Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Большинство складывается случайно, меньшинство - сознательно.
Стефан Киселевский
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
10
15
18 22
   
Дата
«Милинкевич идет на конфликт» …По следам публикаций
02/22/2008 - 14:29 / Сергей Пономарев, БОМЖ
Белорусско-российский Интернет-сайт не совсем корректно подает информацию ввиду своей занятости? Как уже многие пользователи сайта belaruspartisan.org убедились, новости публикуются не так часто, как хотелось бы, да и обратная связь несовершенна: нет возможности прокомментировать, отправить статью или возразить…
комментарии: 0
Каліноўскі ў джынсах
02/22/2008 - 13:45 / Дар’я ГАРОШКА
У Менску адбылася прэзентацыя кнігі Людмілы Асіпенкі і Катажыны Квяткоўскай “Кастусёў дзёньнік”. Кніга складаецца з 12 аповесцяў чатырнаццаці студэнтаў, вымушаных сёння навучацца ў Польшчы. Гэта “простыя чалавечыя гісторыі пра дзяцінства, захапленні, жыццёвы выбар, малыя і вялікія справы”.
комментарии: 0
Усе шапікі вернуць на прыпынкі?
02/22/2008 - 02:57 / ЕРБ
Як даведалася Еўрарадыё, сталічныя ўлады пад ціскам мінчукоў гатовыя перагледзець сваё рашэнне аб зносе ўсіх камерцыйных шапікаў. Кіраўнікі сталічных адміністрацый кажуць, што знос шапікаў адклалі. І зараз на самым версе вырашаецца, што рабіць далей. Магчыма, знесеныя шапікі вернуцца на прыпынкі і будуць неяк рэарганізаваны.   Пра тое, што шапікі, магчыма, захаваюцца 20 лютага нечакана заявіў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі. Сакратарка намесніка старшыні Мінгарвыканкаму Алега Табанюхава паведаміла Еўрарадыё, што зараз кіраўніцтва вырашае, ці пакідаць тыя шапікі, што яшчэ засталіся, і ці вяртаць на месца знесеныя. Сакратарка: “І вяртанне знесеных, і рэарганізацыя кіёскаў - варыянты разглядаюцца розныя. Пакуль нічога ніхто сказаць не можа. Як толькі гэтае пытанне будзе вырашана, абавязкова хтосьці з кіраўніцтва выступіць у СМІ”. Начальнік аддзела гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Аляксандр Лукашэвіч гаворыць Еўрарадыё, што зараз усе службы горада падключыліся да абмеркавання гэтага пытання. Але пры гэтым ён нагадаў, што прадпрымальнікаў нібыта загадзя папярэджвалі: шапікі ім дазваляюць ставіць часова. Аляксандр Лукашэвіч: “Першапачатковае рашэнне аб зносе было разлічана на два гады. Іх час быў да 1 студзеня 2008 года. Было прынята такое рашэнне - яны ўсталёўваюцца часова. Функцыянаваць яны мусілі толькі да 1 студзеня. Потым, з улікам усіх абставінаў, разглядалася пытанне аб зносе. І зараз разглядаецца”. Нагадаем, гаспадарам усіх знесеных шапікаў чыноўнікі Мінгарвыканкама абяцалі знайсці месца ў гандлёвых цэнтрах сталіцы. Начальнік аддзела гандлю і паслуг упэўніў Еўрарадыё, што месца абавязкова знойдзецца ўсім. Але гаспадар шапіка па вуліцы Сурганава Сяргей Паплаўскі кажа, што мала хто з прадпрымальнікаў пагодзіцца працягваць бізнес у гандлёвым цэнтры. Сяргей Паплаўскі: “Вы ведаеце, якая там арэнда? Ад 30 еўра ў месяц за 1 квадратны метр. І такое месца яшчэ трэба знайсці”. Акрамя таго, кажа, уладальнікам шапікаў давядзецца амаль цалкам мяняць асартымент. З тым, чым яны гандлююць сёння, у гандлёвым цэнтры ім рабіць няма чаго. Сяргей Паплаўскі: “У нас разлічана на тое, што калі чалавек едзе на працу, дахаты альбо ў госьці, летам, калі спякотна, альбо зімой, калі холадна, ён можа набыць, што яму патрэбна імгненна. У гандлёвы цэнтр ніхто не пойдзе за шакаладкай, півам ці пракладкамі. У цэнтр мы з гэтым не пойдзем. Нам наўзамен прапаноўваць нічога не будуць”. Шапік на вуліцы Сурганава стаіць ўжо 10 гадоў. Прадпрымальнік кажа, што калі яму давалі дазвол на яго ўстаноўку, размоваў пра часовасць гэтага не было. Праўда, у апошнія тры гады, час ад часу, казалі, што магчыма давядзецца яго прыбіраць. Але кожны раз размовы заціхалі. Сяргей Паплаўскі: “Мы ставілі 10 гадоў таму. І тады ніхто пра часовасць нічога не казаў. Але гады тры таму пачалі кожны год казаць, што прыбіраем. І на гэтым усё”. Па яго словах, прэтэнзіі да нібыта забруджанай тэрыторыі вакол шапікаў, выказваюцца не па адрасе. Прадпрымальнікі плацяць па 70 тысяч рублёў штомесяц Рэмаўтадору за прыборку і вываз смецця тры разы на дзень. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінску Андрэй Ясючэня пагадзіўся з тым, што на тых прыпынках, дзе стаяць шапікі, парадку больш. Андрэй Ясючэня: “Гэта вялікі мінус, што трэба за прыпынкамі сачыць. А там прадпрымальнікі падтрымліваюць іх пастаянна ў задавальняючым стане”. Па словах чыноўніка, у раёне 94 шапікі. Іх ужо збіраліся зносіць, але пакуль знос адклалі - чакаюць рашэння Мінгарвыканкама. Сам намеснік кіраўніка адміністрацыі кажа, што не супраць, каб яны былі. Андрэй Ясючэня: “Я не супраць прынцыпова, калі гэта новы, прыгожы шапік. Ён, можа, і патрэбны. Я катэгарычна іх не адвяргаю - ёсць такі від гандлю”. Як даведалася Еўрарадыё, нягледзячы на тое, што чыноўнікі яшчэ не вырашылі лёс шапікаў, дакументы, на падставе якіх вырашаецца, каму і дзе можна ўсталёўваць новы шапік, ужо не дзейсныя. Андрэй Ясючэня: “Няма інструкцыі, парадку альбо распараджэння ўстанаўліваць шапікі. Яны былі, але зараз прыпыненыя. У выніку, мы не маем права ўстанаўліваць новыя”. Атрымліваецца, калі ўлады вырашаць шапікі на прыпынках пакінуць, могуць узнікнуць пытанні з устаноўкай новых. Але нам бы гэтыя захаваць.
комментарии: 0
Беларуска-літоўска-польскі альманах выйшаў у Вільні
02/22/2008 - 02:55 / Радыё Свабода
Сёньня ў Вільні ў залі Саюзу пісьменьнікаў Літвы адбылася прэзэнтацыя альманаху, выдадзенага па выніках літаратурна-мастацкага пленэру, які мінулым летам адбыўся на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. У ім бралі ўдзел па пяць мастакоў і паэтаў зь Беларусі, Літвы і Польшчы. У альманах увайшлі напісаныя падчас пленэру вершы ў арыгінале і ў перакладах на мовы іншых удзельнікаў пленэру. Паэзію Беларусі ў ім прадстаўляюць Тацяна Сапач, Алег Аблажэй, Уладзімер Някляеў, Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч. Барыс Пятровіч у беларуска-літоўска-польскім альманаху зь вершамі дэбютуе. Дагэтуль яго ведалі ў Беларусі як празаіка.
комментарии: 0
За родную мову беларусы мусяць плаціць даражэй
02/22/2008 - 02:53 / Радыё Свабода
У менскіх бюро перакладчыкаў за пераклад тэксту не на расейскую, а на беларускую мову з кліентаў бяруць больш грошай. Нашая карэспандэнтка пацікавілася ў перакладчыкаў, чаму пераклад на родную мову каштуе беларусам даражэй, чым на расейскую. У бюро перакладчыкаў “Лантрейдинг” за пераклад кароткай даведкі з польскай мовы на расейскую бяруць 28 тысяч рублёў. Калі я папрасіла перакласьці яе на беларускую, то перакладчыца спачатку шчыра спытала: “А навошта вам? Даведка ў ваенкамат падаецца на расейскай мове”. І адразу дадала: “У нас жа дзьве мовы, значыць, трэба рабіць па-расейску”. Пасьля мне паведамілі, што пераклад на беларускую будзе каштаваць на 9 тысяч рублёў даражэй. Чаму? Таму што такія правілы, адказалі мне. Па тлумачэньне я зьвярнулася да дырэктара бюро перакладчыкаў “Лантрединг” Максіма Караванава: “Мы перакладаем спачатку на расейскую, а потым на беларускую мову”. Карэспандэнтка: “Чаму?” Караванаў: “Таму што перакладчыца думае па-расейску. Альтэрнатыву нейкага слова... Ёй спачатку ў галаву прыходзіць па-расейску, а потым яна думае, як яго сказаць па-беларуску. Вось я, напрыклад, чэснае слова, ня думаю па-беларуску. Магу размаўляць, але нараблю вельмі шмат памылак. Па-расейску я размаўляю прыгожа, чэснае слова. Пішу, вядома, з памылкамі”. Карэспандэнтка: “Чаму так атрымліваецца, што, калі чалавек хоча атрымаць нейкі дакумэнт на беларускай мове, мусіць плаціць даражэй?” Карэванаў: “Таму што ён хоча. Разумееце? Гэта ягонае жаданьне, а свае жаданьні трэба суадносіць з чужымі магчымасьцямі”. У бюро перакладчыкаў “Транстэрра” цэны ніжэйшыя, але за пераклад на беларускую мову ўсё роўна бяруць даражэй. “З польскай на расейскую будзе каштаваць 10 тысяч. А з польскай на беларускую?.. Ведаеце, мне трэба ўдакладніць, бо зрэдку зьвяртаюцца да нас зь беларускай мовай... На расейскую будзе каштаваць 10 000, на беларускую – 12 000. Беларускі перакладчык – гэта дадатковая складанасьць, хаця чалавек і валодае гэтай мовай”. Карэспандэнтка: “А чаму тады даражэй?” Каардынатар бюро: “Таму што перакладчыку складаней перакладаць на беларускую, чым на расейскую”. У ваенкамаце Савецкага раёну Менску паведамілі, што ўсе дакумэнты мусяць быць на расейскай мове. Кіраўнік аддзелу, адказны за вайсковы прызыў, патлумачыў, што ў Міністэрстве абароны адна мова – расейская.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015