|
|
|
|
цитата: |
|
|
 |
Труднее управлять теми, которые жаждут известности и наслаждений, нежели теми, которым хочется хлеба |
 |
| П. Буаст
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
связь с нами: |
|
|
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
|
|
|
|
|
|
|
|
Александр Козулин: Я объявляю сухую голодовку! 02/24/2008 - 14:03 / Сайт Александра КозулинаЯ объявляю голодовку. В случае, если в течение двух дней меня не выпустят, с 26 февраля я объявляю сухую голодовку, и тогда через 6-7 дней нас с моей женой похоронят вместе. Лукашенко убил мою жену, он убийца. Смерть моей жены на его совести. Я заявляю, что похорон жены не будет до тех пор, пока меня не выпустят.
Я обращаюсь к послам Европы и США с требованиями объявить жесткие санкции лично против Лукашенко и основных предприятий Беларуси.
Александр Козулин,
ИК-3 Витебской обл. комментарии: 0
|
Лідэры апазіцыйных партый атрымаюць “прывілеі” на парламенцкіх выб 02/24/2008 - 03:03 / ЕРБСустаршыні Палітсавета аб'яднаных дэмакратычных сіл — Анатоль Ляўковіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька — аўтаматычна трапляюць у адзіны спіс кандыдатаў ад дэмакратычных сіл на парламенцкіх выбарах.
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Палітсавета АДС, якое прайшло 22 лютага. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч.
Паводле яго слоў, гэта азначае, што пры складанні адзінага спісу кандыдатаў перавага будзе аддавацца кіраўніцтву АДС. Калі на той самы ўчастак прэтэндуе іншы палітык, ён павінен адмовіцца незалежна ад узроўню сваёй каманды і папулярнасці сярод насельніцтва.
Алесь Міхалевіч: “Я думаю, што ў нашых кіраўнікоў настолькі моцна засела тое, што кіраўніцтва павінна мець лепшае становішча, чым усе іншыя. Таму такое рашэнне і было прынята. Замест таго, каб паказаць, што яны насамрэч лепшыя, яны вырашылі зрабіць гэта адміністрацыйнымі метадамі”. комментарии: 0
|
Рэзалюцыя Еўрапарламента: Свабоду палітвязням, свабоду слова, сумлен 02/24/2008 - 03:01 / Хартыя'97Еўрапарламент аднагалосна прыняў рэзалюцыю па Беларусі, дзе заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітычных зняволеных, даць свабоду слова і правесці свабодныя выбары.
У дакуменце выказваецца салідарнасць з аб'яднанымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі і "ўсімі беларусамі, хто імкнецца да незалежнай, адкрытай, дэмакратычнай Беларусі, заснаванай на вяршэнстве закона".
Еўрадэпутаты віталі датэрміновае вызваленне актывістаў дэмакратычнай апазіцыі і прынцыповае рашэнне аб адкрыцці ў Менску прадстаўніцтва Еўракамісіі.
Пры гэтым у рэзалюцыі выказваецца "глыбокае шкадаванне", што становішча ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі застаецца на ранейшым узроўні. Дакумент нагадвае, што ўмовы для пашырэння стасункаў з Брусэлем і ўключэння Беларусі ў Еўрапейскую палітыку добрасуседства – гэта 12 рэкамендацый, зробленыя Беларусі ў лістападзе 2006 года.
У рэзалюцыі Еўрапарламент крытыкуе арышты актывістаў апазіцыі і выключэнні з навучальных устаноў – як вынік акцый салідарнасці 16 студзеня ў Менску. Дэпутаты лічаць, што дзеянні ўлад ідуць насуперак з заявамі і заклікаюць афіцыйны Менск спыніць пераслед апазіцыі. Акрамя таго, еўрадэпутаты асуджаюць той факт, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўжываецца пакаранне смерцю.
Еўрапарламент заклікае беларускія ўлады "неадкладна і безумоўна вызваліць апошняга палітычнага зняволенага" Аляксандра Казуліна, а таксама спыніць пераслед і ціск на актывістаў дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Парламентарыі краін ЕЗ таксама нагадваюць пра стандарты АБСЕ пры арганізацыі выбарчай кампаніі перад парламенцкімі выбарамі і спадзяюцца, што прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі атрымаюць доступ да выбарчых камісій і будуць зарэгістраваныя.
Дэпутаты парламента ЕЗ таксама заклікалі Камісію і Раду ЕЗ, а таксама краіны шэнгенскага пагаднення разгледзець магчымасці знізіць кошт і палегчыць візавыя працэдуры для беларусаў.
Еўрапарламент таксама заклікаў Камісію, Раду ЕЗ і ўсю міжнародную супольнасць "зрабіць шырэйшую дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, павялічыць фінансавую дапамогу незалежным СМІ, недзяржаўным арганізацыям і беларускім студэнтам, якія вучацца за мяжой". комментарии: 0
|
Гайдукевич будет в третий раз баллотироваться в президенты Беларуси 02/24/2008 - 02:55 / ТУТ.by23 февраля делегаты XI съезда Либерально-демократической партии (ЛДП) единогласно поддержали лидера партии Сергея Гайдукевича в качестве потенциального кандидата на участие в следующей кампании по выборам президента Беларуси.
В съезде участвовали 129 делегатов.
В своем выступлении С.Гайдукевич подчеркнул, что ЛДП является самой массовой и структурированной политической партией Беларуси, которая участвует во всех без исключения избирательных кампаниях, готовясь к ним заблаговременно. По мнению политика, для подготовки к президентским выборам осталось не много времени. К тому же, считает он, выборы пройдут не в 2011-м, а в конце 2010 года.
Делегаты съезда утвердили предварительный список своих выдвиженцев на парламентские выборы 2008 года. В него включены 59 человек. Среди них С.Гайдукевич, его заместители, руководитель театра "Христофор" Евгений Крыжановский. Для него это первый опыт участия в парламентских выборах. Е.Крыжановский пообещал членам партии оправдать их доверие и приложить максимум усилий, чтобы стать депутатом.
Участники съезда проголосовали за переизбрание С.Гайдукевича председателем партии на очередной срок, приняли изменения в устав. Наиболее активные члены ЛДП были награждены золотыми и серебряными значками с партийной символикой в виде орла.
Впервые С.Гайдукевич был избран председателем партии 30 сентября 1995 года на IV внеочередном съезде ЛДП. Дважды выдвигал свою кандидатуру на президентские выборы (в 2001 и 2006 годах). В 2004 году был избран депутатом Палаты представителей по 99-му Октябрьскому избирательному округу Минска. Выдвигал себя на должность председателя нижней палаты парламента.
Летом 2004 года судился с газетой "Народная воля". Суд обязал редакцию выплатить С.Гайдукевичу 100 млн. рублей в качестве компенсации морального вреда. Газета упрекала ЛДП в сотрудничестве с режимом Саддама Хусейна и получении финансовой помощи из-за рубежа.
В 2006 году во время президентских выборов С.Гайдукевич требовал от Центризбиркома снять с избирательной гонки Александра Милинкевича и Александра Козулина. Еще за несколько месяцев до голосования заявлял, что президентом в 2006 году не станет, так как победа на президентских выборах уже гарантирована Александру Лукашенко. На выборах С.Гайдукевич набрал 3,5% голосов.
14 декабря 2006 года С.Гайдукевич был назначен специальным представителем министра иностранных дел Беларуси по взаимодействию с европейскими структурами и парламентами. Освобожден от должности 12 сентября 2007 года. комментарии: 0
|
У Магілёве затрыманыя прафсаюзныя актывісты 02/24/2008 - 02:52 / Радыё СвабодаМікалая Расюка, Уладзімера Бавыкіна ды Мікалая Прафірэнку затрымаў міліцэйскі патруль а трынаццатай гадзіне дня.
Актывісты распаўсюджвалі на цэтральнай пешаходнай вуліцы Ленінскай незалежныя выданьні “Сацыяльная газэта”, “Беларускі час”, а таксама брашуру “Пакараньне без злачынства” ды кампакт-дыск з дакумэнтальным фільмам “На перадавой праўды” – усе яны прысьвечаныя зьняволеньню Аляксандра Казуліна.
Цяпер актывістаў утрымліваюць у пастарунку Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва.
Паводле правааабаронцы Барыса Бухеля, актывістаў выпусьцяць пасьля экспэртызы наяўных у іх друкаваных матэрыяў і кампакт-дыска. комментарии: 0
|
Ненавязчивый выбор 02/24/2008 - 02:49 / А. СуздальцевЗоны и тюрьмы – одна из основ белорусского режима. Трудно сейчас найти на планете еще одного президента, кроме А. Лукашенко, который столь профессионально и детально вникал бы в дела политического сыска, допросов, признаний, доносов, «посадок» и освобождений. Отсюда и привычка к администрированию – вся Беларусь должна жить, как огромная зона: подъем, на построение, за работу, прибрали рабочее место, все в клуб, кто там кульки с редиской через «колючку» передает – «индивидуалов» привлечь к общественному труду, всю валюту мне - сохраннее будет, всех построить и меня хором благодарить – «коммуна» начала 20-х годов прошлого века, полный расцвет троцкизма. комментарии: 0
Моладзь выйшла на плошчу Незалежнасьці з транспарантам «Свабоду Кіму 02/24/2008 - 02:47 / Хартыя'97Актывісты арганізацыі “Малады фронт” цягам дня ладзілі акцыі. Раніцай акцыю, прысьвечаную афіцыйнаму сьвяту — Дню абаронцаў айчыны. Увечары – акцыю салідарнасьці з Андрэем Кімам.
Некалькі юнакоў і дзяўчат раніцай перадалі дзяжурнаму менскага ваенкамату зварот і букет белых і чырвоных кветак. У звароце яны павіншавалі вайскоўцаў і выказалі спадзяваньне, што ў беларускім войску прыслухаюцца да іх рэкамэндацый, сярод якіх — адмова ад прымусовай службы ў войску і пераход на кантрактную сыстэму, паведамляе «Радыё Свабода».
Маладафронтаўцы перадалі зварот ня толькі ў вайсковы камісарыят. Некалькі асобнікаў яны даслалі ў Міністэрства абароны і райваенкаматы.
У звароце яны, у прыватнасьці, напісалі:
“Мы, як эўрапейская патрыятычная моладзь Беларусі, нагадваем вам, што беларускае войска мае амаль тысячагадовую гісторыю, i сёньня вы, як нашчадкі вялікага гонару гетмана Астроскага, слаўных перамогаў Biтaўтa Вялікага, адвагі Касьцюшкі, мусіце, гледзячы на гісторыю, разумець, што толькі прафэсійнае, дзеяздольнае войска, заснаванае на эўрапейскай кантрактнай сыстэме, будзе выклікаць ня толькі павагу ў вачох уласнага народу, але й ўяўляць сур'ёзную моц”.
А 5 вечара некалькі маладафронтаўцаў спачатку паспрабавалі зрабіць акцыю ў падтрымку Андрэя Кіма насупраць будынку КДБ, але пабачыўшы міліцыянтаў у цывільным, прайшлі далей на плошчу Незалежнасьці. Там насупраць Дому ўраду юнакі некалькі хвілінаў прастаялі з расьцяжкай: “Свабоду Андрэю Кіму!”.
Андрэя Кіма затрымалі пад час разгону акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. Яго трымаюць у сьледчым ізалятары. Хлопца абвінавачваюць у пагрозе міліцыянту, супрацоўніку ДАІ, які яго затрымліваў. Маладафронтаўцы выступілі ў абарону Андрэя Кіма, нягледзячы на тое, што ён з’яўляецца сябрам іншай незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва”. Яны патлумачылі, што за іх паплечнікаў – Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча змагаліся актывісты усіх моладзевых арганізацый. комментарии: 0
|
|