Тирания любит злых именно потому, что любит лесть, а свободный человек не может унижаться. Честный человек умеет любить, но он не льстит. Свойство тирана — отталкивать всех, сердце которых гордо и свободно
Аристотель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
«Неовизантия» – новая славянская империя 02/12/2008 - 14:02 / Леонид Заико Ох, как трудно найти замену марксизму-ленинизму! Нынешнюю власть то в России, то в Беларуси просто колотит от нехватки исторических образов. Нет идеологии, что вообще ужасно. Нельзя человека бросать в современное мировое сообщество «без царя в голове».
Александр Григорьевич с опаской и не сразу выбрал проект «идеология белорусского государства». Но аморфность и бестолковость не только дефиниций, но и содержания свели к минимуму ожидаемый эффект. Лучше работает проект «Батька». Пока этого хватает, но! комментарии: 4
Возрождение европейских университетов 02/12/2008 - 03:46 / Project Syndicate В Европейском Союзе на исследования расходуется менее 2% ВВП по сравнению c 2,5% в США и 3% в Японии. Расходы на одного студента вуза немного превышают 9000 долларов во Франции, несколько ниже 11000 долларов в Германии и составляют почти 12000 долларов в Великобритании. В некоторых странах Евросоюза, например, в Дании, дела обстоят лучше, но и эта страна по-прежнему отстает от США, в которой это показатель составляет свыше 25000 долларов. комментарии: 1
Як разганяць кракадзілаў 02/12/2008 - 03:38 / Радыё Свабода Матывы цяперашніх заляцаньняў афіцыйнага Менску да Эўропы выглядаюць загадкавымі. Тое, што яны хітраватыя: траіх выпусьцілі, 10 пасадзілі (праўда, на кароткія тэрміны), што ніякай сапраўднай лібэралізацыі ўлада не плянуе, зразумела, ды з чаго б уласна ёй такое плянаваць. Тое, што ў гандлі імкнуцца партнэра абдурыць – нармальны стыль паводзінаў на ўсходнім базары. Але навошта наагул менавіта зараз увязаліся ў гэты гандаль? комментарии: 0
Борщ с бомбушками 02/12/2008 - 03:32 / karaganov.ru Три ведущих представителя высшего руководства Украины — президент, премьер-министр и спикер Верховной рады направили в середине января в штаб-квартиру НАТО письмо с выражением готовности присоединиться к Плану действий относительно членства в НАТО (ПДЧ). комментарии: 0
На повестке дня - создание новой армии 02/12/2008 - 03:24 / Независимое военное обозрение Российские Вооруженные силы (ВС) функционируют с 7 мая 1992 года, то есть 16 лет. Показательны в их жизнедеятельности два период: первые восемь лет и вторая восьмилетка. Два этапа ВС хронологически совпадают с периодами правления первого президента РФ и его преемника. Сравнение двух восьмилеток даёт информацию для размышления. комментарии: 0
Ханс-Йохан Шміт: не хачу прыехаць у Беларусь і пакінуць яе на наступну 02/12/2008 - 03:02 / Радыё Рацыя "Вельмі важна выбраць прагматычны падыход да супрацоўніцтва з Беларуссю, але ў найлепшым сэнсе гэтага слова," — так пракаментаваў працу офіса АБСЕ ў Мінску яго новы кіраўнік Ханс-Йохан Шміт.
На прэс-канферэнцыі 11 лютага Х.-Й.Шміт выказаў шкадаванне наконт таго, што ён змог пачаць выкананне абавязкаў кіраўніка офіса толькі ў лютым 2008 года, у той час як яго папярэднік пакінуў Беларусь у жніўні 2007 года. Акрамя таго, паведаміў пасол, новае прызначэнне пасля пяці гадоў працы ў Беларусі атрымаў намеснік кіраўніка місіі Ваграм Абаджан, які таксама пакіне Мінск.
Паводле слоў Х.-Й.Шміта, яго папярэднікі казалі пра важнасць "збалансаванасці кантактаў" супрацоўнікаў офіса з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасці. "Кантактамі з адным бокам вы рызыкуеце правакаваць улады, важна трымаць баланс, і, як мне казалі, гэта не так лёгка", — сказаў Х.-Й.Шміт. Ён выказаў надзею на тое, што на сваёй пасадзе "апраўдае чаканні" і будзе "садзейнічаць пашырэнню адносінаў паміж АБСЕ і Беларуссю".
Дыпламат падкрэсліў, што ў Беларусі "немагчыма працаваць без падтрымкі ўрада". "Я ж не хачу прыехаць у Беларусь і пакінуць яе на наступную раніцу — у інтарэсах АБСЕ і Беларусі садзейнічаць умацаванню двухбаковых адносінаў", — заявіў кіраўнік офіса АБСЕ.
Ён раскрытыкаваў працягласць працэсу рэгістрацыі праектаў АБСЕ, што ўскладняе іх рэалізацыю. Пры гэтым Х.-Й.Шміт выказаў надзею на тое, што пасля ўзгаднення праектаў МЗС Беларусі можа садзейнічаць паскарэнню іх рэгістрацыі ў адпаведных ведамствах.
Адказваючы на пытанні журналістаў, новы кіраўнік зазначыў, што маніторынг сітуацыі з незалежнымі СМІ і дзейнасцю апазіцыі — складнік мандата офіса. Дыпламат падкрэсліў неабходнасць "аб'ектыўнага інфармавання АБСЕ аб сітуацыі ў Беларусі". "Мы — маленькае прадстаўніцтва, але важнае", — падкрэсліў кіраўнік офіса.
Паводле слоў Шміта, планаў па пашырэнні мандата офіса пакуль няма. Наадварот, у студзені 2008 года ў Вене ўрад Беларусі падкрэсліваў неабходнасць "не пашыраць існуючы мандат". Пасол нагадаў, што ў 2002 годзе мандат мінскага офіса АБСЕ быў сфармуляваны ў выніку "доўгага, складанага працэсу".
Х.-Й.Шміт таксама выказаў падзяку МЗС Беларусі за магчымасць кансультацый і выказаў гатоўнасць рэгулярна мець зносіны з прэсай комментарии: 0
У дзяржСМІ Гродзеншчыны - антыпольская хваля 02/12/2008 - 03:00 / Радыё Рацыя Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Гродзеншчыны пачалі інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію, накіраваную на дэскрыдытацыю як Польшчы, так і палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.
У праўладнай газэце “Гродзенская праўда” з’явіўся ананімны артыкул “Гульня ў краплёныя карты”, у якім гаворыцца аб тым, што карта паляка, якую праз 2 месяцы збіраецца ўводзіць Польшча для этнічных палякаў, якія жывуць на Беларусі, накіраваны на дэстабілізацыю сітуацыі ў нашай краіне.
Адначасова фінансаваная Гродзенскім аблвыканкамам газета “Глос з-над Нёмна”, якую выдае праўладны Саюз палякаў пад кіраўніцтвам Юзэфа Лучніка, змясціла на сваіх старонках артыкул “Далёка ідучая стагнацыя”. У ім гаворыцца пра тое, што захады Польшчы накіраваныя на падтрымку нацыяналістычных сілаў Беларусі дзеля звяржэння рэжыма Лукашэнкі.
На думку сябра непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі журналіста Анджэя Пачобута, такія захады ўлады накіраваныя перш за ўсё на распальванне варожасці паміж палякамі і беларусамі, якія жывуць у краіне:
- Відавочна, што кіраўніцтва краіны праз аддзелы ідэалогіі, якія шчыльна працуюць з медыямі, палохае беларусаў палякамі, а палякаў - беларускімі нацыяналістамі. На мой погляд гэта робіцца па адной простай прычыне - кіраваць людзьмі, якія ставяцца непрыязна адзін да аднаго, значна прасцей, чым кансалідаваным грамадствам. комментарии: 0
Анжелика Борис: "Карта поляка" не может привести к межнациональной роз 02/12/2008 - 02:53 / naviny.by Принятие Польшей закона "Карта поляка" не может привести к межнациональной розни в Беларуси. Такое мнение в интервью БелаПАН высказала неформальный лидер общественного объединения "Союз поляков в Беларуси" Анжелика Борис, комментируя недавнее заявление пресс-секретаря белорусского Министерства иностранных дел Андрея Попова.
Напомним, представитель МИД Беларуси заявил, что реализация закона "Карта поляка" в его нынешней редакции "способна серьезно дестабилизировать межнациональные отношения в нашей стране, вызвать напряженность в белорусском обществе, нарушить его стабильность и породить недоверие между белорусскими гражданами различных национальностей".
"Мне трудно сказать, почему белорусский МИД так критикует "Карту поляка", в чем МИД видит плохую сторону, — сказала А.Борис. — Между белорусами и поляками никогда не было никаких конфликтов". Она подчеркнула, что "Карта поляка", прежде всего, дает возможность для получения долгосрочной многократной визы на пребывание в Польше для этнических поляков, проживающих в Беларуси.
А.Борис отметила, что об этом законе говорили на протяжении почти 16 лет. "Об этом говорили уже давно, это не внезапное решение, — сказала она. — Я читала статью в официальных СМИ, в которой говорится, что мы, прикрываясь "Картой поляка", хотим провести какой-то референдум и получить автономию. Беларусь является суверенным государством. Говорить о проведении референдума и создании автономии для поляков — это просто бред".
В свою очередь председатель СПБ Юзеф Лучник считает, что в Беларуси с "Картой поляка" "вряд ли что-то получится", "потому что реакция белорусского государства будет соответствующей". "Мне вообще трудно судить об этой инициативе, потому что многим активным работникам Союза поляков запрещен въезд в Польшу, как представляющим опасность для польского государства", — сказал он.
По мнению Ю.Лучника, в получении этого документа заинтересованы, прежде всего, те граждане, которые занимаются мелкой торговлей и постоянно ездят в Польшу. "Но и тут возникает очень много вопросов, — отметил он. — Семьи у нас в большинстве являются смешанными, доказать польскую принадлежность не так-то просто, потому что документов необходимых у многих нет. Тут очень много вопросов, которые вряд ли будут разрешены до конца марта (срок вступления в силу закона. — БелаПАН.)". комментарии: 0
Улады Баранавічаў запрасілі прадпрымальнікаў на сустрэчу 02/12/2008 - 02:48 / Радыё Свабода Сёньня ў цэнтры Баранавічаў адбылася несанкцыянаваная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760.
Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Мікалая Чарнавуса, на акцыю прыйшлі больш за дзьвесьце прадпрымальнікаў і найманых асобаў. Яны патрабавалі адмены прэзыдэнцкага ўказу № 760. Удзельнікі акцыі скандавалі: “Работу!” У інтэрвію “Свабодзе” яны патлумачылі, што вымусіла іх прыйсьці на мітынг:
Спадарыня: “Мы сабраліся, каб нам далі свабодна працаваць. Каб нам не перашкаджалі”.
Спадарыня: “Бо нам есьці хочацца. У нас забіраюць усё – і ўладу, і працу. Я інвалід другой групы. Мне не даюць працаваць, зьнялі ўсе льготы. А што мне есьці?”
Прадпрымальнік: “Створаны такія ўмовы, што праз год мы ўсе вымушаныя будзем застацца бяз працы. Мы з жонкай вымушаныя будзем існаваць на капейкі. У мяне ў траўні звольненыя тры чалавекі, якія дагэтуль бяз працы”.
Праз год заснемся бяз працы...
Спадарыня: “Урад нас сам штурхае на тое, каб мы парушалі законы, наша заканадаўства, якое фармуецца супраць нас, невядома ў чыіх інтарэсах. Я была прадпрымальнікам, у мяне працавалі двое найманых. Адна зь іх — маці-адзіночка, сама сірата. Ёй няма каму дапамагчы, і як ёй карміць дзіця?”
На пачатку акцыі былі затрыманыя два маладафронтаўцы: Яраслаў Грышчэня і непаўналетні Вадзім Бегені. Іх адвезьлі ў міліцыю, але потым адпусьцілі, калі ўдзельнікі акцыі вырашылі пайсьці да будынку міліцыі, каб запатрабаваць вызваленьня затрыманых. Аднак міліцыянты склалі на хлопцаў пратаколы.
“Яны заявілі, што мы з Вадзімам лаяліся матам, калі стаялі каля помніка Грыцаўцу, – расказаў Яраслаў Грышчэня. – Прывезьлі ў РУУС, склалі пратакол, перагледзелі ўсе асабістыя рэчы, там быў мэгафон, сьцяг. Яны ўсё гэта аддалі, пасадзілі ў машыну і прывезьлі мяне дадому. Сказалі, калі мяне ўбачаць на плошчы Леніна падчас мітынгу, дадуць сем сутак”.
“Там напісалі, што мы выкрыквалі антыдзяржаўныя лёзунгі ў мэгафон і лаяліся матам, – дадае Вадзім Бегені. – Гэтага зусім не было. Мы проста стаялі, размаўлялі, падышлі чатыры міліцыянты, скруцілі нас. Пасадзілі ў машыну і павезьлі”.
Да ўдзельнікаў мітынгу выйшла кіраўніца ўпраўленьня эканомікі гарвыканкаму Раіса Ўласовіч. Яна прапанавала прадпрымальнікам прыйсьці ў сераду на сустрэчу ў будынак гарсавету. У размове з карэспандэнтам “Свабоды” яна сказала:
“Я іх папрасіла напісаць, чаго яны хочуць, якія праблемы яны хочуць вырашыць. Калі адмяніць указ прэзыдэнта, то мы гэта не вырашаем”. комментарии: 0
“Новы час” мусіць заплаціць М.Чаргінцу 50 мільёнаў 02/12/2008 - 02:44 / Радыё Свабода Рэдакцыя газэты “Новы час” абскардзіла ў Менскім гарадзкім судзе прысуд Першамайскага раённага суду. Калегія гарадзкога суду скаргі не задаволіла.
Нагадаем: 20 сьнежня суд часткова задаволіў пазоў чальца Савету Рэспублікі Мікалая Чаргінца да газэты “Новы час” і журналіста Аляксандра Тамковіча. Паводле раённага суду, некаторыя фразы артыкулу А.Тамковіча “Генэрал-сэнатар Чаргінец” абражаюць гонар і годнасьць чыноўніка. А.Тамковіч мусіць заплаціць мільён рублёў, а газэта – 50 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.
"Складваецца такое ўражаньне, што ўсё вырашалася не ў судзе і ня тымі людзьмі, якія разглядалі справу, – гаворыць Жанна Літвіна. – Былі спадзяваньні, што вышэйшая інстанцыя выслухае адваката і людзей, якія задзейнічаныя ў гэтай справе, і хоць нейкім чынам паспрабуе ўмяшацца ў папярэдняе рашэньне суду. Гэта яшчэ адно сьведчаньне, што суды выкарыстоўваюцца для прыняцьця палітычных рашэньняў”.
Першапачаткова Мікалай Чаргінец прасіў спагнаць з Аляксандра Тамковіча, аўтара публікацыі “Генэрал-сэнатар Чаргінец”, 100 мільёнаў рублёў, а з газэты — 500 мільёнаў. Пазьней ён зьменшыў суму пазову да 5 мільёнаў з аўтара і 50 мільёнаў — з газэты.
Рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль лічыць, што судовае рашэньне стане яшчэ адным крокам у справе ліквідацыі чарговага недзяржаўнага выданьня — а такіх выданьняў застаецца ўсё менш:
“50 мільёнаў – гэта вялікая сума, нават большая за гадавы бюджэт. Калі меркаваць па суме, якая была выстаўленая і прысуджаная, відавочна, што гонар і годнасьць тут дапаможныя інструмэнты ў дасягненьні галоўнай мэты і ў рамках палітыкі на скарачэньне незалежнай прэсы, якой і так засталося вельмі няшмат. Звужэньне зоны свабоднага слова да нельга”.
Журналісты разьлічваюць на падтрымку сваіх чытачоў і спадзяюцца, што Мікалай Чаргінец споўніць сваё абяцаньне. Раней ён казаў, што накіруе грошы, якія атрымае ад журналіста Аляксандра Тамковіча і ад газэты, на дапамогу псыхічна хворым людзям. комментарии: 0