Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Фундаментом любой политики служит безразличие большинства.
Джеймс Рестон
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1
10
15
18
   
З Акрэсьціна на Валадарскага
02/01/2008 - 06:16 / "Наша Ніва"
Пасьля таго як Андрэй Кім адсядзеў 10 сутак на Акрэсьціна, яго адвезьлі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Мінску, дзе адбыўся допыт. Паводле словаў маці арыштаванага, на допыце прысутнічаў супрацоўнік ДАІ. Пасьля гэтага Кіма адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, а адтуль у сьледчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкаму на Валадарскага. Як сказала маці Андрэя, яна прасіла пракурора зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезду. Адвакат Андрэя Кіма заявіў, што даў падпіску аб неразгалошваньні тайны сьледзтва. У пракуратуры Цэнтральнага раёну сталіцы ў адказ на пытаньні пра Андрэя Кіма кідаюць слухаўку. Нагадаем, што Андрэй Кім, затрыманы пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня, быў асуджаны паводле двух пратаколаў на 10 сутак адміністрацыйнага арышту і аштрафаваны на 1 млн 50 тыс. рублёў. Таксама ў дачыненьні да яго была заведзеная крымінальная справа паводле арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Нібыта Андрэй Кім падчас сутычкі ля ГУМу ўдарыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і расьсек таму брыво да крыві. Паводле гэтага артыкулу яму пагражае ад трох месяцаў да шасьці гадоў зьняволеньня. Андрэй сваю віну адмаўляе.
комментарии: 0
Палітвязьні выходзяць на волю
02/01/2008 - 06:15 / Радыё Свабода
Тацяне Цішкевіч паведамілі, што яе ўжо адлічылі з унівэрсытэту. Супраць Андрэя Кіма распачатая крымінальная справа за пагрозы міліцыянту. Больш за дзясятак апазыцыянэраў выйшлі на волю з турмы на вуліцы Акрэсьціна. Большасьць зь іх — актывісты незарэгістраваных моладзевых арганізацыяў. Адных арыштавалі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, іншых прэвэнтыўна — напярэдадні акцыі 21 студзеня. Супраць Андрэя Кіма распачалі крымінальную справу за пагрозу супрацоўнікам міліцыі. Сябры актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху чакалі пры турэмнай браме ад 11-й раніцы. Паколькі апошнім часам адміністрацыя турмы пачала адпускаць вязьняў за некалькі гадзінаў да канца іхняга тэрміну, моладзь наладзіла дзяжурства. “Голад, холад і пацукі” Першым а 12-й гадзіне выйшаў актывіст партыі БНФ Франак Вячорка. Яго затрымалі ў судзе Цэнтральнага раёну Менску разам зь Юрасём Станкевічам і Антонам Каліноўскім, калі яны прыйшлі туды падтрымаць сваю сяброўку Юлію Сіўцову. У міліцыі хлапцоў абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Што тычыцца “Акрэсьціна”, то там ёсьць тры праблемы: голад, холад і пацукі. Штодня лавілі па пацуку. Франак Вячорка апавёў “Свабодзе”: “Само стаўленьне і амонаўцаў, і судзьдзяў паказвае, што гэтыя людзі страчаныя. Што тычыцца “Акрэсьціна”, то там ёсьць тры праблемы: голад, холад і пацукі. Штодня лавілі па пацуку. Лавілі, забівалі і здавалі са сьмецьцем. Варта толькі ўсім прыцішыць голас, як адразу, як каровы, статкамі пачынаюць бегаць па камэры. Крадуць хлеб, грызуць абутак. Мы іх лавілі, саджалі. Хацелі вынесьці як сувэнір, але ў апошнюю ноч не злавілі”. Юрась Станкевіч сказаў: “Сядзелася лепей, чым чакалася. Абыходжаньне больш-менш. Мне падаецца, што яны разумелі, што мы не “бытавушнікі”, а нармальныя людзі. Адзінае, што хацелася нармальнай ежы. Я быў упершыню. Мяне затрымалі 16 студзеня, менавіта ў дзень народзінаў”. “Калі я адмовіўся супрацоўнічаць з КДБ, мяне перавялі да крымінальнікаў” Карэн Акопаў адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня: “Адзінае, што палепшылася, гэта тое, што зрабілі лазьню, і стала больш-менш прыстойна. Але ўмовы, па сутнасьці, пагоршыліся. Я толькі ганаруся, што я там быў побач з новымі людзьмі, зь якімі мне прыемна было пазнаёміцца. Лічу, што гэта была мая грамадзянская пазыцыя — удзельнічаць у акцыі”. Сьледам за Карэнам выпусьцілі сябра незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэя Прасьняка. Ён адбыў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі 21 студзеня. “Гэта не санаторый, самі разумееце. Да таго ж мяне перавялі ў іншую камэру, калі я адмовіўся супрацоўнічаць з КДБ. Ну, сядзеў нармальна зь мілымі хлапцамі — крымінальнікі, хуліганы, алькаголікі... Цудоўна”. Тацяну Цішкевіч адлічылі? Актывіста “Ініцыятывы” Андрэя Кіма пасьля адбыцьця 10 сутак арышту міліцыянты адвезьлі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску на допыт. Супраць яго распачатая крымінальная справа паводле арт. 364 (пагроза або гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі). Тым часам да турмы прыехала Тацяна Цішкевіч. Учора яна выйшла на волю, адседзеўшы 20 сутак. Дзяўчына паведаміла, што прыехала па даведку пра тое, што адбывала адміністратыўны арышт. Яна вучыцца на другім курсе ўнівэрсытэту фізычнай культуры на трэнэра коннага спорту. Як сказалі Тацяне, яе ўжо адлічылі — за тое, што яна своечасова не заплаціла за сэсію. Апошнімі на волю выйшлі актывісты “Маладога фронту” Ўладзімер Сяргееў, Кася Краснова, Людміла Атакулава і Кася Галіцкая.
комментарии: 0
Шапікі ў Менску зачыняць?
02/01/2008 - 06:12 / Радыё Свабода
Менскія ўлады абяцаюць цягам году зачыніць камэрцыйныя шапікі на транспартных прыпынках. Яшчэ ў 2000 годзе ў Менску было спынена ўсталяваньне новых шапікаў, пакінулі толькі на прыпынках грамадзкага транспарту. “Я супраць нагамі і рукамі” На маленькім вакенцы шапіку надпіс: “Адчынена, ад сябе”. Гаспадыня так прыкрываецца ад ветру. Яна пусьціла мяне ў шапік. Тут на паліцах знаходзіцца тавар, уключаны абагравальнік, ёсьць лядоўня. Цесна, але ўтульна. “Пакупнікоў даволі многа. Усё бяруць – і цыгарэты, піва, напоі... Мы працуем з 7 да 22 гадзінаў. Мы тут доўга не застанемся, бо нас хочуць прыбраць і лічаць, што наш бізнэс сябе ўжо вычарпаў. А хацелася б яшчэ папрацаваць”. Каля шапікаў бачу пакупнікоў, якія толькі што набылі піва, кока-колу, цыгарэты, цукеркі, чыпсы. Як яны ставяцца да таго, што шапікі зачыняць? “Я супраць нагамі і рукамі. Крамы ня ўсе працуюць, кіёскі працуюць і заўсёды пад бокам. Цыгарэты, піва без праблем. У мяне, да прыкладу, крама зачыняецца ў дзевяць, а да “начніка” ісьці невядома колькі”. “Я, канечне, ж супраць, бо бізнэс мусіць разьвівацца ўсюды. І здаровая канкурэнцыя заўсёды для людзей”. “Мы толькі з крамы, сумна стаяць на прыпынку – стаім і купляем чыпсы”. “Я супраць, каб зачынялі. Гэта так зручна. Падышоў, узяў і пайшоў далей, ня трэба заходзіць у краму. У краме – чарга. Можа, эстэтычна аформіць шапікі – гэта іншае пытаньне”. “Іх ужо дзесяць разоў мянялі, людзі за гэта грошы плацяць. І зноў зьнясуць, і зноў будуць плаціць. Хочуць, каб супэрмаркеты працавалі. Дык няхай іх паставяць на кожным рагу”. “Гэта аўтарытэт нашай дзяржавы” У Менску амаль 700 камэрцыйных шапікаў. Гарадзкія ўлады лічаць, што іх трэба зачыняць. Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Алег Табанюхаў сказаў: “Шапікі зжылі сябе, і гэта беспэрспэктыўна. Пэрспэктывы іх разьвіцьця няма ў горадзе Менску і ня будзе. Як толькі мы вызначымся, што замест гэтага будзе, дык тут жа будзем прымаць нейкія рашэньні. Гэта будзе плянамерная праца праводзіцца, спачатку з цэнтральных вуліцаў, а потым ужо ... Гэта ўжо сышоў у нябыт гэты гандаль. Мы знаходзімся ў цэнтры Эўропы, у нас сталіца, гэта аўтарытэт нашай дзяржавы, і тут мусіць быць самае лепшае і перадавое”. Паводле спадара Табанюхава, шапікі не адпавядаюць шэрагу патрабаваньняў – ад эстэтычнага выгляду да санітарных нормаў. У гэтым сэнсе, кажа спадар Табанюхаў, зжылі сябе і шапікі “Белсаюздруку”, і цяпер улады думаюць, чым замяніць і іх. Прадпрымальніца зь Менску, сябра аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Марыя Іофэ мае камэрцыйны шапік на канцавым прыпынку на вуліцы Ясеніна, 131. “Ён адзін застаўся гэты шапік. Вакол мяне пазачыняліся шапікі. Я лічу, што такія шапікі хоць бы на прыпынках павінны стаяць. Чалавек выйшаў з аўтобуса, я сама, часам, еду ў горад, часам, мне кепска, бо я хворы чалавек, я выходжу, мне трэба ў гэтую ж хвіліну папіць нешта ці кінуць у рот цукерку”. “Запытацца ў народа – гэта для іх праблема” Спадарыня Марыя хацела б мець яшчэ колькі шапікаў, бо ёсьць сілы і жаданьне працаваць. Яна нават зарэгістравала так званы “ЧУП” – прыватнае ўнітарнае прадпрыемства. Цяпер, аказваецца, і гэта не дапаможа. “Ня хочацца проста дома сядзець, ня хочацца пабірацца. Ня хочацца, каб людзі, зь якімі я працую ўжо 15 гадоў, пакінулі працу. Як лічаць наверсе – гэта зусім ня так, як думае народ. Пра народ ніхто ня думае, не прыслухоўваецца да народу. Адзін чалавек вырашае, а дзесяць яго падтрымлівае. А запытацца ў народа – гэта для іх праблема”. Шэраг шапікаў прадпрымальнікі вымушаныя былі зачыніць у зьвязку з прэзыдэнцкім указам №760, які не дазваляе мець найманых работнікаў, акрамя сваякоў. Спадарыня Марыя кажа: “Як я назіраю ў сваім раёне, я жыву ў Малінаўцы, кожны чацьвёрты шапік зачынены. Настрою асабліва добрага да жыцьця ў людзей няма”.
комментарии: 0
Лукашэнка падпісаў пастанову аб будаўніцтве АЭС у Беларусі
02/01/2008 - 06:11 / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня падпісаў пастанову Савета Бяспекі краіны нумар 1 «Аб развіцці атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь». Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, у дакуменце змяшчаецца рашэнне аб тым, што ў Беларусі будзе ажыццёўлена будаўніцтва атамнай электрастанцыі сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт з уводам у эксплуатацыю першага энергетычнага блока ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе
комментарии: 0
Яшчэ адзін прызыўнік патрабуе беларускамоўнай службы
02/01/2008 - 06:09 / Наша Ніва
Адлічанага летась з Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце студэнта Юрася Алейніка зьбіраюцца прызваць у войска. Хлопец вучыўся на факультэце дзяржаўнага кіраваньня эканомікай Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, але 15 траўня яго адлічылі з ВНУ. Афіцыйная прычына — «сыстэматычныя парушэньні вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку». Сам хлопец лічыць, што гэта было зьвязана зь ягонай грамадзкай пазыцыяй. Юрась доўгі час спрабаваў адстаяць свае правы ў судах, аднак прадстаўнікі Фэміды ня сталі на бок адлічанага студэнта. Урэшце, восеньню Алейнік зьехаў у Маскву, каб працягнуць вучобу ў Дзяржаўным унівэрсытэце "Вышэйшая школа эканомікі". Нядаўна хлопцу прыйшла павестка зьявіцца ў маладэчанскі ваенкамат, каб прайсьці мэдычны надгляд для прызыву ў войска. Камісію ў Маладэчне Алейнік прайшоў, але яго накіравалі на дадатковае абсьледаваньне ў Менск. У ваенкамат Юрась прыехаў зь лістом ад кіраўніка Савету замежнай і абароннай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі Сяргея Караганава, які адначасова зьяўляецца і дэканам факультэту ўсясьветнай эканомікі і міжнароднай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі, дзе навучаецца Юрась Алейнік. Караганаў просіць даць хлопцу адтэрміноўку, і прызваць яго ўжо пасьля сканчэньня курсу навучаньня. «У ваенкамаце мне заявілі, што ніякіх падставаў даваць мне адтэрміноўку ў іх няма, — кажа Ю.Алейнік. — Сказалі, што ў зімовы прызыў я ўжо не трапляю па тэрмінах, таму нацягнуць боты давядзецца летам». Алейнік спадзяецца, што справу ўсё ж атрымаецца вырашыць мірна. «Калі не, то буду патрабаваць службы ў беларускамоўнай частцы, як гэта ўжо рабіў Зьміцер Жалезьнічэнка. Гэта ўжо ня будзе прэцэдэнт, а будзе тэндэнцыя зь якой уладам давядзецца лічыцца», — кажа Ю.Алейнік.
комментарии: 0
Последний капитал
02/01/2008 - 06:05 / Наше мнение
Нужна ли вообще наша национальная АЭС? На этот вопрос нет ответа, и не верьте никому, кто утверждает противоположное. Для получения соответствующего ответа следовало бы организовать широкую общественную дискуссию с участием заинтересованных (атомщики, строители, экологи) групп, а также групп, которые пока не определились относительно степени и вектора собственной заинтересованности.
комментарии: 0
Рэформы: вярхі ня хочуць, нізы ўжо вагаюцца, бізнэсоўцы — за
02/01/2008 - 06:01 / Наша Ніва
Пошукі ўласнага шляху нарэшце вывелі Беларусь на тое месца, зь якога яна іх пачынала — да пункту выбару. Эканоміка, канкурэнтаздольнасьць якой грунтавалася на танных энэрганосьбітах, мусіла прыстасоўвацца да новых, больш высокіх цэнаў. Адразу ж пасьля шоку дзяржава, якая гарантавала хоць і павольны, але сталы рост прыбыткаў, пачала перакладаць клопат пра ўласны дабрабыт на грамадзянаў. Аднак на адным здыманьні льготаў далёка не заедзеш. «Архітэктары» старой мадэлі эканомікі ўсё ж мусяць выбіраць: праводзіць рэформы ці чакаць, пакуль старая сыстэма не абваліцца пад цяжарам праблемаў.
комментарии: 0
«Динозавры - это не мы»
02/01/2008 - 05:52 / "Россия в глобальной политике"
Генеральный секретарь ОПЕК Абдулла аль-Бадри об опасностях дальнейшего резкого роста цен на нефть, упущениях международных концернов и разговорах внутри нефтяного картеля о возможном переходе на расчеты в евро.
комментарии: 0
Арест отца русской мафии и черных газовых схем Украины
02/01/2008 - 05:48 / Украинская правда
"Крестный отец русской мафии арестован в Москве". Примерно такими заголовками пестрят в пятницу российские издания.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015