Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Я конечно, презираю Отечество мое с головы до ног - но мне досадно, если иностранец разделяет со мной это чувство.
А.С.Пушкин
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
4 10
15
18
   
Дата
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі стратэгічнае супрацоўніцтва
02/04/2008 - 04:04 / Радыё Свабода
У Сочы адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным.   Паводле афіцыйных крыніцаў, на сустрэчы абмяркоўваліся пэрспэктывы інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня, а таксама стратэгічнае супрацоўніцтва дзьвюх краінаў у розных кірунках. Кіраўнікі краінаў абмеркавалі пашырэньне гандлёва-эканамічных сувязяў, кантакты ў абарончай сфэры, транзыт празь беларускую тэрыторыю, уладкаваньне вонкавых межаў, каардынацыю дзеяньняў на міжнароднай арэне ў рамках сумеснай замежнай палітыкі. Разглядалася магчымасьць удзелу Беларусі ў рэалізацыі нацыянальных праектаў і фэдэральных праграм Расеі. Паводле бакоў, такі ўдзел мог бы закрануць пастаўкі ў Расею беларускай сельгастэхнікі і харчаваньня. Таксама абмяркоўвалася пытаньне ўзаемадзеяньня ў сфэры спорту і турызму. Ніякіх іншых падрабязнасьцяў пакуль не што паведамляецца. Пазьней да размовы кіраўнікоў дзяржаваў далучыліся расейскі прэм’ер-міністар Віктар Зубкоў і ягоны намесьнік, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. На пытаньне, хто быў ініцыятарам візыту, кіраўнік прэзыдэнцкай прэс-службы Павел Лёгкі сказаў, што візыт адбываецца “ў разьвіцьцё тых дамоўленасьцяў, якія былі дасягнутыя ў Менску. Пуцін наведаў зь візытам Менск і адпаведна Аляксандар Рыгоравіч накіраваўся ў Расею. Гэта абмен візытамі”. Нагадаем, у сьнежні мінулага году Ўладзімер Пуцін пабываў у Менску з афіцыйным візытам. Палітоляг з Масквы  Андрэй Суздальцаў мяркуе, што расейскі бок чакае ад А.Лукашэнкі пэўных адказаў: “Перад Лукашэнкам было пастаўлена пытаньне – з кім ён? Альбо ён далей разьвівае інтэграцыйны праект, альбо ён займаецца сваёй дзяржавай і ніякіх адносінаў да Расеі ня мае. Сытуацыя павінна быць вырашаная, тым больш напярэдадні прыходу да ўлады новай эліты. Бо эліта, якая ідзе зь Мядзьведзевым, не зусім супадае з кланам Пуціна. Ідзе перадача ўлады, і з гэтым пакетам улады павінна перадавацца пытаньне пра Беларусь. Гэта будзе жорсткая размова. Чым завершыцца – невядома. Але тое, што Лукашэнка сустракаўся ў пятніцу з паслом ФРН, у Маскве заўважылі”. Сёньня кіраўнік Беларусі наведаў горна-турыстычны цэнтар “Гранд гатэль Паляна” ля Сочы і паезьдзіў на лыжах з расейскім прэм’ер-міністрам Віктарам Зубковым. На адным з горных схілаў Аляксандар Лукашэнка дачакаўся кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Кіраўнік Беларусі сказаў: “А мы цябе шукаем, шукаем па ўсіх гарах, ня можам знайсьці”. Дз.Мядзьведзеў прапанаваў папіць гарбаты. А.Лукашэнка пагадзіўся, але папярэдзіў – без фанатызму. Як паведамляюць расейскія мэдыі, за кубкам зялёнай гарбаты А.Лукашэнка, В.Зубкоў і Дз.Мядзьведзеў абмеркавалі “асаблівасьці сочынскіх трасаў”.
комментарии: 0
Маладафронтаўцы пагражаюць крымінальнай справаю
02/04/2008 - 04:02 / "Малады Фронт"
Пасьля мітынгаў прадпрымальнкаў 10 і 21 студзеня, у якіх 17-гадовая Алена Макарэвіч прымала актыўны ўдзел, яе маці пад пагрозаю зваленьня з працы выклікалі ў аддзел КДБ Фрунзенскага раёну, дзе прапанавалі падпісаць заяву аб тым, што Алёна больш ня будзе займацца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю, ад чаго яна, безумоўна, адмовілася. Высьвятлілася, што супрацоўнікі КДБ пагражалі маці завесьці крымінальную справу па артыкуле 193’1 – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі” на яе дачку. Алена распавяла, што яе маці было паказана некалькі дыяфільмаў, зьнятых на Эўрапейскім маршы і апошніх мітынгах прадпрымальнікаў, дзе фігуравала адна Алена. Супрацоўнікі КДБ патлумачылі жанчыне, што загад завесьці “крыміналку “ на маладафронтаўку прыйшоў да іх адразу пасьля Эўрапейскага маршу, але пазьней гэтую справу было вырашана прыпыніць. Калі Алена і надалей будзе актыўна удзельнічаць у акцыях пратэсту, крымінальная справа будзе адноўлена. Як даведалася Алена, дырэктар школы, дзе навучаеца дзяўчына, быў таксама выкліканы ў КДБ і Міністэрства адукацыі ў камісію па справах непаўнагадовых.Нагадаем, увосені, адразу пасьля Эўрапейскага маршу з Міністэрства адукацыі прыйшла пастанова аб выключэньні Алена Макарэвіч са школы. Пад ціскам грамадзкасьці дырэктар Грыб Васіль Васільевіч быў вымушаны скасаваць загад. Некалькі дзён назад сытуацыя паўтарылася. На школьным савеце прафіляктыкі ў чарговы раз спадар Грыб пагражаў Алене й яе маці адлічэньнем дзяўчыны са школы. Акрамя гэтага, дырэктар дэтальна распытваў маладафронтаўку пра пратэстанцкую царкву, верніцай якой з’яўляецца Алена. “Калі я адмовілася даваць тлумачэньні наконт маіх рэлігійных поглядаў і царквы, якую я наведваю, дырэктар нашай школы пачаў крычаць на мяне, заявіў, што пратэстанцкая царква – гэта сэкта, якая дурыць нам галовы, ашуквае людзей, - кажа Алена Макарэвіч, - я, безумоўна, такой абразы не пацярпела і выйшла з кабінэту”. Хрысьціянін-эвангеліст Зьміцер Хведарук упэўнены, што ў сучаснай Беларусі толькі праўдзівая вера можа супрацьстаяць таталітарнаму рэжыму:” У краіне, якая прапаведуе “праваслаўны атэізм”, дзе робіцца ўсё, каб зьнішчыць існасьць чалавека, прынізіць, заняволіць яго, праяўленьне моцнай хрысьціянскай веры несумнеўна сутыкаецца з рэжымым, рэжымам антынароднм і антыхрысьціянскім. Улада адчувае, што непахісная вера і сіла духу перамагае яе. Прыклад з маладафронтаўкаю Аленаю Макарэвіч зьяўляецца чарговым зьвяном у перасьледзе пратэстанцкіх вернікаў, якія ўяўляюць сур’ёзную небясьпеку для сучаснага рэжыму”.
комментарии: 0
Віктар Івашкевіч ачоліў Мінскую гарадскую арганізацыю Партыі БНФ
02/04/2008 - 03:58 / ЕРБ
Мінскую гарадскую арганізацыю Партыі БНФ ачоліў Віктар Івашкевіч. Папярэдні яе кіраўнік, Вадзім Канапацкі, стаў яго намеснікам. Івашкевіч быў абраны на справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Перад ім пастаўленая задача ўмацавання сталічнай арганізацыі, якая мусіць узяць на сябе асноўную частку працы па падрыхтоўцы да святкавання 90-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама падрыхтоўка да будучых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
комментарии: 0
У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму
02/04/2008 - 03:56 / ЕРБ
Выстава, прысвечаная 170-годдзю з дня народзінаў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, адкрылася ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ. У экспазіцыі прадстаўленыя 23 творы жывапісу і графікі Міхася Карпука, Уладзіміра Крукоўскага, Аляксея Марачкіна, Міколы Купавы, Тодара Ладуцькі і Алеся Цыркунова. Паводле словаў грамадскага дзеяча Вячаслава Сіўчыка, які выступіў з прамовай на ўрачыстым адкрыцці выставы, велічнасць постаці Каліноўскага яшчэ не ўсвядомленая беларускай нацыяй. “Як Ісус Хрыстос, Кастусь Каліноўскі пайшоў на Галгофу дзеля таго, каб беларусы захаваліся і сталі гаспадарамі на сваёй зямлі”, сказаў Сіўчык.
комментарии: 0
Сёння ў Гродне ўтворана Ваўкавыская лакальная кааліцыя Аб’яднаных д
02/04/2008 - 03:50 / Радыё Рацыя
Прадстаўнікі чатырнаццаці партый і грамадскіх аб’яднанняў Ваўкавыскага, Свіслацкага, Зэльвенскага, Мастоўскага і Бераставіцкага раёнаў Гродзенскай вобласці з чацвёртай спробы ўтварылі лакальную кааліцыюаб’яднаных дэмакратычных сілаў. Тры папярэднія спробы не прывялі да станоўчых вынікаў перш за ўсё таму, што аб’яднанню дэмакратычных сілаў перашкаджалі ўлады. Тыдзень таму ў Гродне супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніка мясцовай філіі Партыі БНФ Сяргея Мальчыка і праваабаронцу Віктара Сазонава, якія накіроўваліся ў Свіслач дзеля правядзення схода. Два тыдні таму трое сутак арышту атрымаў кіраўнік мясцовай суполкі АГП Юрый Істомін. У выніку было прынята рашэнне запрасіць прадстаўнікоў рэгіёнаў у Гродна і тут правесці сход. На думку старшыні абласной суполкі Партыі БНФ Сяргея Мальчыка, стварэнне абласной кааліцыі АДС павінна перш за ўсё паспрыяць кансалідацыі не толькі палітычных партый, але і ўсяго грамадства дзеля дасягнення пэўных мэтаў: - Я лічу, што на сённяшні дзень альтэрнатывы аб’яднанню дэмакратычных сілаў няма, таму ў хуткім часе, як бы каму не хацелася, паўстане кааліцыя на Гродзеншчыне.Толькі супольная праца ўсіх неабыякавых людзей можа паспрыяць хуткай перамозе над існуючым рэжымам. Між тым, на Гродзеншчыне ўтворана тры лакальныя кааліцыі з запланаваных чатырох. Цягам тыдня павінен прайсці сход у Лідзе, пасля чаго адбудзецца выніковая каферэнцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў вобласці.
комментарии: 0
Лукашенко основательно подготовился к встрече с Путиным в Сочи
02/04/2008 - 03:38 / afn.by
А.Лукашенко в ближайшие 2 дня все же встретится с российским президентом В.Путиным. Чрезвычайный и Полномочный посол России в Беларуси Александр Суриков сегодня подтвердил, что такая встреча готовится. «Такая встреча возможна в Сочи в ближайшие дни», - сказал посол. - «Какие вопросы будут обсуждаться на этой встрече, я не могу знать, но встреча возможна».
комментарии: 0
Что за рецессия, создатель!
02/04/2008 - 03:35 / "Россия в глобальной политике"
Мотором мировой конъюнктуры на протяжении последних 50 лет была американская экономика. Сейчас ее доля в глобальном ВВП (по паритету покупательной способности) — примерно 20%, в капитализации мировых финансовых рынков — 40%. Рецессии в США происходили в 1954, 1958, 1970, 1974–1975, 1980–1982, 1990–1991, 2001 годах. Жесткой временной заданности в динамике американского цикла нет. Обычно время между рецессиями — 5–10 лет.
комментарии: 0
Рамки возмездия
02/04/2008 - 03:30 / "Россия в глобальной политике"
  Москва предупредила, что подготовлен «комплекс шагов и мер на случай объявления независимости Косово». Одновременно российский МИД предостерег от размещения в крае миссии Европейского союза без мандата ООН. Партия, в которой разыгрывается статус мятежной территории, переходит в эндшпиль.
комментарии: 0
Авторитаризм с перерывом на уикэнд
02/04/2008 - 03:24 / "Наше мнение"
Для того, чтобы понять национальный адраджэнскi проект, понять его успехи, его живучесть, несмотря на политическую неудачу, нужно учитывать, что проект национального Адраджэння – это самый радикальный проект, который предлагался белорусскому обществу. Это проект радикальной модернизации и вестернизации, основывающийся на определенной мифологии, через отнесение к представленным определенным способом вечным ценностям, к корням (естественно, у «советских» белорусов свое представление о корнях и вечных ценностях). Т.е. адраджэнскi проект, будучи радикальным по содержанию, является консервативным только по форме. Поэтому, на мой взгляд, неправомерно говорить о скрещивании двух консервативных проектов, тем более что проект белорусских властей вернее называть не консервативным, а, как правильно его оценивает Виктор Чернов, реакционным
комментарии: 0
В ожидании очередной «тусовки»
02/04/2008 - 03:05 / Сергей Пономарев
Воодушевленные отставкой Коноплева, оппозиционные партии и демдвижение лихорадочно, как и всегда стали готовиться к досрочным выборам нового Парламента. И, как всегда, с реальной работой по выборам мы обязательно припоздаем. Будет много шума, бесполезных поездок «лидеров» по регионам, их пиар-кампаний, заполонение Интернет-сайтов одними и теми же ликами, неорганизованные пикеты, митинги и прочие игры политиков в… «одни ворота»… Что и требовалось доказать! Для власти.
комментарии: 4
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015