні былі дадзеныя адказы — чыстая бюракратычная адпіска. Гэта паказвае, што арганізацыю “Белая Русь” будуць ствараць на такой вось хамскай аснове”.
комментарии: 0
11 лютага адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі выдаўцоў газеты “Новы
02/09/2008 - 07:06 / ЕРБ
Разгляд касацыйнай скаргі выдаўцоў газеты “Новы час” на рашэнне суда па зыску Мікалая Чаргінца адбудзецца 11 лютага ў Мінскім гарадскім судзе (пачатак у 15.00). Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. Нагадаем, 20 снежня суд Першамайскага раёна Мінску пастанавіў спагнаць 50 мільёнаў рублёў з выдаўца “Новага часу” і 1 мільён – з журналіста Аляксандра Тамковіча на карысць Мікалая Чаргінца, старшыні камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі. Нагодай для зыску стаў артыкул Тамковіча “Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец”, які апошні палічыў абразай. Шэф-рэдактар “Новага часу” Аляксей Кароль кажа, што спадзяванняў на перагляд справы ў яго амаль няма.
комментарии: 0
Прадпрымальнікі паўдзельнічаюць у святкаванні Дня Волі
02/09/2008 - 06:58 / ЕРБ
У святкаванні Дня Волі 25 сакавіка вырашылі прыняць удзел індывідуальныя прадпрымальнікі. Пра гэта паведаміў Віктар Гарбачоў, лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”. Паводле яго словаў, такое рашэнне прынялі прадпрымальнікі ў рэгіёнах. Нагадаем, заяўка на правядзенне 25 сакавіка ў Мінску мітынга і шэсця з нагоды 90-годдзя абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі была пададзеная ў Мінгарвыканкам 6 лютага. У якасці заяўнікаў выступілі старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч. Яны плануюць арганізаваць шэсце ад плошчы Якуба Коласа па праспекце Незалежнасці да вуліцы Валадарскага, а адтуль – да сквера Янкі Купалы.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015