Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Сегодня все страны могут быть разделены на два класса - страны, где правительство боится людей, и страны, где люди боятся правительства.
Амос Р. Е. Пиночет
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        3
10
15
18
   
Дата
У Горадні спрабавалі перашкодзіць выступу Шалкевіча
02/03/2008 - 06:57 / Радыё Свабода
Сяргей Астраўцоў У Горадні распачалі кампанію “Год незалежнасьці-2008” канцэртам менскага гурта “Рэха” і барда Віктара Шалкевіча. Падзея была прымеркаваная да 170-годзьдзя нараджэньня Кастуся Каліноўскага. Канцэрт распачаўся са спазьненьнем. На месца прыбыла цэлая каманда: супрацоўнік ідэалягічнай службы, пажарнікі, міліцыянты. Арганізатару мерапрыемства Паўлу Мажэйку зь цяжкасьцю ўдалося дамовіцца, каб выступ музыкаў дазволілі правесьці.
комментарии: 0
Нацыянальны сьцяг у гонар Кастуся Каліноўскага
02/03/2008 - 06:54 / Хартыя'97
Бел-чырвона-белы сьцяг ізноў залунаў над Віцебскам. Ён зьявіўся апоўначы 2-га лютага на даху дома №38 па вуліцы Суворава. Празь некалькі дамоў на той самай вуліцы месьціцца райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Сюды 29-га студзеня міліцыянты даставілі апазыцыянэраў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, затрыманых за вывешваньне такога самага нацыянальнага сьцяга, паведамляе «Радыё Свабода». Абодва апазыцыянэры зараз знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня – адбываюць арышты, прысуджаныя Кастрычніцкім раённым судом. Да бел-чырвона-белага сьцяга, які лунаў над вуліцай Суворава, пакуль яго не зьнялі з дапамогай супрацоўнікаў МНС і пажарнай машыны, была прымацаваная цыдулка наступнага зьместу: "У гонар слаўнага сына Беларусі, які нарадзіўся 2-га лютага 1838 году. Вітаю змагароў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, якія зараз адбываюць арышт. Жыве Беларусь! Мірон". Затрымаць таго, хто вывесіў сьцяг і напісаў цыдулку, міліцыянтам не ўдалося.
комментарии: 0
Польшча згодная з разьмяшчэньнем амэрыканскіх ракетаў
02/03/2008 - 06:52 / Радыё Свабода
Урады Польшчы і ЗША дасягнулі прынцыповай згоды ў пытаньні разьмяшчэньня элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі 1 лютага ў Вашынгтоне на прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы зь дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс. Паводле міністра, перамовы наконт усіх дэталяў разьмяшчэньня будуць працягвацца, у тым ліку ў сакавіку, калі ў ЗША прыедзе прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск. “Спадзяюся, што прэм’ер-міністар здолее прыняць канчатковае станоўчае рашэньне”, сказаў Р.Сікорскі. Беларускае кіраўніцтва неаднаразова заяўляла аб тым, што разглядае разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША ва Ўсходняй Эўропе як пагрозу. У прыватнасьці, 19 студзеня ў Маскве міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў заявіў, што яно “сур’ёзна ўскладніць ваенна-палітычную сытуацыю каля нашых межаў”.
комментарии: 0
Змітра Дашкевіча не выпусцілі за мяжу
02/03/2008 - 06:50 / ЕРБ
Сёння ранкам беларускія памежнікі адмовілі ў выездзе за мяжу лідэру “Маладога фронту” Змітру Дашкевічу. Былы палітвязень накіроўваўся ў Вільню на пасажырскім аўтобусе, каб сустрэцца са знаёмымі і аднавіцца ў педагагічным універсітэце, дзе ён навучаўся да зняволення. Аднак на мяжы высветлілася, што палітык невыязны. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Дашкевіч. “Сказалі, што я ў базе невыязных. Завялі мяне ў пакойчык з камп’ютарам, на якім адкрылі старонку, дзе былі ўсе мае дадзеныя. Затым паставілі штампік у пашпарце, што ў выездзе адмоўлена”. Па словах Дашкевіча, памежнікі параілі яму звярнуцца ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска, які асудзіў палітыка на паўтара года калоніі. Там яму патлумачаць, які час ён яшчэ будзе невыязным.
комментарии: 0
Пратэст на вуліцы Маркса
02/03/2008 - 06:48 / Радыё Свабода
Сёньня жыхары шэрагу дамоў цэнтральнай часткі Менску правялі акцыю пратэсту супраць высяленьня. А 13-й гадзіне ў вокнах дома па вуліцы Карла Маркса, 17 зьявіліся плякаты “Не – адсяленьню!”, “Не – казіно!”. А ў двары сабралася больш за сотню жыхароў шэрагу дамоў, якіх улады плянуюць адсяляць. Яны разьмясьцілі на агароджы расьцяжку “За пешаходную вуліцу без рабаўніцкага высяленьня”. Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Аляксандар Красуцкі апавёў, што інстытут “Менскпраект” распрацаваў праект рэканструкцыі вуліцы Карла Маркса пад пешаходную зону. “Праект закранае тэрыторыю ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Леніна. Першы этап рэканструкцыі пешаходнай зоны – ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Камсамольскай. Гэты праект прадугледжвае адсяленьне такіх жылых дамоў як Валадарскага, 17, Валадарскага, 19, Карла Маркса, 9, Карла Маркса, 21а...Чатыры жылыя дамы на адсяленьне. Ніякіх парушэньняў закону пры рэалізацыі дадзенага праекту ня будзе”. Жыхары былі абураныя тлумачэньнямі прадстаўніка адміністрацыі і прапанавалі яму не баяцца і стаць на бардзюр, каб яго было ўсім бачна і чутна. Спадар Красуцкі сказаў: “Я не баюся нікога. Вы баіцеся больш мяне, чым я вас”. Абураныя жыхары засыпалі прадстаўніка адміністрацыі пытаньнямі: “Гэта парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян!” “Ці ўзгоднены праект з жыхарамі?” “Вы ня можаце зразумець, што народ супраць адсяленьня!” “Вы што, хочаце адправіць людзей у суды, на пікеты?! Вы нагнятаеце абстаноўку!” “У Генэральную пракуратуру, няхай ацэняць вашы дзеяньні!” “Хто інвэстар? Хто заказчык?” Удзельнікі акцыі пратэсту трымалі плякаты “Хто нажываецца на бюджэтных грашах?”, “Чорны перадзел у сацыяльнай дзяржаве?”. Яны так камэнтавалі сытуацыю: “Самае нахабнае, самае агіднае стаўленьне да насельніцтва. Цяпер у нас адбіраюць кватэры. Ужо няма ні сіл, ні слоў”. “Чым яны адрозьніваюцца ад чорных рыэлтэраў, якія забіраюць кватэры і даюць людзям сталым, асабліва адзінокім, сабачыя будкі?!” “Нашу краіну не прызнаюць, над намі сьмяюцца. Што б, цікава, сказалі нашы кіраўнікі і наш прэзыдэнт, калі б прыйшлі ў дом іх бацькоў і сказалі: ”Вымятайцеся адсюль!”? Я ня думаю, што прэзыдэнт сабраў бы свае пажыткі і паехаў”. “Ні за што ня выселюся, датуль пакуль не памру ў гэтай кватэры! Усё гэта далося крывёю – і рамонты, і жыльлё”. Каму, навошта, які сэнс людзей высяляць?! Будзем змагацца да канца.” “Канцэпцыя разыходзіцца з канстытуцыяй і законам. Галоўнае, з пазыцыі ўладаў, пачаць, а далей пойдзе Раманаўская слабада, Гарадзкі вал, увесь цэнтар пойдзе за горад”. “Права прыватнай уласнасьці парушаецца абсалютна”. Пісьменьнік Уладзімер Арлоў прыйшоў на акцыю з плякатам: “Толькі ў роднай кватэры напішу бэстсэлер”. Ён сказаў: “Жыхары нашага кварталу, а як высьветлілася, у плян рэканструкцыі трапіў наступны квартал, ад Камсамольскай да Леніна, жыхары гэтых дамоў бясконца абураныя тым, што праект рэканструкцыі вуліцы рабіўся абсалютна таемна. Праект закранае інтарэсы не жыхароў лічаных дамоў, а ўсёй вуліцы Карла Маркса. І калі нехта думае адсядзецца спакойна ў сваіх кватэрах, то заўтра таксама патэлефануюць і ім, і прапануюць пераяжджаць у Лошыцу. Мяне абурае бясконцы цынізм чыноўнікаў, якія прысылаюць адпіскі на ўсе звароты”.
комментарии: 0
Россия собирается закрыть свою РЛС на территории Беларуси
02/03/2008 - 06:44 / DEUTSCHE WELLE
Космические войска России в ближайшее время планируют отказаться от всех радиолокационных станций, расположенных за рубежом. В том числе и в Беларуси. Но некоторые белорусские политики в эти планы не верят.
комментарии: 0
В ожидании следующего "дирижера" глобальной экономики
02/03/2008 - 06:37 / "The Baltimore Sun"
На протяжении тех одиннадцати лет, когда я посещала Всемирный экономический форум, Соединенные Штаты назывались мировым лидером и экономическим гигантом, родиной специалистов по высоким технологиям. Когда лопнул хай-тек-пузырь, вырос дефицит бюджета и война в Ираке перестала быть успешной, сияние американской модели потускнело. Но роль Америки как единственной ведущей мировой державы по-прежнему практически не ставилась под сомнение.
комментарии: 0
Триумф безумия
02/03/2008 - 06:31 / "Россия в глобальной политике"
75 лет назад канцлером Германии стал бывший бездомный австриец. Его звали Адольф Гитлер. Год спустя пламенный антисемит и националист превратился в диктатора немецкой державы. Как такое могло случиться? Это главный вопрос немецкой истории.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015