Позиция Третьего Пути: МВД и КГБ новой Беларуси 02/02/2008 - 02:43 / http://3dway.org/publication/2302 Органы государственной безопасности и внутренних дел должны быть лишены репрессивных функций (в том числе политического сыска) и действовать исключительно в рамках закона, пройти процедуру очищения своего имиджа от грехов прошлого, поставлены под общественный контроль. В них требуется провести реформы, целью которых было бы искоренение фактов коррупции на всех уровнях, оптимизация численности личного состава, повышение профессионального и образовательного уровня сотрудников. комментарии: 21
План Путина: СССР-2 02/02/2008 - 02:08 / "Салідарнасьць" В создании Таможенного союза произошел существенный прорыв, объявил на днях белорусский премьер Сергей Сидорский на заседании Межгоссовета ЕврАзЭС. Его заместитель Андрей Кобяков конкретизировал: Беларусь, Россия и Казахстан должны создать полноценный Таможенный союз в 2010 году. комментарии: 0
Гісторыя лёгкіх паводзін 02/02/2008 - 02:02 / "Салідарнасьць" У Брэсце днямі асуджаныя мужчына і чатыры жанчыны, якія цягам 5 гадоў трымалі публічны дом. Барацьба з прастытуцыяй у нашай краіне вядзецца ледзь не ад пачатку існавання дзяржавы. На які эксперымент наважыліся слуцкія ўлады,што магла набыць за свае паслугі “жрыца кахання” і як з’явіліся прастытуткі на вуліцы Чырвонай – чытайце ў нашым артыкуле. комментарии: 0
Россия приступила к разработке "информационного оружия" против врага. 02/02/2008 - 01:57 / newsru.com Военные и ученые ряда развитых стран мира уже приступили к активной разработке и созданию "информационного оружия", а также заявили о подготовке к ведению информационных войн. Уже создаются спецподразделения в вооруженных силах и других силовых структурах ряда государств. комментарии: 0
Третья оборона Севастополя 02/02/2008 - 01:50 / Наше мнение Проблемы, связанные с базированием Черноморского флота (ЧФ) России в Крыму, имеют давнюю историю. В конце минувшей недели в Москве прошло уже шестое заседание российско-украинской подкомиссии по вопросам его функционирования, но стороны пришли к согласию лишь в одном вопросе: был определен механизм инвентаризации состава флота, а также имущества, которым российские моряки пользуются на территории Украины. Ее планируется начать в ближайшие два месяца. Теперь эксперты смогут, наконец, проверить, законно и по назначению ли используют российские моряки ряд сооружений как в самом Севастополе, так и вокруг него. комментарии: 0
Падатковая возьмецца за рэпэтытараў 02/02/2008 - 00:40 / Наша Ніва Міністар фінансаў Мікалай Корбут заклікае больш актыўна шукаць грошы для бюджэту.
Паводле Мікалая Корбута, у 2007 г. «міма касы» прайшло каля 40 млн даляраў, якія былі неатрыманыя праз рэпэтытараў‑нелегалаў. Гэтыя грошы маглі б атрымаць школы і ўнівэрсытэты. Нагадаў галоўны фінансіст краіны і пра тое, што шмат падаткаў можна сабраць з тых, хто здае кватэры і дамы ў арэнду.
Так што ў тых, хто рыхтуе абітурыентаў да паступленьня ці атрымлівае грошы, здаючы кватэру, ёсьць прычына непакоіцца.
Дарэчы, 40 мільёнаў казьне маглі б заплаціць і самі рэпэтытары, калі б працавалі легальна. Рэч у тым, што адзін рэпэтытар, які адчыніць ІП, плаціць адзіны падатак — 45 эўра ў месяц. У год выходзіць 540 эўра. Атрымліваецца, каб сабраць 40 мільёнаў даляраў, што не дайшлі да бюджэту, трэба 110 тыс. ІП‑рэпэтытараў. Гэта кожны другі настаўнік у краіне (іх у Беларусі 240 тыс.).
Што рабіць, калі вы рэпэтытар‑нелегал:
‑ адчыніць ІП
‑ плаціць адзіны падатак (пакуль 45 эўра ў месяц)
‑ плаціць унёскі у Фонд працы і сацыяльнай абюароны, калі больш нідзе не працуеце — каля 60 тыс. рублёў
Што рабіць, калі нелегальна здаяце кватэру?
‑ пайсьці у ЖЭС з тым, хто будзе здымаць ваша жыльлё, і заключыць дамову (адзін асобнік перададуць у падаткавую);
‑ плаціць фіксаваны падатак штомесяц (за 1‑пакаёвую ‑‑ 35 тысяч плюс каэфіцыент у залежнасьці ад раёну гораду) ці на год наперад. комментарии: 0
5 лютага будзе вырашацца лёс Артура Фінькевіча 02/02/2008 - 00:38 / Хартыя'97 5 лютага ў Магілёўскім абласным судзе будзе разгледжана скарга Артура Фінькевіча на прысуд, вынесены яму ў сьнежні.
Суд палічыў моладзевага актывіста вінаватым у быццам бы меўшым месца “парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня” і асудзіў на паўтара года зьняволеньня. Раней самы малады беларускі палітвязень адбываў “хімію” ў Магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці, намаляваныя напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Да заканчэньня тэрміну яму заставаўся месяц.
Летась у Менску быў створаны камітэт падтрымкі Артура Фінькевіча, у які ўвайшлі вядомыя грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі моладзевых арганізацый і апазыцыйных партый. Камітэт патрабуе тэрміновага вызваленьня палітычнага вязьня Артура Фінькевіча.
Паседжаньне ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца а 10 гадзіне раніцы. комментарии: 0
Частка прадпрымальнікаў страйкуе 02/02/2008 - 00:31 / Радыё Свабода Сёньня частка індывідуальных прадпрымальнікаў распачынае страйк супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760.Заклікі да гэтай акцыі пратэсту прагучалі падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску.
Некаторыя прадпрымальнікі зачыняюць свае гандлёвыя месцы пад рознымі прычынамі, ня плацячы падатку. Актывіст кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Крываль сказаў:
“Страйк ёсьць. Сёньня 1 лютага. Я, да прыкладу, зачынены, іншыя зачыненыя. І ёсьць людзі, якія працавалі і працуюць, і выкарыстоўваюць гэтае становішча на карысьць сабе. Самы кароткі месяц у годзе, увесь люты – страйк. Ня плаціш ты падатак і месяц не працуеш, і ўсе песьні. Зь першага па 30 студзеня афіцыйна я быў у адпачынку. Зараз напісаў заяву, што з 31 студзеня па 29 лютага Самы кароткі месяц у годзе, увесь люты – страйк. Ня плаціш падатак і месяц не працуеш.
2008 года мая крама зачынена для правядзеньня рамонтных работ”.Самы кароткі месяц у годзе, увесь люты – страйк. Ня плаціш падатак і месяц не працуеш.
Да прыкладу, у менскім гандлёвым цэнтры “Імпульс” на значнай колькасьці боксаў вісяць аб’явы пра месячны адпачынак да 31 студзеня. Аднак і сёньня яны не адчыніліся.
Паводле лідэра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, не працуе каля паловы прадпрымальнікаў на рынках у Пінску.
“Хто яго плянаваў на мітынгу, той і падтрымаў гэты страйк. Прадстаўнікі рэгіёнаў, якія былі на плошчы, гэты страйк збольшага і падтрымліваюць. Гэта працяг тых акцый, якія былі 10 і 21 студзеня. Страйк паказвае, што праблема ўказу № 760 ня зьнятая. У рэгіёнах прадпрымальнікі самі вырашаюць па гэтым страйку з 1 лютага. Хто тыдзень будзе стаяць, хто два тыдні, а хто й месяц”.
"Калі яны будуць сядзець дома, то пры чым тут адно да другога?"
Ці будуць падаткавікі караць тых, хто будзе страйкаваць, ня плацячы падатку? Супрацоўнік прэс-службы Міністэрства па Мая стаўка на 18 лютага. Каб, нягледзячы на запалохваньні, рабіць аналяг плошчы Каліноўскага. У шмат разоў лепш, калі ўдасца абвясьціць, што мы застанемся на плошчы з эканамічнымі лёзунгамі, а потым пяройдзем на палітычныя.
падатках і зборах Сяргей Шкут патлумачыў:Мая стаўка на 18 лютага. Каб, нягледзячы на запалохваньні, рабіць аналяг плошчы Каліноўскага. У шмат разоў лепш, калі ўдасца абвясьціць, што мы застанемся на плошчы з эканамічнымі лёзунгамі, а потым пяройдзем на палітычныя.
“Калі яны будуць ажыцьцяўляць дзейнасьць і не плаціць падатку, тады натуральна. А калі яны будуць сядзець дома, то пры чым тут адно да другога? Падатак сплачваецца індывідуальнымі прадпрымальнікамі тады, калі яны ажыцьцяўляюць пэўную дзейнасьць”.
Паводле актывіста Алеся Макаева, грунтоўнай падрыхтоўкі да страйку не было, а многія прадпрымальнікі вымушаныя працаваць, каб мець хоць нейкую крыніцу прыбытку. Паводле спадара Макаева, цяпер прадпрымальнікі пачалі падрыхтоўку да асноўнай акцыі – мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, які мае адбыцца 18 лютага:
“Мая стаўка на 18 чысло. Каб, нягледзячы на запалохваньні, пагрозы ўладаў наконт крымінальных справаў, рабіць аналяг плошчы Каліноўскага. І страйк добра, але гэта ў шмат разоў лепш, калі ўдасца абвясьціць, што мы застанемся на плошчы з эканамічнымі лёзунгамі, а потым пяройдзем на палітычныя, калі нас будзе шмат і ўлады ня пойдуць нам насустрач”. комментарии: 0
Пачалася падрыхтоўка да Дня Волі 02/02/2008 - 00:29 / Наша Ніва Сёньня ў Менску прайшло першае паседжаньне арганізацыйнага камітэту па сьвяткаваньню Дня Волі 25 Сакавіка.
«Было прынятае рашэньне, што сьвяткаваньне 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР адбудзецца ў два этапы. Першы – усё, што папярэднічае самой даце 25 Сакавіка. Мы хочам зладзіць шырокую грамадзкую дыскусію адносна таго, чым ёсьць для Беларусі гэтая дата. Як 25 Сакавіка 1918 году адбілася на беларускай гісторыі, палітыцы, культуры, эканоміцы. Другая частка – гэта непасрэдная вулічная акцыя 25 Сакавіка. Заяву ў Менгарвыканкам падаваць будзем падаваць не ад пэўных асобаў, а ад грамадзка-палітычных структур. Будзем прасіць правесьці акцыю ў цэнтру гораду. Ёсьць асьцярожнае спадзяваньне, што ўлады зразумеюць: гэта ня акцыя нейкіх экстрэмістаў, а людзей, якія паважаюць сваю гісторыі», — кажа намесьнік лідэру руху “За свабоду” Віктар Карняенка.
Прэс-канфэрэнцыя адносна правядзеньня Дня Волі павінна адбыцца ў сераду ва ўправе Партыі БНФ. Мяркуецца, што на наступным тыдні і будзе пададзена заяўка ў Менгарвыканкам. комментарии: 0
У Еўрапарламенце абмяркоўвалі «рэстаўрацыю» Горадні 02/02/2008 - 00:26 / Хартыя'97 З заявай, у якой выказваецца занепакоенасць з прычыны “варварскіх” будаўнічых работ у гістарычнай частцы Горадні, выступіў польскі еўрадэпутат Тадэуш Звефка. Аднак статус “афіцыйнай заявы Еўрапейскага парламенту” ініцыятыва не атрымала.
Заява была адкрыта да подпісаў з 24 верасня да 24 снежня 2007 году. Калі б атрымалася сабраць больш за палову подпісаў, яна набыла б статус афіцыйнай заявы Еўрапейскага парламента. Аднак под заявай паставілі свае подпісы толькі 45 дэпутатаў пры неабходных 393, паведамляе сайт Eurobelarus.info.
“На жаль, мы не сабралі дастатковай колькасці подпісаў, але мы скарысталі магчымасць агучыць гэтую праблему сярод дэпутатаў Еўрапарламенту. Большасць з іх, асабліва са старых краінаў-сябраў, не шмат ведаюць пра Беларусь, таму нельга недаацэньваць значнасці гэтай інфармацыі”, – адзначыў Тадэуш Звефка ў інтэвію Eurobelarus.info.
У заяве, якую ініцыяваў дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Тадэуш Звефка, даводзілася, што мясцовыя ўлады Горадні не маюць адмысловай праграмы аднаўлення гістарычнай часткі горада. У выніку будаўнічых работ знішчаюцца каштоўныя помнікі архітэктуры ў цэнтры горада.
Еўрадэпутат меркаваў прыцягнуць да праблемы ўвагу ЮНЭСКА, а таксама заклікаць мясцовыя ўлады Горадні ў пытаннях рэстаўрацыі весці кансультацыі з незалежнымі экспертамі, у тым ліку еўрапейскімі, і разгледзець іншыя планы развіцця транспартнай сеткі, якія б не шкодзілі гістарычнаму цэнтру. комментарии: 0